Вершы, балады, прытчы
Янка Сіпакоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 399с.
Мінск 2010
I выгукнуў смела хлопчык,— Адкуль ён сабраў столькі сілы! — Верш, што калісьці ў школе
хорам вучылі:
«Хто ты естэсь? Поляк малы! Які знак твуй? Ожэл бялы!..»
Скача мячык, скача мячык... А дзяцей той крык спыніў. За калючым дротам мячык Скача сумна, не ў гульні, Мячык, што гульні дзіцячай Так бязлітасна зманіў...
Базары
Балгарская балада. XX стагоддзе
А хто не ведае, якая гамана Тут усчынаецца заўсёды ад відна! Аслы, паабчапляныя кашамі, Б’юць з крэктам, нецярпліва капытамі I пазяхаюць — рана іх збудзілі... Хутчэй бы іх, вушастых, разгрузілі! Вы чулі, закракталі ўжо сталы — На іх паўсклалі горы садавіны.
I весялеюць на вачах аслы — Як павышэлі струджаныя спіны! А на сталах — бялеюць кабачкі, Грувасцяцца цяжкія баклажаны.
А гэта — брынза,
гэта — сыр жаданы, А кветак пахкі акіян які!
Зелё — капуста, побач — дыні, мак — Да гібелі ўсялякіх тут прысмак!
— Кісело млеко, Чэсен лук!
Моля, другару,— Купляй, сябрук!
Але такое даўніцай здаецца —
Ля гэткіх запрашэнняў не сагрэцца: Маўчаць спусцела голыя базары, Нібы паабтрасаныя сады, I холадам няўмольнае бяды Схуднелыя марозяць зімна твары. I толькі вецер моўчкі — проста жах! — Качаецца па голых па сталах, I цішыня зацятая наўкола — Голад...
А як грымяць у гэтай цішыні Упэўненыя, радасныя крокі!
Хто б мог іх, смелыя, без боязі спыніць, Хто б мог базар ад іх хоць зачыніць?.. Ніхто... Бо гэта госць высокі — Сам задаволены балгарскі цар Зайшоў парадавацца на пусты базар. Як хораша, калі маўчаць прылаўкі, Калі базар, здаецца, сам знямеў! Цару тут пах заўжды здаваўся даўкім, Цар на базарах радасці не меў. А зараз — ціха. Тут маўчыць усё — Ніхто цябе не схопіць за крыссё:
— Кісело млеко, Чэсен лук! Моля, другару,— Купляй,сябрук! — Ніхто не скажа...
Дзіўны, праўда ж, цар, Што ненавідзіць люта ўсіх балгар! Ен сам расказвае пра свой занятак: «Пастух я і пасу балгарскі статак». I так глядзіць, і так жа, чорт, пасе — Стараецца, каб галадалі ўсе. Балгары ж яго клічуць кавалём, Бо цар занятку даўняму адданы — Куе, куе ён цяжкія кайданы: Маўляў, на ўсіх мы путаў накуём. Звіняць нясцерпна путы на балгарах, I на старых, і на малых звіняць... Маўчаць сцішэла голыя базары, Чакаюць таго радаснага дня, Калі ім можна будзе крык узняць:
— Кісело млеко, Чэсен лук! Моля, другару,— Купляй, сябрук!
Урок
Сербская балада. XX стагоддзе
«Пуцайте, я і сада држым час»1,— словы Мілае Паўловіча, настаўніка з Крагуеваца, сказаныя фашыстам, калі яны расстрэльвалі 300 школьнікаў...
Дзеці, супакойцеся,
Мы правядзём сягоння з вамі
Апошні свой урок...
Па-першае, давайце мы паўторым
Мінулае.
Хто ведае, скажыце мне,
Што значыць радасць, воля, смех, Радзіма?
О,столькі рук —
Засвоілі вы добра урок мінулы.
А цяпер давайце запішам тэму новага урока...
Прабачце, не запішам, а запомнім.
Увага, Глішыч! He глядзі спалохана
На аўтаматы...
He круціся...
Значыць, тэма:
«Звяры дваццатага стагоддзя».
Мэта:
Вас навучыць хачу я ненавідзець
Такіх звяроў...
Страляйце ж, крывасмокі!
Чакаеце...
Ну што ж, тады прадоўжым
Урок наш, дзеці... Перад вамі экспанаты,
He выкапнёвыя — жывыя экспанаты
I жорсткасці, і трусасці звярынай:
Яны ж баяцца нават вас, малечы,—
1 «Страляйце, яізаразвядуўрок».
Безабаронных,
Вяснушчатых,
Кволых,
Хоць кулачкі адны — ўся ваша зброя... Цішэй, не шморгай носам, Йовановіч! Баяцца...
