• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вершы, балады, прытчы  Янка Сіпакоў

    Вершы, балады, прытчы

    Янка Сіпакоў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 399с.
    Мінск 2010
    57.44 МБ
    Янка
    Сіпакоў Вершы, балады, прытчы
    Мінск «Мастацкая літаратура» 2010
    УДК 821.161.3-93
    ББК 84(4Бен)
    С39
    Серыя заснавана ў 1965 годзе
    Укладанне Зоі Падліпскай і Віктара Шніпа
    Друкуецца паводле выданняў Янкі Сіпакова:
    Выбраныя творы ў двух тамах. Т. 1.— Мінск : Маст. літ., 1995;
    Веча славянскіх балад.— Мінск : Маст. літ., 1988;
    Тыя, што ідуць.— Мінск : Маст. літ., 1993;
    Падары нам дрэва,— Мінск : Юнацтва, 1997.
    Выпуск выдання ажыццёўлены па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
    XSBN 978-985-02-1212-2
    © СіпакоўЯ., 2010
    ©Афармленне. УП «Мастацкая літаратура», 2010
    ТЬершы
    * * *
    Адгукніся
    На стук у акно асцярожны;
    Дай вады,
    Калі просіць яе падарожны;
    Абагрэй,
    Калі той скарчанеў на марозе;
    Накармі,
    Калі доўга не еў у дарозе.
    Ды не вер,
    Калі вораг прыкінецца братам;
    He маўчы,
    Калі смерць напаўняе гарматы;
    He чакай,
    Каб цябе закавалі ў кайданы;
    He даруй
    Hi за здзек,
    ні за гвалт,
    ні за раны!
    Ваўчыца ў звярынцы
    Нялёгка з пушчай вольнай разлучыцца I апынуцца ў цеснакутай клетцы...
    Кідаецца ва ўсе бакі ваўчыца
    I на свабоду вырвацца імкнецца.
    Ды сталь крышыць — замала ў яе сілы. Яна прылегла ціхенька ў знямозе.
    Прылегла... I, тужлівая, завыла Па ваўчанятах родных, па бярлозе.
    Кранаў за сэрца голас яе слабы, Хоць ён і з пашчы воўчае выходзіў. Яна ж праз краты высунула лапы — Хай хоць яны пабудуць на свабодзе.
    Недасланы ліст да маці
    Пііпуць хлопцы лісты дадому — У студэнтаў ёсць радасць такая... Я таксама пішу табе сёння.
    А нашто? —
    Сам сябе пытаю.
    Успаміны ж прыйшлі нязвана, Прыгадаўся мне зноўку час той — Сустракаў я цябе пасля працы, Бег на выган хлапчук віхрасты.
    I прасіўся к табе на рукі, Хіба ж ведаць я мог, бесклапотны, Што гудзелі яны і нылі Пасля цяжкай Мужчынскай работы.
    Шмат чаго я тады не ведаў, У пакутныя тыя вёсны:
    I каму ты вячэру насіла, I чаму пакідала кросны;
    Хто хаваецца ў нашым склепе, I чаму ён не прыйдзе ў хату, I чаго недзе вельмі далёка, А не з намі жыве наш тата;
    I чаго па грыбы ты хадзіла, Хоць я рэдка еў бульбу з грыбамі; I штб ты ў гумно вазіла На калёсах цяжкіх пад снапамі... Як вялі цябе ў горад пад вартай, Зразумець я не мог анічога: Слёзы... Слёзы...
    Сястрычкі галосяць...
    А мяне суцяшаюць, малога. Мне ж і цётка-суседка сказала, Што дамоў цябе пусцяць уранні... I хоць слёзы ёй засцілі вочы, Я не мог не паверыць Ганне...
    А калі ўжо слязой перад смерцю Ты сіроцтва маё абмывала, Я дзівіўся, чаму гэта цётка He сваіх,
    А мяне забаўляла.
    Пішуць хлопцы лісты дадому — Радасць светла ля іх карагодзіць! Я таксама пішу, Хоць і знаю:
    Пісьмы, мама, мае не даходзяць, Пісьмы, мама, дарог не знаходзяць Туды, да цябе...
    Сонечны дождж
    Ён паліўся... Спорны, шчодры. Церабнуў па промнях коса, Зазваніў са стрэх у вёдры, На дварэ абмыў калёсы.
    Падстаўляюць чашкі кветкі — Хочуць піць пасля спякоты, А ільнам, бы нам, няўседкі — Ліўнем мыюцца з ахвотай.
    Веццем-прыгаршчамі клёны Дажджавыя кроплі ловяць; Як жаніх, стаіць зялёны, Чыста вымыты ядловец.
    А пасля дажджовай працы Прыгажосць зямля прыдбала, Нават сонца прыбірацца
    У вясёлку спешна стала.
    Салаўіная бяссонніца
    Месяц у поўныя росы глядзіцца, Вецер ледзь чутна у лісці шапоча.
    Сённяшняй ноччу нікому не спіцца,— Каму ж пажадаеш добрае ночы?
