• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вяселле: Песні. У 6-ці кн. Кн. 2

    Вяселле: Песні.

    У 6-ці кн. Кн. 2

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 831с.
    Мінск 1981
    193.46 МБ
    — Есць у мяне баценька, Да й вельмі старэнькі, To й у маёму пасаданьку Парадачку нямае.
    1216
    Кукуе зязюля ў садочку, Прылёгшы галоўкай к лісточку.
    Кукуе, кукуе ды кукне:
    — Да хто ж маё гняздзечка разаўе?
    Адазваўся салавей у лузе: — Я табе, зязюля, у паслузе.
    Я тваё гняздзечка разаўю, Маленькі дзетачкі пабяру.
    Ой, плача Агатка ў святліцы, Прыклаўшы галоўку к зямліцы.
    Яна плача, плача ды ўздыхне: — Хто ж мяне на пасад павядзе?
    Адазваўся брацейка ў святліцы: — Я буду ў паслузе сястрыцы.
    Я цябе на пасад павяду, На дзяжы на хлебнай пасаджу.
    1217
    Дайце нам скрынанькі, Далатца гастрэнькага Прыбіваці свяценькага. Дружаньку галованькаю He сякеры штукаці — Пасаг забіваці.
    Можна й такі раду даці.
    1218
    Наш дружанька церам будуе, А ў тым цераме не многа быці — Ад суботанькі да сераданькі.
    БРАТ ВЯДЗЕ МАЛАДУЮ НА ПАСАД
    1219
    —Ці ё ў цябе, Дарачка, родны брат? Хто ж цябе завядзець на пасад, На шчаслівае месцечка, На залатое крэслечка?
    — Есць у мяне брацішка Міллянка, Ен мяне завядзець на пасад, На шчаслівае месцечка, На залатое крэслечка, На бялёвенькі ручнічок.
    1220
    — Ой, садзе, мой пасадзе,
    Хто ж цябе пасадзе, Хто ж цябе пасадзе?
    ■— Да мяне пасадзе родны брат — Із вечара цёмнага, Із вечара цёмнага Да месячка поўнага.
    1221
    ■— Дзе ж твой, Ганначка, старшы брат, Чаму не вядзе цябе на пасад?
    — А мой старшы брат у каморы, Выбірае сабе ўборы.
    Як уборы дабярэ,
    Тады мяне на пасад павядзе.
    1222
    Дзе ж твон, Ніначка, большы брат? Большы брат.
    Што ж цябе павядзе на пасад?
    На пасад.
    Вышаў братачка з каморы,
    3 каморы,
    Пусціў па сенях да размовы, Да размовы.
    1223
    — Прыстаньце, прыступіцеся, Нам дарожку прапусціце:
    Брат сястру на пасад вядзе
    Да ў ручкі хустку дае.
    — О брацейка мой родненькі, Ці ты мяне на загон вядзеш?
    Ці ты мяне на загон вядзеш, Што ў ручкі сярпа не даеш?
    — Сястрыца мая родная, Я ж цябе за стол вяду.
    Я ж цябе за стол вяду
    Да ў ручкі хустку даю.
    Хустку даю бяленькую, Са слёзак макрэнькую.
    1224
    А брат сястру вядзець, Ен ручніком зямлю мяцець.
    Ен шоўкам памятаіць, Золатам пасыпаіць.
    — Да вядзі, браце, вядзі, Да на золаце садзі,
    Да на золаце-крэсле, Да на шчаслівым месце.
    1225
    А брат сястру вядзе,* Шаўком зямлю мяце,
    Аўсом пасыпае, Золатам палівае.
    — А вядзі, брат, вядзі,
    На покуце садзі,
    На покуце ў крэсле, На шчаслівым месцы.
    1226
    Ой, сонейка калясом ідзе,* Брат сястру на пасад вядзе.
    Брат сястру на пасад вядзе, Вядзе, вядзе ды вітаецца.
    Вядзе, вядзе ды вітаецца, Брат сястру ды пытаецца:
    — Сястрычачка ж мая, Ой, ці дужа здарова?
    Ой, ці дужа здарова, Ой, ці добрая доля?
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
    1227
    У гародзе явар расце, Брат сястру за стол вядзе.
    Брат сястру за стол вядзе, А яна яму ў ножанькі ўпадзе:
    — Дзякую, браце, за вяночак, Дзякую, браце, за руцвяны.
    ■— He дзякуй, сястра, мне, маладому, Дзякуй богу найвышшому,
    Што здарованька хадзіла, У бога доленькі ўпрасіла.
    1228
    Брат сястру на пасад водзіць, Залаты кубак у руках носіць. — Кланяйся, сястра, нізюсенька, Каб было богу прыямнюсенька. Ад старшага да да мнейшага, Свайму войчаньку што найпершаму.
    1229
    Брат сястру за стол вядзе,
    Каліну прахіляе, сястронку навучае: — Будзь, сястронка, пакорная, кожнаму пакланіся: Старому і малому, баценькові сваёму.
