• Часопісы
  • Вершы, балады, прытчы  Янка Сіпакоў

    Вершы, балады, прытчы

    Янка Сіпакоў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 399с.
    Мінск 2010
    57.44 МБ
    Яна дрыжэла, знемагала, Непадуладная сабе, I промень ласкава хавала Усё глыбей, усё глыбей.
    Ёй стала гэтак светла ў стоме
    I ўцешна — сіл няма трываць.
    I захацелася той промень На ўсё жыццё ў сабе схаваць.
    Яна звяла пялёсткі млява
    У насалодным забыцці...
    I стала прывіднаю ява, I стала горача ў лісці.
    I доўга стомлена трымцела, Супакойваючы кроў, Ахалоджваючы цела, Заціхаючы наноў.
    Жыла шчаслівым прадчуваннем, Надзеяй, што як жар пячэ: Каб заўтра гэта хваляванне Паўтарылася яшчэ.
    Каханне
    Ісці к табе трывожна і спакусна, Нібыта набліжацца да агню, I загарэцца ад тваіх спякотных вуснаў, I спапяліць цнатлівую браню.
    I увайсці ў агонь. Пламеннем задыхацца, Лавіць яго і жыць і дыхаць ім.
    Згарэць на попел. 3 попелу узняцца, Каб зноў глытаць агню вярэдны дым.
    I ачышчацца ў полымі упарта, Згарэўшы зноў, вяртацца з небыцця, Бо той, хто уцякае ад цябе,— не варты I ні цябе, ні самаго жыцця.
    Бо толькі так і можна жыць на свеце: Згарэўшы ўшчэнт, застацца зноўку жыць, Каб пры жывым табе твой попел стылы вецер Зайздросна мог, як памяць, варушыць.
    3 мінулага
    Здаецца, бачу сам балючыя стагоддзі, Задымлены і цьмяны небасхіл.
    Здаецца, чую: ногі мне халодзіць Астылы прысак селішчаў-магіл.
    Стаю над продкамі, што чужакі стапталі, Вачыма лашчу мёртвых ваяроў
    I адчуваю, як ва мне праз далі Пульсуе іхняя святая кроў.
    Вакол — вясна. Пара араць і сеяць, А цішыня такая, што аж мне Здалося: разам з ёй і сам нямею — Няма нідзе ні сейбітаў, ні жней.
    I раптам на ўтравелым беларускім полі Я згледзеў постаць дзіўную, як зман.
    Яна ішла, няспешная, паволі, Ступала на здзічэлы ўжо дзірван.
    Быў гэта Час. Як земляроб, рупліва
    Ён пазіраў на поле і на луг.
    Ён у адной руцэ трымаў вязьмо для жніва, Другою нецярпліва гладзіў плуг.
    I ўбачыўшы, як уставалі людзі з мёртвых, Як ураблялі за вярстой вярсту,
    Я зразумеў: зноў на маёй зямлі гаротнай
    I людзі, і зярняты прарастуць.
    Жыццяпісы
    Воблака
    О як плысці нязвычна ўсё-ткі ў небе Таму, хто нарадзіўся на зямлі, He адчуваючы нядаўняга цяжару, Што аддзяліўся, быццам успамін.
    Я разлучылася — па кропельцы — з зямлёю I ў небе, невагомае, плыву.
    Я — возера нядаўняе. I зараз Жыву сваім давоблачным жыццём.
    Успамінаю зарасні аеру, Сваю сукенку лёгкую — туман.
    А як шчыкотна мне было ад рыбы, Якая аж вірылася ўва мне.
    Лілеі помню, помню крыгі, лодкі
    I губы коней, пацалунак іх,
    I целы чалавечыя тугія, Ад якіх аж вар’яцела я.
    Хаця я кожнай кропелькаю помню
    Да скону незабыўную зямлю, Чамусьці мне настойліва здаецца: I ў небе я калісьці ўжо было.
    I вось лячу я, гнанае вятрамі, Каторы раз над роднай стараной.
    Есць у мяне ў запасе асалода — Праліцца светла на зямлю дажджом.
    Але ж пакуль магу, цярплю, трываю, Бо асалода гэта — мой канец.
    Нашто трываць?! Хутчэй уніз, на травы! Няхай — канец! Абы — ізноў зямля!
    Парастак
    Даўно і ўпарта выхаду шукаю, Яго ж нялёгка ўпоцемку знайсці. Я прабіваюся як быццам з таго свету Да вольнага паветра і святла.
    To галавою стукнуся ў камлыжку — Яе, натужыўшыся, сам я раскрышу.
    A то вось на шляху папаўся камень — Яго ўсё-ткі лепей абысці.
    А на мяне зямля, як глей, наліпла — Мой пот вільготніць навакол падзол... Нарэшце пройдзена апошняя камлыжка. О радасць, радасць: добры дзень, святло!
