• Часопісы
  • Вершы, балады, прытчы  Янка Сіпакоў

    Вершы, балады, прытчы

    Янка Сіпакоў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 399с.
    Мінск 2010
    57.44 МБ
    I каб прыносіць дадому Сабраныя зоркі за домам. Ах, гэтая зменлівая нітка!
    Вечна яна дражніцца новымі небасхіламі!
    Сінягорыя
    Ёсць летуценні сінія — Сіней ад аснежаных ранкаў, Краіна ёсць — Сінягорыя, Прывезеная на санках.
    Над ёй галаруч завіхаюцца Па вушы мокрыя дойліды, Рукі ў кішэнях грэюць, Калі пальцы ад снегу зойдуцца...
    Мараць у снежных сценах, Мараць у белых палацах, Якія жывуць толькі ў казках, Сівым архітэктарам сняцца.
    Калі спаць прымушаюць дойлідаў — У парках, нібы ў музеях,
    Сумаваць без іх застаюцца Напаўразбураныя калізеі.
    Імі ўсю ноч любуюцца Паклонніцы і паклоннікі — Іх снежныя бабы вартуюць, Як белага дойлідства помнікі.
    Як летуценні светлыя —
    Святлей ад аснежаных ранкаў —
    Берагуць яе,
    Сінягорыю, Прывезеную на санках.
    * * *
    3 разамлелых пупышак
    Выпырхнулі неяк раніцою Мільярды зялёных птушанятак. Абселі яны галінкі
    I залопалі кволенькімі крыльцамі — Мусіць, хацелі зляцець на зямлю. Ды збаяліся...
    Так і засталіся яны на дрэвах сядзець да восені I спяваць сваю зялёную песню...
    Карэнне расы
    I ў расы ёсць карэнне. Я гэта сцвярджаю, Бо глядзеў, як збірае яе салавей — Па расіне, Бы ягады, ён адрывае
    I,	упаўшы на хвост па-гусінаму,
    П’е.
    I ў расы ёсць карэнне...
    Дзе ж тая сцябліна,
    На якой даспяваюць ягады рос? Павучынка, травінка?
    А мо нават промень, Што, як дзіда, ўдзябнуўся ў зямлю I прарос.
    Блакітная геаграфія
    Такія знаёмыя
    Чыстыя воблакі —
    Дзяцінству майму, маім верасням помнікі. Дзяцінства...
    Старэйшых званкі ў школу клікалі, А я вывучаў тады кнігу блакітную. Яблыкі рвеш, А зірнеш толькі ўгору ты — Неба ўбачыш кнігай разгорнутай; Едзеш на конях — Аблокі гартаюцца.
    Чытаеш:
    Вунь моры,
    Вунь горы ўзнімаюцца...
    Дзяцінства...
    I зноў я застыў і не дыхаю Перад вялікай блакітнаю кнігаю.
    I сярод дзіўнай такой несусвеціцы, Між воблак, Указка географа свеціцца.
    Боцікам,
    Бачу,
    Ніяк не нахваліцца Модніца свету — Паўвостраў з Італіяй;
    За ёю спяшае
    Такая галантная —
    Белай ільдзінкай іскрыцца Грэнландыя;
    А вунь ужо іншыя воблакі сцелюцца:
    Пяскі узняліся,
    Над Афрыкай сеюцца;
    Шукаючы берага, Коцяцца ціха так Валы
    3 акіяна ўтрапёнага — Ціхага...
    Два воблакі — тыя ж паўвостравы шэрыя, Бы іклы, тырчаць з цэлай хмары — Амерыкі.
    А воблакі рояцца, Воблакі рояцца — Новыя контуры мрояцца, Мрояцца...
    Раптам зрабілася ўказка пытальнікам.
    Географ заблытаўся...
    Гэта ж батаніка!
    Паказвае грыб мне,
    Што ўзняўся над горамі,
    Грыб,
    Пра які з адчаем гаворым мы...