    1230
    Брат сястру за стол вядзе, Да ведучы, навуча(е):
    — Май свякруху за мамачку, А свякорку за татач(ку).
    А дзеверка за брацейка, А завіцу за сястрыц(у).
    1231
    А брат сястру за стол вядзець. Каліна, каліна, ягада чырвона.*
    За стол вядзець, навучаець: — А й будзь, сястра, сама добра.
    Будзець табе свёкарка, Як родны татухна.
    Будзець табе свякроўка, Як родная маці.
    Будзець табе дзеверка, Як родны брахненька.
    Будзець табе залоўка, Як родна сястрыца.
    1232
    Брацейка мой родненькі, Ці вяліш ты мне сесці, Ці яшчэ пастаяці, У бога долі папрасіці, Гадзіначкі шчаслівае?
    He сяду, не сяду На сваём пасадзе. Няхай брацейка войдзе Мяне паблагаславіць, На пасадзе пасадзіць.
    1233
    Брат сястру на пасад вядзе, Сам сільненька плача:
    — Тут маей сястры сесці,
    * Рэфрэн паўтараецца пасля кожнай страфы.
    Тут маей роднай сесці Да на гэтым месце.
    Тут мая сястра сядзе, Тут мая родная сядзе Да на гэтым пасадзе.
    1234
    Да вядзе братка сястру, Да вядзе братка сястру Па калінавым масту.
    Да калінавы масты гнуцца, Да калінавы масты гнуцца, Да ў сястрычкі слёзы льюцца.
    1235
    Брат сястру на пасад вядзе, Гібкую кладку кладзе.
    Кладачка да гібенькая, Сястрыца маладзенькая.
    Кладачка ўгібнулася, Сястрыца ўлякнулася.
    Кладачка да гібу-гібу, Сястрыца да хілу-хілу.
    1236
    Брат сястру на пасад вядзе,* Гібкія кладкі кладзе.
    -— Кладачка, не згібніся, Сястрыца, не злякніся.
    Кладачка згібнулася, Сястрыца злякнулася.
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
    Сястрыца злякнулася, Ад мамачкі адхінулася.
    Ад мамачкі адхінулася, К Іванечку прыхінулася.
    1237
    Брат сястру на пасад вядзе, Гібкую кладку кладзе, Кладзе.
    Гібкую кладку кладзе.
    — Кладачка, не згібніся, He згібніся.
    Кладачка, не згібніся, Сястрыца, не ўлякніся, He ўлякніся.
    Сястрыца, не ўлякніся.
    Кладачка згібнулася, Згібнулася.
    Кладачка згібнулася, Сястрыца злякнулася, Злякнулася.
    Сястрыца злякнулася, Брату на ножкі пала, Пала.
    Братку на ножкі пала.
    — Братачка мой родненькі, Родненькі.
    Братачка мой родненькі, Нейдзе ж табе не жаль мяне, He жаль мяне.
    Нейдзе ж табе не жаль мяне. Адну сястру маеш, Маеш.
    Адну сястру маеш
    I тую прапіваеш.
    1238
    Да брат сястру на пасад вядзе, • Да за белую ручку.
    Сільна плача, месца прача. — Тут мая сястра сядзе. — Мой брацейка, мой родненькі, Ці дадзела ж я табе?
    — Мая сястрыца, мая родная, He ты мне дадзела — Дадзелі твае госцейкі, Часта частуючы.
    Да штодзень, штодзень — Усё іншыя,
    Штонядзельку — усё лепшыя.
    1239
    Сонечка калясом ідзе, Брат сястру на пасад вядзе.* Вядзе, вядзе, азіраецца, Брат сястрыцы пытаецца: — Сястрыца мая родная, Як жа мне да надаела, Да на пасадзе ходзячы, Сястру за ручку водзячы. — Братачка мой родненькі, He сварыся са мною, Расстаёмся да з табою.
    1240
    Братка сястру на пасад вядзе, ** А сястрыца й упіраецца.
    А сястрыца й упіраецца, Слёзачкамі й абліваецца.
    * Кожны радок, акрамя першага і апошняга, паўтараецца.
    ** Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
    — Ой, брацічка родненькі, Ці ж я табе надакучыла?
    Чым я табе надакучыла, Ці сваімі госцікамі?
    — Надакучылі твае госцікі, Штосуботку прыязджаючы,
    Штосуботку прыязджаючы, А ў нядзельку ад’язджаючы.
    1241
    Бацька дачку на пасад вядзець,* Дачка бацьку да ног падзець:
    — Татулька мой родненькі, Чым жа я табе здакучыла?
    Ці раннімі ўстанамі, Ці ціхімі паходамі?
    Ці ціхімі паходамі, Ці нізкімі ўклонамі?
    — Дачушка мая, родная мая, He ты мне здакучыла.
