• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вершы, балады, прытчы  Янка Сіпакоў

    Вершы, балады, прытчы

    Янка Сіпакоў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 399с.
    Мінск 2010
    57.44 МБ
    Зырка ззяюць, нібы вугалі.
    Моцна сціснуўшы скіпетр распалены I карону рукою паправіўшы, Ты спакойна ўзышоў
    На жалезны палаючы трон...
    I сягоння яшчэ
    Твой народ не забыўся,— ён помніць, Як на троне адзін селянін Паміраў каралём.
    Падатак
    Балгарская балада. XVI стагоддзе
    Галашэнне бабак, галашэнне матак — Зборня панаехала адбіраць падатак.
    Па ўсмешцы роднай — ад кожнага плачу, Ад кожнае хаты — па гульні дзіцячай.
    Па маленькай ручцы — ад кожнае міскі, Па адной надзеі — ад кожнай калыскі.
    Ад зямлі пакутнай — ды па хлебасею Абыяка, звыкла беруць ліхадзеі...
    Забірае зборня жудасны падатак, Адбірае зборня ў матак немаўлятак.
    Павязуць малых іх у зямлю чужую, Дзе не так гавораць, дзе не так сумуюць.
    Там дадуць адразу ім чужое імя:
    Так прымусяць здрадзіць — без віны! — Радзіме.
    А яшчэ навучаць ненавідзець люта Бацькаўшчыну, дом свой, што даўно ў пакутах.
    I яны прыедуць у свой край са зборняй, I ад іх таксама сёлы жах агорне.
    Можа, з іх каторы нат у свайго брата Адбярэ падатак — кволых немаўлятак.
    Кантрабанда
    Беларуская балада. XVI стагоддзе
    Стаміліся белыя коні і цёмнымі сталі ад поту, Стаміліся бомы звінець пад дугою —
    Матляліся ўжо неахвотна,
    Ахрыпла іх песня — яна наглыталася пылу
    I ўжо задыхалася ўся,
    Калі варта рыплівую брычку спыніла,
    Дзе кожнае кола візгліва жаданага дзёгцю прасіла... — Гэй, што ты вязеш праз граніцу? —
    Чужая злавалася мова,
    Пыталася варта сурова,
    Шукала упарта ахова,
    Шукала яна кантрабанду
    У брычцы, як позняя восень, парожняй,—
    He верыла,
    Што праз граніцу парожнімі ездзіць можна.
    — Дык што ты вязеш?
    — Вы ж бачыце самі — нічога.
    — А можа, схаваў што?
    — Навошта? Пабойцеся Бога —
    Вы бачыце ўсё, што са мною...
    — Ясна адно — галадранцы!
    Ездзяць тут розныя швэнды,—
    ахова ўжо стала злавацца.—
    А можа, ты кнігі вязеш? Бо з Прагі тут нейкі Скарына Кнігі злаўчыўся вазіць на радзіму, Якую чамусьці пакінуў.
    — Кнігі?
    Ад іх толькі зло...
    Бэсцяць кнігі наш люд паспаліты...
    — I ты супраць кніг, падарожны?!
    Які малайчына, глядзі ты!
    А ведаеш, думаю я, што прыйдзе часіна такая: Нам скажуць Скарыну таго затрымаць, I мы, будзь ты пэвен, яго затрымаем!
    I кнігі тады мы яго
    Папалім усюды ў краіне...
    — Чакайце, а кнігі ж святыя, пра Бога...
    Дык як жа паліць іх?..
    — Павінен
    Сказаць я табе, чалавеча,
    Што ты — кацянятка сляпое:
    Можна паліць і святое, калі нам загад ёсць на тое.
    Ты знаеш, і Бога самога
    Мы можам паслаць на спаленне, Калі непрыдатным ён стане
    Для нашага раптам малення... Я веру, Скарыну таксама, Касцёр наш падсобіць на неба — Асудзяць яго на спаленне нашчадкі... — Так яму, неслуху, й трэба!
    — Ну, едзь, падарожны...
    Чакай, а хто там сядзіць у фурманцы? — Гэта ж фурман мой.
    — Бач, з форсам катаюцца нават такія,
    як ты,галадранцы!
    Ну, едзь — не мазоль нам вачэй...
    Весялей зацілімкалі бомы,
    Яны адпачылі крыху —
    Дзе падзелася пыльная стома!
    Спяшаўся дадому Скарына (а гэта быў ён — вы
    пазналі?).
    Коней сцябалі абое —
    I «пан», і «фурман» коней гналі.
    Глядзеў на «фурмана» з усмешкай Скарына —
    Усё-ткі правёз кантрабанду ён з богам!
    Бо гэты «фурман» — быў найлепшы друкар, Украдзены ў караля самога.
    Ехаў Скарына Францыск друкаваць свае кнігі дома.
    Цілімкалі
    Весела
    Бомы...
    Трызненне
    Польская балада. XVI стагоддзе
    Людзі, сажджыце!
