Вяселле: Песні.
У 6-ці кн. Кн. 2
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 831с.
Мінск 1981
— Да падыйдзі, мая матулька, блізенька, Да пакланюся табе, матулька, нізенька.
Да ўмыю белыя ручкі слязою, Да закрыю твае ножанькі касою.
1479
Хадзіў вінаград па загор’ейку,* Стукая-грукая па карэннейку.
Як пашла Клавачка каля століка,
Дробныя слёзачкі раняючы,
Буйную галоўку скланяючы, Роднага татульку падзываючы:
— Падыйдзі, татулька, ка мне блізенька, Пакланюся табе дужа нізенька.
Ды ўмыю ножачкі слязой сваёй, Закрыю зямельку касой сваёй.
1480
— ; У дарогу, Валечка, у дарогу, У дарогу, Валечка, у дарогу.
— Стань, мая мамачка, у парогу, Я ж табе нізенька скланюся.
* Кожны радок паўтараецца.
Кудрамі зямельку усцялю, Слёзкамі ножачкі аблію.
-— А няпраўда ж твая, дзіцятка, Усцеліць зямельку травіца.
Усцеліць зямельку травіца, Абліе ножкі расіца.
1481
Ішла Марачка да вянца, Забылася да маманьцы скланіцца. — Пастойце, дружачкі, я вярнуся, Я сваёй да маманьцы скланюся: «Прыступі, да маманька, блізенька, Скланю табе галованьку нізенька, Коскамі зямельку ўкрыю, Слёзкамі ножанькі памыю».
1482
•— Пакорся, маладая, пакорся, Старому, младому паклонься, Старога, малога не мінай, Ручкамі ножкі абымай, А слёзкамі зямельку ўлівай. — Засцілайце сталы, я йду, Благаслоў, мама, я сяду.
— Зжалься, младая, зжалься, 3 сваей вольнасцю расстанься: Ужо твае вольніцы мінулі, Як камень да воды ўтанулі.
Пахілілася бярозка да зямлі, Пакланілася малада Томачка ўсёй радні. Пахілілася бела бярозка нізенька, Пакланілася Томачка мамачцы блізенька.
—: Да асыпся, зялёны лісток, з бярозкі, Ды пакланіся, Томачка, мамачцы ў ножкі. — Дзякуй, дзякуй табе, мамачка, за хлеб-соль, Сабіраецца наша радзінка за твой стол.
1484
Пакланіся, млода Манечка, у народзе, Каб не стала трывога ў дарозе, Каб не прысталі кованы коні пад табою, Каб не зламалі жалезны колы пад табою.
1485
Салавейка свішча — Сад разлягае, Дзеванька плача Да на воз сядае.
— Прыступі, матанька, Да мяне блізенька, To я пакланюся У ножкі нізенька.
Касою русаю Зямліцу укрыю, Дробнымі слёзкамі Ножанькі памыю.
АД’ЯЗДЖАЮЦЬ ДА ШЛЮБУ
1486
Ой, сонейка, сонейка, Ды заходзь жа борздзенька За высокую гару, He сушы нам явару.
Нам явару многа трэба: Будзем явар сеч, рубаці, Будзем касцёл будаваці, Двое дзетак вянчаці.
Двое дзетак-адналетак: Ў адно лета радзіліся, На другое хрысціліся, На трэцяе вянчаліся — На ўсё жыццё пабраліся. На каберцы стаялі, Пярсцёначкі памянялі. Пярсцёначкі-абручачкі, Пабраліся за ручачкі. Пярсцёначкі залатыя Да абое маладыя.
37. Зак. 2120
1487
Да саду, дзевачкі, да саду
Да вяжыце рутаньку ў пучкі.
Да мяціце юланьку з канца — Павязем дзеваньку да вянца.
Хто ж тую юланьку замяце,.
Той нашу дзеваньку завязе,.
Замятуць вуланьку гарабцьг, А завязуць дзеваньку малайцыі.
577
Да йдзіце, дзевачкі, у агарод,
Да рвіце руту наўпярод,
Да мяціце вулачку да канца, Да будзе ісці дзевачка да вянца.
Да мяціце вулачку ў шчыры бор, Да будзе ісці дзевачка ў божы дом.
1489
Ламніце рожаньку, Ой, ламніце да рожаньку, Сцяліце да дарожаньку
Маладой да маладому, Ой, маладой да маладому Да да божага дому.
Да да божага дому.
Ой, да да божага дому Да па шчасце, па долю.
Там вада да рачыстая, Ой, там вада да рачыстая, Спадобі нас, да прачыстая.
Там вада да пагожая, Ой, там вада да пагожая, Спадобі нас, маці божая.
1490
Шчыпліце рожаньку, Сцяліце да дарожаньку Маладой, маладому Да да божага дому.
