• Часопісы
  • Вершы, балады, прытчы  Янка Сіпакоў

    Вершы, балады, прытчы

    Янка Сіпакоў

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 399с.
    Мінск 2010
    57.44 МБ
    He, яшчэ не забыўся я, хата, Як любіла ты лашчыцца печкай, Дзе грэліся бабчыны казкі, Дзе за комінам сны хаваліся У валёнках калматых бацькавых,— Яны пахлі апілкамі, лесам...
    Тут жа грэлася маці з марозу Перад тым, як мяне ўзяць на рукі.
    Я вясёлыя дні твае помню, Калі цяжка было загнету Ад каструль, чыгункоў пузатых, Калі радасна печка смяялася Сваім шчырым старэчым ротам;
    А калі яна хлеб ружавіла — На пах адусюль зляталіся Сарокі да нашага коміна.
    А было ў цябе і такое, Калі пахла ты бульбай гнілою, Калі стравы былі з крапівы ўсе — He стрыкае пякучка ў голад! Калі печ вінавата глядзела, Халоднай закрыўшыся засланкай, Калі міскі і лыжкі маўчалі, Хоць чакалі мы іхняга звону.
    Я цябе і заплаканай помню, Калі бацька з табою на ростань Падаваў нам звязаныя рукі, Што, як крылы, ў вяроўках біліся... Паніжэла вянцоў ты на пару, Пастарэла гадоў на дзесятак I, вуглы ў кулакі сашчапіўшы, Пагражала вінтоўкам чужацкім.
    Я цябе не сустрэў, мая хата, А мяне прывітала тут новая, Са страхою, заломленай горда, Са сцяною — наўсцяж у вокнах, Нават з люстрай замест газоўкі I са столлю — свежым жаўточкам, На якой не лічыў я дошак I не знаю сучка ніводнага.
    Тут схаваны пляменнікаў казкі, Тут дурэюць іхнія гульні...
    He крыўдуй, мая родная хата, Якая была маёй нянькаю, Якая была мне калыскай,
    Што сюды я прыйшоў, як дадому, Хоць прыехаў толькі у госці...
    Гэй, пасуньцеся, успаміны,— Дай жа месца ў сваім застоллі, Новая хата!
    Уваходзіны ў паэму
    Эпіталама
    Верасню прысвячаецца
    Хвала яму, жоўтаму свату,— Сягоння ў нас уваходзіны: У новую, незвычайную хату 3 табою нясмела ўваходзім мы.
    Тут сцены — закрытыя вочы. Страха ўся з лістоты сатканая. I ложак — пінжак мой святочны На кветкі пасланы, каханая.
    Дык пойдзем хутчэй жа, мой голад, Куды ты захочаш, харошая...
    Рыпіць і пяро і голас:
    «Са шлюбам законным! I грошы з вас...»
    Ах, рэгістратар! Усмешкі хоць трошкі Адпусціце без плана для радасці...
    Але ён, нібы скнара грошы, Усмешкі схаваў: ці не ўкрадуць іх?
    I сябры з такой жа гаворкай: «Ад імя, з даручэннямі вуснымі...» Што ж, я сам сабе крыкну: «Горка!», Каб напіцца тваімі вуснамі!
    Дык пойдзем хутчэй. Нас чакаюць Невядомыя уваходзіны...
    Я паэмай яго называю, Гэты храм, куды ўваходзім мы.
    У паэме будуць, няйначай, Свае адступленні лірычныя: Першы сын неўзабаве заплача, Першы ўнук падасць голас зычны нам.
    Цяпер жа глядзіць з-пад далоні
    I чакае даўно нас Верасень...
    Жоўты ліст,
    жоўты лес, жоўты промень
    I радасць, як сонца, уперадзе.
    Жоўта... He любіш?.. А я дык рады, Што промняў столькі намолата...
    Кажуць: жоўтае — колер здрады.
    He вер! Гэта колер золата!
    Па жоўтай дарозе ідзём мы
    У залатое вяселле звонкае...
    Смялей жа ступай у паэму
    Маёю
    вечнаю
    жонкаю.
    * * *
    Мы стаім у зялёным маі — Недалёка ад нашых студзеняў, Так далёка ад жоўтых верасняў, Шчэ далей ад сваіх лістападаў,
    Адкуль ужо стануць нам бачны Нашы сівыя
    ціхія снежні.
    Мы стаім па калені ў красках, На якія вёсны так шчодрацца. Мы глядзім,
    як цвітуць нашы яблыні I красуюцца першаю завяззю, Якую спяліць нам да восені, Покуль завязь
    не выспее
    яблыкам.
    Мы смяёмся,
    зялёныя дрэвы, У сваіх макавінах не бачачы, Аніводнага ліста пажоўклага, Які б нам пра восень напомніў; Мы смяёмся
    і краскі раскідваем, На якія не шчодрыцца восень.
    Мы смяёмся.
