Вострая Брама
Сяргей Дубавец
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 520с.
2005
Каб разабрацца ў гэтым, варта зьвярнуць увагу на досьвед нашых суседзяў.
Сяргей Шупа:
Галоўным клопатам моватворцаў заўсёды было супрацьстаяць уплыву пануючай на працягу стагодзьдзяў культуры — нямецкай у чэ-
хаў, польскай ірасейскай — у літоўцаў, нямецкай і расейскай — у эстонцаў. Сродкі ўжываліся розныя. Найперш актывізаваліся ва ўжытку старыя і даўно забытыя словы, пераглядаліся багацьці народных гаворак, а таксама ўтвараліся новыя словы ад наяўных каранёў. Так, прыкладам, чэская мова займела шмат сваіх спэцыфічных словаў, якіх няма ў іншых мовах. (Памятаю, як аднойчы зь сябрамі мы спрабавалі адкаркаваць бочку з чэскім півам, але ня здолелі разабраць інструкцыі, дзе ўсе словы былі спрэс славянскія. Давялося прапароць бочку нажом і абліцца півам з ног да галавы.) Чэхі няшчадна перакладалі й пера кладаюць звыклыя нам інтэрнацыяналізмы: «цэнтпральны камітэт» — «dstfedm vybor», «патрыёт» — «vlastenec», «радыё» — «rozhlas», «нумар» — «cislo», «кампутар» — «pocitac», «файл» — «soubor».
У польскай мове хваля пурызмаў была меншая, аднак, прыкладам, цалкам сполыачаная некалі была ўся тэхнічная тэрміналёгія, у якой амаль не знайшлося месца нямецкім, францускім ці ангельскім тэрмінам, якія, прыкладам, прыжыліся ў расейцаў, дзе пурызм заўсёды лічыўся нечым непрыстойным. Вось жа «дросэль» у палякаў — «dlawik», «парашут» — «spadochron», «танк» — «czolg», a «шарыкападшыпнік» — «lozysko kulkowe».
Літоўская мова дагэтуль спрабуе супрацьстаяць наплыву барбарызмаў, і адмысловая моўная камісія пры Літоўскім Сойме, прыкладам, рэкамэндуе замест чужынскіх «гамбургер» і «хот-дог» ужываць наватворы «mesainis»
і «desraims», што па-нашаму больш-менш гучала б як «мясень» і «каўбасень». Прыгожае слова прыдумана для гелікоптэра — «таійпsparnis», «млынакрыл».
Самыя дзівосныя рэчы адбываліся ў эстонскай мове, дзе на пачатку 20 стагодзьдзя актпыўна ўжываўся самы рэдкі спосаб словатворчасьці — стварэньне каранёў зусім з галавы. Так узьніклі звычайныя сёньня словы «relv» — «зброя» ці «Іаір» — «нябожчык». А ў 1960-я гады Таварыства Эстонскай Мовы пачало нават рэгулярна абвяшчаць конкурсы на стварэньне новых словаў, у якіх бяруць удзел самыя шырокія колы грамадзтва. Што самае цікавае — шмат якія з прыдуманых словаў прыжываюцца, накшталт «tea.be» — «інфармацыя», або «гааі» — «ЭВМ». Апошняе слова, дарэчы, таксама ўзята з галавы. Проста гучыць прыгожа і па-эстонску.
Моватворчасьць — з гледзішча самое грамадзкае атмасфэры ў сёньняшняй Беларусі — справа неабавязковая, калі нават ня лішняя. Але бяруся сьцьвярджаць, што менавіта ў такіх клопатах чалавечая асобіна ператвараецца ў чалавека. Зрок робіцца танчэйшым, адчуваньне свайго, найбольш адэкватнага сабе робіцца вастрэйшым, зьяўляецца ўменьне цаніць абстрактныя, быццам бы, інтэлектуальныя каштоўнасьці. Гэтак найбольш дарагой выглядае кніга, ахайна дагледжаная ў вясковай хаце. Адваротны прыклад — калі кажуць, што дармаеды-пісьменьнікі ядуць хлеб працоўнага на-
роду. На жаль, у цяперашняй Беларусі пашыраюцца якраз такія настроі.
3 сказанага зразумела, чаму так істотна разгледзець прэцэдэнты беларускае моватворчасьці, якія ў сваіх зародках былі нічьім ня горшыя, чым у суседзяў.