    Чутна, на возеры плёскаюць вёслы — Дзяўчаты з хлапцамі наслухацца хочуць, Аб чым салаўі спяваюць за вёскай;
    Навошта яно тут — «добрае ночы!».
    3 кветкі упала расіна са звонам, Кветка пялёсткамі выцерла вочы...
    Ніхто ж салаўю, яго песні бяссоннай, Сказаць не асмеліцца: «Добрае ночы!»
    На бацькавых руках
    Я сам зайздросціў гэтакім рукам 3 мазольнымі, цяжкімі кулакамі: Іх сталь пякла, студзіла іх рака, Яны ў пясок крышылі цвёрды камень.
    А трэба — дрэва з крэктам упадзе, Яны гару ў далонях утрымаюць, I гэтыя вось рукі да грудзей, Глядзі, дзіцё малое прыціскаюць.
    Шкада малога? Выручаць бяжы, A то яно ў абдымках задыхнецца... Дзіцё ж у бацькі на руках ляжыць, Сваім ратком маленечкім смяецца.
    Слёзы маці
    Сын прыехаў, хусціну прывёз — Пасвятлела адразу ў хаце.
    Дык чаму ж не ўтрымала слёз, Дык чаго ж гэта плача маці?
    Выглядала з відна да відна
    I чакала, нібыта свята...
    А цяпер?.. Ці ж не рада яна — Сын жа ў госці прыехаў салдатам.
    He...
    I радасна ёй, а калі б
    Усё ішло сваім ладам ды следам, Трое хлопцаў старэйшых маглі б За сталом за бацькоўскім абедаць.
    He прыйшлі яе дзеці з вайны, He грымець тром чаканым вяселлям... To ж па вас, дарагія сыны, Ручнікі ўсё слязьмі яна беліць.
    Далёкія сенажаці
    Калі туманы узбоч
    Зноў папаўзуць з нізіны I, прапацеўшы за ноч, Росы вакол пакінуць,— Спорна косіць каса.
    Калі адап’е прамень
    Квасу з касцовай кварты
    I ветрык за цэлы дзень
    3 неба прагоніць хмаркі,— Добра сохне трава.
    Калі і мянташкі ўсе Ахрыпнуць зусім пад вечар, Трава надакучыць касе, А ў хлопцаў заныюць плечы,— Копы ў лузе растуць.
    Калі нават месяца рог Прапахне мядункам, мятай, Нанач тады мурог Сцелюць падвялы, прымяты,— Спіцца добра касцам...
    * * *
    He баюся я цяжкай, далёкай хады,— Рупіць пешшу прайсціся па роднаму краю. Ах, як пахне чабор, колькі сонца тады, Калі восень сады абтрасае!
    Хай і ногі гудуць, хай абколе асцё, Я пайду, каб да скону запомніць дарогу... Да крыніцы ж дайду — буду рад, як дзіцё, Што дайшло ўпершыню да парога.
    Пачатак палёту
    Зямля мая! Маліцца трэба На твой вянок у ззянні рос...
    А недзе там, за сёмым небам, Рыпіць сузор’яў зорны воз.
    Я распраўляю крылы шырай, Як сын, кажу табе: «Бывай!» Мяне сабрала ты у вырай За свой напяты небакрай.
    Руку, зазор’е, мне падай!
    * * *
    Ляжаць на далоні зерні...
    He верне зямля іх?.. Ці верне?.. Чысценькія такія, Дагледжаныя і сухія;
    Іх аддаваць страшліва Нават зямлі ўрадлівай.
    А што, калі сонца не знойдзе
    I промень воддаль іх пройдзе?..
    А што, як у цёмных нетрах He хопіць для іх паветра?..
    I яны, нібы рыба на беразе, Задыхнуцца ў раллі?..
    He верыце?
    I не верце, бо нават у жменях, Як жывыя, варушацца зерні I ў пальцы дзяўбуць расткамі — У руках прарастаюць самі...
    Расшчапіце хутчэй далоні — He трымайце жыццё ў палоне!
    Танец соснаў
    Каб сустрэць хутчэй аўтобус, Сосны выбеглі на ўзлесак I, як людзі з караваем, 3 аблачынкамі на лапках Запрасілі ў сваю хату На агледзіны іх казкі.
    Гэта казка — танец соснаў: Мітусяцца яны злева, Справа — робяць круг шырокі I, як бы дзяўчаткі тыя, Так і млеюць, так і хочуць За спіну другіх схавацца. А калі карэнне раптам Пад аўтобус наш трапляе,— Сосны ўпрысядкі ірвуцца, Як вясковыя танцоры, А пасля ў ручай спяшаюць, Каб абдаць вадою станы, Разамлелыя у танцы.
    Гляньце, гляньце, як галінкі Засрабрыліся ад пырскаў!.. Толькі позна... Вунь з ускрайку Нам апошняя сасонка Памахала сваёй лапкай.
