Вострая Брама
Сяргей Дубавец
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 520с.
2005
Паэт ня можа не пісаць. He пісаць — гэта тое самае, што ня думаць. У мяне таксама бываюць пэрыяды непісаньня, але гэта хутчэй сон стомленай музы, чымся ейная адсутнасьць. Заснулае натхненьне не перастае быць натхненьнем, яно сьніць цалкам паэтычныя
сны. Часам прачынаесься, і ў галаве рэшыцца толькі што складзенае ў сьне. Дай сабе волі запісаць сонныярадкі, іраніцай ты зразумееш, што паэта яшчэ ня ўмёр.
Анатоль Сыс — аўтар двух паэтычных зборнікаў, якія зьявіліся ў канцы 1980-х.
Анатоль Сыс: Я хадзіў, нос задраўшы: во — Сыс, такія вершы піша! Клясык жывы!.. A высьветлілася, што пакуль быў бел-чырвонабелы сьцяг, трэба было рабіць грунт для будучыні.А шмат хто разважаў гэтаксама, як я. Празявалі — і зьявіўся Лукашэнка.
Апошні зборнік Алега Мінкіна «Расколіна» выйшаў таксама амаль дзесяць гадоў назад.
Алег Мінкін: У прынцыпе, ябне сказаў, што я зусім не пісаў.А не пісаў я недзе тры гады — 1995, 96, 97. Магчыма, проста згубіў цікавасьць да сваёй уласнай друкаванаіі прадукцыі. Можа быць, гэта зьвязана з узростам. Увогуле, нецікава мне стала друкавацца. Цікавы сам акт творчасьці.
Канечне, былі й нейкія духоўныя калізіі, якія перашкаджалі мне пісаць. У 1980-я гады я належаў да тых людзей, якія фактычна распачыналі новую хвалю беларускага адраджэньня ў Беларусі. I беларуская ідэя ўяўлялася мне настальгічнай, прыгожай, паэтычнай, сумнай, сьветлай і г.д. Словам, паэтычнай. Але калі пайшлі гады гэтак званай перабудовы, калі гэтая ідэя пачала ўвасабляцца ў палітыку, я пабачыў таксама й ейныя нэгатыўныя бакі, і як бы згубіў галоўную тэму сваёй творчасьці. Усе астатнія тэмы маёй ігаэзіі былі трошкі другарадныя ў параўнаньні з гэтай. I натураль-
на, што павінен быў прайсьці нейкі час, каб я зразумеў і самога сябе і адчуў, пра што я яшчэ магу пісаць як асоба, як паэт.
Дарэчы, ідэя абароныроднае мовы ў навачаснай паэзіі, я бачу, выраджаецца. I гэта заканамерна, што яна ўжо набіла аскоміну і маладзейшыя паэты пішуць на гэтую тэму ня тое што іранічна, а фарсава. Гэтак паэзія апярэджвае жыцьцё. У нейкага бумбамлітаўца ёсьць твор — наказ Гіла Нілевіча Толіку, які пачынаецца так: Любі, Толік, мову, любі, тваю маць...
Былі таксама й чыста эканамічнага характару перашкоды. Я пераехаў у Вільню, у Вільні тады быў дзікі капіталізм. Я ня бачыў магчымасьці зарабіць грошы на сваім прафэсіяналізме як рэдактар, як паэт, як творца, а змушаны быў карміць сям’ю, яна ў мяне немалая — дзьве дачкі, жонка, усе беспрацоўныя.
Пачынаючы зь мінулага году я стаў рэдактарам тутэйшай беларускай газэты «Рунь», заняўся беларускім кнігавыданьнем. Таксама пачалі пісацца вершы новага пляну. Між іншым, мне вельмі лёгка пісаць, калі я пішу не ад свайго ўласнага імя, а ад тых асобаў, якіх выдумляю.
Калі казаць пра натхненьне, якое не прыходзіць, або пра патрэбу замест вершаў зарабляць грошы на пражыцьцё, — гэта ўсё можа вытлумачыць змаўканьне асобнага чалавека, які перастаў быць паэтам. Але гэтым нельга растлумачыць зьявы. Калі казаць пра тое, што ў юнацтве шмат хто піша вершы, але са сталасьцю перастае, — гэта таксама не тлумачыць
зьявы, бо гутарка ідзе пра прафэсійных паэтаў, якія пераканаліся ва ўласным пакліканьні і атрымалі пацьверджаньне гэтага ад чытачоў. Ставіць пад сумнеў сапраўднасьць гэтых паэтаў таксама не выпадае, бо іхныя вершы дагэтуль чытаюцца, цытуюцца і сьпяваюцца. Апошняе яшчэ раз пацьвярджае такую зьяву, як паэзія пакаленьня. Вершы апытаных мною паэтаў сталі песьнямі Касі Камоцкай.
