Вершы, балады, прытчы
Янка Сіпакоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 399с.
Мінск 2010
Шарсцяць па каменні, Нібы па касцях.
Блішчаць ятаганы, Дымяцца крукі.
Па ранах, па ранах Ідуць чужакі.
Іх стрэлі без страху — Ды нельга спыніць...
Паўмесяц на сцягу, Як рана баліць.
I сонца не свеціць, Сады — не відны. Жанчыны і дзеці Сумуюць адны.
Спыніце паганых Хутчэй вы, сябры!
Ды — рана ля раны — Маўчаць ваяры.
А башыбузукі Ідуць і ідуць...
Жаночыя рукі Перац труць.
Бо ў іхніх праклёнаў Памочнік адзін: Перац чырвоны — Зброя жанчын.
Трыце ж, жанчыны, Зброю хутчэй Для гэткай лавіны, Для столькіх вачэй!
У ручках маленькіх Перац дрыжыць: У жменях і жменьках Зброя ляжыць...
Зялёным зацьменнем
Турэцкі сцяг: Ідуць па цярпенню, Нібы па касцях,— Бліжэй...
бліжэй...
бліжэй...
Шахматы
Руская балада. XIX стагоддзе
«Палац князёў» — астрожная вязніца.
I ўдзень тут свечка хліпкая гарыць,
I полымя пудліва мітусіцца, Як сполахі няздзейсненай зары.
Прыціхла вёсачка малая пад гарою
3 вялікай назвай навырост — Чыта.
Ад свету адгароджаная мроя Завостранымі мачтамі плата.
— Ваш ход. Вы не забыліся, прабачце?
— Я? Што вы — помню. Ход і праўда мой...
— Хадзіць так нельга...
— Нельга? Хто там плача?
Што за дзіця ў турме?!
Хутчэй адпраў дамой!
На яго месцы закруціўся б кожны, Як трэска на узвіраным плыву, Каб катаржнікаў шаць яснавяльможных Звалілася вось так на галаву.
Хаця астрожнікі адзеты не па модзе, Ды князь — ёсць князь:
памылішся здаля.
I камендант, здараецца, заходзіць
У шахматы з князямі пагуляць.
— Ваш ход,— кажу.— Чакаю зноў, васпане.
Ратуйце караля хутчэй свайго...
Звініць зланцужаны астрожнік у кайданні, I камендант сапе каля яго.
Князі, князі... He вопраткай — абліччам.
Дый камендант — не прыстаў станавы: Як катаржнікаў, ён на «ты» іх кліча, А як князёў — з пашанаю, на «вы».
А што ты зробіш!
Сувязі — то ж мара.
Уся сталіца ў іх руках амаль.
I родзічы шыкоўныя і зараз З’язджаюцца хутчэй за ўсё на баль.
А што нам баль! I той вунь абадранец На балях гэтакіх яшчэ нядаўна ззяў, А зараз вуліцу мяце — таксама танец! — I смецце носіць на падводу. Звяў.
Але ж, але ж... Нягледзячы на гэта, Нягледзячы на снежаньскі зімовы гром,
Блішчаць на сваяках іх эпалеты, А сем’і іх знаёмыя з царом.
Таму да дзекабрыстаў пасля працы Заходзіць пагуляць, як да сяброў, Хоць ведае: гідліва атрасацца Ен будзе потым доўга ад клапоў.
Клапы, клапы... Як церпяць іх князёўны, Што на спатканні ходзяць у астрог, Стамлёныя абразаю вандроўнай, Пасля такіх даўгіх, як лёс, дарог?!
Ужо і дзеці ў цэлях, бач, галосяць — Ахвяры неабдуманай любві.
Яны — адрынутыя. I ніхто не ўпросіць Вярнуць яснавяльможнасць іх крыві.
I ўсё ж ён астанецца ў іх даверы — Нашто яму вяртацца на раллю...
— Хадзіце. Пагражаюць афіцэры Вашаму, зірніце, каралю.
Што гэта — дзёрзкасць?
Ці якія змены?
Ен жа адказвае за кожны іхні крок... Няма акон — у цэлях толькі сцены, Няма святла — між сценаў толькі змрок.
Што, далажыць аб дзёрзкасці начальству? — Вам шах! He дапаможа пешак раць. He, лепей з князем, мусіць, не змагацца,
He, лепей князю ўсё-такі прайграць.
Здаецца камендант.
I мару, нібы промнік, Хавае ад сібірскіх лютых бур:
А можа, i князі яго успомняць, Як вернуцца — хто знае? — ў Пецярбург.
«Палац князёў» — астрожная вязніца. I ўдзень тут свечка хліпае, гарыць, I полымя пудліва мітусіцца, Як водбліскі няздзейсненай зары.
