Вершы, балады, прытчы
Янка Сіпакоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 399с.
Мінск 2010
Чубы
Беларуская балада. XVII стагоддзе
Заманулася і нам, беларусам, Паказакаваць, пагуляць без прымусу.
Сотнікі і есаулы з ахвотай Запісалі ў рэестры галоту. Пагадавалі мы ўсе чубы —
I ўжо кожны казак нібы.
Былі сяляне ніўныя, былі сяляне рольныя, А цяпер мы — казакі вольныя.
Чым хочам, тым і займаемся:
Хочам, у карчме забаўляемся,
Калі хочам, жнём, калі хочам, косім —
Словам, работы не просім.
А было ж, што не ўгадуем — з’есць панская з’едзь, А ты хоць па смерць на голадзе едзь.
Ды вось зноў хочуць зрабіць з нас цягло.
Але не тут-то было,
Бо вольны казак з нас любы —
У нас жа чубы!
А нас б’юць, як і ўсіх, бізунамі, Здзекуюцца ваяводы над намі! I з нас, нібы з мужыкоў барадатых, Патрабуюць падатак.
Тады кожны казак (навошта таіць!)
Крычыць на чым свет стаіць:
— Ты ўважлівей зірні на мяне, душагуб,—
У мяне ж чуб!
А калі прымушаюць ісці на працу —
Казакі ведаюць, як адмаўляцца: — He хочам вашае ласкі, У нас свой парадак — наскі. Мала, што я вам не люб — У мяне ж чуб!
Зрываецца з губ:
— У мяне чуб! Хваліцца любы:
— А ў нас чубы!
I тады ваяводы ўсім чыста Пазразалі чубы ўрачыста. Думалі, што мы без чубоў Будзем араць паслухмяна зноў;
Думалі, што мы, лысыя, як раней, будзем сеяць — Казакі ж без чубоў, маўляў, казакаваць не ўмеюць. Але мы дакладна і пэўна, Самі бясчубыя, падпускалі чырвоных чубатых пеўняў Пад стрэхі панскія вечныя...
Бачыце, і без чубоў казакі небяспечныя!
Булава
Украінская балада. XVII стагоддзе
Як не расчыняцца крыкам вароты — Рада гудзе у цяснюткім двары.
Там булава зіхаціць пазалотай — Кожны, хто прагне улады,— бяры...
Колькі вачэй яе лашчыць дарэмна, Колькі вунь цягнецца рук да яе...
А гэты дзівак — малады і някемны — Бачыце, сам булаву аддае.
А як бы схапілі ўчэпіста рукі, Як бы схавалі яе пад крыссё!
Як бы ўцякалі з ёю ў правулкі, Як бы крычалі: — Мы ўладу нясём!..
О прага ўлады — цяжкое жаданне! Круцяць казакі задумна вусы...
— Хай будзе так, як было пры Багдане! Юрка хай правіць, гетманаў сын!
— Я яшчэ ў суме вялікім па бацьку, Я не магу сум развеяць нічым,— Юрка адказвае радзе знянацку: Так, як Выгоўскі яго навучыў.
А булава, як надзея, як вера, Аж зіхаціць на стале серабром...
Ломяцца тыя казакі у дзверы, Што засталіся па-за дваром.
Трэба спяшацца... Двор-то замкнёны, Ды могуць паддацца сіле замкі.
— Хай будзе новы гетман хвалёны — Юрка Хмяльніцкі,— крычаць казакі.
Трэба спяшацца... I ад спакусы He можа Выгоўскі ўтрымацца ніяк...
— Сорамна будзе вам, сівавусым, Каб вамі хлапчук кіраваў абы-як.
Ён жа і пораху нават не нюхаў...
Сеч аддаеце, людзі, каму? Юрку ж пакрыўдзіць можа і муха, I булава не па росту яму.
А тут яшчэ цар забірае свабоды.
Ен хоча, ён прагне, а ён — не дзіця! Каб мы не насілі чырвоныя боты, А, як мужыкі, шаравалі ў лапцях.
Выгоўскі глядзіць у казачае мора — Хоча кагосьці ў тым моры знайсці. Калі ж, ну калі ж ужо той загаворыць, Каму ён даўно і спаўна заплаціў!
Нарэшце пачуўся чаканы той голас: — Выгоўскі хай будзе у нас атаман! — А што,— зашумелі казакі наўкола,— Няхай будзе ў гетманах пісар Іван.
Так... Вось цяпер пааднеквайся крыху... Ды не цягні — на сваю ж галаву.
A то вунь зласліўцы, няхай на іх ліха, Могуць з-пад носа сцягнуць булаву.
Выхапяць з рук, адарвуць і ад сэрца, Гледзячы гэтак нявінна у твар.
Зірніце, як Грышка Лясніцкі злуецца, Той, што хадзіў ужо з ёй на татар.
