Вострая Брама
Сяргей Дубавец
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 520с.
2005
А як было... Я, Звонак і Няхай шашлыкоў наеліся й пайшлі гуляць. Глядзім, тут Кастусь Кірэенка нешта майструе. Падышлі бліжэй — ён там дзюркі на бочцы робіць і скабу, каб замок павесіць. Аказваецца, гэта ён прывез бочку курынага памёту і, каб не сьцягнулі, прычапіў гэты цяжкі замок. Так што гэта меўся на ўвазе не празаік, а паэт Кірэенка...
«У зьвязку з гэтаю праблемай, якой жылі гаспадары, дыскусііі шмат было й палемік на схілах Лысае гары.. — Абы дзярмо, — аднойчы ўвечар сказаў Няхай і тут жа скіс.Але паэту запярэчыў (іхная хата якраз насупраць) празаік Сачанка Барыс: Ну, не кажыце: гной ня роўны. Найлепшы той, што зробіш сам. Бо ён жа твой, уласны, кроўны, Як твор, які ты
напісаў. Мне гной уласны найдарожшы за ўсякі куплены другі, хоць, пэўна добры гной у Прокшы, і ў Лукшы, мабыць, неблагі»...
Наконт «Баіікануру». Мы гэты ўчастак звалі «Байканур». Сіла Гусеў паставіў «шпакоўню», туалет маецца на ўвазе, а даху не было. Дык ён зь нейкага дому ўзяў такі выцягнуты каўпак. А каб вада ня йшла, дык яшчэ зрабіў наканечнік. Атрымалася ракета. «Ён форму ўзяў для туалета — што аж зайздросна паглядзець: як ёсьць касьмічная ракета, вось-вось гатовая ўзьляцець! I гэтай формы сэнс быў ясны: Заходзь, садзіся і ўключай! Ну, а ці быў там зьмест сучасны — ты ўжо, чытач, мне выбачай...» Але яе ўжо няма. Сіланці Гусеў... Ён жа «аўроравец». Штурмаваў Зімні. Ён расказваў, што ніякага штурму не было. Чырвонагвардзейцы падышлі да жаночага батальёну, прапанову зрабілі, тыя й разьбегліся. Мой бацька таксама прымаў удзел у гэтым. Так што ўсё гэта казкі...
«Таму Валоўшчынская крама амаль заўжды была тіустой: пітва ніякага ні грама — хоць трупам ляж, хоць слупам стой!» Гэта была такая крама каля фэрмы, і фэрма ўжо разваленая. У краме той гарэлка была, хлеб быў. A пасьля зачынілі яе, не вазілі нічога. «Дык у сяле не без прычыны бурчэлі злосна мужыкі: «Ці не адпэндзіць нам, мужчыны, адсюль пісьменьнікаў такіх?»
Зьміцер Бартосік:
Я разьвітаўся са старым Гаральдам і працягнуў сваю вандроўку па Лысай. гары самас-
тойна. Быў сьпякотны й яркі, амаль летні дзень, які так не гарманізаваў з маўклівымі дамамі-дэкарацыямі «тае эпохі». Там дзе некалі адбываліся шумныя анэкдатычныя лысагорскія сваркі, п’янкі й гулянкі, сёньня панавала сыгякотная цішыня, якую парушалі адно салаўі. Я разумеў, што яшчэ не сэзон для масавага дачніцтва. Але пачуцьця няўтульнасьці гэта не пазбаўляла. Я блукаў па пустым пасёлку ў надзеі знайсьці каго-небудзь з пэрсанажаў. Дзіўна — прывідны аўтар, хочучы таго ці не, ператварыў бальшыню рэальных асобаў, людзей, думаю, зь ня меншымі творчымі амбіцыямі, ва ўсяго толькі сваіх забаўных пэрсанажаў, сэнс жыцьця якіх быццам абмяжоўваўся чатырма соткамі зямлі. Зрэшты, ад каго яшчэ ямог даведацца пра пісьменьніка й бальшавіцкага штурмавіка Сілана Гусева, аб якім маўчыць энцыкляпэдыя? Якая ўсё ж нястрашная атрымалася ў таго Ведзьмака эпоха.Ад ідыятызму ЦК і СП можна было зьбегчы на лецішча, уключыць ціхенька беларускую «Свабоду» і зарыцца ў грады.Але пра гэта таксама ў паэме ёсьць: «Абмаляваўшы голь і ўбоства, пара зрабіць мне рэзюмэ: страшней няма самазабойства, чым вось такое — на дзярме! I калі, дружа Грыша-Міша, мяне ты ў госьці пазавеш — я не спытаю, што ты пішаш? Я запытаю: чым жывеш? Ты зубы мне не загаворыш. Ёсьць дыялектыкі закон: Дзярмом жывеш — дзярмо і творыш. (А натварыў — дык выкінь вон!)»