Навальніца
Славенская балада. XIX стагоддзе
Хвала табе, прырода буркатлівая, За перуны твае хвала, якія Ламаюцца над стрэхамі, над дрэвамі, 3 вяршыні на вярпіыню пераскокваюць I коцяцца, як гулы, па-над вёскаю... Зірніце, як расшчэпленыя дрэвы, Што перуны да каранёў абмацалі, Гараць, нібыта свечкі, пад грымотамі, Пужліва асвятляюць вёску полымем, Што сцялася, тужлівая, у цёмначы. Хвала вам, перуны, за ваша полымя! Да дрэў, што так палаюць і пад ліўнямі, Ідуць славенцы з конаўкамі, квартамі, Ідуць дзяды і хлапчукі спяшаюцца — Пазычыць перуновага агню.
Яны нясуць,
ад ветру захінаючы, Яны нясуць,
ад ліўня зберагаючы, Качаючы у даланях парэпаных Ці вугалёк, ці скуматочак полымя, Якое хаты іхнія асветліць, Што так даўно не ведаюць святла: Во разбягацца, мусіць, будуць цені, Што покуль за сталом сядзяць на лавах,—
Ва ўсе куточкі цёмныя паўпішчуцца, Калі на прыпечку зацепліцца агонь! Хвала вам, перуны!
Славенцы
Нясуць аскепкі перуна дадому I, радасныя-радыя, не ведаюць, Што той пярун разбіў яшчэ і помнік Стралкам альпійскім — італьянскі сімвал... Як цяжка жыць пад нечаю уладай!
Назаўтра іх ва ўсім абвінавацяць — Маўляў, яны той помнік зруйнавалі.
I запалаюць іхнія ўжо хаты
Без перуна, без навальніцы гулкай, I ў воблаках нярадаснага пылу Асядуць цяжка помнікі славенцаў, А дзеці, што на ўрокі заўтра прыйдуць, Заместа школ убачаць галавешкі... Праклён табе, нядобрая прырода! Праклён вам, перуны!
Ноч
Украінская балада. XIX стагоддзе
Пецярбургская, чужая, Дзякуй табе, ноча,— У прыгоннага Тараса Ты як дзень святочны.
Дзякуй табе, Летні садзе: Пры тваёй спагадзе, Дзень адбегаўшы для іншых, Ноччу сам прысядзе.
Дзень — для іншых,
ноч — свая ўжо, I ніхто не ўбачыць.
Людзі спяць, а ён малюе — Як па краі плача.
I тады не ў Пецярбурзе Ён — ва успамінах.
Дык прылашчы ж свайго сына, Ненька-Украіна!
Яму трэба з шэрай ночы, Што завецца белай, Усе колеры вясёлкі Здабываці ўмела.
Сіні — каб загаманіла 3 ім па-свойску неба, I зялёны — для усходаў — Зноў жа ўспомніць трэба.
Жоўты — каб, як на радзіме, Тут зацвіў сланечнік, I чырвоны — кірмашовы, I белы, канечне.
Розных колераў набрацца
Для хаціны чыстай, Для шырокіх шаравараў I плахты квяцістай.
I для босых ног сялянскіх, Для раллі, для пашы;
I для рук, што і ў прыгоне Так зямельку лашчаць.
I для фартушка знайсці ён Спадзяванне мусіць, Што надзею прыкрывае, Як бяду, ў Катрусі.
Як сляпы Сцяпан-нявольнік Плача, краю мілы!
Быццам сонца яму вочы Там запарушыла.
Як навобмацак шукае Шлях дамоў з чужыны... Для малюнка нават слёзы Ён знайсці павінен.
Слёз іпукаць не трэба — з імі Днюе і начуе:
Свае слёзы дасць Сцяпану, Боль свой намалюе.
Гледачы, зірні, знайшліся У яго тым часам,
Абступілі ўкруг скульптуры Парабка Тараса.
Мастаку ж спяшацца трэба: Дзень ідзе пракляты, I ўжо днее, днее, днее — Скончылася свята.
He, а ўсё-ткі тое свята Перад ім, здаецца.
Ен яшчэ і памалюе, Вольны нажывецца!
Людзі грошы ўжо збіраюць Для волі ягонай —
Каб Шаўчэнку, каб Тараса Выкупіць з прыгону.
Пустэльнік
Руская балада-легенда. XIX стагоддзе
Хто я такі?
Пустэльнік, вязень тайгі сібірскае, Які ахвяруе самохаць сябе гэтай белай цішы. Вось мая келля самотная, што ўночы акенцам бліскае, А ля мяне навокал — апроч звяроў — ні душы.
Я толькі што снег расчысціў — бач, як завея сцелецца! — Дроў накалоў смалістых, у келлю бярэма ўнёс.