Там жа нам ручкі звяжуць, Шчырую праўду скажуць. Белаю беляніцаю 3 чужою чужаніцаю, Штоб была маладзіцаю.
1491
Да мяціце вулачку з канца ў канец, Да будзе ісці дзевачка пад вянец, Да на тую горку на крутую, Да ў тую цэркаўку святую.
А ў той цэркаўцы тры ксяндзы, He адны самі, да з дзякамі Маладую дзевачку звянчалі.
1492
Замятуць уланьку да канца, Павядзем дзеваньку да вянца.
Хто ж нашу уланьку памяце, Той нашу дзеваньку завязе.
Замятуць дарожаньку арабкі, Павязуць дзеваньку да вянца маладцы.
1493
— Да мяціце вулачку з канца ў канец, Да вядзіце дзеваньку пад вянец.
Да мяціце вулачку да канчайце, Да вядзіце дзеваньку, вянчайце.
— Да мы сваю вулачку мяцема, Да мы сваю дзеваньку вядзема.
Да мы сваю вулачку канчалі, Да мы сваю дзеваньку звянчалі.
1494
Мецена вулачка мятлою, Павезена Марыся з сястрою.
Мецена вуліца да канца, Павезена Марыся да вянца.
Мецена вуліца дзеркачом, Павезена Марыся з панічом.
Павезена — заплецена, Прывезена — расплецена.
1495
Ой, мецена вулачка, мецена, Тудой Хіму ведзена.
Ой, мецена вулачка дзеркачом, Ведзена Хімачку з панічом.
Ой, Хіма вулачку падмяла, За сабою дружачак павяла.
1496
Мяціце вуліцу да канца, Мяпіце вуліцу да канца, Вядзіце Мар’юшку да вянца I да белага ручніка, I да маладога Івана.
На дварэ дождж, на дварэ дождж, Ганкі слізкі, ганкі слізкі.
— Кланяйся, Map юшка, матушцы нізка.
■— Спасіба, матушка, за ўхаванне.
Я ў цябе, матушка, нагулялася, Русыя касіцы начасалася, Шаўковых уплётаў наўпляталася.
1497
Мяціце юланьку з канца, Вядзіце дзеваньку да вянца. Мяціце юланьку дзеркачом, Бо ехаціме дзеванька з панічом. He так мяцёна, як звеяна, Будзе наша дзеванька звенчана.
Сячыце калінаньку з канца, Вядзіце дзеваньку да вянца. I ссеклі калінаньку з канца, Завялі дзеваньку да вянца. I ссеклі калінаньку, зрубалі, Ужо нашу дзеваньку звянчалі.
1499
А ў каго ж ты, малада Марыся, удалася, Што ў срэбра-золата убралася?
Віла вяночак з трох ягадочак, Залаты пас.
— Ой, бывай, бывай, мая мацюхно, Часта ў нас.
— Ой, як жа маю ў цябе бываці: Пазарасталі сцежанькі, не знаці. Пазарасталі сцежанькі-дарожкі вярбою, А не краснымі і не чырвонымі кветкамі.
1500
А ў нядзелю рана-парана Малада Марыся да шлюбу едзе. I яе баценька выраджае I на добры розум навучае: —: Марысю, дзіця маё, Як да цэркві зайдзеш, He стой жа, не пышніся. Госпаду богу памаліся, Святой прачыстай пакланіся. Свята прачыста дзева-маці Дапаможа табе на шлюб стаці, 3 правай ручкі персцень зняці, 3 маладым Максімкам шлюб узяці. I яе баценька ў варот стаіць, У залатой верацёнцы, Слёзка слёзку пабівае.
— Цыт, баценьку, не плач па мне,
Яшчэ ся да цябе я назад вярну, Ано пайду шлюб вазьму.
Яшчэ ж бо я не шлюбёна, Ано з Максімкам памаўлёна.
1501
Да маці дзіцятка к вянцу шле, Да не вяліць ветру павенуці, Дробнаму дожджыку да не капнуці, А ліхім людзям да не глянуці.
— Куды ж маё дзіцятка паедзе, Ці на тую горачку крутую, Ці ў тую цэркаўку святую?
1502
Гарыце, свечы, гарыце, А вы, добрыя людзі, глядзіце, Куды маё дзіцятка паедзе, Ці ў гэту дарожку крутую, Ці ў гэту цэркаўку святую. У гэтай дарожцы да круты рог,. У гэтай цэркаўцы да святы бог.
1503
— Разлейся, Дунаю, па бору, па карэнню, Па вшалякім зеллю.
Расплачся, Марысю, перад сваім баценькам, Няхай баценька тое чуе, Няхай цябе пажалуе.
— Ужо будзе мяне мой баценька жалаваці, Бо трэба мне да шлюбу ўжо ехаці.
