Вяселле: Песні.
У 6-ці кн. Кн. 2
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 831с.
Мінск 1981
1324
Гіб’юцца лаўкі пад дзеўкамі, Усе дзевачкі ў васілёчках, Адна Матронка ў зялёнай руце. — Дзевачкі-сястроначкі, Скіньце мне па васілёчку, Звіце мне з васілёк вянок, To я з вамі пайду ў танок, Хоць не з вамі, а з малодкамі.
1325
Паселі дзевачкі Да ў тры радочкі.
Паміж іх не пазнаць Маладой Ганначкі.
А па тым пазнаці, Што на плячах коскі, Што на плячах коскі, Пад ачыма слёзкі.
* Кожны радок паўтараецца.
А русыя коскі Да пакрылі плечкі. А горкія слёзкі Да памылі ножкі.
1326
Па чым пазнаці калінку ў садзе? Сама нізенька, цвіціць бяленька, Сама нізенька, цвіціць бяленька, На ёй ягадак аж чырваненька. Па чым пазнаці Марыльку ў радзе? Павышэй сядзіць, паніжэй глядзіць, Па плячах коскі развіваюцца, Па ліцы слёзкі разліваюцца.
Па плячах коскі — як лён бяленькі, Па ліцы слёзкі — як боб буйненькі.
1327
А па чым пазнаці ды калінку ў лузе? Тоненька расцець, сільненька цвіцець.
А па чым пазнаці Мар'ечку між дзевак? Смутненька сядзіць, сільненька плачыць.
А ў руках хустачка тонка, бяленька, Тонка, бяленька, ад рук чарненька.
Ад рук чарненька, ад слёз макрэнька.
1328
Можна каліну У лузе пазнаць:
Ціханька стаіць, Сільненька цвіцець.
А на ёй цвяточак Сіненек, бяленек.
Сіненек, бяленек, Ад расы макрэнек.
Можна Валечку Між дзевак пазнаць:
Ціханька стаіць, Сільненька плачыць.
Яе платочак Тоненек, бяленек.
Тоненек, бяленек, Ад слёз макрэнек.
1329
Прыйшлі дзеўкі, прыйшлі дзеўкі, Да ці не руту шчыпаці, Да ці не ружу ламаці, У Еанначкі пытаці: — Ганначка, да сястрыца, Да ці пойдзеш ты з намі, 3 маладымі дружкамі?
— Дзевачкі, мае сястрычкі, Усё ж саджэце ды пажджэце, (2) Покуль я прыбяруся, (2) Войчаньку да пакланюся.
Войчаньку — нізка ў ножкі, Мамачцы — аж у перадочкі (2) Да за цёмныя ночкі: Трыццаць ночак не спала, Сорак свечак спаліла, (2) Покуль мяне ўзрасціла.
1330
— Сіняя валошачка, Хто ж цябе заране сеяў? — Сеяла-засявала Малада Марусечка.
У чацвер засявала, Ды ў пятніцу пашчыпала.
Ды ў пятніцу пашчыпала, У суботу вянок звіла.
У нядзелю нарадзілася, Усім людзям пакланідася.
1331
Елка-сасонка зіму й лета зялёна, Наша дзевачка, што ў бога дзянёк, вясёла. А ў суботу вяночак віла грусненька, А ў нядзелю на пасад пашла — плакала.
1332
[Ляцелі гусачкі чэраз сад] Да клікалі дзевачку на пасад. — Ды што ж вам, гусачкі, да таго? Есць у мяне бацюшка для таго. Як на пасад ішла, як ружа сышла, Як на пасадзе села, як рута наспела, Як з пасаду ўстала, як мята звяла.
1333
Ой, жарка, жарка калінка ў лузе, Жарчэй калінкі Агатка ў бацькі. Па дварэ ходзіць, падвор’е красіць, У сеначкі ўвайшла — сеначкі зазвінелі, У рыдзельку ўвайшла —рыдзелька заззяла, На пасад села — як роза зрэла, ' 3 пасаду ўстала — як рута звяла.
Каля яе малойцы, як пераборцы, Каля яе дзевачкі, як ластавачкі, Каля яе малодкі, як белыя лябёдкі.
Маладая Гэлечка ў сені ўступіла,
У сені ўступіла — сені асвяціла,
У хатачку прыйшла — як зорачка ўзышла, На пасадзе села — як ружа зардзела, А з пасаду ўстала — як рутачка звяла. Каля яе дзевачкі, як ластавачкі, Каля яе хлопцы, як рыбалоўцы.
-— А нашто ж мы яе ў чужы край аддалі? А чаму ж мы яе за сябе не ўзялі?
1335
Да цярэшня-вішня Да долу звісла.
Маладая дзеванька Харошанька прышла.
Та й яна прышла, Як у саду вішня.
На пасадзе села, Як ружа цвела.