Неўзабаве мне пашанцавала на сустрэчу. Каля акуратнага дамка з чырвонай цэглы я спаткаў пісьменьніка, кніжкамі якога зачыт-
ваўся яшчэ ў дзяцінстве, Міхася Герчыка. Размову зь ім я вырашыў пачаць з цытаты: «Аўрамчык з Герчыкам і Жычка — як бабруйчанеземлякі — у бабруйчан вядома звычка — з радзімы вывезьлі дамкі».
Міхась Герчык:
Так. Вось гэтыя дамкі. Вось мой, вось побач дом Жычкі. Потым я свой абклаў цэглай, але гэта той самы дамок. Ну вось, з 1968 году, з раньняй вясны ўсё гэта пачыналася. Прайшло больш за 30 гадоў. I, на вялікі жаль, за гэтыя 30 гадоў шмат людзей ужо адышло ў нябыт. I часам вечарам, калі я хаджу па гэтых вуліцах, мне здаецца, што я хаджу па могілках.
«Сказ пра Лысую гару», калі ён зьявіўся, нарабіў шораху, канечне. Мы атрымалі яго ў выдавецтве, гэтак жа, як і атрымлівалі ўсе. Раптам раніцай прынесьлі пошту, і сакратарка адкрыла пакет, прачытала, і па ўсім выдавецтве пайшоў погалас, што зьявілася такоенейкае цуда. Пачалі чытаць. Ну, там пра ўсіх. Пра нас неяк так ашчадна, з Жычкам іАўрамчыкам. Пра Аўрамчыка там ёсьць больш злосна. I пра Жычку. Жычка тады быў рэдактарам «ЛіМа». Займаў важную пасаду. Тут Чэрня са сваімі хлопцамі памагалі будаваць яму дом. I ў Аўрамчыка маладыя аўтары завіхаліся. Ён загадваў аддзелам паэзіі.Але ўсё гэта глупства, вядома. Памагалі па-сяброўску.
Я асвойваў гэты ўчастак вельмі арыгінальным спосабам. Тут быў суцэльны дзірван. I вось я прыехаў раней, прывез дзесяць пляшак гарэлкі і закапаў іх у розных месцах па ўчаст-
ку. Сабраў сяброў і сказаў: «Во, капайце. Як знойдзеце першую, так і сядзем. I так паступова ўсе дзесяць і апрыходуем». Мы два дні капалі гэты ўчастак, бо капалі надта старанна. Каб не пабіць гэтыя пляшкі рыдлёўкай. Як дабраліся да першай, дык было агульнае сьвята. Селі й пасядзелі добра, тут, у гаёчку. За два дні выбралі ўвесь пырнік, перакапалі ўсю зямлю, і знайшлі ўсе дзесяць пляшак. Ніводнай не пабілі. Вельмі ўдала працавалі людзі, вельмі старанна.
Хто напісаў гэтую паэму, так мы і ня ведаем. Называлі многа імёнаў, называлі й Звонака, называлі й Караткевіча, называлі й Барадуліна. Паэма напісаная таленавітай рукой. Вядома, пісаў яе майстар. I ня толькі майстар, але й чалавек, які глыбока знаў вось гэту рэчаіснасьць. Дэталі, якія ёсьць у паэме, іх нельга было пачуць ад некага. Іх трэба было бачыць самому. Чалавек ведаў усё, усе падрабязнасьці. Калі нехта пабудаваў там прыбіральню, як ракету — Гусеў, здаецца — дык гэта адразу ж легла ў паэму. I крыўда была. «Вялікі друг усіх славян», вядома ж, быў абражаны й пакрыўджаны страшэнна.А мы сьмяяліся...
Была нейкая паездка неўзабаве. Тады ЦК любіла наладжваць паездкі пісьменьнікаў па вёсках, па райцэнтрах. А тады быў сакратар ЦК па ідэалёгіі... ня памятаю прозьвішча. I Шамякін пажартаваў у аўтобусе — а што, калі надрукаваць. А той сказаў — чаму не? Друкуйце. I, тым ня менш, надрукавана яна была значна-значна пазьней. I зрабіў гэта Лёня Гаўрылкін, зямля яму пухам. Ён быў
тады рэдактарам «Вожыка». I ў «Вожыку» выіішлі два выданьні. Першае разьляцелася імгненна. Зачытваліся. Прычым самае дзіўнае, што зачытваліся людзі далёкія ад літаратуры, якім усе гэтыя рэаліі былі абсалютна чужыя. У таксі садзісься, таксіст пытае... Такразмова зойдзе нейкая, альбо гаішнік спыніць на дарозе — гэта вельмі часта са Ставерам было. Ён бясконца парушаў правілы руху, яго бясконца спынялі гаішнікі. Ён ім адразу дарыў свае кнігі, крычаў, што ён беларускі паэт. Яму гаварылі: «Ага! Раскажы пра Лысую гару.Што вы там круцілі на Лысай гары». У любым асяродзьдзі звычайна ў той час, пра што заходзіла гаворка, гэта пра «Сказ пра Лысую гару». Паэма адлюстравала рэчаіснасьць, асэнсавала той час — гэта бясспрэчна. Гэта выдатная рэч. «Сказ пра Лысую гару» застанецца помнікам часу. Гэтак жа, як «Тарас на Парнасе». Гэта адмеціна таго складанага часу, і добрага ў нечым, і кепскага, вядома. Добрага, можа, таму, што мы маладыя былі. Былі маладыя, здавалася, што жыцьцё наперадзе, усё пасыгеем...
