Вершы, балады, прытчы
Янка Сіпакоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 399с.
Мінск 2010
Ад сонца звон у гронцы крон.
Той звон бяроз праз сон прарос.
Прачнуўся... Сны... Зіма...
Спакой...
Як хто стрымаў званы рукой...
* * *
А мы з табой, бы ў рай, у гэткі Луг абраскошаны зайшлі, Дзе матылі — нібыта кветкі I кветкі — быццам матылі.
Дзе ўсё злілося — неба, травы, I сонца пах, і рук святло,
I дотык ветрыка ласкавы, Як матылінае крыло.
Крыляюць мятлушкі і краскі —
I луг і неба ў матылях.
Здаецца, з добрай твае ласкі
У крылле ўбралася зямля.
Лятаюць мятлушкі — па пары, Па пары — лашчацца квяты.
I мне з табой шчасліва марыць Пра ўсё вось з гэтай ціхаты.
А цішыня — нібы цунамі, Бы вецер, што наш луг садзьме...
I толькі мятлушкі над намі —
Усё па дзве...
Па дзве...
Па дзве...
Чаканне цябе
Чакаю я цябе. А ты не звоніш:
Званок унурана маўчыць, бы хто наняў. I нібы хрушч у стомленых далонях, Шуршыць, як адзінота, цішыня.
Як холадна мне без цябе. Імгліста.
Пакой зімой і сіверам прапах.
Бы дзьмуць вятры з усіх бакоў са свістам, А я стаю на гэтых скразняках.
Чамусьці толькі сэрца прадзімае, I ля яго — ільдзінкай халадок.
Чакаю — як ільдзінку адганяю...
Чаго ж маўчыш, устуджаны званок?
Ах, холад! Што да сэрца прычапіўся? Званок... Як спеў... Так звоніш ты адна... Здалося, жаўранак з-пад купіны ўсхапіўся. Павіс у небе... Ты — нібы вясна, Мая каханая!
Твае рукі
Твае рукі, твае рукі нада мною,— Нібы лебедзі над белаю зімою.
Як ласкава яны кружаць I са мной па леце тужаць, Нібы лебедзі над белаю зімой.
Цяжка, рукі, расставацца з вамі дужа I без вас мне аставацца паміж сцюжаў... He ляціце, рукі, ў вырай, Нада мной кружыце шчыра — Нібы лебедзі над белаю зімой.
Я люблю, як твае рукі нада мною — Нібы лебедзі над белаю зімою, Як яны садзяцца міла, Склаўшы крылы, склаўшы крылы,— Нібы лебедзі над белаю зімой.
Калі лашчаць валасы мне твае рукі — Слухаю, бы песню, я іх рухі.
А яны пяюць шчымліва
I крыляюць палахліва,—
Нібы лебедзі над белаю зімой.
Музыка для закаханых
Адкуль, адкуль ён, гэты лёгкі сум? Яны ж кахаюць, бачыце,— кахаюць. Кахання свайго чыстую красу, Як немаўля, абачліва люляюць.
Адкуль, адкуль жа гэты лёгкі сум?
Шчаслівыя. Нашто ім сумаваць У гэтым свеце ласкі і пяшчоты, Калі ад шчасця кружыць галава I светла так ад шчырасці і цноты — Шчаслівыя. Нашто ім сумаваць?
Ды ўсё ж — як музыка шчымлівая, туга Праз радасць прарастае непрыкметна.
I шчасце — як адчай, і ласка — бы смуга, I боязь, боязь страціць усё гэта.
Таму — як музыка шчымлівая, туга.
А рукі спазнаюць пяшчоту рук.
I вочы — вочы. Вусны лашчаць вусны.
I страшна гаварыць. Здаецца, змовіш гук — I знікне ўсё. Няўтульна стане. Пуста...
Маўкліва спазнаецца ласка рук!
А музыка тужліва так шчыміць, I ў светлаце так хораша на сэрцы... Трывожна-радасна ў такой харашыні,— Нібыта зараз трэба ім памерці...
I музыка тужлівая шчыміць.
Напоўнены каханнем, як жыццём, Як цішыня — жадлівыя абое.
Памруць яны — памрэ, здаецца, ўсё; I цэлы свет патушаць за сабою, Напоўнены, як ласкай, пачуццём.
Адкуль, адкуль ён, гэты лёгкі сум? Яны ж кахаюць, бачыце,— кахаюць. Кахання свайго чыстую красу, Як немаўля, шчаслівыя, люляюць. Адкуль, адкуль жа гэты лёгкі сум?
* * *
Было тады Сяло Сады. Цвілі гады, Нібы сады. Шумеў наш сад, He меўшы звад. I ў полі спеў Паволі спеў. I ты была — Квяты нясла. Iя ў вясне Стаяў, бы ў сне: Спакусны ўзлёт I вуснаў злёт.
