• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вершы, балады, прытчы  Янка Сіпакоў

    Вершы, балады, прытчы

    Янка Сіпакоў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 399с.
    Мінск 2010
    57.44 МБ
    — Як жа кліч падаць ім можна? — Войска я збуджу ад сну.
    Ён узяў у рукі ножны, Шаблю злёгку ў іх крануў.
    Пачалося тут такое — Ажывіліся палі:
    Паднялі галовы воі, Коні вушы паднялі.
    Пацягнуў ён шаблю з сілай — Сну як быццам не было: Усё вакол загаманіла, Заіржала, загуло.
    — He, хай спяць. Яшчэ зарана,— Шаблю зноў у ножны ўклаў,— Я прыйду, як перастануць Лезці чэрві на Трыглаў.
    «Я прыйду»,— пабегла ўперад, «Я прыйду»,— па камянях Заскакала, нібы вера, Нібы сум па вольных днях.
    «Я прыйду»,— і толькі лёскат, «Я прыйду»,— нібы гара Бегла, абагнаўшы лёгка Воз рыпучы віняра.
    Колы літасці прасілі... Набліжаючы пару, Колы чарвякоў давілі, Што ўсё лезлі на гару.
    Вяселле
    Беларуская балада. XV стагоддзе
    Што ж ты, дзень мой, канчаешся хутка,— Дай хоць промні твае расчасаць.
    Затрымайся яшчэ на мінутку, Пасвяці мне яшчэ хоць мінутку,— He хачу я цябе адпускаць...
    Зелле-гарэліца Коціцца ў рот, Вяселле вяселіцца, Як карагод.
    I куды ж ты спяшаешся, вечар, Бы імчышся на чорным кані? Захіні мае белыя плечы, Сваім чорным крылом мае плечы Захіні, захіні, захіні...
    Гасцюйце часцей, Частуйце гасцей! Топні, лапаць, топні, бот,— Хай жывецца без клапот.
    Што ж ты, ноч, нібы чорная знічка, Прамільгнула ў вясёлай гульбе?
    I ўжо раніца — мыш-невялічка, Нібы шэрая мыш-невялічка — Спрытна точыць і точыць цябе.
    Сп’янела застолле, I хмель — нібы дым... Дайце ж вы ўволю Паспаць маладым Адным!
    Што ж ты, раніца, цэдзішся рана? Ці ў цябе спачування няма?
    Бачыш, замуж іду я за Яна — За раба я выходжу, за Яна, I рабою раблюся сама.
    Песня застольная, Гульба, як жальба: Увечары — вольная, Раннем — раба.
    I ўжо сонейка ля небакраю Зашыпела... А што я зраблю?!
    Я сама сябе гэтак караю, I каханнем, і раем караю, Бо я ж Яна больш волі люблю!
    Госцейкі п’яныя, Бачыце, вунь Па мяне ад пана, Па рабу так рана Бяжыць цівун,—
    Бо ўжо сонца ўзышло-о-о...
    Свае
    Славацкая балада. XV стагоддзе
    Стаміліся... Доўгай... Дарогай... Вечар... Як коршак... Напаў...
    Хто б ім, успомніўшы Бога, Хоць нейкай саломы паслаў, На лаве паслаў?
    Хто б адчыніў ім вароты, У хату пусціў да сябе?
    Восень... I холад... I слота... Дождж... Нібы коршак... Дзяўбе... Балюча дзяўбе.
    А лахманы іх не грэюць — Пазношваў апранне палон. Ногі... Стамлёныя... Млеюць... Ля зманлівых... Светлых... Акон... Ля цёплых акон.
    Пад вокнамі грэецца вечар... Гэткіх акон не мінеш!
    Просяцца, згорбіўшы плечы...
    — Дзе ж вас, чужых, я прывечу — Госцейкі ў хаце ў мяне, Весяляцца ў мяне.
    — Можа, хаця б вы ў каморы Саломы змаглі нам паслаць...
    — Што ты, дзіцятка, гаворыш! — Грошы там, грошы ляжаць, У каморы ляжаць.
    — Мы на дварэ, пад паветкай, Каб толькі дождж не дзяўбаў... — Ідзіце з двара, мае дзеткі! Двор не для вашых забаў, Дзіцячых забаў...
    Клямкнулі гулка вароты, Песня падмяла іх звон...
    Грэюцца дзеці употай 3 ветрам ля светлых акон, Ля цёплых акон.
    He ведалі дзеці, што гэта Матчына хата пяе,
    Куды яны йшлі усё лета, Неслі ўсе крылы свае — Сны ўсе свае.
    He ведала маці: прагнала Таго, па кім плача душа...
    Дзяцей дарагіх не спазнала — Hi Евічку, ні Тамаша, Евічку і Тамаша.
    Ля матчыных грэюцца вокан, Стаптаўшы чужацкі палон. Восень... I вецер... Навокал... Свішча... Ля цёплых... Акон... Ля гэткіх халодных акон!