    To ж я
    Супыніў крутабокае сонца
    I нашу зямлю падштурхнуў, Ды так,
    Што яна закружылася жэўжыкам...
    Бачыце, людзі,—
    Сонца вярцежнае стала Як укапанае, у небе аціхла, А зямля раскружылася гэтак, Што аж вецер у дрэвах заблытаўся,— Чуеце, Шастае, шастае...
    Рот забівае той вецер — Цяжка ад ветру мне дыхаць.
    Людзі, зірніце, Вунь інквізітары папскія I святары, нават грэшнікі Зноў падштурхнуць хочуць сонца: Натужна, нібыта баграмі, Крыжамі ў свяціла ўпіраюцца, Замотваюць рукі ў сутаны, Каб не пяклося яно так...
    I на зямлі вунь таўпежацца Тыя ж усё інквізітары, He хочуць прызнаць, Што пуп свету — Зямля! — вакол сонца ўсё ж бегае. Як яны хочуць спыніць Яе назаўжды, неслухмяную:
    Яны за траву чапляюцца — Трава вырываецца з коранем, За дрэвы аберуч хапаюцца — Дрэвы ламаюцца з трэскам, За горы ўчапіцца спрабуюць — Горы крывавяць ім рукі: Вунь як, абдзёртыя, сунуцца; I кіпцюры, як бароны, Плужаць дарогі, аблог...
    А зямля, як заўсёды, круціцца — Хіба спыніш зямлю рукамі, Як казаў мой дзядзька Лукаш.
    Стойце, людзі!
    Куды вы?
    Сажджыце!
    I зірніце, кастроў колькі ўсюды, Бессаромных кастроў інквізіцыі, Дзе паліць будуць праўду адкрыта,— Усіх тых, Хто па-іншаму думае, Чым яны, інквізітары...
    Там і мой вунь касцёр — навырост! — Загадзя распалілі яны Без мяне.
    Як ён шчыра, злавесны, гарыць! Захліпаюся я
    Ад ягонага дыму...
    У трызненні Капернік памёр.
    А сонца стаяла,
    Як ён пры жыцці супыніў яго;
    А зямля ўсё кружылася,
    Як ён пры жыцці раскружыў яе...
    Літаўры
    Украінская балада. XVI стагоддзе
    Якія цяжкія павекі! Зліпаюцца — не саўладаць. I лекі, адзіныя лекі — Спаць,
    спаць,
    спаць...
    I ўжо расплываюцца краты, Знікаюць у ціхай смузе: Ідзі па траве непрымятай, Скачы,
    як хлапчук, па pace...
    Раптоўна ўзрываецца цэля,
    I вуха. як выбух, звініць: Ізноў нейкі дурань пацэліў, Пацэліў па цішыні.
    Што гэта? Страляюць гарматы Па іхняму табару зноў?
    I з рук выбіваюць у матак Маленькіх смяшлівых сыноў.
    Як лёгка наводзіць па дзецях — Страляйце ў іх радасны смех... He цэлячыся пападзеце
    У сотні наіўных уцех.
    I слёзы, як ядры, па тварах Коцяцца ў казакоў: Расстрэльваюць гэтак пачвары Харобрасць паўстанцаў-бацькоў...
    Літаўры,
    літаўры, літаўры,
    А не гарматы грымяць. Б’юць у літаўры два маўры, Калі ён пачне засынаць.
    Прыдумалі кару псяюхі — Сон аднялі, каб скарыць. Таму і літаўры над вухам Грымяць ад зары да зары.
    Павекі ж — цяжкія, як горы... Зліпаюцца — не саўладаць...
    I думка адна, нібы змора,— Спаць,
    спаць, спаць...
    Ды зноў узарвецца надзея, I гулка зламаецца сон.
    «Што гэта? Хто тут? I дзе я?» Звон...
    Няўжо гэта сеча зноў звоніць Ці хто на паход затрубіў?..
    А мо гэта тупат тых коней, Што ён у татараў адбіў?
    Ці то аглушальна, як здрада, Па табары коціцца крык: «На раду!
    На раду!
    На раду! —
    Хто к смерці яшчэ не прывык...»
    Табе ж, Налівайка, не трэба, He варта на радзе той быць, Бо вырашыць рада ганебна Табой сабе волю купіць.
    I з жалем адстрэльвацца будзеш Ад шчырых паплечнікаў ты: — Сябры, што вы робіце?! Людзі! Страляеце вы не туды...
    I зловяць, і звяжуць, і скруцяць, Засопшыся ў той барацьбе;
    I ворагу ў цэпкія рукі Сябры твае кінуць цябе.
    I звязаны моцна, ў адчаі Будзеш ты бачыць праз кроў, Як зноўку паны разбіраюць Прыгонных — былых казакоў.
    Потым турма, катаванне... Павекі — не саўладаць.
    Адно толькі ў свеце жаданне — Спаць,
    спаць, спаць...
    Літаўры,
    літаўры, літаўры — Запоўнена громам турма. Ад гэтай праклятае гаўры Нідзе паратунку няма.