Сяргей Шупа:
Якім было 20 стагодзьдзе ў беларускай мове, відаць, доўга тлумачыць ня трэба. За выняткам 1920-х гадоў, калі палітыка і мова ў нас ішлі больш-менш поплеч, і адбываліся падобныя да апісаных вышэй працэсы, беларуская мова не жыла паўнакроўным жыцьцём дзяржаўнай мовы нацыянальнай дзяржавы. Яе ў шматлікіх функцыях замяніла расеііская, і ў штодзённым жыцьці беларусы назіралі за расейскімі працэсамі новага называньня. У афіцыйную, «дэкарацыйна-сувэнірную» беларускую мову фактычна ўсе слоўныя навіны стагодзьдзя аўтаматычна пераносіліся з мовы расейскай, таму складаньне тэрміналягічных слоўнікаў часта ператваралася ў практыкаваньне ў фанэтыцы — трэба было толькі запісаць расейскае слова па-беларуску.
Калі ў 1970—80-х гадох літаратурная, гарадзкая беларуская мова зноў рэальна зажыла ў новых жывых беларускіх колах, пачалася і моватворчасьць, прадыктпаваная патрэбамі штодзённага жыцьця. Так, паводле прынцыпу «абы не па-расейску», пачалі запускацца слоўцы накшталтп «пляшка» замест «бутэлька», «гаўбец» замест «балкон», «лейцар» замест «штопар», «крама» замест «магазін»,
«чыюк» замест «папугай» ды шмат чаго інійага. Словы «сьвятар», «спадар», «выканкам», «тэлефанаваць» ад тых часоў пачалі гучаць нават. у афіцыйныхрадыё і тэлевізіі ды нават трапілі ў слоўнікі. У ранеіішых слоўніках такіх словаў або не было зусім, або яны пазначаліся абласнымі, састарэлымі, прастамоўнымі.
Аднак моваабнаўленьне 20 стагодзьдзя ў беларускай мове так і не рэалізавалася поўнасьцю. Лексычнае наватарства не спынілася і магло б стацца цікавай тэмай культурнага дыскурсу. Колькі прадметаў і паняцьцяў нашага штодзённага побыту яшчэ чакаюць свайго прыдатнага беларускага найменьня — усе гэтыя «батарэі ацяпленьня», «унітазы», «пад’езды», «лесьвічныя пляцоўкі». Аднаўленьне сусьвету ў беларускай мове — прыгожая справа для новага тысячагодзьдзя.
У школе першым прыкладам нэалягізму называлі касманаўта. Маўляў, разам са зьяўленьнем новых рэаліяў зьяўляюцца і новыя словы. Гэта так, але ўсе, бадай, без выключэньня нэалягізмы ў беларускай мове былі нэалягізмамі расейскай мовы, безь якой-кольвек істотнай адаптацыі. Больш за тое, узятыя зь піетэтам да расейшчыны. Згадайма, што словы большэвік або совет, альбо коммунізм сьпярша так і пісалі па-беларуску — праз «о». Гэта значыць, што засваеньня або адлюстраваньня ў мове новых рэаліяў жыцьця папросту не было. Люстэрка мовы было ў 20 стагодзьдзі завешанае, як за-
вешваюць люстэрка ў хаце, у якой ёсьць нябожчык.
Як бачым, і палякі, і літоўцы па крупіцах лепяць сучасны вобраз сваіх моваў, імкнуцца ўводзіць гэтыя мовы і ў кампутар, і на біржу — балазе, паўсюль гэта рэглямэнтуецца і законамі аб мове. У Эстоніі конкурсы нэалягізмаў праводзяцца з шасьцідзясятых гадоў. А ў Полыпчы гадоў пяць таму велізарны конкурс праводзіла «Газэта Выборча». Высьвятлялі, да прыкладу, як можа па-польску гучаць «сэксшоп». Для беларускай рэальнасьці такія ўсенародныя ініцыятывы выглядаюць, згадзіцеся, дзіўнавата. Чаму?
Адказ знаходзім у іншым баку. Дзіўнавата гэта ўсё выглядае і ў расейскай рэальнасьці. Ад спробы ўводзіць нэалягізмы ў пачатку стагодзьдзя засталіся хіба што анэкдоты пра лапці-макраступы. У цэлым жа Расея традыцыйна бярэ заходнеэўрапейскую лексыку, ня надта яе перарабляючы. Прычына гэтага ва ўсьведамленьні велічы нацыі й дзяржавы. A гэтая веліч спараджае сон душы. Заклапочаны ў такой сытуацыі толькі невялікі народ, якому праз усю гісторыю стаіць праблема выжываньня. Безумоўна, гэтаксама, як літовец або чэх, мусіў бы паводзіць сябе і беларус. Але беларус — у полі расейскага сну.
Гэтай расслабленасьцю, якая прыйшла да нас з русіфікацыяй, тлумачыцца, дарэчы, ня толькі стаўленьне да сваёй мовы, але й да гісторыі і, калі хочаце, да палітыкі, гаспадаркі, да сябе.