1504
У нядзельку рана зорачка іграла, Сонейка ўсходзіла.
Маладая дзяўчынка ў роднай матулькі
Благаславенства прасіла:
— Благаславі, мамка, благаславі, родная,
I шчасцейка дай.
—: Благаслаўляю, дзетка, благаслаўляю, любае, Няхай сам бог благаславіць.
Я табе даю, што ў хаце маю, А шчасця не ўгадаю.
1505
I на дварэ дожджык росіць, божа мой,*
Люсечка мамку просіць, божа мой:
—Будзь жа мне прыгодная, божа мой,
Зацяплі мне свечачку, божа мой, Паблагаслаў мне сцежачку, божа мой.
— Люсечка, дзіця маё, божа мой,
Зацепліць ксёндз свечачку, божа мой, Паблагаславіць табе сцежачку, божа мой.
1506
Вышаў Іванька за варотушкі,
Пакланіўся свайму татульку ў ножкі:
— Благаславі мяне, татулька, да шлюбу выязджаю.
— 3 богам, з богам, дзіцятка,
3 богам, дзіцятка, з усімі святымі.
Табе дарожка благаславёна
I цэркаўка адчынёна.
Цэркаўка адчыняная
I капланы назбіраныя.
1507
Устала Лідачка ў нядзельку рана,
Умылася бялюсенька.
Пакланілася татульку з мамкай
У ножкі нізюсенька:
* Кожны радок паўтараецца.
-— Блаславіце, татулька з мамкай, Да шлюбу ступіць.
— 3 богам, дзіцятка, э богам, дачушка, 3 усімі святымі.
Табе дарожка бласлаўлёна, Цэркаўка адчынёна.
Табе дарожку пан бог блаславіў, Цэркаўку non адчыніў.
1508
У нядзельку рана зарыца грала,
Як сонейка ўсходзіць у нядзельку ж рана.* Да там Кацечка ў татулькі з мамкай Благаславеннейка просіць:
— Благаславі ж мяне, татка з мамкай,
У дарожку паехаць.
— 3 богам, дзіцятка, з богам, роднае,
3 усімі святымі.
Табе ж дарожка благаслаўлёная,
Касцёл адамкнён, каберцы засцялёны, Свечачкі запалёны.
Там ручкі звяжуць, табе праўду скажуць.
1509
Альжбетка з пасаду ідзець, Татульку на ножкі падзець: — Татулька мой родненькі, Благаславі мяне шчыранька, У дарожку выправі, У дарожку шчаслівую.
* Кожныя два радкі, акрамя апошняга, паўтараюцца.
1510
Сядзіць Настулька на пасаджэнні, божа ж мой, I просіць матульку на багаславенне, божа ж мой: — Багаславі мяне, матулька, да вянца, А ад вянца багаславі мяне, матулька, да жыцця.
1511
Ай, конічак вараненькі Зямлю выбіваець, Ай, Дунечка ў сваей матушкі Благаславеннейка просіць: — Благаславі, мая матушка, У чужыя людзі, у харошае шчасце, У шчаслівую долю.
— 3 богам, з богам, маё дзіцятка, 3 усімі святымі.
1512
Благаславі, маці, Свайму дзіцяці, Каб было жытліва I давеку шчасліва.
Крапі, тата, коні, Прасі ў бога долі, Каб было шчасліва На многія годы.
1513
Благаславі мяне, мой бацюхна, На шчаслівую дарогу Да божага дому.
Дзякуй табе, мой бацюхна, За тваю выгоду Да за тваю унегу, За тваё гадаванне.
Святая нядзелька, Сырая зямелька, Благаславі ж мяне На першым парозе, У доўгай дарозе.
Першы ступочак У божы дамочак. У божы дамочак, Пад звонкі званочак, Пад яснаю свечкай На каберцы стаці, Папа прасіці:
■—: Папочак-галубочак, Нада табе для каберца стаці, Пара дзетак звянчаці.
1515
Стала Таклюська Па канец стала, Малілася богу. — Матулька мая родная, Багаславі мне дарожку. — Таклюська мая, Дачушка мая, Табе дарожка багаславёна, Царкоўка адчынёна, Свечкі пылаюць, Дзякі ўспяваюць, Цябе дажыдаюць.
1516
— А слаўныя багатыя суседзі, Благаславіце гэта дзіцё, што едзе.
— Няхай яе бог благаславіць, мы будзем, Няхай яе бог долю дае, мы просім.
1517
Благаславіце, людзі,
Блізкія суседзі, Гэтаму дзіцяці К вянцу стаці.
Скачыла Ганулька з лаўкі далоўкі, Скланілася матцы нізка ў ножкі, Коскамі зямельку пакрыла, Слёзкамі ножачкі памыла.