Зьміцер Бартосік:
«Ну, вось і ўсё маё сказаньне, і кропку ставіць мне пара. Пара сказаць на разьвітаньне: бывай жа, Лысая гара!»
Я вяртаўся ў Менск, так і не адкрыўшы да канца сакрэту папулярнасьці старой паэмы. А можа, ніякага сакрэту й не было? А было жывое жаданьне паказаць жывое жыцьцё жывою моваю. He за ганарар, а каб цікава было. Зда-
ецца, ва ўсе часы ды эпохі гэтага было дастаткова, каб цікавасьць публікі не вычэрпвалася праз пару гадоў. «Сказу» Ведзьмака Лысагор скага сёлета спаўняецца дваццаць пяць.
Сяргей Харэўскі:
Ува ўсіх народаў арыйскага паходжаньня, ад Ірану да Скандынавіі ёсьць свае Лысыя горы. Іх назва трывала зьвязваецца з рознай чартаўшчынаю. Менавіта на гэтых гарах гойсаюць бесы й колькіразоў на год зьбіраюцца ведзьмы на свае шабашы. У Швэцыі — гэта Блакула, у Гішпаніі — Бараон, у Літве — Шатрыя пад Шаўлямі, у Італіі — Сьпінато й Патэрна, у немцаў з аўстрыякамі іх цэлая плойма — Блёксбэрг, Хорсэльбэрг, Бэхтэльбэрг ды шмат іншых. Тое і ў славянаў. Ёсьць гэткая Лысая гара блізу Кіева, ёсьць каля Львова, ёсьць у Карпатах ля Закапанага. У польскіх Сьвятакрыскіх гарах іх нават дзьве.Адну пераііменавалі ў Сьвятой Кацярыны, а другая засталася Лысіцай.
Расейскі гісторык 19 стагодзьдзя Хадоўскі налічыў больш за пятнаццаць гор з гэткаіі назвай у славянскіх краёх. Ён піша: «Лысыя горы, на якія зьбіраюцца баба-Яга зь нячыстымі духамі, зь ведунамі й ведзьмамі — месцы абавязкова прыгожыя. I шабашы творацца тут у чыстае бязвоблачнае надвор’е».
Што ж такое ведзьмін шабаш? Паводле эўрапейскіх традыцыяў, ведзьмы зь ведзьмакамі адпраўляюцца на шабаш вярхом на мятле ці на кіях. Яны выходзяць уначы наростань. Каля тае ростані раскрываецца страшная
пячора. Нячысьцікі станавіліся перад ёю й тройчы гукалі шатана, каб ён забраў іх на Лысую гару. Шатан зьяўляўся на покліч сваіх прыхільнікаў, апранёны ў шэры каптан, чырвоныя штаны й вастраверхі капялюх. I барада ў яго вялікая рудая... Ён падхопліваў сваіх гасьцей, і яны небам адпраўляліся на баляваньне. На Лысую гару. Шатану дапамагае натоўп чартоў. Усе чарты набываюць выгляд казлоў, верхам на якіх і лятуць усе ахвочыя на шабаш. Многія вядзьмаркі прыводзяць з сабою дзяцей. Асаблівай была й пачостка на гары.Абавязковыя стравы: капуста з салам, аўсяная каша, масла, сыр ды малако. Зрэшты, што тут дзіўнага? Адсутнасьць алькаголю! Так... паелі, папілі, парагаталі ды й разьляцеліся. Мніх, тэоляг і гісторык Дэль Рыо ў 1611 годзе пісаў: «Найперш там творацца скокі й вусьцішны рогат, пасьля сядаюць за стол».
Галоўны шабаш у Беларусі адбываўся на Лысай гары на Купальле, а ў заходняй Эўропе — у ноч на Сьвятога Вальпурга.
Чаму гара менавіта Лысая? Ці не ад чорта лысага? Ва ўсёй іранскай, юдэйскаіі, хрысьціянскай і мусульманскай дэманалёгіі чарты й сапраўды лысыя. Лысіна ў большасьці старажытных народаў адназначна нэгатыўная прыкмета. Ня дзіва — ранейшая працягласьць жыцьця была ў палову цяперашняй. А лысіна ў гадоў трыццаць — рэдкасьць. Як кажуць у народзе — ад чужых падушак. Глядзі й рогі вылезуць.Але гэтыя горы зусім неабавязкова голыя. Некаторыя пакрытыя дрымучым лесам, іншыя — голым скальным каменьнем, і нічым не