Ён ужо грэў булаву у далонях, Ён наказным ужо гетманам быў. Верыць: бліжэй ён да ўлады і сёння, Чымся, прабачце,— пісар любы.
Бачыць Выгоўскі — аднеквацца годзе.
Аберуч бярэ булаву са стала... Нарэшце улада рукі халодзіць! Нарэшце ў ягоных руках булава!
Пагоня
Славацкая балада. XVII стагоддзе
Аж задыхаліся двое —
Так улукаткі бягуць, He віжуючы дарогі, He шукаючы сцягу.
Людзі дзівяцца — не знаюць, Каму трэба памагчы: Ці таму, хто уцякае, Ці таму, хто ўслед імчыць.
I рашаецца каторы: Што тут доўга мудраваць, Чалавек жа уцякае — Памажы яму ўцякаць!
Даганялу дай падножку. Але той, што ўслед бяжыць, Плача:
— Ен жа ў маіх дзетак Хлеб з рук вырве.
Памажы!
Значыць, іншаму падножку — Хай зазнае сам багна!
Чалавек жа даганяе, Памажы яму дагнаць.
Але й той пачаў прасіцца: — Уцяку — і я жыву.
Калі ж ён мяне дагоніць — Адсячэ мне галаву.
Паспрабуй тут разабрацца, Што жыццё уткне яшчэ... Памажы таму — дагоніць, А другому — уцячэ.
I давалі людзі сцежку, Саступалі ўсе на край. — Уцякай жа хутка, хутка! — Ты ж, як можаш, даганяй!
I не ведалі пакуль што, Ачмурэлыя ад звад:
Хто ўцякае — той ахвяра, Хто ўслед гоніцца — той кат.
А па даўняй завядзёнцы Хто з-пад вісельні збяжыць, Хто ад ката адаб’ецца, Будзе век свабодны жыць.
Бег і клопат іх супольны.
Дай бог вязню сілы шмат: Уцячэ ён — стане вольны, Але страціць працу кат.
He ўцячэ — і ў ката зноўку Праца з’явіцца ў руках, Будзе зноў ён сеч галовы, Задушыўшы свой жа страх.
I бягуць, бядой з’яднаны, Ва ўвесь дух, у дых увесь Той, хто хоча жыць астацца I хто хоча проста есць.
Напрамкі яны спяшаюць, Нават плот для іх не плот... Дай жа вязню ногі, Божа! Спатыкніся, жываглот!
Бег слабее. Лес бліжэе — Насалода для вачэй.
Вязень: скора, скора, скора... Кат: хутчэй, хутчэй, хутчэй...
Першы ў лес, як зай, ускочыў — Паспрабуй яго знайдзі!
Кат жа ў полі спатыкнуўся... Божа мой — ужо адзін!
I упаў ён, і заплакаў, На ўвесь свет, як воўк, завыў, Бо чакалі хлеба дзеці, Што апухлі ад травы!
Але ўсё ж такі і ў ката Радасць тлелася: «Жыві!» — Хоць і будзе ён без хлеба, Але ж будзе й без крыві.
Мой шаноўны свет, віншую Ад сягоння і навек: Нарадзіўся у другі раз Сын твой, свеце,— Чалавек!
А папраўдзе, дык абодва Нарадзіліся ў бядзе: Той, хто мусіў быў памерці, Ды і той, хто жыць хацеў.
Будоўля
Беларуская балада. XVII стагоддзе
Што ж, цесляры, невясёлыя — Сякера аж падае з рук?
Што апусцілі вы голавы, Сумна глядзіце на зруб?
Бёрны усцягвайце новыя
I заразайце вуглы...
Хораша пахне будоваю, Стружкамі ў кроплях смалы!
Дзе ж ваша радасць з уцехаю? Вунь як святлее вакол!
Над магілёўскімі стрэхамі У неба ірвецца касцёл.
Сцены вышэюць касцельныя, Кладзецца вянец на вянец Бёрнамі жоўтымі, смольнымі 3 вашых жа хат і з сянец.
Касцёл узнімаецца нанава —
Хаты ніжэй і ніжэй: Кузьмова, Пятрова, Раманава Раскрыты да самых дзвярэй.
Бёрны, што млелі пад кроквамі,— Аж у падмурак ляглі, А што рыпелі пад крокамі — На завянчэнне пайшлі.
Што ж, цесляры, невясёлыя?
Паўстання не здзейсніўся план... Што апусцілі вы голавы, Пётра, Кузьма і Раман?
Кроквы вяжыце і лаціны, Ладзьце вянок пад страхой.
Ды спаласніце улазіны Конаўкай брагі якой...
Нельга. За кожнай саломінай
Сочаць ахоўнікаў шмат: Рубяць паўстанцы хароміну 3 родных разбураных хат.
I ўсё ж, напачатку нясмела так, Ціхенька — божа баронь! — У стружках, як мятлушка белая, Закапашыўся агонь.