    Дакучылі мне сваты твае, Што раненька прыязджаюць.
    Што раненька прыязджаюць, Позненька ад’язджаюць.
    1242
    Эй, сонейка да ў сон ідзе, Да ў сон ідзе.
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
    Братка сястру на пасад вядзе, На пасад вядзе.
    Сястра брату да да ног пала, Да ног пала.
    — Братачка ты мой родненькі,
    Мой родненькі,
    Чым я табе надакучыла?
    Надакучыла.
    Да ці русаю касою?
    Касою.
    Ці дзявоцкаю да красатою?
    Красатою.
    Ці позненькім да гуляннейкам?
    Гуляннейкам.
    Цігладзенькім зачасаннейкам?
    Зачасаннейкам.
    — Сястрыца мая родная, Родная.
    Нічым ты мне не надакучыла, Надакучыла.
    Надакучыла ты мне да сваімі сватамі, Сватамі.
    Штосуботу прыязджаючы, Прыязджаючы.
    Штонядзелю ад’язджаючы, Ад’язджаючы.
    1243
    Брат сястру на пасад вядзе, Яна яму да да ног падзе: — А мой жа ты братачка, Чым я табе надаела?
    Ці русаю касою, Ці сваёй красою? — Нічым ты, сястрыца, не надаела: Hi русаю касою, Hi сваёю красою.
    Надакучылі твае сваты, Што ў суботу прыязджаюць, А ў нядзелю ад’язджаюць, Што ў суботу з канём на двор, Што ў нядзельку з віном за стол, Наш двор капытамі збіты, Наш стол ды віном зліты.
    1244
    Сонейка кала акон ідзе, Брат сястру на пасад вядзе, Сястра яму да ног падзе:
    — Брат мой родненькі, Чым я табе надаела?
    Ці ціхаю паходкаю, Ці сваею работкаю, Ці русаю касою, Ці сваёй красою?
    — Сястрыца мая родная, He ты мне надаела, Надаелі сваты твае: Штосуботку прыязджаюць, Штонядзельку ад’язджаюць. Штосуботку мой двор збіты, Штонядзельку мой стол зліты.
    1245
    — Мамулечка мая родная, Мамулечка мая родная, Чым табе я прыдакучыла?
    —А дачушачка ж мая, А дачушачка ж мая, Прыдакучылі людзі: 3 двара не з’язджаюць, 3 двара не з’язджаюнь, На руках шапку носяць, На руках шапку носяць, На руках шапку носяць Ды цябе ў мяне просяць.
    1246
    Брат сястру на пасад вядзе, А яна яму да ног падзе: — Мой брацейка, мой родненькі, Чы дадзела я табе?
    — Мая ж сястрыца, мая родная, Да не ты ж мне дадзела, Да дадзелі ж мне, дадзелі Частыя госці твае:
    Із падвор я не з’язджаюць, Із конікаў не злязаюць, I конікі томяць, I іпапачкі ломяць.
    Коні патамілі
    I шапачкі паламілі,
    Пакуль цябе маладзенькую ўзялі.
    1247
    — Мамулечка мая родная, Чым я табе надакучыла?
    Ці гульнёю, ці работаю, Ці сваімі ды прыборамі? — Дачушачка мая любая, Нічым ты мне не дакучыла:
    Hi гульнёю, ні работаю, Hi сваімі ды прыборамі, Надакучылі сваты Невыходжыя з хаты.
    Із хатачкі не выходзяць, 3 двара не з’язджаюць.
    1248
    Дзевачка на пасад ідзець, Мамульцы у ножкі падзець: — Мамулька мая родная, Чым я табе надаела?
    Ці раннімі кірмашамі, Ці познімі вечарынкамі? — Дзіцятка маё роднае, Нічым ты мне не надаела: Hi раннімі кірмашамі, Hi познімі вечарынкамі.
    Надаелі твае госцейкі, Штосуботку прыязджаючы, Штонядзельку ад’язджаючы.
    1249
    На гарэ, на гарэ новы дом,* А ў тым жа даму вяселле — Брацец сястрыцу выдаець. Выдаець, выдаець, пытаець: — Хто табе, сястрыца, мілей усіх? — Ах, мілей усіх бацюшка.
    — Няпраўда твая, сястрыца, Няверна тваё словачка.
    На гарэ, на гарэ новы дом, А ў тым жа даму вяселле — Брацец сястрыцу выдаець. Выдаець, выдаець, пытаець: — Хто табе, сястрыца, мілей усіх?
    * Кожны радок паўтараецца.
    — Мілей мне ўсіх мамачка. — Няпраўда твая, сястрыца, Няверна тваё словачка.
    На гарэ, на гарэ новы дом, А ў тым даму вяселле — Брацец сястрыцу выдаець. Выдаець, выдаець, пытаець: — Хто табе, сястрыца, мілей усіх? — Мілей мне ўсіх Іванка. — Вот праўда твая, сястрыца, Вот верна тваё словачка.