Вершы, балады, прытчы
Янка Сіпакоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 399с.
Мінск 2010
Скончыў і пільна агледзеў усіх, што ішлі побач,— а раптам хто і напраўду слухае яго і выдасць хоць бы нейкай дробяззю сваю цікаўнасць?
Аднак усе як ішлі, так ішлі і далей — абыякавыя да ягоных слоў і прызнанняў: вольна, як і да гэтага, бегалі ля ног дарослых дзеці, узнёслыя і шчаслівыя, ведаючы сабе цану, з годнасцю плылі жанчыны, мудра і засяроджана тупалі між імі задумлівыя мужчыны. I нікому не было аніякай справы ні да ягонай усхваляванай прамовы, ні да яго самога.
Ен пераконваўся яшчэ раз, што яны і напраўду глухія, сляпыя і нямыя!
Побач з Выпадковым у натоўпе аказалася Прыгажуня — яна ішла абыякавая да яго, як і ўсе іншыя.
Дзяўчына вельмі падабалася яму, і ён, ведаючы, што ніхто гэтага не бачыць, не саромеючыся, шукаў яе ў натоўпе і потым доўга і ўважліва разглядаў, любаваўся ёю, лашчыў вачыма ўсё, што можа толькі захапляць у жанчыне мужчыну.
Часам яму нават здавалася, што ідзе ён з гэтым народам менавіта з-за Прыгажуні...
Выпадковы, убачыўшы, што іхнія рукі былі зараз амаль што побач, напружыўся, сабраў усю сваю волю і хацеў узяць яе пальчыкі ў далонь. Але рука, як і раней, нібыта натыкнулася на нейкую загадкавую перашкоду. Болып таго, якаясьці невядомая сіла адштурхоўвала яе з такою настойлівасцю, што Выпадковы, паспрабаваўшы пераадолець яе, зразумеў, што зрабіць гэта немагчыма, перастаў тузацца, рыўком, ледзь не стаптаўшы малога, які трапіўся пад ногі, адскочыў убок, далей ад Прыгажуні, і ўжо да самага вечара сцішана ішоў у натоўпе — раззлаваны, незадаволены і маўклівы, як і ўсе.
Заснуў ён адразу і моцна. На гэты раз у яго не было ніякага жадання падглядаць, як людзі кладуцца спаць.
Але сярод ночы яго нібы разбудзіў хто. Здаецца, што ён нават выразна пачуў, як нехта загадаў яму: «Уставай!» і, правёўшы далонню па вейках, дакрануўся да пляча.
Адплюшчыў вочы і здзівіўся — каля яго нікога не было. I яшчэ болып здзівіўся, што ўжо зусім выспаўся — стомы ён не адчуваў, быў бадзёры і свежы.
Над наваколлем, як і мінулую ноч, вісела ўсё тая ж дзіўнаватая поўня. Святло ад яе зноў жа ішло прывіднае і матавае, нібы ў пахмурны дзень, яно струменіла, пералівалася, было, здаецца, рухомае.
Адчуўшы ва ўсім целе сілу і энергію, ён пругка, адным рыўком ускочыў на ногі.
I адразу ж, нібыта запушчанае ім самім, усё заварушылася, захадзіла, зашастала. Шоргалі пілы, грукалі сякеры, ляскалі малаткі, вішчэла цыркулярка, хадзілі людзі — хто насіў дошкі, хто цясаў бёрны, хто заразаў вуглы, што імшыў хаты, хто ўстаўляў рамы, хто ставіў кроквы, хто складаў печы, а хто ўжо і спрабаваў паліць у іх,— каб праверыць, ці добрая атрымалася цяга.
Яму і напраўду здавалася, што ён сам уключае і выключае гэты рух: заплюшчыш вочы — робіцца ціха, адплюшчыш — зноў усё пачынае варушыцца, рухацца, хадзіць. Але ж Выпадковы разумеў, што думаць гэтак зусім наіўна — людзі, канечне ж,
працавалі тут і да таго, як ён прачнуўся: бачыш, колькі хат паспелі панаставіць яны за гэты час!
Успомніў, як аднойчы прачнуўся ля новай вёскі, якой увечары, калі клаўся спаць з грамадою, не бачыў. Дык вось якая гэта была вёска! Яе, як і гэтую, сённяшнюю, людзі, з якімі ён ішоў, пабудавалі талакою за адну ноч!
I тут жа, нібы падахвочаны кімсьці, Выпадковы рашуча пайшоў у гурт будаўнікоў, якія рупіліся на будоўлі.
