Вострая Брама
Сяргей Дубавец
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 520с.
2005
Чаму? Па-першае, усё ж польская традыцыя, узьнятая на шчыт «Вялікай эміграцыяй», аказалася вызначальнаю. Гэта было на руку й расейцам, якія разьдзімалі «польскую ідэю», пераконваючы тым самым беларусаў у тым, што іхняя гісторыя — зусім ня іхняя, a чужая, польская. Менавіта пасьля тае вайны расейцы. забаранілі нават згадваць назвы Беларусь і Літва. Па-другое, за савецкім часам гэтая вайна таксама атаесамлялася са шляхецкім закалотам, але выстаўлялася чужою нам ужо з сацыяльных прычынаў.
Чым стала вайна для нашай культуры? Наступствы паразы былі катастрафічныя. Тысячы людзей былі расстраляныя, павешаныя, сасланыя на катаргу. Дзясяткі тысячаў былі пазбаўленыя маёмасьці і шляхецкіх правоў. У князя Яўстаха Сапегі канфіскавалі маёнткі ў Ружанах і Дзярэчыне. Там былі велізарныя кнігазборы і ўнікальныя мастацкія калекцыі. Пры канфіскацыі толькі сьпіс карцінаў склаў
22 аркушы, а ювэлірных вырабаў з срэбра — 18...
Былі скасаваныя й выгнаныя ўсе каталіцкія кляштары. Ліквідаваная царкоўная унія. Спынена дзеяньне Вялікага Статуту, зруйнаваныя многія старасьвецкія ратушы. Зачынены Віленскі ўнівэрсытэт. У мусульманаў скасавалі ўсе правы, забараніўшы нават рамантаваць мячэці. Палова нашых татараў загінула ў той вайне. Даверлівых сялянаў напаткаў прыгон новых, расейскіх паноў, і рэкрутчына ў «маскалі»... Культурны й духоўны. фон зьмяніўся непазнавальна менавіта пасьля 1831 году. Тыя калясальныя страты нічым не замененыя дасёньня.
Такім чынам, часавы фон, на якім адбывалася Панарская бітва, стаў больш-менш праясьняцца. Што да самой бітвы, дык у спрошчаным выглядзе сытуацыя выглядала так. Паўстанцы захапілі Коўна і рушылі на Вільню, куды расейцы падцягнулі рэгулярныя войскі. I тут, пад сталіцай Вялікага Княства, яны сустрэліся. Мяркуючы па ахвярах, сеча была страшная. У найбуйнейшай бітве паўстаньня 1863—64 гадоў — пад Мілавідамі — загінула 80 паўстанцаў. У найбуйнейшай сечы апошняй чачэнскай вайны палегла 120 чалавек. Панарскае пабоішча забрала 364 жыцьці толькі з аднаго боку.
Аднак спынім гэты папулярны пераказ і зьвернемся да гісторыка. На мае пытаньні адказвае Генадзь Сагановіч.
— Генадзь, з трох найбуйнейшых антырасейскіх паўстаньняў 18-19 стагодзьдзяў два за-
мацаваліся ў сьвядомасьці публікі імёнамі правадыроў — Тадэвуша Касьцюшкі і Кастуся Каліноўскага. Магчыма, дзеля гэтага пра тыя паўстаньні і болей вядома, яны лягчэй затрымліваюцца ў памяці жывымі вобразамі. Якім імем можна было б акрэсьліць у беларускай гісторыі паўстаньне 1831 году?
— Паўстаньню 1831 году фатальна бракавала адзінага лідэра. Інсургенты дзейнічалі па паветах аўтаномна і разрозьнена. Паўстаючы, кожны павет ствараў свой паўстанцкі камітэт, зьбіраў войска і ставіў сваііго камандзера. Акцыі не былі ні скаардынаванымі, ні адначасовымі. У паўночна-заходняй Беларусі дзейнічалі аддзелы Радзішэўскага, Барткевіча, Важынскага, у Наваградзкім павеце паўстанцамі кіраваў Кашыц, у Пінскім — Пуслоўскі, на Мазыршчыне — Кяневіч, у Белавескай пушчы — Ронка ды. іншыя.Агульны Часовы паўстанцкі ўрад быў утвораны толькі ў чэрвені, і Тышкевіч, які яго ачоліў, зусім не зьяўляўся лідэрам. Роля ж такіх паўстанцаў, як вядомы гісторык Міхал Балінскі, пісьменьнік Ян Ходзька, мастакі Напалеон Орда і Вінцэнт Дмахоўскі, не настолькі істотная, каб зь іх імёнамі атаесамляць увесь pyx. He надаецца тут і яркая постаць праслаўленай гераіні тых дзён Эміліі Плятэр. Думаю, паўстаньне 1831 так і застанецца ў нашай гісторыі «безыменным»...
