Вяселле: Песні.
У 6-ці кн. Кн. 2
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 831с.
Мінск 1981
1039
Як выйду я на ropy Да гляну я на зору.
Знаць па зоры, дождж будзе, I на маю коску мгла будзе.
I на маю коску мгла будзе, Майму бацюхну жаль будзе.
Як зачуе, заплача, Як салавейка шчабеча.
Пятухі пяюць, як у бубны б’юць. Наша дзевачка не часалася, На каго яна спадзявалася: Ці на сястрыцу да маленькую, Ці на матку да старэнькую, Ці на кралевіча маладога? Ой, не на сястрыцу маленькую I не на матку старэнькую, Да на кралевіча маладога, Нашай дзеваньцы суджонага.
1041
— Чаму, дзевачка, не ўчасалася, На каго, дзевачка, спадзявалася? Ці на мамульку на старэнькую, Ці на сястрычку на маленькую?
—■ На вас, дзевачкі, на вас, падружкі, Спадзявалася, не ўчасалася.
Мамулька стара — часаць нядужа, Сястрычка мала — часаць не знае.
1042
Маладая не часалася, На дружачак спадзявалася.
— Дружачкі, мае сястрыцы, Учашыце маю галовачку,
Учашыце маю галовачку Да разліце маю слёзачку.
1043
Да саду, дзевачкі, да саду, Збірайце рутаньку ў грамаду, Вяжыце рутаньку ў пучочкі, Пляціце косанькі ў батожкі, Гатуйце ручнікі пад ножкі.
1044
Да й палескае дзіця Да на Палессейку расло.
Да на палессейку расло, Да не ўчасана ўвайшло.
— Дзевачкі, мае свахачкі, Да вазьміце ў руку барану.
Да вазьміце ў руку барану, Расчашыце вы ёй галаву.
Да вазьміце доўгі вужышча, Запляціце ёй касішча.
Барана паламалася, Й а вужышча парвалася.
Й а вужышча парвалася, Й а касішча растрапалася.
1045
Па сенях хадзіла Дунечка, Верна падружак прасіла:
— Уж вы, дзевушкі-падружкі, Вазьміце мяне пад ручкі,
Пасодзьце мяне на дзяжу, Чашыце мне галаву.
Паціхонечку чашыце, Маіх валасоў не рвіце.
He дзень я яе часала, He нядзельку плятала.
He нядзельку плятала, За адзін вечар прагуляла.
Дзевушкі, мае падружкі, Вазьміце мяне пад ручкі,
Пасодзьце мяне на дзяжу, Чашыце маю галаву.
Ціхонька галоўку чашыце, 3 русых кос валасоў не рвіце.
Ета, ой, косанька расчоная, Піўцом галоўка мачоная.
Худая мая гадзіна:
Каму я дастанусь, дзяўчына ?
Калі старому, не дай бог, Калі маладому, крый божа.
Калі роўнаму, вох, час добры, Час добры, век доўгі.
1047
Дзевачкі, мае падружанькі, Вазьміце мяне пад ручанькі
Вядзіце мяне на церам, Пасадзіце мяне на дзяжу.
Чашыце вы мне галаву, Пляціце вы мне русую касу
Звіце вы мне вяночак, Надзеньце вы мне на галоўку.
1048
Дзевачкі-сястрыцы,
Я сама ўчашуся.
Я сама ўчашуся, Я сама ўплятуся.
Дзевачкі-сястрыцы, Уся няпраўда мая: He часаць галоўкі, He ўплятаць мне косы.
Дзевачкі-сястрыцы, Чашыце слізенька. Чашыце слізенька, Пляціце тужэнька.
Каб мой брацец родны Пастаяў нада мной, Нада мной, маладой, Да над русаю касой.
Брацятка родненькі, Да не рушце мяне.
Да не рушце мяне, Hi галоўкі маей.
Да ні русай касы, Hi дзявоцкай красы. Валаска не вырвіце, Галаску не ўтаніце.
А мой жа галасок, Ен і тонак, і высок, Ен к небу пайшоў У бога долі прасіць.
Калі ж доля мая, Дык хвала ж табе, божа А бяздоля мая, He дай жа мне, божа.
1049
Як у нашага суседа * Пачыналася бяседа.
Усё Пашачкіна вяселле.
* Кожны радок паўтараецца.
Пашачка па двару хадзіла, Белы ручанькі ламіла, Дробны слёзанькі рапіла. Яна дзевачак прасіла: — Дзевачкі мае, падружанькі, Вазьміце мяне пад ручкі, Вядзіце мяне ў святліцу, Чашыце вы мне касіцу, Паціхоненьку чашыце, 3 касы валасы не рвіце. А мой жа волас довіг, Майму бацюшку ён дораг, Маёй матушцы дарожа.