    Уцякайце хутчэй,
    Mae мілыя воблакі —
    Дзяцінству майму, маёй радасці помнікі!
    Гэта ж забойства,—
    Крычу вам са страхам я,—
    Гэта ж замах на усю геаграфію!
    Няўжо можа стацца, Што будзе сасватана Смерцю зямля наша з бомбаю атамнай? Няўжо прарыпіць сваёй воссю надломленай Глобус Зямля
    I спыніцца стомлена,
    Быццам гадзіннік,
    людзі?
    Людзі!
    He, такога не будзе!
    He будзе!
    Брацкая магіла
    Здаецца, што дрэвы няўмела Над ёй абдымаюцца ўпотай;
    Здаецца, цалуюцца кветкі Засмяглымі, прагнымі вуснамі; Шэпчуцца, шэпчуцца травы, Быццам вясною каханыя, Бо травы,
    і кветкі, і дрэвы
    3 каханняў няздзейсненых выраслі, 3 маладых салдацкіх жаданняў, Якімі праз дрэвы, і кветкі,
    і травы Мёртвыя ў вечнасці трызняць.
    * * *
    Спяць у снарадах,
    Спавітыя белаю, як сама смерць,
    Сталлю,
    Пакручастыя віхры,
    Аглушальныя грамы, Пажары, вулканы і землетрасенні...
    Спяць чалавечыя крыкі, Спяць адкрытыя вочы, Спяць бяссонныя месяцы, Спяць сусветныя жахі Ва ўпакоўцы сталёвай...
    He будзіце іх, людзі!
    * * *
    Сэрца —
    то спрасаваны стагоддзямі порах, Міна незразумелай дакладнасці: Бывае, не разрываецца ад вялікага гора, А ўзрываецца ад маленькай радасці.
    Пейзаж з чалавекам
    Гэткае дрэва!
    Яно зямны шар захапіла карэннямі
    I, нібы мяч у сетцы, здаўна яго трымае...
    Макавіна якая!
    Жылплошчы ў ёй хапае для ўсіх абяздоленых птушак, I песням іхнім, і песням птушыных унукаў і праўнукаў.
    Пад страху ягоную
    Спяшаюць, ідуць адусюль суніцы, лісіцы, баравічкі, Людзі, ночы, ваўкі, русалкі і нават сонцы.
    Пад ім знаходзяць:
    Сумныя — песню, галодныя — харч, скалелыя — зацішак...
    Шчодрае, вельмі шчодрае гэта зялёнае дрэва-гасцініца.
    Хто толькі яго пасадзіў: суніцы, грыбы, ваўкі?
    Ці птушкі?..
    Ці сонца?..
    Ці чалавек?..
    * * *
    Заходзіць яблык —
    Чырвоны і вялікі, быццам сонца ў садзе заходзіць.
    Усё ніжэй і ніжэй
    Згінае ён галіну, якая трымала яго ў самым зеніце.
    Усё хутчэй і хутчэй
    Коціцца ён па зялёным небасхіле дрэва.
    Заходзіць яблык...
    I трава — гарызонт ягоны — становіцца гэткаю
    блізкай...
    Падстаўце рукі!
    I ў іх скоціцца, апёкшы далоні, гэтае спелае сонца.
    Глядзіце не апячыцеся,
    Калі пырскі, як промні ля сонца, навокал яблыка
    ўспыхнуць.
    Засмяглымі вуснамі
    Прагна лавіце промні — гэты дарунак зямлі і неба.
    А калі падужэеце, Выпіўшы ўвесь круглабокі кубак, да краёў
    напоўнены промнямі,
    Закасвайце рукавы
    I рабіце гняздо ўтульнае пад наступныя,
    болыпыя сонцы.
    Няхай узыходзяць новыя яблыкі!
    * * *
    Каб неба
    цябе не загушкала, Каб зямля
    не калола быльнікам,—
    Верш! Ляці раскальцованай птушкаю:
    У цябе —
    ўвесь сусвет пад крыллямі.
