• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вершы, балады, прытчы  Янка Сіпакоў

    Вершы, балады, прытчы

    Янка Сіпакоў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 399с.
    Мінск 2010
    57.44 МБ
    Песню чулі забітыя насмерць паўстанцы
    Адрэзанымі ў лютасці вушамі, Галовы, што на коллі скрозь тырчэлі, Ахвяры, што на вісельнях плывучых Па Каме і па Волзе ўніз плылі — I толькі вырваныя абцугамі ноздры I ў мёртвых раздзімаліся ад крыўды...
    Аміллян ты наш, родны бацюхна!
    На каго ж ты нас пакінуў?
    Мы ж думалі, што цароў не забіваюць гарматы I самыя вострыя палашы Адскокваюць, думалі, ад царскіх шыяў...
    Маўчала, не рыпела болей клетка. Спыніла песню катава сякера.
    Ёлка
    Чэшская балада. XVIII стагоддзе
    Гаспадар — барон аўстрыйскі Да сваіх імчыць суседзяў, Да сяброў багатых едзе Гаспадар — барон аўстрыйскі.
    — Хоць зірнуць на нашу ёлку Запрашаю на Каляды.
    О, з вас кожны будзе рады Хоць зірнуць на нашу ёлку.
    — He прасі — мы не паедзем: Там паўстанне — стрэляць раптам, А страляюць ходы трапна,— He прасі — мы не паедзем.
    — У мяне ёсць толькі ёлка, У мяне няма паўстання,
    Ходскіх стрэлаў — анізвання: У мяне ёсць толькі ёлка.
    Як убрана гэта ёлка!
    А якія на ёй цацкі!
    Я і сам люблю, прызнацца, Як убрана гэта ёлка...
    Запрасіўшы ўсіх суседзяў, Ён вяртаецца дахаты, Накрывае стол багаты, Запрасіўшы ўсіх суседзяў.
    Вунь, зірніце, едуць госці — Снег капыцяць гулка коні, Нецярпліва бомы звоняць — Вунь, зірніце, едуць госці.
    Бачаць госці — перад замкам Ёлка колядная ззяе, Ёлка іх, гасцей, страчае, Бачаць госці перад замкам.
    Гляньце, што гэта за дзіва?
    Заміж цацак карагода Там вісяць паўстанцы-ходы. Гляньце, што гэта за дзіва...
    Ай, барон! Ай, малайчына!
    Ведаў чым сяброў усцешыць: Гэтых ходаў толькі й вешаць — Ай, барон! Ай, малайчына!
    I пры радасці ляклівай За сталы садзяцца госці. Толькі муляе ўсё ж штосьці I пры радасці ляклівай.
    Весяляцца і не бачаць, Што на ёлцы цесна стала, Што жывых на ёй нямала,— Весяляцца і не бачаць.
    Дзе, сп’янелым, ім убачыць, Што за імі сочаць рулі I штуршка чакаюць кулі, Дзе, сп’янелым, ім убачыць!
    А на ёлцы помста вісне — Ходы з мёртвымі ў абдымку. Зараз стрэляць... Шчэ хвілінку... Вунь, на ёлцы помста вісне...
    Загрымелі стрэлы раптам, Нібы хлопаўкі між голля,— Парадзела ўраз застолле... Так, страляюць ходы трапна!
    Яношык
    Славацкая балада. XVIII стагоддзе
    — Вось і ты папаўся, Галубок харошы — Сам прыйшоў у рукі Валандзей Яношык.
    — Гайдукі-гайдўкі, Смеласці ў вас многа: Усямёх ідзеце На мяне аднога.
    Я ж крыху счакаю.
    Як вас будзе дваццаць,
    Вось тады і мушу За валашку ўзяцца.
    За валашку тую, Дзе на сотню сілы, Тую, што дала мне Чарадзейка — віла.
    —	Ты дарэмна, хлопча, Нас сякеркай страшыш — Бач, твая валашка
    У	руках у нашых.
    —	Нават без валашкі
    Я вас супакою.
    I пачаў шукаць ён Загаворны пояс.
    —	He шукай яго ты, Янічак харобры — Пояс бабка ўкрала
    I схавала добра.
    —	Мне б абняць старую: Ёй аддзячыць мушу...
    —	He дазволім, Янік,— Ты ж яе задушыш.
    Ён тады — наўцёкі. Паслізнуўся, грохнуў...
    Пандуры сыпнулі Перад ім гароху.
    —	He мудры, Яношык, Ты ўжо мёртвы, Янча, Па табе вяроўка Даўнавата плача.
    —	Што ж, бывай, мой лесе, Родны, нібы хата.
    Кожнае там дрэва Мне было за брата.
    I сябры, бывайце — Сам сцярплю ўсе кары. He, я вас не выдам, У смале хай вараць.
    —	Бач ты, валацужка, А гаворыць брава, Бы на ўсё забьгўся, Рабаўнік крывавы.
    —	He, я не разбойнік, He па мне няслаўе: Браў я у багатых, Бедным аддаваў я.