Насіў з жылістымі мужчынамі дошкі, памагаў цеслям выбіраць шпары, заразаць вуглы, падымаць бёрны на зрубы, ставіў з Барадзенем кроквы, прыбіваў латы да іх і нават, убачыўшы, як Прыгажуня ў новай печы спрабуе распаліць агонь, назбіраў сухіх смаловых стружак, унёс у хату і высыпаў іх перад дзяўчынаю. Тады яму здалося, што рукі іхнія нібыта дакрануліся між сабою, але ён і сам не паверыў у гэта — канечне ж, прыдумаў тое, чаго жадаў.
А вось з рукамі Барадзеня яго рукі і напраўду сустрэліся — калі вяршылі страху. Белабогава далонь напачатку здрыганулася, а затым на нейкі момант прыціхла на чужых пальцах. Валадар, мусіць, здзівіўся — як гэта, выпадковы чалавек, якога яны адрынулі, усё яшчэ тут? Рукі спакойна паляжалі крыху, памаўчалі, як падумалі, а затым саслізгнулі на дранку: зноў узяліся за працу — нібыта нічога не здарылася, нібыта нічога яны і не зразумелі, і не заўважылі.
Людзі працавалі зладжана, вельмі дакладна рабілі любую работу, і яму ўжо не верылася, што яны не бачаць, не чуюць і не гавораць.
Ен сачыў за суладнаю працаю дойлідаў і рабіў любую работу, якая траплялася пад руку,— дзіва, усё ў яго таксама атрымлівалася, а сам думаў, думаў, думаў, спрабуючы хоць нешта зразумець.
Навошта і праўда яны рубяць дамы, ставяць гэтую вёску? Навошта выштукоўваюць хлявы, свірны, каморы, клеці, лазні, калодзежы? Для каго? Для сябе? Каб, вярнуўшыся ў гэтыя мясціны, ім калісьці не толькі было што есці — пасеялі ж ужо! — але было дзе і жыць?
Аднак калі тое будзе? Калі яны вернуцца? У хатах хутчэй за ўсё за гэты час парастуць бярозкі і таполі, яны праб’юць, уздымуць на сабе не толысі падлогу, але і столь і зашумяць над стрэхамі і камінамі, з якіх ніколі не ішоў дым, сваімі густымі кронамі.
Тады навошта гэта работа? Можа, і праўда — каб не страціць умельства? Але калі яно зноў-такі знадобіцца, тое ўмельства? Некалі? Гэта ж так доўга чакаць! Няхай сабе! Аднак калі ёсць «некалі», трэба каб было ўсё, што па часе спатрэбіцца яму.
Выпадковаму здавалася, што гэты народ запланаваны на будучыню. Быццам зараз у яго няма жыцця, а ён працуе і жыве толькі на заўтрашні дзень — як усё роўна продкі ахвяравалі сабою дзеля нашчадкаў.
Але ж недарэчна і нават жудасна пакідаць новую вёску, у якой ніхто ніколі не жыў, і ісці бог ведае куды і чорт ведае навошта. Пакідаць вось гэтыя дыхтоўныя хаты, у якіх бы толькі жыць ды радавацца...
Куды ісці? Навошта ісці?
Усё тое, што наперадзе, калі чалавек ідзе, абавязкова астанецца ззаду.
Дык што, тады, выходзіць, зусім не трэба нікуды ісці? Хто яго ведае! А раптам тое, што страціў ззаду, знойдзеш якраз наперадзе...
Ен зноў задумаўся пра рух, пра сэнс гэтага руху, у якім жадаў разабрацца, але тут нечакана пагасла святло, як усё роўна нехта выключыў электрычнасць, знікла поўня, зніклі падобныя на паўночнае ззянне сполахі, стала цёмна-цёмна, апраметная цемра пакрыла непранікліваю чарнатою ўжо гатовую вёску, закончаныя хаты і саміх будаўнікоў, якія хутчэй за ўсё тут жа апускаліся на зямлю альбо засыналі там, дзе працавалі. Яго цемра заспела на ганачку ля пабудаванай, як кажуць, пад ключ, хаты, і ён, дзе стаяў, апусціўся на прыступкі, адчуў нейчую спіну, прыхінуўся да яе і так заснуў — нібыта і сам міжволі адключыўся, забыўшыся, у чым толькі што хацеў разбірацца, што шукаць.
Гэтую раніцу ён прачнуўся ад нейкага лёгкага, ледзь улоўнага дотыку нейчай далоні да ягонай рукі. Адплюшчыў вочы і, здзіўлены, убачыў, што каля яго нікога няма. Але побач акуратненька, па парадку, нібы па чарзе прачыналіся і падымаліся іншыя людзі — як усё роўна іх таксама нехта будзіў.