    За смехам не бачым, Як махаюць дні крыллем над намі, Над зялёнымі нашымі кронамі, Над бурнымі нашымі маямі, Покуль часу крыло не збівае Першы ліст —
    неспадзёўкаю першаю.
    Вось тады мы і заўважаем, Што не мы ўжо стаім у маі, Што смяюцца пад нашымі кронамі Маладыя
    зялёныя дрэвы — Нашы дзеці.
    Успомненая дарога
    Дарогу забівае чыхаўка Ад пылу,
    Што ўзнімаюць босыя ногі бежанцаў: Старэчыя — у пухлінах, Жаночыя — у ранах, Дзіцячыя — у крыві...
    Яна з першых дзён аглухла Ад гэткага ляскату колаў I адчайнага ляманту
    I чуе цяпер толькі адзін дзіцячы крык, Адзін крык:
    — Хачу есці!
    — Хачу піць!
    — Хачу пасядзець!
    Дарозе цяжка.
    Яна выгінаецца, выкручваецца, уецца: To так дапаўзе да рэчкі, Што з берага можна ўхапіць кроплю вады жаданай, To ўбачыць на небасхіле маленькую дажджавую хмарку — і да яе да яе, да яе...
    To зверне ў лес, У цянёк,
    Пад вялікі зялёны парасон,
    To здалёк убачыць крамяны баравічок — і да яго, да яго, да яго...
    To ўпрэцца раптам у чырвоны куст малінніку...
    Ешце, дзеці... Ешце...
    Дарога гэтак стараецца.
    Для вашых шчаслівых сноў, Перарваных вайною
    На самым цікавым месцы...
    * * *
    Ужо аб вайне не могуць расказаць маладзенькія таты —
    Бянтэжацца перад сынамі...
    А ў свеце з часоў яшчэ тых Накрываюць пустое месца
    на ложках спрасонку салдаткі, Як інвалід па звычцы
    сціскае рукаў пусты.
    Заканчэнне палёту
    О, светлы боль сустрэчы шчырай!
    Як сын, кажу я:
    «Сустракай!»
    Я зноў вяртаюся.
    I вырай
    Табе вяртаю, матчын край.
    А недзе там, дзе неба мгліцца, Рыпець застаўся зорны воз... Зямля!
    Вярнуўся я дзівіцца На твой вянок у ззянні рос.
    Дзе гэты вырай спеў і рос.
    Запрашэнне ў раніцу
    Там
    Да хрусту ў галінах
    Пацягваюцца спрасоння бярозкі
    I атрасаюцца ад імху і лісця Баравікі.
    Там,
    Паколаты яловымі лапкамі,
    Выходзіць з лесу густы туман, Якім накрываліся зайчаняты Ноччу.
    Там
    Спрабуюць галасы птушкі
    I настройваюць на вясёлую песню Свае адсырэлыя за ноч Жалейкі.
    Там,
    Нібы тварык твайго смяшлівага сына — Ружовага ад палётаў у сне,— Выглядвае, як з-пад коўдры, з-за лініі гарызонту
    Сонца.
    Спяшайце
    У ціхую раніцу гэткую
    Усе, хто хоча пачуць,
    Як, слізгануўшы па расіне, звініць Першы промень.
    Пачатак
    Як страшна ўсё-ткі, мусіць, нараджацца Нам з цемрыва ды ў акіян святла, Дзе непазнаныя шчэ рукі мітусяцца
    Па шырыні
    бяскрайняга стала.
    Над намі нагінаюцца, як поўні, Усмешкі незнаёмых нам людзей.
    I хаты —
    неабжытыя шпакоўні — Мы позіркам ніяк не абвядзем.
    I штосьці невядомае у горле Качаецца, як кропля, як туга, Пакуль яго мы ў слова не аформім: — Куга!
    — Куга!
    Малітва над калыскаю
    Слухай, сыне мой,— Здарыўся цуд: Ты з’явіўся на гэты свет Па волі сапраўднага Бога. He крыўдзі ж яго ніколі, Любі яго, Веруй у яго, Маліся яму заўсёды — Ласкавым яго рукам, Шчырым яго вачам, Поўным яго грудзям, Бо гэты Бог — Твая маці.
    Патоп
    Скавышамі прапахлы, Бацька прыехаў на полудзень. I ў хаце — адразу патоп...
    Першай адчула гэта кошка.
    Яна замітусілася, замяўкала
    I пачала да чагосьці падазрона прынюхвацца. Потым, Затопленыя па самыя макаўкі, Зарадаваліся дзеці
    I забегалі па хаце.
    Затым, услухаўшыся, Захвалявалася малое ў калысцы — Да яго дайшло толькі цяпер.
    Дабраўся патоп і да самога бацькі, I той з асалодаю зафыркаў, Нібы купаючыся...
    А хату ўсё затапляла і затапляла.
    Хутка патоп прасачыўся і затапіў сенцы.
    I вось ужо праз шчыліны з хаты, Як з дзіравай лодкі, Цэдзіцца ён на вуліцу...