— Наступнае маё пытаньне — пра бітвы 1831 году, у прыватнасьці, пра тую, якую я назваў Панарскай, і пра маштабы чалавечых стратаў.
— Паколькі сілы інсургентаў заставаліся
разрозьненымі, дык паўстаньне стала своеасаблівай «малой вайноіі» — сэрыяй лякальных бітваў і сутычак з расейскім войскам. I калі ў красавіку яны часта перамагалі, дык потым усё болый саступалі перасяжным сілам карнікаў. Згадаю тут бітву пад Аўсянішкамі каля Вільні 20 красавіка, бітву ашмянскіх паўстанцаў з генэралам Атрошчанкам пад Вішневам 23 красавіка, бітву пад Румам на Ашмяншчыне 29 красавіка, бітву пад Глыбокім 15 траўня, а таксама бітву над ракой Ганьчай 28 і пад Лідай 31 траўня. Цяжкой была сеча пад Мазыром 11 чэрвеня. Адным з самых крывавых стаў міжбой аддзелу Пуслоўскага з рэгулярным расеііскім войскам пад Невелем (на Піншчыне) 8 жніўня, у якім з тысячы інсургентаў палегла амаль палова. Але вырашальнай і, думаю, найбольш стратнай была бітва за Вільню 19 чэрвеня на Панарскіх гарах. У ёіі упершыню аб’яднана выступілі інсургенты шэрагу паветаў, а таксама польскае войска, прысланае на падмогу. На жаль, паўтарыць трыюмф 1794 гэтым разам не ўдалося. Паўстанцы мусілі адступаць, і гэтая параза падкасіла дух усяго руху.
— Наўрад ці існуе статыстыка чалавечых стратаў за ўсё паўстаньне. Верагодна, такі ўлік вёўся ў расейскім рэгулярным войску. Хоць практыка «прыпісак» ды зьмяншэньня лічбы ахвяраў існавала і ў тыя часы. Што да паўстанцаў, дык вядома, што яны хавалі свае страты і імёны палеглых інсургентаў, каб пасьля не падстаўляць пад рэпрэсіі іхныя сем’і. Наступнае маё пытаньне датычыць нацыянальнае прык-
меты паўстаньня 1831 году. Сяргей Харэўскі ў сёньняшняй праграме ўжо згадаў, што тое паўстаньне найчасьцей называюць польскім. Скажы, калі ласка, Генадзь, як ахарактарызуеш яго ты?
— Паўстанцкі рух на абшарах былога Вялікага Княства разьвіваўся дастаткова незалежна ад Польшчы. Ён ахапіў практычна ўсе беларускія губэрні і доўжыўся тут з красавіка па лістапад 1831 году. За гэты час на нашых землях у ім брала ўдзел 15 тысяч чалавек. Аналіз складу ўдзельнікаў паказвае, што гэтае паўстаньне не выпадае лічыць ні адно польскім, ані толькі шляхецкім. Так, шляхта зьяўлялася галоўнай сілай, але ў паўстаньні ўдзельнічалі ўсе станы, зь якіх асабліва ўражвае адсотак сялян: мужыкі-касінеры склалі больш за чвэрць усіх інсургентаў. Рэшта — гэта каталіцкія і ўніяцкія сьвятары, гэбраі, мяшчане, студэнты.. Так што рух быў фактычна народным. Застаецца згадаць ідэі, якімі паўстанцы кіраваліся. Іх адозвы заклікалі люд «брацца за зброю, каб здабыць Айчыну і свабоду», дамагацца «вольнасьці і роўнасьці па праву». Пад «вольнасьцю» разумелася вызваленьне ад расейскай акупацыі, пад «правам» — законнасьць, традыцыя, справядлівасьць. Так, асноўнаіі мэтай барацьбы было аднаўленьне Рэчы Паспалітай у межах 1 772 году, але гэта азначала — і ВКЛ як яе суб’екта: ліцьвіны раўніва бераглі самастойнасьць сваёй дзяржавы ў Рэчы Паспалітай, якая, памятайма, была зусім ня Польшчай. A ў дзяржаўнасьці Вялікага Княства ўвасаб-
ляўся сувэрэнітэт і беларускага народу. Таму, з гледзішча нашае гісторыі, паўстаньне 1831 ёсьць несумненна найважнейшым этапам беларускага нацыянальна-вызвольнага руху. I з усіх трох, бадай, найменш вядомым...
