• Часопісы
  • Вострая Брама  Сяргей Дубавец

    Вострая Брама

    Сяргей Дубавец

    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 520с.
    2005
    108.8 МБ
    Выбар імя — гэта важны акт, у якім сыходзяцца традыцыі, густы і астральная энэргія. Калі ж над народам пануе абмежаваны загсаўскі прэйскурант, для выбару амаль не застаецца месца. На гэтай абмежаванай прасторы мы поўнімся крытыцызмам да імёнаў сваіх суайчыньнікаў і да імя самое нашае краіны Беларусі.
    Некалькі нумароў запар у «Нашай Ніве» друкуюцца лісты беларусяборцаў. Маўляў, кепскае імя нашай краіны фатальна навісла над ейным лёсам і не дае ёй вылузацца, стаць напоўніцу самастойнай і самавітай. Адзін чытач прапануе называцца Крывіяй, другі — Літвой. Абодва падтрымваюць адзін аднаго ў крытыцы імя Беларусь, але ў выбары альтэрнатывы разыходзяцца. Маўляў, Крывія сымбалізуе толькі паганскую веру, а Літва — хрысьціянскую. Трэці чытач, якому таксама недаспадобы Беларусь, адмаўляе Крывію, бо ён гомельскі, г.зн. радзіміч, і ганарыцца ўласнай рода-племянной традыцыяй. Я думаю, прыгожая магла б атрымацца назва — Рэспубліка Радзіма...
    Чацьверты прапануе, каб ня блытацца зь Літвой-Летувой, называцца Вялікалітвой. Пяты чытач ужо ня піша, а тэлефануе мне ў рэдакцыю і кажа, што пасьля ўсіх гэтых прапановаў у яго ня толькі ўсё пераблыталася ў галаве, але й паплыла трывалая глеба пад нагамі. Маўляў, справа, дзеля якой жывеш і выстойваеш у супрацьстаяньні з антыбеларускімі ўладамі, пачынае рассыпацца на мноства часьцінак. I калі ўжо на тое пайшло, яму зручней называцца, як ягоная вясковая бабка — тутэйшым, самым мудрым і па-філязофску глыбокім сялянскім імем, ад канкрэтнага месца на зямлі — тут. Вось толькі ў горадзе гэтага «тут» няма, не намацваецца...
    Парадокс у тым, што ўсе нашыя чытачы маюць рацыю. I наконт Беларусі, і наконт Крывіі зь Літвой, і наконт Тут. Усе іхныя прапановы сто разоў гістарычна апраўданыя і вартыя
    ўвагі. Адно, што выбар гэтых людзей, якія сыходзяцца ў справядлівай крытыцы імя Беларусь, разводзіць іх у розныя бакі. Ён іх не злучае, а разьядноўвае. Бо крывіч ніколі не захоча звацца ліцьвінам або тутэйшым, і наадварот. I чым далей будзе працягвацца дыскусія, тым болып непераадольны будзе вырастаць паміж імі бар’ер. Досьвед у гэтым сэнсе ў нас ёсьць. Гэта расколатая беларуская эміграцыя, якая паглыбіла свае разыходжаньні ў выбары назвы краіны на раскол канфэсійны, партыйны і ўсялякі іншы. Прымірэньне ў большасьці выпадкаў аказалася немагчымым.
    А між тым якраз беларушчына сёньня — адзінае, што дазваляе ідэнтыфікаваць і аб’яднаць супраць русіфікацыі і крывічоў, і ліцьвінаў, і радзімічаў, і тутэйшых. Уявім сабе «Нашу Ніву» як літоўскую або ліцьвінскую газэту; ці напісаў бы ў яе крывіч або які-небудзь яцьвяг — як у сваю, прычым адначасова сваю для ўсіх? Сумнеўна. Таму выбар у гэтай справе пралягае не паміж альтэрнатыўнымі назвамі, а паміж яднаньнем і расколам.
    Назва краіны можа быць зьмененая ў часы ўсенароднага ўздыму і прыходу да ўлады нацыянальных сілаў, або ў часы, калі нармальная ўлада стабілізуе сытуацыю ў краіне. Скажам, крывіцкая партыя пераможа на выбарах ліцьвінскую — і Беларусь стане называцца Крывіяй. Але гэтага ня здарыцца сёньня. Сёньня антыбеларускі і антыдэмакратычны рэжым, які заняў пасад краіны, будзе назіраць за спрэчкаю крывічоў зь ліцьвінамі, і цешыцца
    тым, што іхны адзіны сьцяг разьдзёрты на дробныя кавалкі няісных дзяржаваў.
