Вершы, балады, прытчы
Янка Сіпакоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 399с.
Мінск 2010
I ён са мною у палоне, Віноўнік арышту майго, Нявінна сцяўся на далоні, Аж шкода, беднага, яго: Як кацяня, заплюшчыў вочы — Здаецца, зараз завуркоча. Маленькі і несамавіты...
I напалохаў ён чаму Хлусоў вучоных цэлу світу, Што нас заперлі у турму?
He, тут не кукіш вінаваты, А я — чарнасашонца сын: Бо ў іх вучоныя палаты Зайшоў, зірніце, селянін.
Навуцы — гора, гора, гора: Сярод вучоных — сын памора. Таму не могуць прымірыцца, Даносы пішуць кожны дзень, Сварыцца любяць і бажыцца, Што не вучыўся я нідзе.
А я ж вучыўся у народа — Мне гэты вопыт дарагі... Настаўнік першы мой — прырода, I праца шчырая — другі, А трэці мой настаўнік будзе Заўсёды — людзі, людзі, людзі... Таму я веру, што Неўтонаў Патрэбна дома нам шукаць, Што можа і сваіх Платонаў Расійская зямля раджаць.
Але пыхлівасць чужаземцаў Спяшае Русію скарыць.
I з мовы рускае смяецца, Бо ёй не ўмее гаварыць.
I ў акадэміях лапоча Па-свойму кожны — як хто хоча. Яны сцвярджаюць, што ў Расіі Карысных выкапняў няма, Сцвярджаюць, быццам бы ў Расіі Адзін ёсць выкапень — чума.
О што вы, што вы, прайдзісветы! He можа беднай быць зямля, Дзе так буяе ў красках лета, Дзе пахне цёпла так ралля, Дзе вышай воблакаў — вяршыні, Дзе ў рэчках нашых столькі сіні, Дзе сонца стоміцца, няйначай, Пакуль завершыць свой абход,
Дзе людзі адначасна бачаць I захад сонца, і усход.
Багацце нашы горы лучыць — Нам трэба выхад даць яму. А нас ці збэсцяць, ці адлучаць, Ці так во ўкінуць у турму, Каб мы далелі ад навукі, А ўсё ішло праз іхні рукі, Якія зноў пасля даносаў Навуцы чэпгуць аглаблю. А я, Міхайла Ламаносаў, Ілюмінацый план раблю...
Мне шкода сіл, якіх не вернеш, Бо ўсё ж уведаць трэба мне, Калі зямлі даверыць зерне, Калі спачын даць баразне.
3 начальствам часта я сваруся, Ды так, бывае, і сарвуся, Як гэты раз, калі пры сведках Я лаяў невукаў-шышоў, Калі пад нос, пыхлівы гэткі, Мой кукіш дужа ж падышоў.
Цяпер са мною у палоне Віноўнік арышту майго, Нявінна сцяўся на далоні, Аж шкода, беднага, яго: Як кацяня, заплюшчыў вочы — Здаецца, зараз завуркоча... Такі вялікі, самавіты.
I напалохаў ён таму Хлусоў вучоных цэлу світу... Дык слава кукішу майму!
Песні
Кашубская балада. XVIII стагоддзе
— He, не ўмеюць весяліцца Ну зусім кашубы.
Сумна нудзяцца ў святліцы, Быццам перад згубай.
Я ж ніколі і не бачыў, Каб яны спявалі,— Так жандар-чужак зазначыў
I паехаў далей.
— Што, паехаў? Дзякуй богу! Варту, варту на дарогу — Шчыра, ва ўсе вочы Хай за пылам сочыць.
Мы — кашубы, люд рабочы, I да скокаў мы ахвочы.
Вецер вее, плынуць хвалі,— ГІросяць нас, каб паспявалі.
Дайце, дайце топнуць! Зачыніце вокны — Хай ніхто не бачыць, Як кашубы скачуць.
Плыне вода з агароду Да самага Гданца.
Чорны боты — да работы, Чырвоны — да танца.
Дзверы, дзверы зачыніце, Зашчапіце дзверы, I кружыце, і кружыце Дзевак, кавалеры.
А бадай цябе, гультаю, Трасца неяк міне: Столькі сноўдаўся па гаю, Ды не стрэў дзяўчыны.
— Едзе, едзе! Зноўку едзе! — Варта закрычала.— Пыл! Вяртаецца, суседзі, Зноў жандар-навала.
Хоць не хочацца спыняцца, Ды спыніцца мусім...
Супакойваюцца плацці, Замаўкаюць гуслі.
Зноў расчыненыя дзверы, Адсланёны вокны.
I скакухі — дайце веры! — Нібы ў суме мокнуць.
«Мы — кашубы, люд рабочы...» Тут маркота чахне.
Хоць патухлі зноўку вочы, Але ж танцам пахне.