    Змаганне
    Чарнагорская балада. XV стагоддзе
    Асінае гняздо — для ворагаў, Любая радзіма — для нас саміх. Заціснутыя мы з усіх бакоў гарамі, А разам з нашымі гарамі Абложаныя ненавіснымі туркамі. Венецыя адрэзала нас ад мора, А туркі — ад урадлівых далін.
    Тут — горы, Там — раўніны. Там — хлеб, Тут — камень. Тут — цесна, Там — прасторна, Але там вораг!
    Асінае гняздо для ворагаў, Жаданая радзіма — для нас саміх.
    Дзень мы ваюем з чужынцамі,
    Год ваюем,
    Сто гадоў ваюем,
    Усё жыццё ваюем з нявернікамі
    За кожную пядзю
    Сваёй жа роднай зямлі.
    Мы не паміраем сваёю смерцю —
    Вораг не дае нам састарыцца:
    Адна палова памірае ў баю, Другая пасля бою — Ад ран.
    I ўсё ж мы жывём,
    I ніхто нас не зможа скарыць.
    Асінае гняздо — для ворагаў, Нязводная радзіма — для нас саміх.
    Галодныя, мы марым пра хлеб і волю, Сытыя — усё пра тыя ж волю і хлеб. I кожная новая, Адваяваная ў ворага
    Пядзя нашай стаптанай зямлі
    Бывае напачатку чырвоная, чырвоная — Ад нашай чарнагорскай крыві.
    Затым яна, засеяная, Робіцца зялёнаю — Ад кусцістых, забуяных усходаў. Пасля палавее
    I робіцца залаціста-белаю — Ад даспелых каласоў.
    Мы і сеем, і жнём, He выпускаючы з рук зброю.
    Таму ўсё жыццё
    У нас абедзве рукі Занятыя.
    Асінае гняздо — для ворагаў, Настойлівая радзіма — для нас саміх.
    А як толькі пажнём,
    Адразу ж засяваем гэтую пядзю зноў, Бо дзеці чакаюць хлеба, Горы чакаюць хлеба, Стрэльбы чакаюць хлеба, Воля чакае хлеба...
    Пайшлі ж сеяць! —
    Так гаварыў да жанчын і дзяцей Змаганец,
    Які адзін — толькі адзін! — Вярнуўся з чарговага, Звычайнага бою.
    Сакалар
    Басняцкая балада. XV стагоддзе
    А неба — высока, высока, Зямля — цішынёй спадмане... Ляці, мой асуджаны сокал, Ляці да мяне, да мяне.
    Даруй, што цябе абражаю, Табе не хачу наманіць: Я працу ганебную маю — Цябе, твае крылы лавіць.
    Ах, выбіцца, выбіцца з райі Марым мы ўсе як адзін,
    Бо туркі зласліва караюць За тое, што ты славянін.
    Абрыдлі абразы і здзекі, I ўжо, каб зусім патурчэць, Угрунь патурчэнцы-калекі Па модлы, нібыта па лекі, Бягуць не ў царкву, а ў мячэць.
    I ўжо феадалы сядзібы Ратуюць — на ўцеху аслам Бяруць, як жабрацкую скібу, Чужы, ненавісны іслам...
    Ляці ад мяне, мой ты сокал, Ляці ад мяне, ад мяне. Няхай жа пятля майго вока Цябе, твае крылы міне.
    Служыць не бяруць нас у войска, Даніну ж за гэта — плаці.
    Няма месца радасці свойскай, А радасць чужая — гасціць.
    Свой дом на высокі падмурак He ставіць ніхто са славян: Ніжэй яму быць, чым у турак, Нязграбней, чым у мусульман.
    Мы лепш апранацца не можам За турак ва ўборы свае.
    I зброя іх наша трывожыць — Насіць не даюць нам яе.
    Ах, выбіцца, выбіцца б з райі... Аднак — нецярпенне прыціш. А як ты крыламі іграеш, А як ты прыгожа ляціш!
    Даніна, даніна, даніна — Пажорца няспраўджаных мар. Калісьці быў я селянінам — Султанскі цяпер сакалар.
    Дэрбенджам — сачыць горнасцежкі, Вайнукам — ля коней днявіць.
    А я, мой ты дружа няўцешны, Цябе маю гора лавіць.
    I ўсё ж да мяне, мой саколе, Ляці — на спакусны іслам: Тваю забіраючы волю, Раблюся свабодным я сам.
    Ды вольніца, бач, для абодвух —
    Як крылля звязанага ўзмах: Мая, мой саколе, свабода
    У турка таксама ў руках.
    Стаміўся ад гэткага хлеба, Браць грэх на душу не хачу...
    Злаўлю і зноў выпушчу ў неба
    I сам я з табой палячу!
    Касцёр
    Чэшская балада. XV стагоддзе
    Летні дзень спякотаю дыміўся I давіўся смагай, як смалою. А ля Рэйна баўна так, спаволі Разгараўся прывідам касцёр.
