Вершы, балады, прытчы
Янка Сіпакоў
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 399с.
Мінск 2010
— Сыну Ізяславе!
Цябе паклікала на княства Кіеўскае Веча,
А ты паклікаў мяне, Дзядзьку свайго.
I цяпер ужо ты, князь, Мне нібы бацька родны, Хоць па гадах — мой сын: У цябе бацькі няма, А ў мяне сына нямашака — Будзь жа ты маім сынам!
I я не ўздумаю разлучацца з табою Ані ў дабры, ані ў зле.
А хто будзе табе сябра,
Той будзе і мне не вораг; А хто будзе табе вораг, Той будзе і мне не сябра.
I будзем мы з табою правіць Кіевам — За адзін муж.
I яны цалавалі паміж сабою крыж.
I яны ўселіся на Кіеўскі стол — двое. Дзядзька Вячаслаў не ведаў, Што пляменнік
Хітра пацясніўся на столе, Каб лаўчэй збавіцца ад новага бацькі — Усё ж лепей за ўсё на столе быць Круглым сіратою!
ВЫПРАЎЛЕННЕ (1183 год)
А калі ты вернешся Да мітрапаліта Нікіфара, Скажы яму, Што я, Усевалад Юр’евіч, Князь Вялікае Гняздо, He прыняў цябе епіскапам На Суздальскую зямлю, Бо мае жытнія людзі He выбіралі цябе, Мікалая Грэка, На сваім вечы — Мала што цябе
Паставіў да нас сам мітрапаліт! Падумай толькі — Як ты, людзьмі не абраны, Будзеш стаяць у Суздалі,— Нібы сорам.
Ды і як жа я, князь, Які любіць усіх людзей, Як сваіх міласнікаў, Mary прыняць на сябе такі сорам! Мы, веча, паказваем табе пуць — Ідзі дадому.
ВЕЧА НА ПОЛІ (1185 год)
— Княжа!
Мы сатварылі гэтае веча
На полі, у паходзе, Каб сказаць табе:
«Калі б вораг яшчэ сустрэўся сам —
Мы б біліся,
Але шукаць яго Мы не хочам.
Таму войска вяртаецца дадому, А ты — як маеш:
He падабаецца —
Шукай новае веча
(Мы даём табе на гэта дазвол
Адзінымі вуснамі);
А мы тады пашукаем Свайму вечу новага князя». — Воі!
Я хачу лепле
Ваша веча
Весці дадому,
Бо я ж цалаваў да вас крыж!
АПОШНЯЯ ПРОСЬБА КНЯЗЯ (1216 год)
— Браты ўладзімірцы!
За мною звініць ад Ліпіц раць вялікая.
Зачынімся ў горадзе?
— Княжа Юры!
Сам разваж —
3 кім жа нам зачыняцца?
Браты нашы ці пабіты, Ці ў палон пабраны.
А каторыя дадому прыбеглі —
Тыя без зброі...
3 кім жа мы за цябе станем?
Бачыш, колькі вояў у твайго брата?
Нам іх не здужаць.
— Усё гэта ведаю.
Але што ж мне рабіць,— парайце.
— Твары мір з братам сваім, Мірыся, княжа, бо мы не ідзём. Мірыся або дбай сам пра сябе — Цябе мы не абаронім...
— Тады хоць не выдавайце мяне
Hi брату майму Канстанціну, Hi Уладзіміру, ні Мсціславу ў рукі. Дайце мне выйсці сваёю воляю 3 нашага горада...
I веча паказала яму пуць — Таму,
Хто сядзеў у іх за мужа.
ПЕРАМОГА (1220 год)
Цэлы тыдзень
Тлумна на
Яраслававым двары.
Сышліся наўгародцы на веча,
Узброеныя, як на раць.
Сталі адзін перад адным суседзі
I глядзяць, як ворагі,
Бо Славянскі і Плотніцкі канцы Супраць пасадніка Цвярдзіслава, А Людзін канец
Адзін змагаецца за яго.
Людзінцы ведаюць,
Што, падтрымліваючы пасадніка, Яны змагаюцца супраць князя Усевалада, Які па сваёй прыхамаці
незадаволены Цвярдзіславам I хоча замяніць яго,
Хоць ніякай віны за чалавекам і няма.
Але ўбачыў князь, Што Людзін канец Шчыра стаіць за пасадніка, I здаўся.
I цалаваў з Цвярдзіславам Паміж сабою крыж.
I ўладыка Мітрафан
Памаліўся нават: «Мірам крыж узвялічаны быў, А д’ябал па патрэбе зняважаны...»
Так адзін Людзін канец,
На якім стаяла Справядлівасць, Перамог два канцы, На якіх стаяў сам князь.
Ахвяраванні
Балада хрышчэння. IX стагоддзе
Яны зрубілі крыж і на гару Прынеслі і надвечар укапалі...