Гой, невідомы дзяжурны, бьгў вельмі ўважлівы і дакладны — ён імкнуўся пабудзіць усіх, не абмінуўшы нікога: ні тых, што, сонныя, сядзелі на лішніх, не скарыстаных бёрнах, ні тых, што соладка спалі на стружках, ні тых, што начавалі ў хатах, паклаўшы галовы на новыя, пахкія ад свежай смалы, сталы і падаконнікі.
Спадарожны зразумеў, што пабудца, якога не бачна, хутчэй за ўсё ў грамадзе за гадзіннік і ў яго абавязкі ўваходзіць не пакінуць ніводнага не папярэджанага, што яны пайшлі ўжо,— дык вось як племя дружна здымалася з месца і таямніча для Выпадковага знікала: чужая рука для невідомага не існавала, і ён абмінаў яе.
Вандроўніку нават здалося, што робіць усё гэта сам Белабог, скідваючыся на той час невідомым,— здаецца, Спадарожны пазнаў ягоную руку.
Ен лёгка ўскочыў на ногі — нібыта і не было для яго начной працы, начной будоўлі.
Грамада пачала ўжо свой рух. Тыя, што ўсталі раней, паспелі крыху адысціся ад пабудаванай уночы вёскі, а тыя, каго пабудзілі толькі што, хуценька прахопліваліся і, яшчэ сонныя, спяшаліся дагнаць гурт.
Наперадзе ўжо ішлі Белабог з Прыгажуняю, яны нібы вялі за сабою ўсіх, і Спадарожны, крыху зайздросцячы і раўнуючы, усё ж захапляўся імі. Зацікаўлена сочачы за Ім і Ею, назіраючы за тым, як прыгожа яны ідуць, як даверліва размаўляюць іхнія рукі, ён міжволі думаў, што, мусіць, сімваламі гэтага народа і гэтай хады з’яўляюцца менавіта Мудрасць і Прыгажосць.
Яму самому ішлося лёгка, а думалася яшчэ лягчэй — галава была чыстая, і кожная цікавая думка імгненна, шчодра раскрывалася, як набухлы пялёсткамі бутон.
Зараз ужо шмат якія рукі размаўлялі і з ім. Яны дакраналіся да далоняў, да пальцаў, да тыльнага боку рукі, якім звычайна выціраюць пот з ілба, і нешта гаварылі, гаварылі, гаварылі... Ен злаваўся, бо ўсё яшчэ не разумеў мовы рук, a тыя супакойвалі, цярпліва, па некалькі разоў стараліся яму нешта растлумачыць. Мусіць, імкнуліся выспаведацца, расказаць, хто яны такія, адкуль, куды і, галоўнае, навошта ідуць, але Спадарожны не лавіў гэтага. Разбіраў толькі некаторыя незразумелыя, дзіўныя словы, кшталту «ладатрус», «радыяцыя», «зомбі», але яны былі для яго пустыя і зусім нічога не значылі. Спадарожны, хоць і не разумеў гэтых слоў, адчуваў, што яны няпростыя, абразлівыя, і таму тое, што стаяла за імі, здавалася яшчэ больш страшным, нават злавесным.
Адно толькі ён ведаў пэўна: там, дзе жыў гэты народ, здарылася нейкая жудасная бяда, нейкая жахлівая катастрофа, якая змусіла людзей пакінуць свае хаты і пайсці.
Пасля сумеснай начной працы яго, мусіць, прызналі за свайго і, нягледзячы на тое, што ён не разумеў іхняй мовы, падбадзёрвалі — маўляў, нічога, не перажывай вельмі, хутка навучышся.
Нават Белабог, які калісьці грэбліва адкінуў ягоную руку, зараз сам шукаў яе.
Неяк надвечар, калі сонца ўжо стаяла на самым небасхіле, Спадарожны заўважыў, што Барадзень, які ўвесь гэты час быў уперадзе руху, паволі слізгаючы па руках супляменнікаў, ідзе ў канец натоўпу — нібы шукае каго. I ўжо толькі тады, калі той быў зусім блізка, Спадарожны зразумеў, што шукае ён менавіта яго.
I праўда, калі Валадар дакрануўся да ягонай рукі, пазнаў яе, ён вельмі ўзрадаваўся і штосьці доўга гаварыў — Спадарожны адчуваў, як нейкія незразумелыя эмацыянальныя сігналы калоліся ў далонь, як нейкая цеплыня запаланяла ўсю руку і ўсё цела, нібы ад дотыку экстрасенса.