Вось яна, радасць з уцехаю,— Гляньце, як светла вакол: Над магілёўскімі стрэхамі У неба шугае касцёл, Новы палае касцёл...
Саранча
Украінская балада. XVII стагоддзе
Засланіла неба хмара, Стала цёмна, што ўначы. Змоўклі нівы, бы ахвяры, Пад крыламі саранчы.
Каб прабіцца праз мярзоту, Нават сонцу мала сіл.
Толькі чуеш шум палёту, Толькі чуцен шорах крыл.
I садзілася імкліва
Цьма — крыло каля крыла. Стала шэраю ўміг ніва, Што зялёнаю была.
Ваяваць дарма з той сілай — Што палохаць і крычаць!
Усё вакол запаланіла Саранча.
3 саранчы адной — паветра, Саранчой усланы дол, Саранчаць вада і ветры, 3 саранчы ўсё навакол.
Лезе ўсюды, як зараза, Ва ўсе дзіркі лезе зброд.
Слова мовіш — і адразу Саранчою поўны рот.
I садзілася на вусны, Бы пладзілася ў вачах, Набівалася ў нос гнюсам Саранча.
Свечкі ўдзень палілі ў Сечы, Без іх кожны — як сляпы.
Курані забіла нечысць, I канюшні, і скляпы.
I дарогі ўкрыла. Коні He адважацца ступіць, А як іх усё ж падгоняць, Бруду — ажно да ступіц.
Толькі шум — ратоў мільёны
Усё зялёнае жаруць: Лес зялёны, луг зялёны, Лан зялёны не ў пару.
Аж рушніцы затрашчалі — Зброю так змаглі абсесць, Бы марціры і пішчалі Заманулася паесць.
Што рабіць, як з’едзь такую Перамогчы, Бог святы?
Толькі сківіцы працуюць, Толькі шамкаюць раты.
А ўзняліся, паляцелі — Аж дыханне заняло: Стала чорным, бо паелі, Усё, што зелена было.
I пасля такога роя На аголенай зямлі Засталася толькі зброя — Зброю з’есці не змаглі.
У людзей было багата Зброі — нават не злічыць. Ды мушкетам і арматай He адпомсціш саранчы!
Збуйніца
Чэшская балада. XVII стагоддзе
Мусіць, там,
У халодным лесе, Баючыся вогнішча распаліць, Грэюць збуйнікі мокрыя плечы Аб настылыя ўзімку Камлі.
Мусіць, там,
У галодным лесе, Разаслаўшы лайно пад сасну, Хлопцы
Моўчкі трызняць аб хлебе — I не могуць ніяк паснуць.
А вось тут во — Гаршчочак цёплы, 3 хлебам разам Звязаны ў хатуль... Можа б, гэта вячэра хлопцам Памагла ўберагчыся ад куль?
А ісці да збуйнікаў смелых He дае, не пушчае стары.
Балабоняць жа ўлады:
— Злачынцы!
А сяляне кажуць:
— Сябры!
I варочаецца,
I ўздыхае:
Ну, калі ж ён засне, Калі?..
Хіба ж гэта злачынцы —
Сяляне,
Што ад крыўды ў лес уцяклі.
Яно збуйнікам мог бы зрабіцца Нават іхні сынок Яраслаў, Калі пан
Дазвол на жаніцьбу, На жаніцьбу дазвол не даў.
Мог і дзедка
Тады ўзбунтавацца,
Калі іх сагналі з зямлі,
А дзяцей —
Іржы, Любаміра — Ім з сабою не аддалі.
Пан пакінуў іх, нібы быдла,
За сабою,
За панствам сваім...
Як ім зараз крывавіцца,
Бедным,
Як жывецца сягоння ім?
Hi да кога са скаргай не пойдзеш
I нікому журбы не пашлеш, Гэта ж сам імператар
Параіў
He пісаць яму скаргаў Лепш.
Дзед заснуў ужо...
Дыхае роўна —
Нібы ў хаце цвыркун пяе... Каб не рыпнуць масніцамі, Бабка
Асцярожненька так устае.
Хатулёк — такі цёпленькі! — ў рукі I да лесу — Паспець бы да дня...
Ды на ўзлессі Яе з гаршчочкам Злосны панскі кардон пераняў.
I з нянавісцю бабка глядзела На гаршчок, Які ўмее варыць,— Дужа ж смачна Хлябталі злачынцы Цёплы суп, Што не з’елі сябры...
Калі бабку, Празваную збуйніцай, Пан
Па снезе цягнуў за рукаў,— Дзедка ўсё яшчэ дужа соладка, Дзедка ў цёплай хацінцы Спаў...
Вырадак
Балада Запарожскай Сечы. XVII стагоддзе
— Увага, сябры-атаманы,— Гукнуў кашавы атаман,— I мы дажылі да заганы — Найгоршай са страшных заган.
Такое злачынства бывае На сто год адзін, можа, раз.