    Едзе полем наш аўтобус,
    He ўзнімае ні пылінкі: Мусіць, хоча азірнуцца, Каб яшчэ хоць раз убачыць Танец казачны сасонак.
    Спёка
    Духата... Цішыня захрасла.
    Як мёд, яе рэж, цягучую... Глыбока ў званочку краскі пчала ўздыхае сасмаглая, Жаўранак песню ўпусціў, і тая аб поле разбілася, Стомлены бусел падскоквае
    на патэльні сухога балота, Камбайны па жыце сноўдаюць —
    шукаюць свайго вадапою, А калі іх з вядра пояць людзі,
    без страху сюды збіраюцца
    Птушкі, звяры паручнелыя, і кожны глыток яны
    лічаць.
    А зямля, як гаршчок гліняны, патрэскалася на
    кавалкі,
    Сама берагамі, як вуснамі,
    прыпала да рэк перасохлых
    I з прагнасцю з дна высмоктвае
    апошнія цёплыя кроплі...
    А громаадводаў антэны
    ў небакрай углядаюцца пільна — Кожную хмарку гатовы затрымаць на сваіх
    іголках.
    I толькі чуваць, як стукае
    чалавечае сэрца ўзрушана —
    Бы кроплі
    буйнога
    дажджу.
    Мова
    Бывае,
    спатрэбіцца ўзімку Промень, не злоўлены летам, Бывае,
    піто мала пахаў У моры травінак і красак, Бывае,
    не хопіць колераў У вясновым квяцістым разліве, Бывае,
    так мала гукаў Чуецца ў моры лесу, Бывае,
    не радуюць песні Мора крылатага птушак — Тады я іду да цябе, Мой акіян вялікі, У які ўсе моры ўпадаюць,— Мая адзіная
    мова!
    * * *
    Пакліч
    да зімы ў адведзіны, Мая маўклівая дзедзіна, Пачастуй мяне свежыною, Пасядзі ля грубкі са мною — Раскажы
    свае даўнія былі ўсе, Пра якія нашчадкі забыліся; Каб акно,
    ва ўзорах якое ўсё, Мне здалося тваім слуцкім поясам,
    А промні, ва ўзоры праніклыя,— Залатымі затканымі ніткамі...
    А затым
    давай, мая дзедзіна, Ў талаку з табою паедзем мы — Ты ж за век свой набралася вопыту Талакой вырашаць свае клопаты. Я з табой,
    мая ціхая дзедзіна, Раскрычуся на снежных агледзінах, На тваіх зімовых гулянках, Дзе запрэжаны вецер у санкі, Дзе ляціш —
    не па ўзгорку крутому, А па Шару зямному!
    Гэта радасць снегу —
    адвечная, Першабытная, чалавечая;
    Пэўна, так весяліліся прашчуры, I зіму, як зямлю сваю, лашчылі...
    Хоць на дзень зімовых агледзінаў Пакліч
    да сябе мяне, дзедзіна.
    Пехатою ў вырай
    Хмаркі лета блытаюцца ў просіні — Чысцяць пер’е ў вырай і яны...
    Колькі розных выраяў па восені Пачынаюць пошукі вясны.
    Нашы думкі ў вырай з імі просяцца... Захініце, птушкі, іх крылом!
    Чалавек — не птушка. Ёсць жа розніца — Я спяшаю ў вырай пешаком.
    Я спяшаю. Лезу па гушчарніку, Атрасаю кроплі за каўнер, Да мяне ідуць дубкі ў напарнікі, Лес грыбамі корміць напавер.
    Раптам — сінь тваіх вачэй бясхмарная, Ласка ўсмешкі — рэху не дагнаць, Ты ўжо тут? Баяўся, значыць, марна я, Што ў самоце буду сумаваць!..
    Абагрэцца трэба. Трошкі выспацца.
    Ты збіраеш будучы агонь:
    Па галінцы, промніку, па іскарцы Ловіш у спагадную далонь.
    I касцёр, нібыта з сонца высеян, Асвятліў аголены прастор, Ірвануўся ў неба, зліўся з высямі I змяшаўся з сейвам зыркіх зор.
    Над кастрамі полымнымі, шчырымі Птушкі нават восенню пяюць...
    А вясной яны дарогу з выраю Па кастрах тваіх распазнаюць.
    Лінія гарызонту
    Яе адкрываюць дзеці,
    Гэтую вабную, як бабуліна казка, нітку, Якая злучае зоркі з расою I не злучыць зоркі з расою;
    Якая мяшае паветра з вадою
    I не змяшае паветра з вадою;
    Якая звівае аблокі з раллёю
    I не саўе аблокі з раллёю;
    Якая сшывае неба з зямлёю
    I не сшые неба з зямлёю.
    У дзяцей пераймаюць дарослыя
    Гэтую зманлівую, як матчына песня, нітку, Каб адкрываць невядомае Тое, што ёсць за домам;
    Каб за ніткай ісці без стомы, Некалі выйшаўшы з дому; Каб не заседжвацца дома — 3 падарожжаў вяртацца дадому.