О як халодзіць дзіўная вада — Звычайная, а ўжо, лічы, святая, Якою акрапляе іх святар, Пакліканы аж з самай Візантыі. О як трывожаць словы-звадышы Пакуль што незнаёмае малітвы, Трызненні і пра пекла, і пра рай, Пра новага, чужога яшчэ, бога, Які павінен сёння стаць сваім...
Яны да крыжа двух быкоў прыгналі, Зарэзалі і іхняю крывёю Крыж навабоскі шчодра акрапілі...
Калі ж закончыўся абрад хрышчэння, Заціхлі словы, змоўкнулі малітвы I сцішылася ў посудзе святая Вада, што ад краплення асталася, Яны, яшчэ язычнікі душою, А целам ужо быццам хрысціяне, Спыталіся — наіўна і разгублена: — А што далей рабіць?
— Жыць, як жылі,— святар ім адказаў— Жыць на зямлі сумленна і праўдзіва, He крыўдзіць анікога, паважаць Усіх людзей — і блізкіх, і далёкіх.
— А бог? Пры чым жа новы бог?
— Бог вас любіць за ўсё за гэта будзе, Бо самы лепшы для яго дарунак — Сумленнае і шчырае жыццё...
Яны ж пад крыж двух чалавек самлелых, Палонных двух звязаных прывялі: Адзін стары быў нібы сама мудрасць, Другі быў юны быццам чысціня...
I ўжо, зірні, блішчыць лязо сякеры, Якою замахнуўся звычна кат — Учорашні язычнік. Як глядзяць Асуджана, ды з годнасцю ахвяры — Нібы яны вось гэтак паміраюць Дзеля багоў ужо не ўпершыню.
I раптам, нібы боская, рука Узнікла перад самаю сякерай. — Што робіце? — спытаў святар. — Як гэта — што? — здзівіліся хрышчоныя,— Мы хочам бога новага аддзячыць, Што хрысціянамі ён сёння нас зрабіў.
А гэта нашыя яму дарункі —
Быкі найлепшыя, найрупнейшыя слугі He лішнія, здаецца, і багам.
Ахвяры ціснуцца бліжэй да крыжа, Нібыта ў ім шукаюць абароны. Сякера, усё'ўзнятая, блішчыць...
— Я вас хрысціў, хачу вам растлумачыць, Што новы бог ваш — гэта ўжо не ідал, I ён ахвяраванняў не прымае.
Сякеру пакладзіце. Развяжыце Ахвяр і іх на волю адпусціце — Найлепшы падарунак будзе богу! Яны зрабілі ўсё, як і казаў Святар. Але ішлі дадому Расчараваныя — які ж тады ён бог, Калі ахвяраванняў не прымае, Дарункаў не бярэ?!
Казалі, мусіць, праўду, Што самі хрысціяне — жабракі, I іхні бог — жабрак, галыш таксама, I ўжо, магчыма, ў думках дакаралі Сябе, што гэтак неабачліва Даверыліся богу-незнаёмцу.
I толькі двое — хлопчык і стары — Усё — і развязаныя! — сядзелі
I радавацца не маглі ад шчасця. Ахвяры дзве — і старац, і юнчо — На крыж, як звар’яцелыя, глядзелі I богу, што ахвяраў не прымае, Маліліся у сто ратоў, здаецца, Двума ратамі, шчодра, хапатліва, За ўратаванне гэта.
А над імі
Стаяў, нібы распяты кімсьці, крыж I абыякава глядзеў кудысьці ўдалеч...
Здзек
Балада дулебау. VII стагоддзе
Ну хто, скажыце, іх дагоніць — Аж вецер звейвае слязу.
Ах, што за коні, што за коні
I як вязуць, і як вязуць!
Іх паганяць зусім не трэба: Без пугі скача небасхіл, Бо коні хуткія дулебаў Імчаць з усіх няконскіх сіл.
Імчаць да самае знямогі, Нагамі кормячы сцягу... Ах, што за ногі, што за ногі I як бягуць, і як бягуць!
Рыпяць прапылена калёсы, Дарогі — быццам бы растуць.
I тупат, тупат коней босых Чуваць, здаецца, за вярсту.
Абрын сядзіць, такі пыхлівы, Вакол лятуць лугі, лясы.
Ах, што за грывы, што за грывы — Жанчын-красуняў валасы.
А вочы ў кожнай — як слязіны, Вачам не выплакаць свой сум, Бо то ж не коні, а жанчыны Авара гнюснага нясуць.
Сам для сябе, не для кагана
I па чатыры, і па пяць Надумаў прыхадзень паганы Жанчын, як коней, запрагаць.
Сваіх стаеннікаў шкадуюць, Дулебскіх жонак без шкады Авары ўблытваюць у збрую — Прыгожых самых, маладых.
