Вершы, балады, прытчы
Янка Сіпакоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 399с.
Мінск 2010
Табой ніколі нам не наталіцца.
А дзе ж шукаць ратунак смазе? Дзе ж?
Яно нярэдка гэтак вось бывае, Што смага — смагу болыпую раджае, Дабро — несупакоенасць дабра.
I мы, да слёз расчуленыя самі, Вяселімся, што ты заўсёды з намі: Ты — маці, жонка; ты — дачка, сястра.
XII
Ты — маці, жонка; ты — дачка, сястра.
Ты маеш столькі за жыццё абліччаў!
Хоць ты — такі ж, як мы, мужчыны, прах, А ўсе цябе аздобай свету лічаць.
Дачку мы не стамляемся гушкаць,
3 сястрой — супольнасць шчырая за звычай, Мілуем жонку, носім на руках, I маму, калі цяжка дужа, клічам.
Былі дзяўчаткамі усе бабулі,
I ўсіх дзяўчатак старасць папрытуліць: Там вочы ўжо не так, не так гараць.
Але, жанчына, сумаваць не трэба: На гэтым свеце і пад гэтым небам Твая заўсёды гожая пара.
XIII
Твая заўсёды гожая пара — Красуе і вясною і пад восень.
I павуцінкі — завязь серабра — Цябе малодзяць, нібы маю просінь.
Ты не саромейся гадоў. Гадоў гара — Нібы для нівы спелае калоссе.
Хто будзе за ўраджай сябе караць? За тое, што жыццё, як сон, збылося?
I восенню суцішнай, і зімой Нам хораша, журботная, з табой 3 красы жыцця і ў старасці дзівіцца.
I маладую у табе спазнаць He перашкодзіць нават сівізна — Дазволь, жанчына, ў ногі пакланіцца.
XIV
Дазволь, жанчына, ў ногі пакланіцца За тое, што змагла мяне радзіць, Што я трымаўся за тваю спадніцу, Калі вучыўся, немаўля, хадзіць.
Што памагла каханню нарадзіцца, Што навучыла ўсё вакол любіць, Што свет адкрыла, ім дала здзівіцца, Каб гэтым змог і ўнукаў я здзівіць;
Што, дзеўчанё, мяне пацалавала, Што потым шчыра век мяне кахала — I як нам хораша было ўдваіх!
Што засланяла ласкай ад няслаўя, Што цеплыню заўсёды адчуваў я Ад рук, ад вуснаў, ад вачэй тваіх.
МАГІСТРАЛЬ
Ад рук, ад вуснаў, ад вачэй тваіх Няма нічога ласкавей на свеце. З’яднала нас прырода удваіх, I мы дабрэем пры табе, як дзеці.
Тваё жыццё — як бліскавіцы міг, Твая усмешка век нам цёпла свеціць. Спяшаем да цябе з нягод усіх, Як на кругі свае спяшае вецер.
А ты — святая, як сама любоў — Раджала фараонаў і рабоў, Каб жыццядайнасць не магла спыніцца.
Ты — маці, жонка; ты — дачка, сястра, Твая заўсёды гожая пара.
Дазволь, жанчына, ў ногі пакланіцца.
Жыццё
Ціша над лугам такая, Як птушка ў гняздзечку жыве. Сонечны промень шукае Штосьці ў зялёнай траве.
Краскі, бы гронкі салюта, Святочна ўзлятаюць з зямлі.
Пахне і мята, і рута, Гудуць клапатліва чмялі.
Вецер ласкавым павевам Перабірае лісты.
Чутна, як дыхаюць дрэвы I размаўляюць кусты.
Птушкі смяюцца і дзеці — А смех іх шчаслівы такі!
Над імі — чысцейшы на свеце Незамутнёны блакіт.
На лузе, нібыта на свяце, Стаю ў неспатольнай любві... Як боязна ўсё гэта страціць, Як страшна ўсё гэта згубіць.
I быццам дзіця, гэтаксама
У здзіўленні гляджу на траву: — Як рады, як рады я, мама, Што проста на свеце жыву!
* * *
Варта ў крылы паверыць свае, Трэба ў крылы свае паверыць, А нам смеласці ўсё не стае, Каб свой край на свой лёт перамераць.
Крылы нашы — для радасці, мар, Крылы нашы — для працы і свята. Крылы — лішнія, крылы — цяжар, Калі ў іх не верыш зацята.
Крылы ціснуцца пудка к спіне —
I адкуль сарамлівасць такая?
Хто, як ветразі, іх развіне?
А Радзіма чакае, чакае...
Каб пад намі зямля паплыла, Каб вятры захадзілі над намі,— Трэба верыць у сілу крыла I абняць Беларусь крыламі!
* * *
Як радасна, мой дружа, разумець, Што наш народ не пагражаў нікому, He нападаў, не гнаў нікога з дому I ў дом чужы не нёс ніколі смерць.