1050
На цябе, калінка, ёсць тры прычынкі: Першая прычынка на твае цвяточкі, Другая прычынка на твае лісточкі, Трэцяя прычынка на цябе самую. Твае лісточкі вецер пакоця, Твае цвяточкі дожджык памоча, А цябе самую бура паломя.
На цябе, дзевачка, прышлі тры прычынкі: Першая прычынка на твае коскі, Другая прычынка на твае слёзкі, Трэцяя прычынка на цябе самую.
Твае косачкі парасплятаюць, Твае слёзачкі паразліваюць, Цябе з мамачкай паразлучаюць.
1051
He стаі, калінка, міжы крушыны, На цябе, калінка, тры прыгоды будзець: Будзець адна прыгода на твой лісточак^ А другая прыгода на твой цвяточак, А трэцяя прыгода на цябе самую. Твой лісточак ветрык абаб’ець, А твой цвяточак мароз змарозіць, А уябе самую ссякуць-зрубаюць.
He сядзі, Арынка, міжы баярак.
На цябе, Арынка, тры прыгоды будзець: Адна прыгода на тваю касіцу, Другая прыгода на твой вяночак, Трэцяя прыгода на цябе самую.
Тваю касіцу падкоснічкі расплятуць, Твой вяночак баяркі саймуць, А цябе самую Йванька возьмець.
1052
Шэра зязюлька, не лятай рана ў саду, Бо паймае цябе саколейка.
Бо паймае цябе саколейка, Возьме цябе на крыллейка.
Возьме цябе на крыллейка, Разнясе твае шэры пер’я.
Разнясе твае шэры пер’я На розныя зелля.
Разнясе твой пушочак На зялёны лужочак.
Маладзенькая дзеванька, не хадзі рана ў поле, Бо будзе ехаць рана малойчык.
Бо будзе ехаць рана малойчык, Возьме цябе ў павозку.
Возьме цябе ў павозку, Распляце тваю русу коску.
Твая руса коска
У тры столкі пляцёна.
У тры столкі пляцёна, Шоўкам абвівана.
Малявана камора, малявана.
Да хто ж гэту камору да Маляваў?
Малявалі камору да маляры, Зачасалі дзевачку да дзевачкі, Па адным валасочку да беручы, Па адпым дзярночку да кладучы.
Дай, божа, маладым добру долю.
1054
Да часала Марынка белы лён, Да ганіла дружачак ад сябе вон. — Ой, ідзіце, дружачкі, ідзіце, Хаця маю галованьку не нудзіце. Хаця маю галованьку не нудзіце, Хаця маю мамачку не сушыце.
1055
А ў Іванькі на дварэ, Ай, рана, рана, на дварэ * Стаіць бяроза белая, А ля бярозы — веццейка, Каля веццейка — лісточак, А на лісточку — расіца. Ай, не бяроза — Манечка. Ай, не веццейка — дзевачкі, А не лісточак — вяночак, А не расіца — слёзачкі.
1056
Ой, барвінку, барвінку Купаваўся на рынку.
Купаваўся на рьшку, Захаваўся ў скрынку.
* Рэфрэн «Ай, рана, рана» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
Як цябе не рушыла, Плакаці не мусіла.
А цяпер парушу, To й заплакаці мушу.
1057
He думала мая сястрыца даждаці У цвяточкі галовачку ўбраці.
Ды даждала мая сястрыца, даждала, Ды ўбрала ў цвяточкі галоўку, убрала.
1058
Сёння нядзелька, Першы дзянёчак.
Раскаці, дзевачка, Свой кужалёчак.
— Mae вы, дзевачкі, Mae вы, сястрыцы,
Мне сёння не да кужалёчку, Калі мая галоўка ды ў вяночку.
1059
Звінела каморка, звінела, Дзе млода дзяўчына сядзела, Русую касіцу часала, Белую сукенку адзявала, 3 руты вяночак ускладала. 3 руты вяночак — на коскі, Паліліся з вочак яе слёзкі: — Сколькі я на свеце пражыла — Такім кветам нігды не цвіла, Сколькі я на свеце жыць буду — Такім кветам цвіцець не буду.
Новая камора не мецена, Кругом золатам абведзена. Пайшла дзеванька камору месці. Шахнула-махнула каля сценачкі — Капнула золата на галовачку. — Брацяткі родныя, надкоснічкі, Бярыце шчотачкі, грабёначкі, Счашыце золата з галовачкі. Брацяткі грабёначкі паламалі, А золата з галовачкі не счасалі.
1061
Новая камора есяновая, А па той каморы Ганначка ішла, На сваёй галоўцы золатца нясла. —■ Дзевачкі-сястрыцы, перапёлачкі, Бярыце шчотачкі і грабёлачкі, Счашыце золатца мне з галовачкі. Хай маё золатца асыпаецца, Бо мая красата ўся мінаецца.
