• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вершы, балады, прытчы  Янка Сіпакоў

    Вершы, балады, прытчы

    Янка Сіпакоў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 399с.
    Мінск 2010
    57.44 МБ
    Слязой дачушка Падкоўкі росіць, А мой унучак Цвічкі падносіць.
    Дачка ў зязюлі Прызнала матку I паказала Татарчанятку.
    Як яны сталі Куванне слухаць, Захвалявалася I свякруха.
    Чаго ты, свацця? Сама ж ты матка — Аддай дачку мне 3 татарчаняткам.
    Свякроў злуецца
    I раіць сыну: — Прагонь зязюлю, Яна — з чужыны.
    Яна кукуе Зусім нязвычна, Нібы рабыню Кудысьці кліча.
    Калі зязюля
    На сад злятае,— Нявестка ў скрусе, Ад смутку тае.
    I зяць — за стрэльбу, Дачка — за ножык...
    Дачка — не трэба...
    Дачка — няможна...
    Віхор, здалося, Завыў над садам...
    I ўскрык — як гора, I смерць — як радасць.
    Мяне падстрэліць He стрэльба зяця, А крык дачушкі — Вось гэты, свацця.
    I я, старая, Як птушанятка, Звалюся ў ручкі Татарчанятку.
    Схавай, унучак, Калі пасіліш, Мяне з дачкою Ў адной магіле.
    Схавай высока, Каб было бачна, Як нашы вербы Па нас заплачуць.
    Дамоўкі сцежка Хай вочы студзіць — Па ёй і ўмёршы Сумуюць людзі.
    Табе ж на памяць Мы пакідаем Сум па радзіме, Па любым краі.
    Вунь на галінцы Ён захістаўся. Табе ўспамінам Пра нас астаўся.
    Калі ж сарвецца,— Парой любою Зноў прарасце ён Тугой-журбою.
    Івайла
    Балгарская балада. XIII стагоддзе
    — Я цар, скажыце, ці не цар, Ваш нечаканы валадар?
    А можа, ўсё яшчэ для вас Я з-пад Радопаў свінапас?
    Я ці не я такое змог —
    Нагая орды перамог
    I візантыйцам — ім! — наўздзіў Царова войска разгваздзіў.
    А калі цар сапраўдны Ціх, У бітве ссечаны, заціх, Я ці не я Тырнова ўзяў — Сталіцу, дзе і сам заззяў?
    Мяне ці, можа, не мяне У гэтай радаснай вайне Кожны горад, кожны дом
    Спяшаўся абвясціць царом?
    А калі цар я,— нібы ў сне, Усё царова, значыць,— мне:
    Яго раскоша і закон, Яго палац,
    ягоны трон.
    Царова жонка — ўжо мая:
    3 царыцай ажаніўся я. Рыззё пастушкі, гавару, Завельмі простае цару.
    Хто вас, сялян, на бунт падняў? Цяпер і вы —
    цару радня. Што ж ад мяне вы пакрысе Паадварочваліся ўсе?
    Няма,
    няма ў мяне сяброў Сярод прыдворных ліхвяроў. А можа, абражае й вас, Што вамі царыць свінапас?
    — He, што ты, наш сялянскі цар,— На трон ты ўсеўся з нашых мар. Ад валабершчын і дымнін Стагнаў заўсёды селянін.
    Плаці за выган і за брод, Плаці за мост, за калаўрот, А як падаткі аддасі,— Сам ужо есці не прасі.
    Павінен люд араць і жаць
    I вінаград не свой капаць I будаваць яшчэ турму, Дзе бедаваць якраз яму.
    I ўсё,
    i ўсё былое зло Засталося, як было. Сялянам продыху нямаш, Хоць цар цяпер, здаецца, наш.
    А мы так верылі табе, Як вадару, у барацьбе. He даспадобы ж нам якраз, Што ты забыў, што свінапас!
    Здзівіла ісціна сама — Цара харошага няма!
    I ўсе згадзіліся таму: Лепш свінапасам быць яму.
    Пад улюлюканне двара Баляры скінулі цара, Пад рогат трутняў і паноў Пагналі ў свінапасы зноў.
    Радопы.
    Краю залаты, Дзе з гліны хаты і платы, I цар былы, як і раней, Пасе нявольнікам свіней.
    Народ?
    Успамінаў яго, Ды не цара, хлапца таго, 3 якім паверыў у баю У сілу ратную сваю.
    Руяне
    Балада палабскіх славян. XII стагоддзе
    Сцягі — ўперад, славу — ўперад: Мы прывыклі да яе!
    Наша смеласць, нібы верад, Нам спакою не дае.
    Хто наш сябра, хто нам вораг,— Разбіраць няма калі.
    Толькі зброяй мы гаворым, Грэем бітвамі палі.
    Мы — руяне, мы — славяне...
    Ну, каму падаць руку?
    Супраць брата нават станем, Калі ён на тым баку.