He, нічога не заўважыў
I жандар, паверце.
— Я ж кажу, што ў вёсках вашых Можна з суму ўмерці.
He ў кашубскай то натуры Пець і весяліцца — Век без песень вы, як куры, Седзіцё ў святліцы...
Толькі позіркі цяжкія
У яго ўвап’юцца: Вочы сумныя такія, А сэрцы — смяюцца!
Рэха
Македонская балада. XVIII стагоддзе
Цёплы ранак, светлы ранак,
звонкі ранак між ажын, Разбудзілі нечакана, нечакана вы мяне.
Я ж схаваўся так далёка, так далёка ад сцяжын, Што маё лагво і вецер, нават вецер абміне.
А над краем ціхі ранак,
ціхі ранак, нібы звон, Паўтарае, што ні скажаш, што ні скажаш сам сабе.
Уздыхнеш ты — і ўздыхае,
уздыхае цяжка ён, Засапеш — і наваколле, наваколле засапе.
Ты шапнеш — і горы ўсюды, горы ўсюды задрыжаць
I пакоцяць шэпт твой гулкі, шэпт твой гулкі па зямлі.
Людзі здзівяцца: нікога —
бач, нікога не відаць,
Толькі шэпча нехта побач, хтосьці побач між далін.
Я ж крычу, ды так, што лісце,
нават лісце ніжа з дрэў, Чуеш, клічу цябе ў горы,
клічу ў горы дзень пры дні.
Гэта я, твой сумны Слаўка,
сумны Слаўка, што гарэў, He згарэў — жывы астаўся,
жыў астаўся і ў агні.
Слаўка — гнаны твой паўстанец,
твой паўстанец хоча зноў,
Хоча грэцца тваёй ласкай,
тваёй ласкай хоча жыць...
Што ж маўчыш ты,
не прыходзіш,
не прыходзіш з маіх сноў, Нават голас твой у горы,
ка мне ў горы не бяжыць?
Кліч: «Кахаю!»,
кліч: «Кахаю!»
ўсе пачулі навакол,
Горы, птушкі і дарогі,
і дарогі і кусты.
Дрэвы, камні адказалі —
рэха грымнула на дол,
Толькі ціха,
толькі ціша там, дзе сцішылася ты.
Можа, момкі падказалі,
падказалі, каб самім
Дараванне так пагана,
так пагана атрымаць,
Падказалі, што калісьці,
што калісьці (ганьба ім!),
Што калісьці
ў жаўталісці мог цябе я цалаваць.
Мо схапілі сахібеі,
сахібеі, ад якіх
Я уцёк недакараны,
нескараны да канца,
Што за мною будуць гнацца,
будуць гнацца праз вякі,
Будуць прагнуць,
будуць прагнуць,
каб дасмажыць малайца.
He, я пожага не буду,
не, не буду я чакаць!
Я пайду сягоння ноччу,
сёння ноччу саграшу:
Сахібея нечакана, нечакана — будзе ж спаць! —
Я сваімі, я сваімі, я рукамі задуіпу...
Што ж ты, рэха, нарабіла,
што зрабіла ты, скажы?
Слаўка толькі так падумаў, так падумаў, а ужо
Сахібеі ўсё пачулі —
вунь засада на мяжы...
I ўглядаецца ў дарогу,
углядаецца ў дарогу,
Углядаецца ў дарогу
самаўпэўнена ружжо...
Чуеш, Слаўка,
чуеш, Слаўка,— ты каханай бараніць
He спяшайся.
Як убачыш — пацямнее уваччу:
Дзеўка лашчыць сахібея —
не саромецца ані,
I цалуе так аддана,
і аддана прагне ўцех,
I смяецца,
і смяецца...
Душыць, гадаўка, свой смех,
Каб ты, Слаўка,
каб ты, Слаўка,
каб ты, Слаўка, не пачуў...
Кузня
Руская балада. XVIII стагоддзе
Ля крывабокай кузні — коні, Цароў адпрэжаны вазок.
А ў кузні гром, жалеза звоніць, Цяжкі гагоча малаток.
Каваль паказвае малойцу, Дзе трэба па кавадлу біць, I лае, на чым свет стаіць, Няўмелага малатабойца.
— Куды ты б’еш, куды ты плешчаш? Хіба не бачыш, слепанда?
Даў Бог табе такія плечы, А галавы, відаць, не даў.
Ах ты, убоіна, ах, неслух, Бач, заманулася каваць!..
Ах, растакую тваю таць, Чаго цябе сюды прынесла!
Лепш грэў бы свой высокі трон (Цішэй! Кавадла зараз хрусне...) Дык не, у Тулу едзе ён — Цара мая цікавіць кузня.
Куды, куды, куды ты б’еш?! Які ж ты, дурань, крывалапы!
3 табой нічога не скуеш, 3 табой жалеза папсуеш,— Ідзі ты лепей дзевак лапаць.