А таму, зірніце, абчапляўшыся Гранатамі,
Нажамі,
Кулямётамі,
3 дзяцьмі ваююць смела, неданоскі... He чысці, Крсціч, у фашыста боты — На іх дыміцца кроў тваіх бацькоў...
Страляйце ж, ваўкаўё!
Марудзяць кулі...
Пойдзем тады далей,
Каб лепей разабрацца ў нашай тэме.
Звярніце ўвагу, дзеці:
У фашыстаў
Тупыя, абыякавыя твары, А ў галаве пустой (Хоць і такой вялікай!) He хопіць месца і маленькай думцы... He плач на ўроку, чуеш, Мілаевіч!..
Зірніце:
Вось — вышэйшай расы людзі, Ніжэйшыя па думках за жывёлу, Бо нават і ў сабачаняці вашага, Вы помніце,
Якая мордачка разумная была...
Урок вы зразумелі, дзеці?
Можа, Пытанні ў каго будуць? Задавайце. Бо зараз зазвініць званок...
Званок той быў чаргою кулямётнай,— Яго ўжо дзеці не змаглі пачуць...
Еш!
Славенская балада. XX стагоддзе
Калі ў канцлагеры закончыцца вячэра, Аціхне бразгатанне кацялкоў, Яны спяшаюць у зацемненае месца, I кожны нешта пад крысом нясе:
Еш!
Адзін — баланду, злітую ў бутэльку: Як бы самога ўсцешыла яна!..
Другі — акрайчык, што дзяўбе ў далоні...
Спакуса яго несці пад крысом!..
Еш!
Знябытыя, зняможаныя вязні Нясуць свае галодныя пайкі...
Як доўжыцца кароткая дарога — Хутчэй, хутчэй бы ўсё яму аддаць!
Еш!
А калі есць ён — прагна, хапатліва, I чмякае (наглядчык бы не ўчуў!), Як ласкавеюць земляныя твары:
Аж радасць загараецца ў вачах.
Еш!
— Еш, дарагі наш. Ты — збавіцель, Адзіная надзея на жыццё.
Ен чмякае... I мускулы мацнеюць...
Круглее твар... Ен чмякае гучней...
Еш!
Як радасна — ужо рукі ягонай Ніхто не зможа ў лагеры сагнуць!
Паспрабавалі ўдзесяцёх падужаць — Параскідаў, нібы той бык снапы.
Еш!
Як здорава, што гэтага абралі!
Як ён сыцее — проста на вачах. Сыцее ён — бліжэй, бліжэй расплата, А там і вызваленне, можа быць...
Еш!
I вязні ўсе пайкі свае і сілу 3 надзеяй аддаюць яму штодзень, Каб ён стаў моцным, каб ён змог падужаць Наглядчыка, што здзекуецца, кат.
Еш!
Еш... Вязні не маглі нават падумаць, Што той, хто пайкі іхнія жарэ,— He сябра ім. Ён здраднік, здраднік, здраднік, Якога сам наглядчык падаслаў...
— Падавіся!
Вязень
Польская балада. XX стагоддзе
Ад Варшавы далей і далей — Камянее й жалезнае сэрца: Уяздоўскіх пажоўклых алей Больш ніколі не ўбачыш, здаецца.
Колы грукаюць, колы грымяць, Як цяжкія фашысцкія боты.
А платформы рыпяць — не суняць! — Ды на ўсіх, ды на ўсіх паваротах...
Як, Радзіма, суцешыць цябе Паланёна-бязраднаму вязню?!
А ў асенняй блакітнай журбе Позірк, смуткам натомлены, вязне.
Як запомніць вось гэты блакіт Над Айчынай — засмучаным краем, Што шчымліва-тужлівым такім Толькі ў часе расстанняў бывае.
Гэтых коней, што ў ціхіх лугах Топчуць звонкія, крохкія промні;
Гэты крык жураўлёў, бы туга,— Трэба ўсё для чужыны запомніць.
Паланез гэтых жоўтых бяроз He забыцца. I ўспомніць калісьці, Як на твар твой вятрыска атрос Шапаткое, пажухлае лісце.
I ў няволі ўздыхні, спамяні (Калі сум па радзіме агорне), Як праводзілі людзі цягнік I цябе — на адкрытай платформе.
Людзі шапкі скідалі далоў,
Толькі ўбачыўшы профіль знаёмы, I схілялі галовы без слоў,— Так праводзяцца родныя з дому.
А цягнік праз палі, паплавы
Цягне сілаю ў край нежаданы...
Партызаны, не баўцеся вы!
Гэй, ці чуеце вы, партызаны?
Раз’яднайце, як провад, мой пуць Ці засаду зрабіце напэўнай...
У няволю фашысты вязуць Вязня сумнага — помнік Шапэна.
Пытанне
Македонская балада. XX стагоддзе
Ён звозіў даспелае жыта — Адпрэглі каня чужакі.