3 пасаду ўстала, Як рута звяла.
1336
Маладая дзяўчына Па двары хадзіла.
Па двары хадзіла, Увесь двор красіла.
А ў хату ўвайшла, Як зорка ўзыйшла.
На пасадзе села, Як роза цвіла.
3 пасаду ўстала, Як роза завяла.
1337
У вінным калодзезі Дзеўка ваду брала. Дзеўка ваду брала, Залатога камня шукала.
Залатога камня шукала, Як знайшла, то пабіла. Як знайшла, то пабіла, У вяночак увіла.
У вяночак увіла, Сама села на куце. Сама села на куце — Увесь кут азяіла.
Увесь кут азяіла, Мамачку ўжаліла.
Мамачку ўжаліла, Іванку ўзвесяліла.
1338
Ды сядзела дзеванька вышэй усіх, Думала, гадала больш за ўсіх, Як ёй, маладзенькай, пад шлюб стаць, Гэтаму, чужынцу руку даць.
— Станавіся, дзеванька бяленька, Падавай жа ручаньку смяленька.
I сцяклося, i сцяклося дзве рэчанькі, Да й абедзве, да й абедзве быстрасенькі. I зыйшлося, і зыйшлося два пасажанькі, Да й абодва, да й абодва маладзенькі. Першы пасаг — малады жанішок, Другі пасаг — маладая дзеванька.
Благаславі, божа, сей пасажа.
— А звідкаля сей пасаг зыйшоў:
Чы ўсеначня, чы з месяца, чы сходу сонца?
—■ He ўсеначня, не з месяца, не сходу сонца, To ж бог нам даў, нашым баценькам.
Благаславі, божа, сей пасажа.
— А звідкаля сей пасаг зыйшоў:
Чы ўсеначня, чы з месяца, чы сходу сонца? — He ўсеначня, не з месяца, не сходу сонца, To ж бог нам даў, нашым мацюнкам.
Благаславі, божа, сей пасажа.
— А звідкаля сей пасаг зыйшоў:
Чы ўсеначня, чы з месяца, чы хходу сонца? — He ўсеначня, не з месяца, не сходу сонца, To ж бог нам даў, нашым сястрынкам.
Благаславі, божа, сей пасажа.
— А звідкаля сей пасаг зыйшоў:
Чы ўсеначня, чы з месяца, чы сходу сонца, Чы з буйных ветраў, чы з злых языкоў? — He ўсеначня, не з месяца, не сходу сонца,
He з буйных ветраў, не з злых языкоў, To ж той пасаг сам бог пісаў Ад баценька да цесценька, Ад раджонага да суджонага.
Буйны ветры не развеюць, Злы языкі не размоўляць. Буйным ветрам у гарах легчы, У гарах легчы запачыці. Злым языкам пад меч пасці, Пад меч пасці да й прапасці.
Сім маладзенькім на пасаг сесці: Жыці-быці, век каратаці Ад маладосці да старасці.
Сім маладзенькім на пасаг сесці.
1340
Благаславі, божа, сей пасаг. Сцяклося дзве рэчанькі, СышлоСя дзве пасажанькі. Першы пасаг — ясны месяц, Другі пасаг — ясна сонца. Із месяца — малады Мацвейка, Із сонейка —: малада Парашка. Буйны ветры да не развеюць, Злы языкі да не разбрэшуць. Буйным ветрам па гарах пайсці, Злым языкам пад мёЧ пасці, Пад меч пасці да й прапасці. Ім, маладзенькім, жыці-быці, Жыці-быці, пабываці Ад маладосці да старосці. Што та ў небе зазваніла?
To гасподзь да каморы ідзе, За ім анёл ключы нясе. Станьма, божа, пагадайма, Што гэтай пары за долю даці? Госпадзь кажа: —Хлебную, Анёл кажа: — Грашовую, А прачыстая: —Адзежную. Бацька просіць усякую, Усякую да шчаслівую.
1341
Да не слухай, Зіначка, Дзе пяюць, дзе гуляюць, Дзе музычкі іграюць. Да паслухай, Зіначка, Што на небе загручэла, А на зямлі зазвінела.
Сам бог з неба ступіў, Залатыя ключы згубіў. Там анелі ішлі, Залатыя ключы знайшлі. Стань, божа, парадзімся, Што Зіначцы за долю даць. Сам бог кажа: —Хлебавую, Анелі кажуць: — Грашавую, Бацькі просяць: — Усякую, Долечку праклятую.
1342
За лесам, лесам голас заходзіць, За лесам, лесам голас заходзіць, Там прачыстая з богам гаворыць, А што Янінцы за долю даці. Анелі кажуць: — Мы слезавую, Прачыстая кажаць: — Мы хлебавую, Сам пан бог кажаць: — Шчасліву долю, Татка з мамкай кажуць: — Дзякуй жа богу, Майму дзіцяці даюць жа долю.