    * * *
    Пасля расставанняў з ёю, абжытай,
    Мы гэткай
    нашу планету запомнім:
    Зямля —
    зялёнае сонца
    3 травою — зялёнымі промнямі.
    Коні на праспекце
    Па коўзкім праспекце коні непадкаваныя цокалі: У вітрыны глядзеліся, Вывучалі шэрыя цокалі, Абнюхвалі зводдаль
    Сталоўкі
    I крамы парфумныя, Дзівіліся — ведама, коні! — на тратуары тлумныя. А каб яны не парушылі Руху агульныя правілы — Імі, нібыта машынамі,
    Рэгуліроўшчыкі правілі.
    Толькі ж буланых цягнула
    Да зеляніны скверыка кожнага, Дзе гэтак звыкла пахла
    Лугам, Расою
    I пожняю.
    I тады, канюхам насуперак, іржалі яны прарэзліва, Паставы злаваўся і лаяў:
    — Но, ідзі, ваўкарэзіна!
    Коні тут — дзіва.
    I дзеці спяшаюць гурбою звонкаю, Як некалі ў вёсцы бегалі мы за старымі трохтонкамі. Сам бы, здаецца, пабег пад музыку конскага цокату, Але...
    На галаве капялюш, жонка таксама пры боку тут.
    А ў хату пад вечар зайшоў —
    Якою здалася цеснаю
    Яна,
    На шпакоўню падобная, калыска мая трохмесная: Лягла на ўсю хату тахта, Крэслы расселіся грэбліва, I нельга па хаце прайсці, Нібы ў магазіне мэблевым...
    А вось ужо мроіцца луг
    Шырокай пахучаю краскаю.
    Па сена я еду.
    Вішчаць
    Колы, што трызняць падмазкаю...
    А вось тыя самыя коні,
    Што па праспекце цокалі, Бягуць па дарозе лясной — Вязуць мяне ў вёску далёкую...
    Мама...
    Яна наліла крупніку місу вялікую,
    I загарэлы
    3-пад ручніка на мяне ўжо бохан
    Зіркае,
    Які мною зернеткам кінуты, Рукою маёй дагледжаны, Мною ў млыне змелены, Маці маёю спечаны...
    Хвіліна сустрэчы
    Жанчына дзяліла сонца — Пароўну кожнаму коласу; Яна стаяла сівая
    У сваім у бабіным леце...
    Я падышоў...
    — Дзень добры!— Яна мне ласкава сказала.
    Яе рукі
    Яны — нібыта мужчынскія: Гэтак умеюць ціснуць, Але ўмеюць і лашчыць, Агрубелыя гэтыя рукі, Высліжаныя аб цапільны, Аб касільны ды тапарышчы, Што ў іх, як у тое люстэрка, Можна усім глядзецца!
    Яе вочы,
    Гэтулькі, гэтулькі промняў Плёскае ў іхнім блакіце. Іх многа. Іх, можа, столькі, Колькі ўсходаў і захадаў Вочы страчалі ў полі...
    Яны многае ведаюць, Яны многае бачылі, Гэтыя сведкі блакітныя,
    Якія запамінаюць гісторыю Зямлі, чалавека.
    Яе валасы
    3-пад паркалёвай хусткі Выбіваюцца белыя промні — Іх сонца бяліла з палотнамі, Яно працавала над гэтым Сотню чэрвеняў, ліпеняў, жніўняў — Аж пакуль назаўжды не змяшаліся Промні сонца з белымі промнямі...
    Уся постаць
    Свеціцца... Ласку праменіць... Дык гэта ж сапраўднае сонца, Што сабрала гэтулькі промняў На руках,
    у вачах,
    пад хусткай!
    — Ну, дзень добры, сівое сонца — Бабка Алеся!