    Я ад зямлі абтросся.
    Пот свой выцер. Тады з далоняў выпусціў сцябло.
    Няхай вышэй, вышэй, вышэй імчыцца, Раскручвае зялёныя лісты.
    Я ўсё зрабіў, хоць гэта было цяжка, Я ўсё прайшоў — ад цемры да святла.
    I гэты свет табе дарую, кветка, Здабыты ўсім, што меў,— сваім жыццём.
    Табе ж сабраць лісточак да лісточка, Пялёстак да пялёстка далучыць.
    Па колерах, па выгляду, па паху Усю сябе, як дзіва, нарадзіць.
    Жыві і ўспамінай, як я буруніў Дзеля цябе зляжалую зямлю, Каб ты магла сваёю прыгажосцю Здзівіць усіх і ўсё зачараваць.
    Хата
    Калі я нарадзілася — не помню, Здаецца мне: была заўсёды я, Вось так стаяла між травы пад сонцам, I сонца лашчыла мне кожнае акно.
    3 людзьмі сумленнымі спрадвеку сябравала, А іх наслухацца за век свой не змагла: Яны заўсёды рупіліся ў полі, Я ж гадавала, няньчыла дзяцей.
    Як я любіла іх дзіцячы шчэбет, Іх смех, іх гульні, нават іхні плач! Тады і я, здаецца, маладзела I станавілася, нібы яны, дзіцём.
    I ўсё-ткі ноччу, калі ўсё сціхала, Мне сніліся загадкавыя сны: Лес, мокры ад дажджу. Ігліца. Лапкі. А навакол — грыбы, грыбы, грыбы.
    I доўга пахла потым мне грыбамі, Суніцамі, зайцамі, дзеразой!
    I так хацелася мой лес хоць раз убачыць, Ды не магла пакінуць я дзяцей.
    Я шанавала, ў крыўду не давала Ніколі ні дарослых, ні малых. Віхуры крылле аб мяне ламалі, На ганку паміралі маразы.
    Паразляталіся, як птушкі, мае дзеці, I прыжыліся ўнукі ў гарадах.
    А я жыву адна. Як рот мне, дзверы Замкнуў цяжкі, заржаўлены замок.
    Мінулае жыццё успамінаю, Перабіраю ласкава па днях. Цяпер мне сняцца дзеці, дзеці, дзеці... Як я хачу пачуць дзіцячы смех!
    На завяршэнне кнігі
    Бывай жа, радаснае мліва, Бывай, рукой нагрэты млён!
    3 табою нам было шчасліва Сярод завейных, снежных дзён
    I сярод весніх дзён спатолі Нам не было аж да начы. Сады цвілі — а мы у полі, Лугі квітнелі — мы палолі, He мелі часу на спачын.
    I лета з восенню мільгнулі, Мы і не ўбачылі — калі.
    Спявалі птушкі — мы не чулі, Гулі камбайны — ў іхнім гуле Мы як знячэўныя былі.
    I вось закончылася праца, Цяпер гуляй, блазнуй, жыві. А нам з ёй шкода расставацца: Без працы — быццам без крыві.
    Бо з ёю нам было шчасліва Сярод клапотна-звыклых дзён. Дык дзякуй, радаснае мліва, Да стрэч, душой сагрэты млён!
    Балады
    Сяўба
    Беларуская балада. XX стагоддзе
    На папялішчы, на пачарнелым Яна сядзела — жанчына ў белым; На чорнай пляме відна здалёку, Нібы цяпельца ў халодным змроку, Ля галавешак — былога ганка — Сядзела ў одуме партызанка. А навакола вясна буяла, Трава пад попелам бушавала, Трава рассоўвала ўбок вуголле — Жыццё ірвалася зноў на волю. I ўжо фашыстаў — нідзе, нікога, Ідзе, вяселіцца перамога, I ёю пахне усё на свеце: Лісцё і неба, зямля і вецер, I папялішча, дзе каля ганка Сядзіць у одуме партызанка.
    А на каленях — дзіцячай жменькай — Ляжыць вузельчык, такі маленькі, Дзе знемагае ўжо столькі летаў — Сяўбы чакае насенне кветак:
    У садку сваім семя тое Яна сабрала перад вайною I з таго часу з сабой заўсёды Яго насіла ва ўсе нягоды, Як талісман той блюла на радасць: 3 ім прахадзіла яна блакады I праз балоты яго, сухое, Як порах, несла над галавою — Збудзіць баялася ў ім, ціхмяным, Бучную сілу жыцця зарана. Бо калі зерне ды прарастае, Хто ў вузялочку яго ўтрымае?! Яна развязвала дужа рэдка Вузельчык гэты, дзе млелі кветкі. Упершыню яго развязала, Калі мужа свайго хавала — У маёвае тое ранне Сябры прынеслі яго з задання... Закрасаваліся на магіле Зноў кветкі тыя, што так любілі Іх даваенны гарод, каторы Яны, звязаныя нават, снілі... Тады ў вузельчык сыпнуўся порах (Яна набоі рабіла мальцам, I парашынкі прыліплі к пальцам). А ў другі раз насенне брала, Калі сына свайго хавала — Яго прывезлі з цяжкога бою 3 ацежалелаю галавою...