    Памагаў свабодай, Тым, хто век без волі, I плаціў панам я За сялян мазолі.
    I плаціў за здзекі, Сплаканыя вочы.
    Стражнічкі, за розгі Доўг свой я вам сплочваў.
    Я загадваў строга Гіцалям багатым: «Душу аддай Богу, Нам аддай дукаты».
    Грайце ж зноў, фуярэ! Гнеў мой незагойны.
    Я змаганец чэсны, Я вам не разбойнік.
    Дык бывайце ж, людзі. Я, відаць, вярнуся, Як з Дуная сонца Высушыць ваду ўсю.
    Мне вяселле ладзяць — Доля ўжо такая, Там мяне нявеста Страшная чакае.
    А ў той маладухі Ані рук, ні ножак.
    Петлямі, крукамі Яна ўсіх трывожыць.
    3 ёю ажанюся
    На гары Кралёвай: За рабро падчэпяць Крукам металёвым.
    Я разбойнік чэсны,— Адпусціце стражу!
    Вісельня нягрэшных He прымае, кажуць...
    На гары Кралёвай Раптам ціха стала... «Жаніха» прывезлі, А «нявеста» ўпала.
    Будзеш жыць, Яношык, Між сваіх славакаў Сто вякоў, а можа, Нават з добрым гакам!
    Крылы
    Руская балада. XVIII стагоддзе
    Крылаў няма ў чалавека, Каб падмінаць імі неба, А яно гэтак звабліва вісне Над табою — куды ні глянь. Топча раллю ён лапцямі — Аж пыліць перасохлая глеба... Бывай жа, такая ласкавая I такая злая Разань.
    Прабач, не паспеў ён у спеху 3 табою як след развітацца: Бег колькі сіл па гародах, Бег уцалік, па карчах.
    Той шарадром ужо ззаду, Скуль хацеў ён у неба узняцца, Дзе агонь, што шар дымам напоўніў, Мусіць, яшчэ не ачах.
    За небакрай ужо дрэвы Заходзяць, як жоўтыя сонцы, Высозныя дрэвы-званіцы, Да якіх ён нарэшце дарос...
    А як ён ляцеў, усеўшыся У пятлю забрытанага шара, Над макавінамі самымі Дужа высокіх бяроз!
    Зайшлі ўжо бярозы... I толькі Ледзь-ледзь залаціцца званіца, Аб якую вецер вярховы Разбіў яго ўскрылены шар... Калі за званы, за вяроўкі Чапляўся ён, каб не зваліцца,
    О, як званы зазванілі — Нібыта на мор ці пажар.
    Выбеглі людзі з хатак, У неба рукамі загрукалі: — Ды ён, ірад, д’яблу служыць, Ды ён — сын нячыстых сіл. Як на яго цюгакалі, Бы на ваўка, агатукалі За тое, што лётаць уздумаў, He маючы з роду крыл...
    Кідалі каменнем, білі Яго і ягоную мару, А потым з горада гналі — Ідзі, куды хочаш, цмок... Крылаў няма ў чалавека, Каб падмінаць імі хмары, Добра, што ёсць хоць ногі — Як бы без іх ён уцёк?!
    Крылаў няма ў чалавека, Каб падмінаць імі неба, А яно гэтак звабліва вісне Над табою, куды ні глянь. Топча ён сцежку лапцямі — Аж пыліць перасохлая глеба... Бывай жа, такая ласкавая I такая злая Разань...
    Кмет
    Харвацкая балада. XVIII стагоддзе
    Расспявалася жалеза Пад рукою каваля.
    I які жалезу клопат, Што ў мяне баліць душа!
    Як урбарыі сцвярджаюць, Кмет павінен паважаць Феадалаў сваіх родных, Бо яны зямлю даюць.
    А без іх, яно і праўда, Што б той бедны кмет рабіў?! Дзе б, бязніўны, жаў і сеяў, Дзе б, бязлужны сам, касіў?
    А таму на ўсю пражытку Застаецца радасць нам: Нашым шчодрым феадалам Рукі-ногі цалаваць.
    He выслужвайся, жалеза, Перад панам, не звіні. Пашкадуй, жалеза, кмета — Весялосць сваю прыціш.
    За рупню панам мы ўдзячны: Нам памерці не даюць — Працу цяжкую знаходзяць За счарсцвелы хлеба кус.
    Вінаграднік гаспадарскі Даглядаем за яду, Глебу ўгнойваем, лагодзім, Садзім новую лазу.
    А які мы гонар маем, Калі наш шаноўны пан Непамысных нас уважыць — На жаніцьбу дасць дазвол.
    I на кухню пана ў замак Мы, удзячныя, штодня,
    Колькі трэба, столькі й возім Куранят, гусей, зайцоў.
    Змоўкні, подлае жалеза, Хопіць душу разрываць! Ты ўжо рукі адабрала, Зараз цягнешся да ног.
    Праўда, часам і карае Нас любімы феадал. Як нам радасна, дурніцам, Калі розгі пан бярэ!