... Вярнуўшыся дахаты, мы са шваграм кінуліся да кніг. Жонка ўключыла тэлевізійныя навіны. «Аказваецца, з расейскага боку ў Панарскай бітве ўдзельнічала 20-тысячнае войска», — сказаў швагра. Я паспрабаваў уявіць сабе наступ гэтае армады на гару, дзе пад каплічкай на вясковых могілках паўстанцкія камандзіры аддаюць апошнія перад боем загады. Тым часам тэлевізійны дыктар распавядаў пра 50-тысячную югаслаўскую групоўку ў Косаве. Паказвалі наезд сэрбаў на альбанскую вёску. Такая самая парослая дрэвамі гара... Усё пераблыталася: краявіды, твары, часы... Засталася нязьменнаю сутнасьць падзеяў.
этэр 6 чэрвеня 1999 г.
Літаратура-пракуратура
Простая лёгіка каторы раз падказвае, што ў кожнага выніку ёсьць прычына. I каторы раз сутыкаесься з тым, што — ня тут і не цяпер. Ня ў сёньняшняй беларускай грамадзкай сьвядомасьці. Тут і цяпер, як толькі бярэсься тлумачыць тыя ці іншыя праявы жыцьця іхнымі першапрычынамі, абавязкова скажаш або не-
дарэчнасьць, або глупства, або крамолу. Быццам мы ўсе — нейкія бесьцялесныя стварэньні ці літаратурныя пэрсанажы, і існуем не ў жывым жыцьці, а на старонках антыўтопіі. А як бы ты з гледзішча першапрычыны растлумачыў апошняе менскае здарэньне ў пераходзе мэтро? — пытаецца ў мяне калега. У падземным пераходзе загінула пяцьдзясят тры чалавекі, таму што, — адказваю я, — таму што... пайшоў дождж. Гучыць, згадзіцеся, як недарэчнасьць, але любыя іншыя вытлумачэньні — ці то пра агульны чмур, ці то пра кару нябесную, бо гінулі акурат перад вачыма Маці Божае з абраза на фасадзе катэдральнага сабору, a яшчэ й на Тройцу — усё гэта ўжо дапушчэньні, а не першапрычыны. Дождж — вось з-за чаго беларускія хлопцы насьмерць затапталі сваіх дзяўчат. Прычым, дождж сярод сьпёкі, дождж доўгачаканы і жаданы... Чыстая літаратура. Памятаеце, калі герой Альбэра Камю, альжырскі француз Мёрсо, забівае араба, ён тлумачыць гэта сонцам, якое асьляпіла яму вочы. У выніку раман «Чужаніца» становіцца адным зь лепшых твораў 20 стагодзьдзя. Але ўявіце, што Камю прапанаваў сваю вэрсію забойства інфармацыйным агенцтвам як навіну дня. На альжырскім пляжы нехта Мёрсо забіў араба, таму што быў асьлеплены сонцам. Глупства. Ніхто б такое і перадаваць ня стаў. Тое самае і з нашай менскай трагедыяй, якая мае зусім літаратурныя прычыны. He сказаць пра яе нельга, але чыста па-журналісцку немагчыма, бо прападае сэнс. Напрыклад, літоўская тэлевізія па сьвежых сьлядах паведаміла, што там, маўляў,
абвалілася мэтро. Самі журналісты прыдумалі, бо інакш нічога не зразумела. Прыдумалі і яшчэ абурыліся — як гэта маглі так збудаваць тое мэтро, што яно абвалілася...
У панядзелак пасьля здарэньня ў мэтро ўвесь Менск быў наэлектрызаваны. Нават памочніку пракурора, які выклікаў мяне дзеля тлумачэньняў, у гэты час затэлефанавала маці, як я зразумеў, зь вёскі, бо ён называў яе на Вы. Мама «вы» — так у нас яшчэ кажуць сям-там у вёсках. Старэйшаму памочніку пракурора на выгляд гадоў 25. Ён даўно шукаў мяне, каб я даў паказаньні пра тое, чаму рэдакцыя «Нашай Нівы» вылучыла свайго карэспандэнта Славаміра Адамовіча ў гарадзкую камісію па выбарах прэзыдэнта РБ. Выбары тыя даўно мінуліся, і я, прызнацца, падумваў праігнараваць ужо нікому не патрэбную фармальнасьць. Але падкупіла прозьвішча старпома — Балтуноў. Пракурор Балтуноў — гэта літаратура, падумаў я, і падаўся ў адведкі ў менскую Маскоўскую пракуратуру. Пракуратура — гэта ў нас таксама літаратура.