    Зачырванелі над хлопцам макі... А ў вузел трапіў панюх табакі (Крышыла маці табаку мальцам, I парашынкі прыліплі к пальцам). А ў трэці раз яго развязала, Калі дачушкі малой не стала, Яе заняньчыў касцісты голад — Яна памерла ў блакадны холад.
    I засталося дзяўчо ў той выспе, Над выспай кветак гародчык выспеў, А ў вузялочку запахлі крошкі (Дзяўчынка хлеба прасіла трошкі, Збіралі крошкі ўсе па кішэнях, Сабралі крошак цэлую жменю, Ды толькі позна — дзяўчо згарэла...). Таму сягоння на пачарнелым На папялішчы вясновым ранкам Сядзіць самотная партызанка... А з вузялочка, што у прыполе, Зярняты прагнуць упасці долу — Як цягне, цягне іх да зямліцы, Каб абудзіцца, праз дзёрн прабіцца! Вось партызанка ўзнімае вочы, Яна развязвае вузялочак, Нібы пупышка — набухлы гэткі... — Узыходзьце, кветкі, буяйце, кветкі! He асыпайцеся вы ніколі — Перамажыце той чорны колер, Які зялёным, вясновым ранкам Сустрэў няветліва партызанку.
    А калі можаце — хоць бы трошкі! — I вы ўзыдзіце, хлебныя крошкі. Як будзе голад — і ўдзень і ўночы Хай лазяць дзеці у мой гародчык! Яшчэ прашу я — ўзыходзь, табака! Я зацягнуся табой са смакам, Бо я прывыкла курыць задужа — Куру за сына, куру за мужа...
    I толькі порах — мой даўні вораг, He узыходзь, не дамешвай гора! Звяжыце моцна яго, карэнні,— Хай задыхнецца ў зямных скляпеннях... На папялішчы на пачарнелым Яна хадзіла — жанчына ў белым...
    На чорнай пляме відна здалёку, Нібы цяпельца ў халодным змроку. Ля галавешак — былога ганка — Кветкі сеяла партызанка.
    Мячык
    Польская балада. XX стагоддзе
    Скача мячык, скача мячык,— Паспрабуй ты дагані!
    За калючым дротам мячык Скача весела ў гульні.
    Ах, які харошы дзядзька, Хоць і немец:
    Пагуляць даў мяч-прысядзьку, Мяч-шаленец.
    Дзядзька ж доктар. Ну, а дзеці Добра знаюць, Доктароў благіх на свеце He бывае.
    Дактары заўжды вясёлыя Прыходзяць
    I хваробы ўсе уколамі Выводзяць...
    Скача мячык, скача мячык,— Паспрабуй тут дагані, Калі ў роце, апроч плачу, Hi халоднай, ні гарачай Ежы не было ані.
    Ах, які харошы доктар Немец гэты — Абяцае місу ў коптар Бульбы грэтай...
    Падагрэтай — пасля ўколаў Абяцае.
    Ну ці скора тыя ўколы?!
    Бо іх голад, бо іх голад
    Так чакае...
    Ну, а доктар кіпяціць, напэўна, Шпрыцы,
    Каб пры ўколах ім, малым, He заразіцца...
    Скача мячык, скача мячык, Скача весела ў гульні.
    Бульба ж варыцца — няйначай... Пахне, мусіць, бульба смачна... — Гэй, гані яго, гані!
    Колькі радасці наўкола — Як чакаюць дзеці ўколаў!
    Бегаць вучацца нанова
    На нагах — сцяблінках кволых, I смяяцца (зноў — нанова), Як у садзіках вясёлых Ці на перапынку ў школах.
    Ажывілі дзетак гульбы.
    Скача мячык... Пахне бульба...
    Мячык... бульба...
    Бульба... мячык...
    Скачуць...
    А ты, хлапчанятка, Чаму не смяешся з усімі I не спрабуеш дагнаць Развяселены мячык?
    Чаму ты глядзіш на гульню тужліва,
    Вачыма такімі — Як плачаш.
    Ідзі,
    Дзядзя доктар табе вунь махае рукою... Усё ўжо гатова —
    Ад лякарства ўгінаецца столік... — Я ведаю, вы забойца.
    Мяне вы заб’еце.
    I толькі за тое, Што я пбляк. Вы — фашыст. Вы ніякі не доктар.
    Я ведаю добра таксама, Што не лякарства, А смерць гэтак доўга вы нам рыхтавалі. Мама!
    Пракляні гэты мячык, мама, Які нам фашысты далі!