    Немцы моляць дапамогі, Каб змагчы, сагнаць славян? Калі ласка,— нашы ногі, Нашы рукі просяць ран.
    Сцягі — ўперад, славу — ўперад: Мы прывыклі да яе!
    Наша смеласць, нібы верад, Нам спакою не дае.
    Б’ёмся мужна. Будзьце пэўны, Кожны ўбачыць напіу злосць...
    Што нам роднасць, што нам крэўнасць, Калі з немцам змова ёсць!
    Зваявалі... He ўваскрэсне...
    Ціха, жудасна ў палёх!
    Немата... Шукае песня Схову ў гулкай цемры лёх.
    Нас жа вораг не дастане
    За гарою хваль і льдзін: Мы — славяне, мы — руяне, Мы на востраве сядзім.
    Сцягі — ўперад, славу — ўперад: Мы прывыклі да яе!
    Наша смеласць, нібы верад, Нам спакою не дае.
    Толькі штосьці ўсё ж трывожыць (Халадае нават кроў!), Што не ворагаў, а можа, Зваявалі мы сяброў?
    А «сябры» — наш Божа мілы! — Шыюць нам хамут — прымус... Супраць нас збіраюць сілу, Ладзяць іншы ўжо хаўрус.
    Відаць, знайшлі новых дурняў...
    ПІр
    Балада Кіеускай Русі. XII стагоддзе
    Гэтак шчыра, гэтак міла Сам залётнік і кумір Зазывае ўсіх Чурыла На нядзельны княскі пір. Зазывае дужа хвацка Жонак соцкіх і дзесяцкіх.
    А каб сонца не свяціла На бел-твар — яго красу, Над Плянковічам Чурылам
    Круг сланечніку нясуць: Беражэ, кунега, твар — Старыць молайца загар.
    Уздыхаюць жонкі ўпотай Па Чурылу... Князь прасцей He знайшоў яму работы, Як на пір склікаць гасцей: Ён спяшае з хаты ў хату — Сам нядзельны, нібы свята.
    На мядуху, як на лекі (Трэба ж гора спаласнуць!),— Жабракі ўсе і калекі На усколенцах паўзуць.
    Што ім слота, што ім гразь: Трэба ўважыць — просіць князь!
    Хто ж прыйсці у двор не зможа, Хай не плача ў бараду: Княжа беднаму паможа — Ежу ў хату пададуць.
    Хай жа кожны з іх адчуе: Сёння шчодры князь піруе!
    У двары шумяць яліны, А ў грыдніцы, бы ў вуллі, Мёдам пахне гуд чмяліны — To баяры загулі.
    — Піце мёд! Хоць сто правар! — Просіць хмельна гаспадар.
    Мёду менее ў мядушах — Болей гуду за сталом... А чаму ж дружына вушы Апусціла, як назло? — Што ж дружына не пяе? Можа, мёду не стае?
    — He, наліты нашы чашы, Толькі мы іх не бяром... Княжа, зло галовам нашым — Хочам есці серабром.
    Ты ж нас крыўдзіш: нечакана Лыжак даў адных драўляных.
    — Так, дружыну залатую He дабуду серабром.
    А дружынаю знайду я Серабро — сваё дабро... Гэй, вы чулі, кавалі?
    Лыжкі зараз каб былі!
    Покуль лыжкі для дружыны Кавалі куюць наспех, Хто расказвае навіны, Хто ўзнімае іх на смех.
    Жонкі гэткае гародзяць — У мужчын аж хмель праходзіць:
    — I хоць верце, хоць не верце, А у Полацку — хто чуў? — Раз’язджаюць смела чэрці I крадуць па крывічу.
    Іх саміх ніхто не бачыць, Толькі коні скачуць, скачуць...
    Там вунь нехта печанега Дурыць п’янага, як хмель, Што у студнях (і без смеху!) He вада ў нас — спрэс кісель. — А не верыш, то прабач... Хочаш — сам ідзі пабач.
    Цягне той вядро старанна... Так, кісель — любы зірні.
    Ён не ведае: схавана
    Кадзь у чорнай глыбіні. У славян жа дужа модна, Каб напітак быў халодны...
    Барукаюцца баяры — Навакол мядзведжы роў. Жонкі ж хочуць, жонкі мараць, Каб Чурыла ўсіх збароў.
    Ах, як добра было б дужа, Каб ён змог мужоў падужаць!
    А дзе грыдзі стрэлы слалі, Жонкі праглі, як адна, Каб мужы не пападалі, А Чурыла пападаў
    У пярсцёнак з іхніх рук...
    He дрыжы, Чурылаў лук!
    —	Гуслі, гуслі не чапайце!
    Грэх іграць нам для душы...
    —	Ну, давайце, ну, зайграйце, Ах, давайце саграшым!
    Заўтра зноўку мы паверым: Гуслі — грэшныя, халера...
    Бач, дружына звесялела — Лыжкі з кузні падалі.
    I за стол паселі смела, Як баяры, кавалі...
    А Чурыла — свет-кумір — На наступны кліча пір.