Ён ціха жыў і трудна працаваў, Араў зямлю, навіў рупліва хаты, Хоць сам ён жыў спрадвеку небагата, Ды ўсім, хто прагнуў хлеба, хлеб даваў.
Зямля і воля мараю былі.
I на вайне ён спавядаўся полю, Як птушку, грэў заўжды пад сэрцам волю, Каб зноў араць і сеяць на зямлі.
* * *
3 роду я хлебасеяў — Сэрца ў ніве ўрасіў.
Я і сеяў, і веяў, I араў, і касіў.
Сын нязводных ратаяў, Унук жніва і сяўбы.
Пашанота святая
Стуль да ўсходаў любых.
Праўнук поля, што струніць Рупна дзеда саха, Я дажджу прасіў руні, Сонца ніве благаў.
Спадкаемец зярнятам, Пераемнік вазоў.
Для мяне было святам Жыць паміж каласоў.
Там, дзе хлеб шанавалі, Бы зямлю, я сталеў, Дзе раллю цалавалі, Быццам хлеб на стале.
Родзіч даўні палеткам, I сярпам, і плугам.
За сяброў былі кветкі Маім босым лугам.
Як дзіця — роднай хаце, Жыту — крэўны сваяк.
I ў зярняці, бы ў маці, Грэшны, верую я!
Сялянскія рукі
Рукі, якія замешвалі сечку карове, Рукі, якія рвалі, выполваючы, асот і дзядоўнік,
Рукі, якія падціралі попку дзіцяці,
Рукі, якія падмазвалі дзёгцем калёсы,
Рукі, якія растрасалі гной перад ворывам, Рукі, у якія за стагоддзі ўелася столькі зямлі,—
Самыя чыстыя рукі на свеце.
Твае рукі, мама.
Твае рукі, тата.
Прамова ў Ляўках
Дзядзька Янка! Вы чуеце — свята гудзе, Наша слаўнае свята — Купала.
Колькі вашых сяброў яно, колькі надзей Каля вас, як ля сцяга, з'яднала.
Дзядзька Янка! Вы бачыце — луг, як букет, I шчаслівыя ўсмешкі, і радасць Радзімы. Беларускія песні гучаць на ўвесь свет, Песні нашых сяброў паядналіся з імі.
Дзядзька Янка! Вы ўмелі прывеціць гасцей, Паважалі сябрыну, любілі бяседу.
Хай жа з розных краёў і зямель найчасцей К нам на святы сябры вашы едуць!
Дзядзька Янка! Мы выйшлі з бядот і нягод, Ды нягоды ў стагоддзях нас не згубілі.
I жыве родны край, і жыве наш народ, Які вы гэтак шчодра любілі.
Дзядзька Янка! У свеце між іншых краёў Многа шчырых сяброў Беларусь наша мае, Беларуская мова ў сям’і дружнай моў, Як руплівая птушка, лунае.
Дзядзька Янка! Мы ўнукам раскажам, зямлі, Каб нашчадкам яны перадалі:
Мы шчаслівыя, мы на Купаллі былі — Мы былі на стагоддзі Купалы!
Ялта, Максім, кіпарысы
Ён навучыў, здаецца, гаварыць Па-беларуску нават кіпарысы, Барвінак на магільніку гарыстым Ён навучыў, здаецца, гаварыць.
Паўднёва сонца плавіцца ўгары, Зямля гарачая, нібыта прысак... Ён навучыў, здаецца, гаварыць Па-беларуску нават кіпарысы.
Дождж ля вёскі Шастакі
Нас сюды сабрала Цётка
На лугі і паплавы, Дзе аж пеніўся салодкі Пах накошанай травы.
Гаспадыняю гасціннай,
У вянку, нібы вясна, Свае родныя мясціны Нам паказвала яна.
I яе тут пазнавалі, Перад ёй на луг-зямлі Цёткі граблі папрымалі, Дзядзькі косы адвялі.
Заспяшаліся на свята —
Свят нам гэткіх не стае!—
I як пчолы каля маткі, Людзі сціхлі ля яе.
А яна між іх сядзела
I са сцэны лугавой
Так узрушана глядзела
На народ спрадвечны свой.
Раптам лівень гэткі хлынуў, Гэткі лівень зашумеў!
Мы — са сцэны пад галіны, Пад густыя шаты дрэў.
Абвалілася залева —
He раскрыць, здаецца, рот. He хаваліся пад дрэвы Толькі Цётка і народ.
Моклі чыстыя абновы, Ды — адзін ля аднаго — Людзі хлеба Праглі слова Найраднейшага, свайго.
Хоць ад ліўня луг прагнуўся — Так ліло, нібы са стрэх, Ды ніхто не варухнуўся I дадому не пабег.
I тады з-пад дрэў выходзіць Пачалі няёмка мы.