I доўга ў ёй пахла снегам, марозам і пругкай мяцеліцай, Пакуль аганёк, нарэшце, паміж смалякоў не прарос.
Паліцца грубка весела...
Толькі падкідваю дровы я. Снежань...
Як хораша думаць мне каля грубкі такой! I ў мяне гасцюе мінулае — адолела далі кедровыя! Божухна! Гэта ж сёння дзень нараджэння мой.
Там, у царскіх пакоях, святочна рыпяць, мусіць, дзверы ўсе, Там збіраюцца, пэўна, як свята, мой дзень адзначаць,
А ў мяне тут ціха, спакойна...
I ўсё-ткі дзіўна, ці верыце,— У сорак восем памёршы — восьмы дзесятак страчаць.
Хто я такі?
Я старац, Фёдар Кузьміч... Пустэльнік, Які сам сябе тут, на заімцы, у келлю-турму запёр...
А я ж — імператар, людзі.
Каб зналі — здзівіліся б вельмі, Што я — Аляксандр Першы, той, што раптоўна памёр.
Я нарадзіўся ў Зімнім.
I маё нараджэнне багатае Адразу ж, з пялёнак, зрабіла мяне як быццам святым.
Усе навакол несумленныя, усе навакол вінаватыя, I толькі адзін харошы, сумленны і чысты — ты.
Што я ні скажу — як хораша!
Што я ні зраблю —
як правільна!
Згінаюцца, запабягаюць — нібы перад імі Гасподзь. Я знаю:
пад Аўстэрліцам бітва была правалена, Таму што ніхто не асмеліўся
мне слова сказаць насупроць.
Людзі шукаюць святога, я імі таксама быў створаны.
Я пахвалю — яны рады, аблаю — ходзяць, як ноч.
I мае міністры, прыдворныя — чорныя, чорныя вораны — У рот мне глядзяць аддана, не зводзяць з мяне сваіх воч.
Хто ж я такі, каб пакідвацца вашымі лёсамі, бедамі, Хто ж я такі, урэшце, каб вашым сумленнем быць?!
Што я забойца бацькі, вы, падданыя, ведалі, Але і нават на гэта усе спрабавалі забыць.
Вось тады і пачаў мне сніцца бацька мой — ціхі, пакорлівы.
Прыйдзе, здаецца, сядзе побач са мною ён.
I яго журботныя вочы
гэтак жа сумна-дакорліва, Тужліва і доўга ўглядаюцца ў свой
(у мой ужо!) трон.
I мне захацелася скінуць
цяжар мае святасці царскае,
I мне ўцячы заманулася ад усяго, ад усіх...
I тады ў Таганрозе памёр гасудар
з паставай гусарскаю, А ў томскай тайзе з’явіўся
на цара так падобны мніх.
У дзікай тайзе акенца — як вока ваўчынае,
белае...
Ціха... Снег зарыпеў пад валёнкамі...
Хтосьці ідзе да агню...
«У імя айца і сына...» —
малітва гучыць скачанелая.
Хтосьці прыйшоў на параду.
Пайду я яму адчыню.
Ах, людзі! Якія ж вы дзіўныя.
Вы самі святых ствараеце.
Прагнеце, каб хоць нехта быў над вамі уладаром.
Ідзяце да мяне па марозе.
I ў мяне развагі шукаеце —
У таго, хто не змог вас разважыць,
будучы нават царом.
Валы
Балгарская балада. XIX стагоддзе
Хутчэй на бераг! Родная зямля, Як па табе хайдукі сумавалі!
He дачакаўшыся прычалу карабля, Яны скакалі у траву здаля, I падалі, і прагна цалавалі Зямлю сваю.
Бывай, захоплены знячэўку параход, Што высадзіў атрад ля Казладуя,— Плыві далей... А змагары — ў паход: Іх так чакае стомлены народ, Якім турэцкі ятаган кіруе Даўно ўжо так.
Дзве сотні іх... Хутчэй, туды хутчэй, Дзе ў бойцы захлынаецца паўстанне, Дзе так бракуе маладых плячэй, Дзе гасне разам гэтулькі вачэй,— Хадземце з намі, цеслі і сяляне!
Хадземце, людзі!
Вось плужыць на валах шматок зямлі Надзіва супакоены араты...
— Там рэвалюцыя! He чуў хіба? Пайшлі! — Што! Рэвалюцыя? А мне няма калі — Араць мне трэба: я ж не так багаты, Каб траціць час...
— Тады хоць нам валоў сваіх прадай: На іх мы пакладзём патроны, зброю... — Што? Вам прадаць? — пытаецца ратай. Ды колькі вы дасцё?! Вы ж голыя, бадай, А туркі мне рукою — менш скупою — Заплацяць больш...
— Тады валоў на час хоць зможаш даць? Пад’едзем троху — забярэш, нябога...