этэр 30 красавіка 2000 г.
«Сказ пра Лысую гару»
Калі верыць даведцы часопіса «Вожык», ананімная паэма пра Лысую гару зьявілася на сьвет і пачала перадавацца з рук у рукі 25 гадоў таму. Унікальны твор позьняга савецкага часу дагэтуль ахутаны хмараю таямніцаў. Няхай сабе мы ня ведаем і ніколі не дазнаемся імя аўтара. Верагодна, ён быў калектыўны, верагодна таксама, што іх было некалькі. Але ёсьць яшчэ і таямніца паходжаньня, і фэномэн літаратурнага лёсу. Паэма, у якой няма ані кроплі антысавеччыны ці хоць бы нонканфармізму, перадавалася з рук у рукі нароўні з машынапісным «Майстрам і Маргарытай» ці фотакопіямі філязофскага эсэ Ігната Абдзіраловіча «Адвечным шляхам» — творамі, якія за савецкім часам зусім не ўхваляліся, дзякуючы іхнаму зьместу. Чаму ж бяскрыўдны «Сказ пра Лысую гару» патрапіў у гэтую самвыдавецкую плынь?
Зьміцер Бартосік:
Ніяк не магу ўзгадаць, якім чынам на маёй паліцы апынулася гэтая брашура. Дакладней, што прымусіла мяне набыць чацьверты нумар бібліятэкі часопіса «Вожык» за 1991 год. Недзе год кніжка некранутаю пылілася на паліцы, пакуль аднойчы я не пачуў у радыё, што «Сказ пра Лысую гару» — рэч ня толькі геніяльная, але й самая вялікая загадка сучаснай беларускай літаратуры.
Легендарную паэму я прачытаў за нейкую гадзіну. Пачатак інтрыгаваў. «Наш век — наогул вельмі тлумны, мы з гэтым звыкліся даўно: футбол, і бокс, і джаз бяздумны, і п’янкі з сэксам заадно». Але далей я разумеў усё меней. Чытаньне нагадвала прысутнасьць на чужым капусьніку, дзе ўсе адзін аднаго ведаюць, адзін з аднаго пацьвельваюць, адзін з аднога рагочуць, а ты вымушаны сядзець дурнем і ветліва рабіць выгляд, што ты таксама «ў курсе» й табе таксама вельмі сьмешна. Я не зразумеў, навошта аўтару гэтых тысячы пяціста трыццаці сямі радкоў трэба было хавацца за псэўданімам? У той час, той век, тую эпоху ў суседняй Расеі адкрыта пісаліся й сьпяваліся зусім антысавецкія творы, за якія іхныя аўтары расплочваліся загубленымі кар’ерамі й здароўем. Ну, ня дзеля гэтых жа радочкаў трэба было кансьпіравацца: «Яны даўно былі гатовы ажыцьцявіць «сьвяты» парыў — ліквідаваць дашчэнту мову, якой Купала гаварыў. Калі б іх партыя хоць зрэдку не асаджала пугаўём — дык без указу, без дэкрэту, глынулі б бедную жыўём!» Але самаю вялікаю загадкаю быў наклад тае кніжачкі. 100057 асобнікаў. Зь якіх ніводзін не затрымаўся ў кнігарнях і шапіках. Нават у букіністычных крамах я не заўважаў гэтай кніжачкі. Прычым выданьне было паўторнае. Аб такім камэрцыйным посыіеху можа марыць любы пісьменьнік. I ці ня лепшы гэта быў доказ жыцьця «мовы, якой Купала гаварыў»?
...Быць маім экскурсаводам на Лысай гары ласкава згадзіўся Гаральд Вольскі, які першы
пабудаваў тутп хатпу й многія гады быў старшынём праўленьня дачнага пісьменьніцкага каапэратыву. Мы блукалі па мясьцінах, так падрабязна апісаных у паэме, і цытавалі найбольш цікавыя кавалкі. Той век, той час, тая эпоха пакрысе пачыналі матэрыялізоўвацца ў стракатым краявідзе рознакаляровых дамкоў, па-над якімі панавала самая сапраўдная, ня лысая, а шчыльна парослая лесам гара.
Гаральд Вольскі:
«Адзін празаік (маецца на ўвазе паэт Кірэенка, вось яго дачка якраз) меў удачу: купіць гаўна ён бочку змог. Прыпёр упоцемку на дачу і начапіў цяжкі замок. Тады, на сорам Чалавеку, — ад слаўных будняў убаку — і ўзьнік ганебны лёзунг веку: «Гаўно трымайце на замку!»