Што за цары ў нас, Бог святы! На вочы слеп і глух на вушы... Балбеса гэткага, як ты, Каваль ніякі не навучыць.
А той рагоча, як лясун, Вясёла молат-волат ходзіць...
— На сёння, можа, Пётра, годзе, Бо вунь вячэру нам нясуць...
Сядзяць. Вячэраюць. Адкрыта Глядзяць адзін другому ў твар
Каваль Дзямідка, сын Мікітаў, I Пётра Першы — гасудар.
— Прабач, калі табе дадзеў, I на мае не гневай словы,— Каваць ты будзеш адмыслова, He збрэша молат твой нідзе.
Цябе аблаяў я пад зло,— Прабач. Скажу табе я прама, Што любіць наша рамясло I крык, і лаянку таксама.
Без мацюка я — што без рук, А з ім, бы воск, жалеза стане: Хоць прыкладай яго ты к ране Ці выкуй волас, нібы гук.
I ты, Пятруша, куй і куй, Бо сам жа знаеш,— не загана, Калі і цараву руку Мазоль пазнае нечакана.
Я навучу цябе, павер мне, Каваць ты будзеш — часу дай. Тады з табой мы горы звернем... Давай, Ляксеіч, прыязджай...
Кафтан цара, халопа світа... Развітваюцца ля двара Каваль Дзямідка, сын Мікітаў, I Пётра Першы, што ў царах.
Той Пётра, жорсткасць што ўзгадуе I страх нагоніць на людзей;
Той Пётра, які флот збудуе
I ўздыбіць Русь — аблог надзей.
Ды гэта будзе потым, потым — Калі яго цяжкія боты Зашаргацяць па коткіх днях... Пакуль жа цар, прапахлы потам, Куе з Дзямідкам, як раўня.
Званні
Харвацкая балада. XVIII стагоддзе
Мы ўдзячны, капітан Мікашыновіч, Што вы не гэткі, як усе харваты, Што разумееце нас, немцаў лепш за іншых I, калі свой народ не тое робіць, Вы смеласць маеце яго не падтрымаць. A то, вы бачыце, паўсталі гранічары — He даспадобы ім усім прыйшлося, Што імператрыца Тэрэзія Марыя У Банскую Харвацію прыслала Для плугароў дзве тысячы мундзіраў Нямецкіх, новых. Вы ж вось зразумелі, Што нельга без мундзіраў абысціся, Калі ствараеш новыя палкі — Для вашай жа, вядома, абароны.
Чаму ж яны ўсе скардзіцца ўзяліся, Што няма чым плаціць ім за мундзіры?! А калі ў тых, хто не агораў грошай, Пачалі браць і прадаваць жывёлу, Каб было ўсё ж за што купіць мундзіры, To і загаласілі — іх, бач, зневажаюць!
Ім абясконьванне здалося страшным здзекам, Маўляў, хто ведае, той разумее добра, Што не бывае селяніна без каня.
Абраза, ганьба!
Бач, для афіцэраў Найлепшыя ў іх адбіраюць землі, Дзе яны самі ўласнымі рукамі
Павінны ставіць новыя дамы Для тых, каго спрадвеку ненавідзяць.
Няўдзячныя, няўдзячныя сяляне! Замест таго каб багавець прад намі I дзякаваць за ласку і за клопат, Яны клянуць злашчасныя мундзіры I супраць іх паўстанне паднялі. Правадыры свае, зірні, знайшліся, Да зброі клікнулі.
I гэты
Былы кнез Тодар Кіук, самазванец (Дарэчы, ён жа, знаю, ваш пляменнік), Прызнаўся сам правадыром народа, Такую ўладу ўпэўнена прысаміў, Нібы наноў укняжыўся, нягоднік, Абтупаў усе вёскі Банавіны, Рыхтуючы да бунту гранічар.
Ну і пляменнічка ж вы мелі!
I як добра, Што вы злавіць яго дапамаглі нам, Зазваўшы да сябе дадому,— Нібыта для сакрэтных перамоў. Таксама імператар мне знайшоўся! Няхай, няхай, зламыснік, зразумее, Што за мянушку «правадыр» заўсёды Плаціць даводзіцца высокаю цаною — Хутчэй за ўсё жыццём.
Пляменніка, Як і папа яго Піліпа Трбуховіча, Як іншых пералоўленых паўстанцаў, Чакае вісельня.
Дарэчы, Я шчыра дзякую як немец вам за помач. He ён, а вы харват, харват сапраўдны, I я віншую вас з чарговым званнем, Маёр Мікашыновіч!
А палкоўнік
Мікашыновіч, кажуць, яшчэ болей, Яшчэ люцей сваё ўсё ненавідзеў, Як ваўкалак, накідваўся на край свой I, вырачнік, адрынуты народам, Зацята ваяваў супроць яго.