1343
У суботу рана неба звінела, Ой, рана, рана неба звінела —
Матуля з богам параду мела, Ой, рана, рана параду мела,
Якую дачцэ долечку даці, Ой, рана, рана долечку даці:
Даць слезавую — гараваць будзе, Ой, рана, рана гараваць будзе.
Даць грашавую — бога забудзе, Ой, рана, рана бога забудзе.
А дачка кажа: —: Абы-якую, Абы-якую, да й шчаслівую.
У нядзелю рана неба звінела, Ой, рана, рана неба звінела — * Марыя з богам параду мела, Якую долю Манечцы даці. Марыя кажаць: — Я — грашавую, А пан бога кажаць: — Я — збажавую. Манечка кажаць: — Хоць бы якую, Хоць бы якую, да й шчаслівую.
1345
На небе званы звоняць, ** Па небе сам бог ходзіць, Са ангеламі гаворыць, Што ж гэтаму дзіцяці Да за долечку даці.
Бог кажаць: —: Усім добрым, Анёлі: — Векам доўгім.
Бог кажаць:—Скацінаю, Анёлі: —Дзяцінаю.
1346
Стаяла вярбіца ў зялёным кусточку, Пабыла дзевачка ў божым дамочку. Перад алтарам крыжам ляжала, Найсвенчшая матка яе сухваляла: — Да што гэтаму дзіцяці за долю даці? Хлебную даці, то багата будзе, Грашаўную даці, то бога забудзе, Селядоршую даці — спамінаці будзе.
1347
Да паедзе маладзенька да богу маліцца, Да ведай, маладзенька, дзе й станавіцца.
* Рэфрэн «Ой, рана, рана» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
** Кожны радок паўтараецца.
He станавіся пасярод касцёла, Да стань, маладзенька, блізка к прыстолу.
Да анёлы ісцімуць, да долю няспімуць, Божая маці будзе сахваляці.
Божая маці будзе сахваляці, Што гэтаму дзіцяці да за долю даці.
Што гэтаму дзіцяці да за долю даці: Ці ім хлебавую, ці ім грашавую?
Хлебавую даўшы,— багатыя будуць, Грашавую даўшы, то й бога забудуць.
1348
Пакаціся ты, колле, 3 гары да на падолле, Там цябе маё дзіця ўзнае, 3 яго долю, шчасце адгадае.
МАЛАДЫЯ ЗБІРАЮЦЦА ДА ШЛЮБУ
1349
. — Да дубу, зязюля, да дубу, Час табе, дзевачка, да шлюбу. — А ці так я пайду, як стаю? Я сваю радзіну ўсю збяру. А мая радзіна вяліка: Быстрым вочачкам не ўглядзець, Вараным конікам не аб’ехаць, Толькі сакалом абляцець, Маладой дзевачцы паглядзець.
1350
— Да дубу, зязюлька, да дубу, Час табе, Мар’янка, да шлюбу. — Бес табе, зязюлька, да таго, Ест у мяне татуля для таго.
Ен мне радачку парадзіў, Ен мяне на пасад пасадзіў. Пярэйдзе сцежачку — я пайду. Выправіць да шлюбу — й паеду.
1351
Ч
На дубу зязюлька, на дубу, Ехала Агатка да шлюбу. — Што табе, зязюлька, да таго? Маю я татуська сваяго.
Благаславіць мясцечка — я сяду, Пярэйдзіць дарожку — паеду, Адчыняць цэркаўку — я увайду, Пасцеляць ручнічок — я стану,
Што стануць пытацца — я скажу. — Шлюбуеш, Агатка? — Шлюбую. Жалуеш мілога? — Жалую.
1352
— Да дубу, зязюля, да дубу, Час табе, Антоська, да шлюбу. — Што ж табе, зязюлька, да таго? Есць у мяне татулька для таго. Запражэць коні — я сяду, Благаславіць дарожку — паеду, Адамкнуць цэркаў — я ўвайду, Пасцеляпь каберац — я ўстану, Папытаюць праўды —: я скажу, Дадуць белу ручку — я вазьму.
1353
Шэрая зязюля да з дубу.
— Убірайся, Паўлінка, да шлюбу.
— Што ж табе, зязюлька, да таго? Есць у мяне матулька на тое.
Скажыць мне за стол сесці — я й сяду, Запрагуць конікаў — паеду, Адамкнуць касцёлы — я увайду, Засцеляць каберцы —■ укленкну, Запаляць свечанькі — заплачу.
1354
Ляцелі гусанькі да дубу, Клікалі Ясенька да шлюбу. — Ой, што ж вам, гусанькі, да таго? Ест у яго баценька для таго.
Сцяліце каберцы — я сяду, Благаславі, ойча,— я еду.
Благаславі, родная маці, Каб даў шчасліва шлюб узяці.