Кася Камоцкая: Напэўна, як сказаў Глёбус, вершы пішуцца ў маладосьці. Напэўна, яны ўжо не адчуваюць сябе такімі дастаткова маладымі. Але я лічу; што зараз зусім непаэтычны час, і вершаў ня піша амаль ніхто. Мне вельмі шкада, што ня піша Тацяна Сапач. Я думаю, гэта зьвязана з ты.м, што яна цяпер жыве ў Вільні, у Літве. Вельмі шкада, што ня піша Сыс, што ня піша Глёбус. Тэксты цяперашніх маладых ня йдуць, на жаль, ні ў якое параўнаньне з тым, што было напісанараней: і як вершы, і — адмыслова для мяне — як тэксты.
Найбольш верагодным з усіх вытлумачэньняў асабіста мне ўяўляецца тое, што Алег Мінкін сказаў пра страту адраджэнскага ідэалу. Нашыя паэты кінулі пісаць вершы менавіта ў часы атрыманьня краінай незалежнасьці, калі над парлямэнтам залунаў бел-чырвонабелы сьцяг. Ідэал палітызаваўся і зьдзейсьніўся, г. зн., прапаў. I паэты, якія высьпельвалі яго на працягу 1980-х, адчулі, што ім няма пра што пісаць. Выходзіць, яны таксама палітызаваліся. Выходзіць, палітызавалася самая энэргія, якой яны напаўнялі свае вершы пра
каханьне, пра сьмерць і пра чорную котку, якая танчыць на кухонным стале.
Так закончылася гісторыя паэтычнага пакаленьня. Аднак, ніхто зь яе ўдзельнікаў не пакідае спадзеву.
этэр 16 траўня 1999 г.
Панарская бітва (1831)
Адкрыцьцё адбылося надоечы на ўскрайку Вільні, у Панарскіх гарах. Тут на невялікіх каталіцкіх могілках ў 1991 годзе мы пахавалі віленскую пісьменьніцу-мэмуарыстку Зоську Верас, а сёньня вырашылі разам са шваграм адведаць яе магілу. Пакуль швагра разглядаў надпісы на помніках самых розных часоў, маю ўвагу прыцягнуў немалы гранітны куб, перакулены дагары нагамі. Надпісы давялося чытаць, нахіліўшы галаву. Помнік належаў штабскапітану і ад’ютанту рэзэрвовага корпусу войскаў Ягору Васілевічу Сьвечыну. Абставіны ягонае гібелі ўразілі настолькі моцна, што я паклікаў швагру, і мы прачыталі разам: «Убнт у подошвы сей горы в сраженнн 7 нюня 1831 года, где русскня войска разбнлн мятежнпков, понеся потерю в 364 человека». На фоне бязьлюдных, вясковых з выгляду могілак, разьмешчаных на высокай, густа зарослай лесам гары, інфармацыя пра пабоішча зь неверагоднымі чалавечымі стратамі выглядала атворам
у прадоньне гістарычнага часу, у космас мінуўшчыны. «А што гэта было за паўстаньне?» — спытаўся швагра. Я пачаў распавядаць, адчуваючы, наколькі мне бракуе фактаў, і як няпроста ўвязаць іх ва ўцямную карціну. Пасьля кожнага слова можна было ставіць пытальнік. Стала зразумела, што вырашальнае ў нашым нацыянальным лёсе антырасейскае паўстаньне 1831 году, у адрозьненьне ад паўстаньняў Касьцюшкі або Каліноўскага, ніякім чынам не ўпісанае ў беларускі культурны кантэкст 20 стагодзьдзя. Такія высновы звычайна робяцца балюча, калі ўявіш сабе сотні і тысячы жыцьцяў, пакладзеных тады дзеля будучыні. Асабліва калі зусім выпадкова трапляеш да помніка, на якім стаіць лічба 364. 364 акупанты. Колькі палегла паўстанцаў, ніхто ўжо не даведаецца ніколі.
Але два словы пра помнік. Расейскі гранітны куб патрапіў на каталіцкія могілкі адкульсьці з падножжа гары, дзе, відавочна, стаяў асобным мэмарыяльным знакам. Хутчэй за ўсё, яго зацягнулі наверх дзеля якаснага матэрыялу, зь якога нехта меркаваў або мяркуе зрабіць новыя помнікі. Пакуль жа ён проста валяецца сярод магіл. Пройдзе яшчэ крыху часу, і зьнікне з твару зямлі апошняе сьведчаньне найбуйнейшай, як мы высьветлім пасьля, бітвы беларускіх паўстанцаў з расейскім акупацыйным войскам 1831 году.