    Затапляе дрэвы, Сінічак на іх, Падымаецца пад самыя воблакі Гэты прыемны патоп —
    Пах капусты, шкваркі, куляшу, каўбасы.
    Аж свярбяць насы ад такога патопу, На які раздобрылася сялянская печ...
    А ў хаце — Як збавенне, Як выратавальны круг, Бацькаў загад: — Дзеці, за стол!
    * * *
    Пушчу турбуе клопат адзіны:
    У пушчы радзіны.
    На гэтай зялёнай птушынай планеце
    У кожным гняздзе нараджаюцца дзеці.
    Цесна ў шкарлупках — Сціснуты плечы, Быццам у цэлях, закутых навечна. Чуеце, Кволыя стукаюць дзюбы?..
    Гэта упарта, Бы камнярубы, Працуюць нядаўнія эмбрыёны, Акно прабіваючы ў свет зялёны.
    I ўсё ж паддаецца бетон шкарлупіны — У пушчы радзіны!
    Малечы выходзяць на свет.
    I са стомай
    Падаюць на абломкі нядаўняга дома... Вятры!
    Іх калыскі пагушкаць варта — Хай адпачне стамлёная ўпартасць. А вунь зверанё сваю маці шукае — Цёплаю пыскаю свет аглядае, Пакуль яшчэ не адкрыліся вочы: Малое знайсці сабе ежу хоча I палохаецца, Наткнуўшыся на травіну,— У пушчы радзіны.
    I аляняты,
    I зубраняты
    Пакуль на траве ляжаць вінавата, У зямлю, што выслізгвае, кволыя ногі Натужна ўпіраюць — Да самай знямогі:
    Зямлю адпіхнуць настойліва хочуць, Каб самім на ногі ускочыць...
    I стрэльбы долу Апускаюць рулі нявінна — У пушчы радзіны!
    * * *
    Нібы бліскавіцы белыя, Сок застукаўся ў голле з сілаю, I, калісьці такія нясмелыя, Чырванеюць дзявочыя сны... Лопаецца
    недзе за небасхіламі Сонца —
    пупышка вясны.
    Настраёвы эцюд
    Быццам светлыя трубы аргана, Ледзяшы звісаюць са стрэх.
    I ліецца матыў вясняны
    3 аргана Адразу ў снег.
    Кап...
    кап...
    кап...
    Капяжу застылыя гукі
    У марознай аціхнуць цішы — Можна браць тады ў цёплыя рукі Гукі, Злоўленыя ў ледзяшы...
    Санет кахання
    Чаго саромецца,— ты ж у маім санеце, Як у аазісе закінутым, адна, Надзейна ахаваная штодня
    Ад цынікаў, якіх нямала ў свеце.
    Ты мне здалёк, каханая, відна На беразе нясходжанага лета. Адзенне ўсё тваё — вяночак з кветак На галаве, нібыта цішыня.
    О ява маіх вечных летуценняў, He трэба лепшага табе адзення!
    I я заўсёды буду берагчы
    Тваю цнатлівасць светлую аддана.
    Ты не саромейся мяне. Бо ты адна, лічы, Тут, у санеце, беражна схавана.
    Падарожжа вакол цябе
    Дзень добры, невядомая краіна! Яшчэ ў вачах тваіх начуе ноч, I толькі недзе там, за небасхіламі, Праменні ўсё спрачаюцца з зарніцамі — Будзіць цябе ці не...
    Ты ж спіш,
    I ўсмешка, быццам кропелька на яблыку, Дрыжыць, качаецца на вуснах разамлелых — He дай бог адарвецца, упадзе
    I шпокнецца аб коўдру...
    Гэты выбух Цябе разбудзіць...
    А цяпер ты мякка Пад сны падклала цёплыя далоні I слухаеш, як ціхенька ў падушцы Дурэюць, нібы тыя кацяняты, Запозненыя, ранішнія сны.
    А бровы — матылі твае пужлівыя —
    Прачнуліся і ўжо трапечуць крыльцамі — На першым промні рады паіграць.
    А хвалі валасоў — схвалёванае мора — Струменяцца па далікатнай шыі, Як вадаспады, коцяцца на плечы,
    Ласкава затапляюць нават грудзі, Пакінуўшы два ціхіх астраўкі.
    Ды і сама ты ў акіяне белым, У акіяне светлым, нібы востраў Жадомай, пракавечнай прыгажосці, Якую гэтак доўга я шукаў...
    Вітанне, мной адкрытая краіна!
    Я, стомлены самотай падарожнік, Тут затрымаюся урэшце назаўсёды, Каб бачыць, як штораніцы праменні Спрачаюцца, будзіць цябе ці не?..
    Двое
    — Бачыш, дожджык па лузе здалёку ідзе, Дажджанятак за рукі з сабою вядзе.
    Дзе?
    Дажджаняткі? To ж буйныя кроплі.
    Уцякайма, пакуль не прамоклі!
    — Глянь, вунь жыта паклоны б’е дожджыку ў пояс, Што ён колас яго абмывае і поіць...