I ціш вачэй Паміж начэй... Сяло Сады, Сяло Сады Цвіло тады Там, нібы дым, Нам, маладым... Сяло, сяло... Было... было... Сады, Сады... Тады... тады...
* * *
Сумую я па лыжным следзе... Спакусна лашчыцца лыжня, А навокал, як вокам згледзець,— Цнатлівы снег і цішыня.
Твой ціхі след пазнаю лёгка, Бо ля яго суседзіць мой.
Да сварак, звад яшчэ далёка — Адной мы дыхаем зімой.
I халадок зімы на вуснах, Сняжынкі плавіць дабрыня.
I гэтак хораша, спакусна Твой след, як вецер, даганяць.
Ці ведаў я лыжню такую?
Яе, магчыма, й не было... Па гэтым проста я сумую, Калі — па сэрца замяло.
А дзве лыжні я недзе бачыў, А мо прыдумаў нават сам, Як сімвал вернасці юначай Тваім снягам, тваім лясам.
I я хацеў бы, каб заўсёды Імчалі поруч дзве лыжні, Абняўшыся, як тыя годы, Вясёлыя, як тыя дні.
I ўспамінаюцца самотна Зіма і снег — як даўні доўг. А мы далёка ў незваротным Ад той лыжні, ад тых слядоў.
Як час спяшаецца імкліва —
I толькі ляскаюць гады... А я вяртаюся, бы у дзіва, I бачу тыя зноў сляды...
Амаль буколіка
Я зноў, каханая, з табою.
Мы ў красках вязнем лугавых — He бачым неба над сабою, He чуем пад сабой травы.
Турбуе нас адзіны клопат, Адзіны клопат нас вядзе.
I мы ідзём, прыроды вопыт, Абняўшыся, як ноч і дзень.
Цяпер і мы — сама прырода. Мы ў гэтым лузе прараслі, I з нашых рук сасніла згода Спляценне прагнае галін.
I мы — свае у гэтых раннях.
Хай бачаць дрэвы — хай сабе!— Як я, стрыножаны каханнем, Кружу слухмяна ля цябе.
Чыстае слова
He дакранайцеся да гэтай чысціні — Навошта ўспамінаць яго будзённа! Няхай яно, цнатлівае, звініць, Бы свята ў нашай пошласці якдзённай.
He мацайце здаволена яго, He пацірайце рукі ў нецярпенні
I не гукайце ў сыты карагод, Як дзеўку, не садзіце на калені.
Навошта прыручаць яго, цугляць — Няхай яно, як вецер, будзе вольным I неаб’езджаным, бы ў стэпе дзікім коні, Яму, як птушцы, дайце пакрыляць.
He забаўляйцеся ім, сцішаным, прашу, Як ледунец той, не качайце ў роце, Бо жывіць слова гэтае дуіпу
I цепліць сэрца, што жыве ў згрызоце.
He дакранайцеся да гэтай чысціні — Яго ж у знемажэнні ўспамінаюць...
Няхай яно, нявіннае, звініць, Як свята,— слова чыстае: «Кахаю!»
Жанчына спявае
Плытчэюць крыўды і плёткі, Глыбініць песня жывая.
А, чуеце, здорова ўсё-ткі, Калі жанчына спявае.
He плача і не смуткуе, He сварыцца і не рыдае...
Сама для сябе такую
Ціхую песню спявае!
Значыць, усё ідзе ладам
I ў хаце, і ў цэлым свеце: Няма дзе прыткнуцца звадам, Няма дзе бядзе прысесці.
Сям’ю мінаюць хваробы, I родзіць, бы лес той, жыта.
Соладка спіць круталобы Сынок, накормлены сыта.
Значыць, і дом іх дыхтоўны, Абмінулі каханне марозы;
Значыць, і муж цудоўны, Прыходзіць дамоў цвярозы.
I ў самой удаецца работа... Ціхата навакола такая!
Злагада ў чалавечых сотах. Мір. Hi ў кога ніхто не страляе.
Ад кахання — ну тая ж дзяўчынка: Цесна ў сэрцы і бэзу, і маю.
А на вуснах — быццам пушынка: Кахаю,
кахаю, кахаю...
Для песні трэба прычына, Для песні трэба нямала...
Шануйма ж гэтак жанчыну, Каб яна і ў будні спявала!
* * *
Калі, ад шчасця захмялелы, Стаіш, як дурань, між дарог,— He ўспамінаеш, што балела, I забываеш, што бярог.
Паволі развінаеш плечы, А на душы — такі спакой.
Тады здаецца — будзе вечна Імгненне радасці такой.
Няма тугі, няма напасці,
I не збалелы ты ані, I задыхаешся ад шчасця, Нібы ад стромай вышыні.