Чаму такое магчыма ў сёньняшняй Літве, дзе зь піетэтам ставяцца да памятак мінуўшчыны? Таму, што гэтае паўстаньне не займае ў этнічнай літоўскай гісторыі якога-кольвек заўваж-
нага месца. Палякам помнік не патрэбны, бо гэта помнік ворага. Мясцовыя расейцы ўшаноўваюць свае мэмарыялы, зьвязаныя з гонарам, а не з пакаяньнем. Беларусы толькі часам выпадкова натыкаюцца на памяткі свае гісторыі ў гэтых мясьцінах, як мы са шваграм. I тады зьяўляецца падстава ўзгадаць —• што гэта было за паўстаньне, і ўва што яно абышлося нашай культуры.
Сяргей Харэўскі:
Вайна 1831 году дзеліць гісторыю нашае культуры на «да» і «пасьля». «Да» існавалі ўнівэрсытэт, кляштары, магнацкія рэзыдэнцыі, пры якіх былі калегіюмы, школы, бібліятэкі, тэатры, музэі, шпіталі... «Пасьля» ўсяго гэтага ня стала. Засталася дата — 1831 год, і пытаньні. Першае зь іх — як называць тую вайну?
У Польшчы яе называюць Лістападаўскім паўстаньнем, маючы на ўвазе лістапад 1830 году. У Беларусі яна пачалася толькі ў сакавіку 1831-га, а скончылася ў 1833-м. Палякі змагаліся за сваю канстытуцыю й дзяржаўнасьць. Яны мелі аўтаномію, сэйм і нават войска... Беларусы ня мелі нічога і змагаліся «за нашу і вашу свабоду»... Старырасейскі слоўнік Бракгаўза спасылаецца на кнігу нейкага Пузырэўскага «Польская вайна 1831»... Гэтак яна і ўвайшла ў эўрапейскую гісторыю. Чужая вайна...Але кроў была наша. Атрымалася, што беларусы падарылі тую вайну палякам, якія пасьпелі эміграваць, французам, супраць якіх Расея не адправіла тады войскі, Каўказу, зь
якога тыя войскі таксама былі адцягнутыя ў наш край. Беларусы сталі героямі... Безь перамогі, бяз славы, без імёнаў.
Паспрабуем усё ж пэрсаніфікаваць ваііну 1831 году. Сёньня б тых змагароў назвалі інтэлігентамі. Прафэсар Яўхім Лялевель, філёляг і гісторык, колішні загадчык катэдры ў Віленскім унівэрсытэце, стаў ідэйным правадыром для паўстанцкай моладзі. Уся культурная эліта Беларусі спрычынілася да вайны. Адныя яе рыхтавалі і былі сасланыя крыху раней, другія ў эміграцыі зьбіралі апошнія сілы й алошнія грошы, трэція біліся са зброяй у руках... Кампазытары Агінскі і Абрамовіч, вучоныя Балінскі й Дамейка, літаратары Ходзька і Гарэцкі, мастакі Сухадольскі іДмахоўскі, ды шмат, шмат іншых... Хто стаў героем? Паэтка й зьбіральніца беларускага фальклёру, дваццаціпяцігадовая графіня Эмілія Плятэр камандавала паўстанцамі. Міхал Валовіч, малады філёзаф і эканаміст, студэнт Лялевеля, браў у ваііне чынны ўдзел, эміграваў у Парыж, тэарэтычна абгрунтаваў адмену прыгону і стварэньне Беларуска-Літоўскай рэспублікі. У сакавіку 1833 году вярнуўся нелегальна ў Беларусь. Вёў агітацыю на Слонімшчыне й Навагарадчыне, стварыў партызанскі сялянскі атрад. Напрыканцы траўня атрад разьбілі. Гэта быў апошні, трагічны акорд вайны. Валовіч ва ўзросьце 27 гадоў быў павешаны. Дзьве згаслыя зоркі — дзяўчына й хлапец...
Дзе ж слава? Адам Міцкевіч прысьвяціў падзеям тае вайны сваю паэму «Дзяды». Магут-
гіым творам, зьвязаным з вайною, стаў палянэз «Разьвітаньне з Радзімаю» Агінскага, напісаны ў 1831 годзе. Сусьветная клясыка... Большага ў беларускай культуры пра тыя падзеі не сказана й дасёньня. Напачатку 20 стагодзьдзя «Наша Ніва» згадала аднаго з натхняльнікаў таго вызвольнага руху, Сымона Канарскага, расстралянага ў Вільні. А зусім нядаўна скульптар Павал Лук стварыў невялікі барэльеф у гонар Эміліі Плятэр. Колькі словаў у кнігах Мальдзіса,Александровіча, Тарасава... Вось, бадай, і ўсё.