    Вітаюцца кавалі
    Ці бачылі вы,
    сябры,
    калі,
    Як вітаюцца кавалі, Як за рукі
    здароўкаюцца кавалі?
    Падаюць яны у руках грамы, Ад якіх жахаемся мы: Варочаюцца паміж далоняў яны,
    Нібы
    вялізныя валуны.
    Імклівых маланак сцішэлы рой Нясуць тыя рукі з сабой.
    Бярыце маланкі ў сваю далонь — Ен ручны ўжо, хаця і агонь!
    Рукавіцы скідайце хутчэй, Каб руку каваля ўзяць лаўчэй, Якой прыручае каваль I грамы,
    і маланкі, і сталь.
    Кавалі вашы рукі ў свае бяруць, Як кувалды
    цяжкія бяруць.
    А калі вы малую руку падалі,— Ушчэнт бянтэжацца кавалі... Ці бачылі вы, сябры, калі,
    Як вітаюцца кавалі, Як за рукі
    здароўкаюцца кавалі?
    Споведзь
    Пасівелы мой лес, Я твой вечны палоннік, Я твой вечны даўжнік, Прад табой на каленях стаю. Я спяшаў да цябе, Як спяшае стамлёны паломнік, Каб паспець, каб данесці Няхітрую споведзь сваю.
    Я люблю цябе, лес, За тваю чалавечую шчодрасць, Калі ты накрываеш Абрусам паляны-сталы, А на іх высыпаеш Зялёныя поўныя вёдры I суніц, і чарніц,
    I грыбкоў — карапузаў малых.
    А калі на рабіну Наніжаш пляцёнкі караляў, Журавінныя лямпачкі У імхах пазапальваеш ты — Аглядае вавёрка арэхі, Што ў цябе панакрала, А барсук для пасцелі Тралюе сухія лісты.
    2
    He люблю цябе, лес, Калі многа няшчасцяў прарочыць Усім тваім жыхарам Твая сонцам напятая ціш. Ты ж зялёную шапку Насунуў на самыя вочы, Каб нічога не бачыць, I гэтак зацята маўчыш.
    Ты схаваў у галлі Дзюбу ястраба злога, Што цікуе за зайцам — Нявіннай лясною душой. Сук падставіў пад стрэльбу, Каб зноў ад ласінага рога He бярозкаю пахла, А порахам пахла ужо.
    Мне шкада цябе, лес, Пашчапаны вайною, Тваіх ран, што на непагадзь Шчэ і сёння гудуць...
    Мне шкада тых бярозак, Якіх раняць кожнай вясною, А людзі іх слёзы Збіраюць у жбан, бы ваду.
    Мне шкада, калі сосны Паміраюць заўчасна, Расстраляныя вострай Падсочнай стралой; За цябе мне, мой лесе, Неяк робіцца страшна, Калі кожны твой пень Выглядае магільнай плітой...
    4
    Я люблю цябе, лес, Як зямлю перад кветам, I злую на цябе, Бы на восеньскі сум, I шкада мне цябе, Быццам зжатага лета, Ты патрэбен мне, лес, Як спачынак касцу.
    Зялёнае воблака на рынку
    Бярыце, людзі,— я вам прывёз Вятры, травінкамі закалыханыя.
    Вось перад вамі паўнюткі воз Салаўіных песень, што з лугу сабраныя.
    Бярыце веснюю радасць маю — Май, што водарам красак успоены. Бярыце. Я з краскамі мёд аддаю — Ён на гудзе пчаліным настоены.
    Я прывёз у горад, дзівак, Росных захадаў ціхія водбліскі. Спрачацца не будзем — бярыце за так Усё зялёнае летняе воблака — Воз духмянага сена!
    Лірычны ўспамін
    Пачужэлы прыехаў у госці, А малым сюды бег — дадому, I хукала старая хата На мае азалелыя пальцы, Расцірала збялелыя вушы I, за стол мяне пасадзіўшы, Усміхалася добрымі вокнамі.