    Веча
    Балады-прамовы. XI-X1II стагоддзі
    СЛЁЗЫ (1015 год)
    — Ты просіш размір’е забыць, Слязам тваім, княжа, паверыць? Мы бачым, што шчыра ты плачаш I слёзы сапраўдныя льеш...
    А тады, наш князь Яраславе, Ці плакаў ты гэтак, скажы нам, Калі, як зладзей, наўгародцаў Спадманам рашыўся пабіць? Яны, бач, цябе не ўважылі, Яны, бач, цябе не паслухалі I пакаралі варагаў — Тых, што служылі табе...
    Ты помсціў братам-наўгародцам, Ты помсціў цэламу вечу.
    Дык што ж ты ад веча хочаш Зараз, наш жорсткі князь? Цяпер ты вярнуўся да веча, А ўчора ты, княжа, не думаў, Што наша табе дапамога Спатрэбіцца сёння якраз? Бо сёння ты ўведаў, што брат твой, Забіўшы Барыса і Глеба, I па цябе, па трэцяга брата, Збірае ў дарогу ўжо смерць. Пра гэта цябе папярэдзіла Прадслава, сястра твая з Кіева, I вельмі шчыра прасіла Берагчыся брата свайго...
    Ты моліш ісці нас да Кіева I зваяваць Святаполка?
    Ты плачаш... Ну што ж — мусіць, пойдзем,
    Але не таму, Яраславе, Што мы цябе дужа любім, А таму, што мы ненавідзім Святаполка, брата твайго...
    ЗАМЕНА (1067 год)
    — Княжа Ізяславе!
    Збірай нас у другі раз На печанегаў.
    А калі веча рашыла такое, Значыць, Усё веча — тваё войска.
    Усе пойдзем, Хто толькі можа ўзяць у рукі хлуд. А калі хто не пойдзе — Дай таго нам, Мы самі яго біць будзем...
    Толькі не мірыся з печанегамі! А калі нават ты ім мір дасі, To мы не дадзім;
    А калі ты не пойдзеш з намі, Веча паспрабуе «памірыць» Цябе і Усяслава Полацкага, Твайго палоннага:
    Мы вызвалім Усяслава з палону I пасадзім на твой стол, А цябе —
    На Усяславава халоднае месца, княжа.
    Так веча рашыла.
    I неўзабаве палонны Усяслаў Сядзеў князём на Кіеўскім столе, А двор і дружыну Ізяслава Рабавалі тыя, Хто нядаўна яшчэ Так аддана, так шчыра Усміхаўся князю.
    ЧОРНЫ БРАТ (1097 год)
    — Мы веча паклікалі,
    I вось ты нарэшце стаіш перад намі,
    братамі, спакойна, Глядзіш нам у вочы, і мы ў твае, бачыш, глядзім.
    А ён ужо глянуць вось гэтак, наш браце, не зможа, Каб добра разгледзець,
    як шчыра будзеш ты зараз маніць... Княжа, нашто ты зрабіў гэта зло, Якое ўвайшло, нібы нож, глыбока ў зямлю нашу родную?
    Віна за Васількам была?
    Чаму ж тады нас не паклікаў на рад?
    Мы раццю б усталі — табе б спамаглі Яго зваяваць, вінаватага...
    Віны не было?
    Ты проста яго не любіў?
    Але ж, Святаполк, хіба гэта для князя прычына, Каб страшнае зло ўзгадаваць!
    Мы знаем, яго гадаваў не сваімі ты, нелюб, рукамі, Давыд, уладзімірскі князь, як родны, табе памагаў Знайсці тыя рукі халодныя,
    што ў Лазара і ў Турака...
    Скажы, Святаполк, перад вечам, Скажы нам, братам сваім кроўным, Навошта ж ты роднага брата, Васільку, нашто асляпіў?
    Маўчаў Святаполк...
    I праўда,
    Што ж ён сказаць яшчэ мог бы,
    Калі сваё слова чорнае
    Сказаў ужо, злыдзень, сказаў.
    А Васілька ў светлых харомах Натыкаўся на цёмныя сцены I гаварыў, не змаўкаючы:
    — Чорны мой, Чорны мой брат...
    УСМЕШКА ЗА БАРАДОЙ (1103 год)
    — Я ж старэйшы за цябе, Валадар. Бачыш, які барадаты я!
    А калі ўжо ты хочаш
    На маю старасць наехаць,— Едзь, бог з табою.
    Толькі перад гэтым наездам на маю бараду Скажы тым,
    Хто застанецца ў тваім горадзе, Каб, крый бог,
    He зачынялі моцна вароты, Бо як жа ты, уцякаючы, Пераскочыш іх, такія высозныя?
    За мяне не турбуйся — Я не буду глядзець нават У твой бок...
    I каб не бачыць твайго сораму, Я, ці чуеш, схаваю свае вочы за бараду. Хвала Богу, Што ў мяне хоць барада ёсць!
    ЗА АДЗІН МУЖ (1150 год)