    А гром гэты вочы ўжо слепіць... У роце — гром... Гром — у руках... Відаць, Севярын, гэта клепяць 3 медзі чырвонай быка.
    У ім цябе моцна зачыняць, На вогнішча ляжа той бык, I потым літаўры супыняць, Заглушаць апошні твой крык: — Воля!
    Украйна!
    Сябры!..
    Просьба
    Польская балада-плач. XVI стагоддзе
    О мой ласкавы кароль!
    Як шчыра ты плачаш — я чую...
    Як бы я ўстала з труны,
    каб толькі суцешыць цябе.
    Як бы я рада была
    смутак твой чорны спалохаць,
    Радасць збудзіць, як раней,
    у раненым сэрцы тваім...
    О незабыўны мой муж!
    Памятаць буду і тут я,
    Як ты у вочы мае гэтак шчасліва глядзеў,
    Як не паслухаўся тых,
    што разлучыць нас хацелі, Як спатыкнулася зло аб добрую ўсмешку тваю... А колькі зласліўцаў прыдворных
    хацела разняць нашы рукі — Табе, каралю, ўжо шукалі новую жонку яны.
    Маці твая, каралева,
    мяне не прымела нявесткай, Бо я ды з сям’і Радзівілаў —
    роду, нялюбага ёй.
    Гэта я помню...
    Таксама як помню, што ты не паддаўся:
    Той бруд, на мяне што лілі ўсе, скідваўся чыстай вадой.
    Помню, як потым — о дзіва! — тыя,
    што глоткі ўсё дралі,
    Што апаганіць, спагудзіць толькі і праглі мяне,—
    Як яны потым лісліва ў твар
    вінавата глядзелі,
    I хто крычаў як найболей,—
    гнуліся сама ніжэй...
    О мой магутны кароль!
    Ты апошнюю выканай просьбу
    I адгані ад мяне процьму нягоднікаў тых,
    Што на каленях паўзуць — пацалаваць маё плацце —
    I потым пазвесяць няшчыра
    над маёй галавою насы.
    Яны, як сляпні, пааблепяць
    мой белы,
    халодны мой саван
    I будуць: «Святая!», «Святая!»
    бруднымі вуснамі млець.
    Бачыш, ім зараз няцяжка
    назваць мяне нават святою, Каго пры жыцці, каб прымелі, маглі б утапіць і ў слязах. Чуеш, ласкавы кароль мой?
    Хутчэй іх, хутчэй адгані ты — Я не хачу быць святой!
    Кажуць, кароль Сігізмунд плакаў і многа,
    і шчыра, Сплаканы, просьбу Варвары, кажуць,
    не змог ён пачуць...
    Чаканне
    Славенская балада. XV стагоддзе
    Селянін віно ў Карушку Вёз няпэўнаю парой. Пад’язджае пад гарушку — Тая робіцца гарой.
    Пад гарою хатанятка Па страху ў зямлю ўрасла,
    А з акенца — як зярнятка Промень дзіўнага святла.
    Каля той жабрацкай хаты, Каля ўбогага двара Нейкі хлопец зухаваты Сустракае віняра.
    Шабля пругкая пры боку Невыказнае красы.
    I надзея ў кожным воку, Смех падкручвае вусы.
    — Горцы горы свае славяць. Ты, праезджы, мне скажы: Яшчэ ўзлазяць на Трыглавец Людзі, чэрві, мурашы?
    — А ты ведаеш, юнача, Сцежкі ў горы — на вузлах: Яшчэ людзі многа плачуць, Яшчэ ў свеце горы зла.
    I навокала як глянеш —
    Раскашуецца бяда: Як славенцы — ўсе сяляне, Што ні немец — феадал.
    I узлазяць, як і людзі, На вяршыні чарвякі... Ну, а хто ж ты, хлопча, будзеш? Клопат твой, скажы, які?
    — Што?! He ведаеш мяне ты?
    Я ж паратаванец ваш, Вашай песняю напеты — Я кароль сам, Маціяш!
    To ж было нібыта ўчора...
    Калі нас перамаглі, Расступілася пячора I мы ўсе ў яе ўвайшлі.
    Бачыш коні, бачыш людзі — Усе чакаюць толькі кліч.
    Перамога будзе, будзе, I я ведаю калі.
    — To скажы. Праз год? Сягоння? Ваша ж сіла не відна...
    — Як?! А ты зірні у промень, Што прастуецца з акна.
    Паглядзеў віняр — і праўда
    За спіною ў малайца He гара ўжо, а як наўда Луг без краю, без канца.
    А на лузе — войска многа, У сёдлах коннікі сядзяць, Ды маўчыць пакуль дарога — Коні спяць, і людзі спяць.
    Коні, кутыя да бою, Аж прыпалі да падкоў. Ваяры трымаюць зброю, I заснуўшы, наўзгатоў.
    Кліч дасі — і ўжо, здаецца, Войска ўсё наўскапыта Згаладала панясецца Шчасця ў бітве паспытаць.