    У задушным сонечным засціле Полымя кастра было не бачна,
    Толькі чулі людзі, як трывожна Ля зямлі патрэсквае агонь...
    Да плячэй накладзеныя дровы Муляюць рагатымі сукамі, I вяроўкі мокрыя, як змеі, Да слупа прыціснулі яго.
    Што вяроўкі! 3 імі вязень звыкся У халоднай цэлі падзямелля, Дзе ляжаў, прывязаны да бёрнаў: Днём — за ногі і за рукі — ўноч.
    А вось людзі... Хоць сабе і гэты — Кормны, як свінчо тое, вяльможа, Што спакусна гэтак адрачыся Прапануе у апошні раз...
    Ён яшчэ касцёр можа раскідаць, Полымя заліць, што ў суччы б’ецца...
    I — жывы! — ты ўрадуешся цішы, Неспатольна ўгледзішся ў палі...
    Праз чужыя гоні, можа, згледзіш Гусінец — мястэчка на пагорку, Што цябе праводзіла у Прагу, Матчыным замглёнае акном.
    Помніш — маці, што вяла да лесу, Несла гусака табе пад пахаю: «Вось, сынок, хоць гусаком аддзячыш Тых, хто цябе возьмецца вучыць...»
    Помніш, ён залопаў раптам крыллем, Вырваўся гусак той нечакана.
    Колькі ні лавілі — не злавілі: He схацеў у Прагу гагатун.
    Ну, а ты і без яго дамогся Знанасці вялікае і славы: Ты ў шыкоўнай вопратцы магістра Нават каралеву спавядаў!
    А як ехаў на сабор канстанцкі, На сабор, які касцёр падпаліць,— Людзі выбягалі аж за горад, Каб цябе убачыць хоць здаля.
    Нават папа — нехта дваццаць трэці — На саборы збэсціў адлучэнне, Далучыў ізноў цябе да Бога — Ненадоўга, праўда, далучыў...
    Грамату ахоўную ўрачыста
    Уручыў, як сябру, імператар: Ты, Ян Гус, маўляў, недатыкальны I дадому вернешся жывы.
    I — касцёр... Каля агню ўжо скачуць Радасныя, подлыя сугнеі, Хто на словах — быццам бы святыя, А на справе — ўсе ерэтыкі.
    Скачуць, скачуць... Можа, нават з імі Скача non з царквы Святога Яна, Той, што, ў косці ўсё папрагуляўшы, Бег ад прастытуткі галышом.
    3 імі, пэўна, non таксама Тынскі, Што ў алтар прывёў аднойчы дзеўку
    I яе залашчыў на прастоле — Давялося храм наноў свянціць.
    Тут і ён, архіепіскап Збынек, Што паліць умее добра кнігі,
    А чытаць, дурнота, навучыўся, Залучыўшы толькі гэты чын.
    Тут, відаць, і тыя прайдзісветы, Што зракліся мовы сваёй, звычак, Што мяняюць чэшскія імёны — Толькі б іх за немцаў прынялі...
    Адрачыся? I народу здрадзіць?
    Скінуць душны плашч, з агню пашыты? Прадаваць панесці індульгенцыі Тым, каго вучыў любіць свой край?
    He, ніколі!
    Полымя іпугае...
    Што ж маўчыш, магутны імператар,— Грамата ахоўная затлелася, Грамата твая, зірні, гарыць?!
    Што ж прыціхлі, прагныя святошы?
    Можа, вы міжволі зразумелі: За касцёр сягонняшні трывожны Будзе век апраўдвацца царква.
    Змоўклі ўсе... А нейкая бабуля, Дужа ўжо набожная, глухая, Трэскі папраўляе утрапёна — Мусіць, каб лаўчэй трашчаў касцёр...
    Казакі
    Украінская балада. XV стагоддзе
    Там трава — нібы лес такая: Без касы ў яе не ўвайсці, А валоў і з рагамі схавае — He знойдзеш ніколі ў жыцці.
    Там рыбы ў рэчках і ставах Столькі, што нават калі Пугаўё паміж хваляў паставіш, Будзе стаяць, бы ў зямлі.
    Там мёду — бяры, колькі ўлезе, А пчол нічыіх — табуны.
    Ім мала ўжо дуплаў у лесе — У ямы мёд носяць яны.
    Залілі пахкім мёдам канавы, Запячаталі іх найшчыльней.
    He паспееш агледзецца нават, Як правалішся ў гэткі вулей.
    Там... Расказваць гадамі можна, Што вы ўбачыце ў краі такім... Ды ўваходзяць у стэп асцярожна, Бы ў халодны ручай, казакі,
    Бо гуляе па стэпе гэтым Асмялелая татарва.
    Таму трэба хадзіць з мушкетам Нават свінцы травы адарваць.
    Ды казак тут сяліўся ўсё роўна, Вырастаў куранёк, бы грыбок. Над страхой выпястоўваў любоўна Ціхі гэткі, жытловы дымок.