Пытаюць са здзекам бандыты:
— Скажы нам, а хто ты такі?
— Я — Коча Маркоўскі. Мо чулі?
Я — македонец, мужык...
I пахне так порахам руля, I сэрца ўжо б’ецца аб штык.
— Які македонец, хамула? Тут — Грэцыя, мы на вякі!
I ты, мусібыць, Фамапулас Альбо Пікіёніс які.
А ён бізуноў, хлопцы, хоча, Дайце, каб помніў: ён — грэк...
На возе маленькі сын Кочы Плача ад крыўды за здзек.
Пытанне ізноў сцебанула, Нібыта бізун той цяжкі:
— Ну, дык ці ўспомніў, хамула, Хто ты, урэшце, такі?
— Я — Коча Маркоўскі... He чулі?
Я — македонец, мужык...
I зноў пахне порахам руля, I зноў сэрца б’ецца аб штык.
— Відаць, было часу замала — He ўспомніў нічога, дзівак...
Нагайка ізноў заспяшала —
Ты — грэк... Толькі так... Толькі так...
— Ну, а цяпер, можа, ўспомніў, Хто ты ўсё ж! Досыць маніць!
Маўчыць. I не дыхае. Промні Над ранамі — як авадні...
— Шкада, што забілі... Слабы ўсё ж... Што грэк ён,— цяпер нам не ўчуць...
I раптам рашуча ўсхапіўся На возе маленькі хлапчук:
— Я — Ташка Маркоўскі, бандыты, Я — македонец, мужык!
На воз верне руля сярдзіта...
Як сэрцайка б’ецца аб штык!..
Кветкі
Сербская балада. XX стагоддзе
I пахнуць разамлела гэтак кветкі, I кружыць галаву іх даўкі пах...
Трымае ён букет вялізны гэткі, Цяжкі такі — аж млявасць у руках.
А колькі радасці ў вачах ягоных!
Так, падарыць букет ён будзе рад... Вось-вось праедзе тут наследнік трону — Сам найсвятлейшы герцаг Фердынанд.
Чакае... Побач войска маршыруе. Пяюць салдаты — аж за вушы рот: — Хвала краіне, дзе свінец красуе,— На кулі, значыць, будзе умалот!
Зняважаная швабамі краіна,
Па вуліцах тваіх
на Відаў дзень
Пыхліваю, крыкліваю лавінай Салдатчына чужацкая ідзе.
Якая урачыстасць! Барабаны
Салдатам
збіцца не даюць з нагі.
Закрыты школы.
Нават паздыманы
3 усіх флагштокаў сербскія сцягі.
Яны спяваюць, што даўно залежа
Ад іх, ад іх і гэты мужны край...
— Хвала,— пяюць,—
што ў нас расце жалеза — Гармат мы здымем новы ураджай!
А ён адзін на вуліцы з букетам...
I апусціўшы вочы злыя ўніз,
Яго абходзяць сербы за край свету:
— Вар’ят, напэўна.
Можа, блюдаліз.
Злуюць: — Нас швабы гэтак абражаюць — На Відаў дзень зрабілі свой парад, А ён, зірніце, кветачкі трымае...
Вар’ят! Вы ж самі бачыце — вар’ят!
А можа, робіць лёгкую кар’еру?
А мо яго адолеў здрады сверб?..
Стаіць з букетам, радасны праз меру, На вуліцы вернападданы серб.
А вось і Фердынанд яго прыкмеціў, Яму, яму памахвае рукой.
I ён, шчаслівейшы з усіх на свеце, Да герцага ірвецца цераз строй.
Якая ўсмешка шчырая — як свята!
Так усміхацца можа толькі друг...
I ўражаныя ўсмешкаю салдаты Пускаюць серба цераз свой ланцуг.
Нідзе ніякіх кветак не ўручалі, А тут букет — і ўдвух не абхапіць... «Падумаць трэба пра яго медалі, А можа, нават ордэн пачапіць»,—
Так думаецца Фердынанду-Францу, Які прымае швабаўскі парад.
А серб хвалюецца: «Шчырэй трэба ўсміхацца. Ты ж рад...
ты ж рад...
ты дужа-дужа рад...
А у цябе ў руках бярэма кветак, Нясеш ты кветкі...
кветкі...
квет...»
I раптам стрэл уздрыгвае з букета — Страляць умеюць, чуеце, і кветкі, Калі у іх схаваны пісталет!
Запахла порахам, нібы вайною, Сарваны у Сараеве парад.
I вяжуць серба швабы ўсёй гурмою:
— Забіў наследніка! Ды хітрасцю якою...
Вар’ят! Вы ж самі бачыце — вар’ят...
Зброя
Балгарская балада. XIX стагоддзе
Зялёным зацьменнем — Турэцкі сцяг.