А навакол — смяюцца людзі, Струменіць цёплае святло... Спакойны да таго, што будзе, I да таго, што ўжо было,
Стаіш. Трымціш ад прагі весняй. He бачыш, радасны, таму, Як жаўранак з трывожнай песняй У бездань неба патануў...
У гасцях
I стаю я на вашай высокай вяршыні, Я адбіўся ў рацэ вашай чыстай і сіняй, Мне ваш вецер ласкава ўзлунаць памагае — Запрашае ляцець над нязведаным краем: Там, дзе песня віруе між скалаў глыбока, Там, дзе мова — арлоў непрыручаны клёкат, Там, дзе маці для кожнага ласку спяліла... I ад шчасця ў мяне аж выростаюць крылы. А не верыце, можа,— памацайце самі: За спіною трапечуць яны ветругамі...
Я шчаслівы ад думкі: і ў мяне гэтаксама Ёсць радзіма свая, свой народ, свая мама.
Да біяграфіі майго народа. I
Паводле плана «Ост» фашысты планавалі знішчыць і выселіць на ўсход 75 % беларусаў, a 25 % — анямечыць.
3 БелСЭ
I хадзіў бы Міколка Гансам,
I крычаў бы: «Цурук! Цурук!» «Хайль!» — рычаў бы, нібыта ў трансе, I ўскідаў бы кінжалы рук.
Боты, як капыты, падкавана Яго б цяжка па свеце вялі.
I захопнікам звалі б паганым
На сваёй, на роднай зямлі.
I гарой — за радзіму чужую.
На сваю пакрыкваў бы: «Вэк!..»
Вось не знаеш імя, не чуеш —
I ты ўжо жудны чалавек.
Роў бы — фюрэру слава, слава;
Слава — жорсткасці, слава — вайне.
I не знаў бы: падчас аблавы Нарадзіўся і сам пры сасне.
Яго мама — была партызанкай, Партызанам — і тата бьгў.
Ля яго расстралялі іх ранкам, Ён — радзіўся яшчэ да стральбы.
Сын айчыны і ціхай і смолкай, Дзе пра волю — і хаты і лес...
Ну, няўжо б, скажыце, з Міколкі Выйшаў некалі галаварэз?!
He, не веру! Ў чужыне далёкай Покліч роднай крыві б не зачах. Ён пазнаў бы Радзіму лёгка Па нянавісці ў добрых вачах.
I таму, калі нелюдзі зноўку Будуць трызніць пра новы прымус, Помніць трэба, што ты — Міколка. 3 партызанскай зямлі.
Беларус.
Паранены партызан
Я паўзу ўжо даўно па снезе, I за мною — паўзе след даўгі. Я ўлядзеў, абмарозіўся ў лесе... Падпаліце снягі, Падпаліце снягі!
Хай сняжынкі трашчаць, як ядловец, Як лаўжы, хай сумёты гудуць.
За агнём —
чужаніцы не зловяць, Што па следзе крывавым ідуць.
Ах, блакада — удаў валавокі!
Як твае нас сціскалі кругі.
Я адзін... Лес абмерзлы навокал — Падпаліце снягі, Падпаліце снягі.
Каля снежнага полымя сяду,
I сагрэўшыся каля агню,
I адзін я прарву блакаду, I атрад свой адзін даганю!
За блакадай — сябры баявыя, Партызанскія нашы сцягі... А аўчаркі блізка так выюць... Ну, паліце ж снягі, Паліце... снягі...
* * *
Я люблю цябе да скону, Я люблю цябе да звону, Я люблю цябе з вагона, 3 самалёта, з карабля, Цёплы шарык мой зялёны, Ціхі шарык мой зялёны, Мікрашарык мой зялёны — Несхадзімая зямля!
На табе — вясна віруе, На табе — зіма снягуе, На табе — і лета чуе: Восень у лісці шуршыць. Я цябе знайшоў такую, Я цябе адкрыў такую, Зберагу цябе такую, Покуль буду сам я жыць.
Вось таму змаўчаць не можна, Вось таму баіцца кожны: Над табой, такой мурожнай, У павевах вецярка, Чуеш, як зусім трывожна, Як нахабна і трывожна, Дзесьці здружана трывожна 3 мечам шэпчацца рука.
* * *
Гэта дрэва шукае свайго бусла, Гэта лодка чакае свайго вясла.
Зачакаліся весніцы рыпу гасцей, Комін — дыму са скваркай, ды найгусцей.
Кропля — ў лузе шукае найплодных мясцін, Каб пасеяцца ў ім, хмаркай ціха ўзысці.
Неба птушак чакае, пупышкі — цяпла, Сніць узятак зімою завейнай пчала.
Поле — прагне абуджаных сонцам зярнят, Вёска — новых, прарослых ля вуліцы, хат...