Зразумелі пры народзе: Слова ліўнямі не змыць.
Вінавата зноў паселі Пад залеву, між вады...
Як у Цёткі пасвяжэлі На вянку яе квяты!
Дождж ідзе, а слову светла, Гром грыміць, а ўсе стаяць.
Дзякуй вам за свята гэта, Цёткі, дзядзькі, сенажаць!
Вечар паэзіі
Чытаюць вершы ў Крошыне паэты, А мне здаецца, што і ён, хлапчук, Сядзіць між імі ў клубе гэтым светлым I галавою туліцца ў плячук.
Зусім дзіця, пятнаццацігадовы, Успамінае, мусіць, з болем ён, Як выпускаў і сам на волю словы, Што зганьбаваў бязлітасны прыгон.
Зайграй, зайграй, хлопча малы, I ў скрыпачкі, і ў цымбалы.
Ён спавядаўся вершамі пры ўладзе — Сам Навасільцаў слухаў тут яго: Адной рукою па галоўцы гладзіў, Бізун шукаў паспешліва другой.
А як стараўся ўсёй душою Паўлік, Як спадабацца слухачу хацеў!
He ведаў, што сенатар і падстаўлен, Каб дабрыню ператварыць у гнеў.
У Крошыне пан сярдзіты, Бацька кіямі забіты, Маці тужыць, сястра плача.
Дзе ж ты пойдзеш, небарача?
Элегіі журботныя гучалі, Шуршалі, нібы полымя ў страсе.
Парабак не знаў: ягоны талент Яму адно няшчасце прынясе.
Забралі хлопца ў рэкруты за вершы — Так адлучылі ад зямлі і мар.
I гэта бьгў ягоны самы першы, Ды, мусіць, не апошні ганарар.
Каб я большы не падрос Ды ад бацькавых калёс!
Чытаюць вершы ў Крошыне паэты, А мне здаецца, што і ён, хлапчук, Сядзіць між намі ў клубе гэтым светлым, I радасць мгліцца, як сляза, ўваччу...
Сон, быццам ява
Учапіліся за мае рукі Звяры, дрэвы, птушкі, Рэкі, травінкі, мурашы. Учапіліся
I просяць выратаваць іх.
«Вядзі нас»,— просяць.
Куды ж мне весці вас, Браты мае старэйшыя — Зубры і дразды, дубы і мурашы? Падкажыце, вы ж мудрыя, Вы ж ужо былі на гэтай зямлі, Калі я прыйшоў на яе...
Як жа мне выратаваць вас, Сёстры мае старэйшыя — Кветкі, рэкі, мятлушкі і крынічкі? Я ж думаў, што вы вечныя, Што вы застанецеся і пасля таго, Як я пакіну зямлю.
«Ратуй нас»,— просяць.
I тады я ўбачыў, Што стаю не адзін, Што навокала многа людзей I ўсе яны справай занятыя: Хто выцірае ад сажы лісцё —
Каб лепей дыхалася дрэву, Хто адмывае зліплае ад мазуту пер’е — Каб чаіца зноў узляцела ў неба, Хто абгароджвае мурашнік, Хто памагае кітам, Якія з бруднай вады Выкінуліся на бераг
I не хочуць зноў вяртацца ў акіян...
Тады і я схапіў у рукі маленькае птушанятка, Якое, задыхаючыся, бездапаможна Білася аб дарогу крыльцамі, Паспешна ўзяў яго дзюбачку ў рот
I, як у дзяцінстве, Пачаў паіць сваёю сліною.
I ўзрадаваўся, Адчуўшы, як птушанятка На вачах пачало налівацца сілаю.
I — о дзіва! — гэтая ягоная сіла Напаўняла і мяне.
I тады я пачуў голас: «Аддаючы — набываеш. Яны — гэта ты сам.
Ратуючы птушанятка, Ты ратуеш самога сябе».
I прачнуўся.
I зразумеў, Што гэта быў менавіта мой Голас.
Кветка
Яна ў супакаенні спала, Пялёсткі склаўшы ў цнотным сне. Нішто яе не хвалявала, Нішто не вабіла яе.
I раптам — дзіўнае ўзбуджэнне, Нібы палашчылі вятры, Бы чмель бахматы ў дзень вясенні Паказытаў яе знутры.
I нарадзіўшыся ў глыбінях, Трымценне большала, расло, Запаланіла мрояй сіняй
I , быццам промень, загуло.
Раскрыла у дрымоце клейкай Пялёсткі. Нібы самацвет, Зірнула зрэнкаю з-пад вейкі На чымсьці ўсхваляваны свет.
I тут жа ўчула: па пялёстках Прамень кунежліва правёў.
I узрушэнне, нібы лоскат, Дайшло да самых каранёў.
Стаіўшы радасна дыханне, Праменьчык лашчыла святла, Трымцела ўся і хвалявання Ніяк суцішыць не магла.