1062
Новая камора не мецена,* Уся кругом золатам абведзена.
Як пайшла Валечка камору месці, Скапнула золата на галовачку.
— Дзевачкі-сястрыцы, баярачкі, Бярыце шчотачкі і грабёначкі.
Бярыце шчотачкі і грабёначкі, Счашыце золата з галовачкі.
Мне яго, маладой, цяжка насіць, Цяжалей за ўсяго з мамкай расстацца.
* Кожны радок паўтараецца.
1063
Цёмная ноч да нявідная, Новая каморачка есяновая, Уся яна золатам высаджоная. Як пашла Таклюська ў каморачку, Капнула золата на галовачку. — Гдзе ж мае браціткі падзеліся? Бярыце шчотачкі-грабёначкі, Чашыце золата з галовачкі, Пляціце золата у косачкі, Паедзеце са мной у надкоснічкі. He будзеце, браціткі, у знявазе, Да будзеце, браціткі, у павазе. Будзеце піць мёд-віно і гарэлачку За мяне, учцівую паненачку.
1064
Зачым, зачым камора не мяцёна, Зачым, зачым Хадоска невясёла? Мяцёна камора венічкамі, Вясёла Хадоска з дзевачкамі.
Зачым, зачым камора не мяцёна, Толькі ўся золатам пакапана?
Як пайшла Хадоска камору мясці, Ускапнула золата на галоўку.
Тады наша Хадоска заплакала: — Ідзе ж мае брахнейкі падзяваліся, Што ж ад мае косанькі паадчураліся? Вазьміце, брахнейкі, шчоткі-грабёнкі, Счашыце золата з мае галоўкі, Упляціце золата ў канчучочкі Ды едзьце за мною, як панічочкі. За мною дарожка шчаслівая, Я ж сама паненка пачцівая.
1065
Хадзіла Ірыначка па каморачцы, Насіла золатца на галовачцы.
Золатца на галовачцы пераліваецца,
Ірыначка з матулькай разлучаецца.
-— Счашыце зблатца хоць адзін радок, Пазвольце пагуляць хоць адзін гадок.
1066
Стаяла Валечка пад ваконачкам, Капнула золата на галовачку. — Дзевачкі, баярачкі вы мае, Бярыце шчотачкі, грабёначкі, Чашыце золата з галовачкі.
Досыць я ў золаце нахадзілася, Досьіць я ўжо хлопцаў навадзілася.
1067
На моры вутачка купалася, Пакупалася, у бор паляцела, У барочку шчыранька грагаць стала: — Дзе ж мае дзетачкі падзяваліся? Ад майго гняздзечка адчураліся. У каморы дзевачка прыбіралася, Прыбралася, за стол села, За сталом горчанька плакаць стала: — Дзе ж мая радзіна падзявалася?
Ад майго вяночка адчуралася. Цётачкі, вазьміце шчоткі, грабёнкі, Счашыце золатца з маёй галоўкі, Астаўце золатца ў белым вяночку.
1068
Над морам, морам глыбокім, Там стаіць церам высокі. А ў тым цераме Ганначка Русую косачку часала, Белае лічыка ўмывала.
Прышла да яе мамачка I кліча Ганначку дадому:
-— А цябе ж там сваты пытаюць
Русую косачку чакаюць.
— А няхай жа сядзяць здаровы, Ужо ж мае ручнічкі гатовы.
1069
А павей, ветрык, па двору Аж пад новую камору.
А ў той каморы нікога,—■ Адна Ганулька сядзела, Перад ёй свечка гарэла. Прыйшла да яе мамачка: — Адчыніся, дачушка. — Я не адчынюся — баюся, Каб ветрык свечкі не згасіў, Каб дожджык коскі не зрасіў.
1070
Да цераз сені — камора, У тэй каморы — нікога. Малада дзеўка сядзела, Перад ёй свечка гарэла. Прышла мамачка да яе: —Адчыні, дачушка, дзверы мне. — He адчынюся, мамачка, He адчынюся — баюся: Ветрык косачку развее, Сонейка лічанька зазрое.
—• Дзевачка, мая дачушка, Упляці косачку каснічком Да ўкрый лічанька ручнічком.
1071
Ой, цераз сені — камора, А ў той каморы — нікога. Адна дзевачка сядзела, 3 руты вяночак сплятала
Ды на галоўку ўскладала. Прыйшоў да яе малойчык: — Ды адчыніся, дзевачка. — He адчынюся — баюся, Бо вецер коску развее, Сонца лічайка сагрэе, Дожджык вяночак памоча. А мой вяночак руцвяны, А ён сонейка баіцца, А ён дожджыку баіцца, Ен ад іх звяне, завяне.