А правязуць абрына-клячу, Як развярэджваецца боль! Душой, без слёз жанчыны плачуць: «За што нас сілуеш, юдоль?!»
Пасля дарогі свет нямілы — О колькі крыўды у жыцці!
I ўсё ж яны знаходзяць сілы За здзек крыўдзіцелю сплаціць.
Так паглядзяць — заб’юць нібыта.
Ды зразумей жа, суччын сын: Хоць ты й жывы, а ўжо забіты Вось гэтым позіркам жанчын!
Вайна
Балада антаў. VI стагоддзе
Падкраўшыся, Яго пусцілі ў збажыну, I ён,
пушысты, коткі і калматы, Пакаціўся, Як спушчаны сабака Пабег між каласоў, Таропка выганяючы ўсё жывое 3 пераспелай нівы.
Матылі ўзляталі з бронзавых каласоў I, хапатліва махаючы крыллем, Спяшаліся хутчэй адляцецца ад яго.
Земляныя мурашы хапалі ў нячывіллі Белыя свае лічынкі
I спрабавалі таксама ўцячы. Жаўранкі рупіліся Вынесці з нівы свае гнёзды Разам з жаўранятамі, Але ім рук не хапала, Крыл —
не хапала таксама.
I каласам карцела пабегчы Ад гэтага рыжага сабакі, Які дыхаў гарачынёю, Але карэнне не пускала, Зямля не пускала...
Ды і тыя, што ўцякалі, He ўцяклі.
Хіба з мурашыным крокам Абгоніш гэтага ганчака?
I мурашы заціхалі, падмятыя ім, А іхнія белыя лічынкі Увачавідкі рабіліся чорнымі. Хіба матыліныя крылы Дапамогуць уратавацца Ад гэтага хуткабежнага звера?
I рознакаляровыя матыліныя крылы Успыхвалі
I той жа час рабіліся чорнымі.
А хіба каласы,
Якія не ўмеюць ні хадзіць,
ні лятаць, Могуць уратаваць сябе?
I яны моўчкі падалі на чорны дол
I таксама рабіліся чорнымі.
Толькі жаўранкі
3 абсмаленымі сэрцамі Узвіваліся
Усё вышэй і вышэй у блакіт,—
Мусіць, каб не чуць, Як крычаць жаўраняты — Ужо таксама чорныя.
А ён,
гэты задушлівы, як сквар, ганчак, Усё бег і бег па ніве — Адно трэск стаяў пад ім, Нібы ламалася крохкае ламачча Пад нагамі статка зуброў, Ды гуло, як вецер, полымя.
I там, дзе ён прабягаў, Поле рабілася чорным: Дзе канчалася ніва, Там канчаўся і чорны колер. Там і стаялі конныя авары, Якія знарок пусцілі ў збажыну Гэтага спапяляльнага ганчака — Агонь.
Стаялі
I задаволена смяяліся: Гэта таксама была вайна, Гэта таксама была стратэгія, Гэта таксама была выйграная бітва: Перамогшы хлеб, ты перамог і ворага.
Пераможцы смяяліся, Коні пад імі трывожна іржалі, А з другога боку нівы Плакалі пераможаныя — Плужнікі і аратыя плакалі, Бо разам з ніваю Гінула іхняя воля.
I чорныя слёзы
Сеяліся ў чорную зямлю славян I тут жа прарасталі Крыкам...
Таксама чорным.
Чараты
Балада антаў. V стагоддзе
Як прадаўжаючы раты, Растуць з балота чараты.
На чаратах і на губах Трывожнай небяспекі пах.
Пачуўшы: «Ворагі ідуць!» — Нырнулі хатнікі ў ваду.
I зараз сцішана на дне Чакаюць, калі жуд міне.
А вецер дзьме па чаратах — Здаецца, ходзіць па ратах.
Па людзях быццам ходзіць ён, Хто не паспеў пайсці ў заслон;
Хто не паспеў узяць мячы, He змог з малымі уцячы,
Якія тут жа, сцяўшы страх, Чарот мыляюць у губах.
Ляжаць пад зябкаю вадой, У глей загнаныя бядой.
Гудуць трывожна чараты, Нібы раскрытыя раты...
А вораг, што крыві так млеў, Здаецца, штосьці зразумеў.
Вачніцамі вачэй пустых Глядзіць у зле на чараты,
3 якіх дыміцца яд надзей — Дыханне стоеных людзей.
I ўжо ў балота лезе раць... Як лёгка хітрасць ваяваць,
Калі, раскрытая спаўна, Яна не хітрасць, зло яна.
Ты чарацінку вырвеш з губ — I ўжо любуйся, душагуб,
Як захлынаецца дзіця, Табой забранае ў жыцця.
А можаш і наадварот — Прабіць наскрозь чаротам рот.
Тады, працятая да дна, Душа не ўстане ні адна...
Ты пераможца, вораг-змей, Бо ты хітрэй, падлей і злей.