    He, насмерць не забіваюць — Кмета ўсё-ткі берагуць: Ён пасля лупцоўкі добрай Мусіць добра працаваць.
    Нават вісельні сабе мы Самі любім будаваць.
    Выгаблёўваем, штукуем, Каб трывалымі былі.
    Шчыра лесвіцу трымаем, Каб бліжэла да пятлі.
    Так адзін аднога сілім: Ты — мяне, а я — цябе.
    Як вясёлае жалеза
    Мне набрыдзела за дзень!
    Сваю брудную работу Ты хутчэй канчай, каваль!
    Я ж, як бачыш, пакараны, Бо задумаўся, дзівак: А навошта можным рукі, Нават ногі цалаваць?
    А яшчэ сабе на гора
    Усумніўся з-пад ярма: А чаму зямля ўся ў пана, А, напрыклад, не ў мяне?
    Мы ж у свет прыйшлі, як роўня, Па адной дарозе з ім.
    Дык чаму ж яму — пашана, А мне — розгі і турма.
    Вось за гэта і зланцужаць, I пасадзяць малайца На дно вежы ў падзямелле, На ваду і сухары.
    Ну, дык што, ужо гатова?
    За дарунак дзякуй вам!
    Хоць я ведаю: за «дзякуй» He працуюць кавалі.
    Па урбарыю старому Мала вязня закаваць — Ен яшчэ плаціць павінен Кавалю за кайданы.
    Чым плаціць — не маю зараз, Заплачу пасля турмы: Каваля я разам з панам I без грошай закую!
    Лазня
    Балгарская балада. XVIII стагоддзе
    Мы — аркестр рабоў.
    Мы цягнем мелодыю гэту,
    Даўгую — быццам дарога дадому,
    Цяжкую — нібы бурлакам карабель на мелі,
    Сумную — што нашы вочы. А хіба вочы вясёлымі будуць, Калі людзі эміра (якія там людзі!) Адабралі ў іх колеры, А ім толькі чорны пакінулі — Колер зацьмення: Чорныя кветкі, Чорнае неба Iчорнае сонца На чорнай чужыне...
    Іх палохалі нашы вочы — I яны іх выпеклі, вылюдкі. (Маўляў, вочы, што бачаць колеры, Замінаць толькі будуць аркестру.)
    Мы — аркестр рабоў, У мармуравай лазні эміра іграем. Ён толькі што выкупаўся ў басейне I цяпер абсыхае, выстарак.
    А ў басейне яго Паланянкі-балгаркі купаюцца, Перад ім, Перад намі купаюцца... Мы іх ведаем добра, Хоць ніводную ў твар не бачылі, Толькі ж кожную мы пазнаём Па дыханню, Па кроках,
    I па тым, як рука ваду паслухмяную чэрпае I, ўзняўшы, на плечы крутыя ліе, I па тым, як вада па целе Сцякае — Пазнаём.
    Мы — аркестр рабоў.
    Нас трынаццаць.
    Іх таксама, здаецца, трынаццаць. О, як мы іх да болю кахаем!
    Вылка — тую, што вельмі ласкава ступае, Асен — тую, што, нібы крылом, рукою ледзь чутна махае, Я — тую, што дужа часта ўздыхае.
    I як мы пакутуем,
    Калі эмір выклікае на ложа каго з іх, Каб сваю старэчую прагнасць спатоліць! Сціхніце...
    Зноў кагосьці пальцам паклікаў...
    Анямейце, птушкі ў залочаных клетках!
    Дзівакі, Навошта вы гэтак стараецеся? Як і нам, вам жа выпеклі вочы, Каб вы лепей спявалі, Каб толькі спявалі...
    Сціхніце,
    Дайце паслухаць, Хто ж ідзе на эмірава ложа клятае,— Ці тая, што дужа ласкава ступае, Ці тая, што, быццам крылом, рукою махае, Ці тая, што цяжка ўздыхае?..
    Мы — аркестр рабоў. О Божа!
    Яна, зноў яна, ідучы, уздыхае... Вось яе абціраюць вялыя еўнухі, Успамінаючы нешта далёкае, Дакрануўшыся да грудзей знячэўку... Вось кладуць яе ля эміра — Перасохлага, нібы мошчы, турка... Божа!
    Аглушы мяне, Божа,— Як я знябыўся слухаць Такія любоўныя пакуты Маладога і старага цела... Застагнала струна мая...
    I адразу шчаку запякло ад далоні хормайстра.
    О, яны ўмеюць да нас, сляпых, падкрадацца Ціха, нячутна — як кошкі;
    Біць,
    Каб зноў выпрамляць мелодыю:
    Мы ж — аркестр рабоў...
    Хто тут?..
    Хто ля мяне?..
    — Ангел! Абдымі мяне, Ангел...
    — Гэта ты?!
    I адкуль ты ведаеш,
    Што з цябе я вачэй не спускаю?
    — Абдымі... Пацалуй...
    Я...
    Яго...
    Задушыла...
    Кукіш
    Руская балада. XVIII стагоддзе