    Як ні круці, а зьмена назвы не выглядае сёньня панацэяй для Беларусі. Можа быць, у нашае агульнае маткі і сапраўды ня тое імя. Але на іншае яна нам не адгукнецца.
    этэр 5 красавіка 1998 г.
    Крыху нянавісьці для паўнаты жыцьця
    23 сакавіка мне давялося высадзіцца зь віленскага боінгу ў бясконцыя калідоры лёнданскага аэрапорту Гітроў і паспрабаваць адчуць самога сябе пэрсанажам чытаных у далёкім дзяцінстве кніг. Даўно, хоць і завочна знаёмы горад абяцаў заваражыць.
    Праўда, што толку ад эўфарыі, калі ты адзін у чужой краіне, а тваё веданьне мовы абмяжоўваецца не заўсёды зразумелымі фразамі з рэпэртуару папулярных некалі рок-гуртоў. Паралельна я прывез у сабе яшчэ некалькі іпастасяў — разбуральніка ўласных стэрэатыпаў і, на ўсялякі выпадак, турыста. Зрэшты, апошні так і не разьвіўся ўва мне, бо ўсе прыкметнасьці, якімі толькі можна ўразіцца ў сьвеце, я ўжо даўно сабе ўявіў і, наколькі мог, уразіўся. А папярэднія вандроўкі ці то ў Будапэшт, ці то ў Прагу пераканалі, што таго ўяўнага ўражаньня бывае дастаткова, каб не ўзьнікала па-
    трэбы ўражвацца зноў. Забягаючы наперад, скажу, што знакамітыя Біг-Бэн пры парлямэнце і Букінгемскі каралеўскі палац не разбурылі майго досьведу.
    Сапраўдных моцных уражаньняў, перажытых увачавідкі падчас вандровак у сталіцы сьвету, у мяне ня так і шмат. Гэта першае наведваньне Варшавы, фактычна, першы выезд «за мяжу». Гэта вугорскі парлямэнт, пасьля якога ўжывую ўражвацца архітэктурай мне ўжо здаецца немагчымым. Нарэшце, гэта flyHaft у Будапэшце. Хто зь дзяцінства ня чуў ад бабулі даўніх беларускіх песень пра Дунай і хто не сьпяваў гэтых песень сам, той ніколі не зразумее, што ў ім пры выглядзе гэтай культавай беларускай ракі зварухнулася штосьці спаконвечнае.
    У параўнаньні з Дунаем Тэмза — рака будзённая і нецікавая. Зрэшты і сам Лёндан — гэта вялікі быт. Словам, турыст, які памёр ува мне ўжо на ўваходзе ў тутэйшую падземку, underground, так болей ні разу і не падаў прыкметаў жыцьця.
    Што праўда, і разбуральнік уласных стэрэатыпаў за ўвесь тыдзень знаходжаньня нічога не разбурыў. Я нават склаў для сябе такую формулу: у Лёндане нічога ня ўразіла, але нічога й не расчаравала. Магчыма, гэта найлепшая характарыстыка для гораду, які адзін мой сябра называе ідэальным горадам для жыцьця.
    Такім чынам, я праяжджаў свой бясконцы андэграўндавы шлях пад дзесяцімільённай сталіцай сьвету і амаль фізычна ператвараўся ў іншага чалавека, зусім не таго, чые іпастасі
    прыхапіў з сабою. Сярод грыбатых нэграў, цемнаскурых індусаў, касавокіх карэйцаў і самых неверагодных мяшанцаў, паміж якіх традыцыйны ангелец або проста белы складае яўную меншыню, я без асаблівае ахвоты намацваў ролю Таго-хто-раскажа. Гэта значыць, чалавека, якому трэба будзе нешта распавядаць пасьля вяртаньня дахаты. А паколькі цікавяць мяне найперш патаемныя пачуцьці, то мне належала хутчэй ствараць стэрэатыпы, чым разбураЦь іх.
    Выйшаўшы зь цягніка ў лёнданскім раёне Фінчлі, дзе няма дому, вышэйшага за тры паверхі, я адразу знайшоў на станцыйнай схеме беларускі дамок — Марыян-хаўс. Дарога была недалёкай, пачыналася шарая гадзіна, а разам зь ёй дожджык. Вакол усё квітнела — цэлае мора самай неверагоднай расьліннасьці. У Марыян-хаўсе нікога не было, і я, пакінуўшы рэчы, адправіўся шукаць свае параўнаньні.
    Штосьці тут нагадала мне Друскенікі з майго дзяцінства, або нават родны Мазыр — таксама зь дзяцінства. Калі там яшчэ былі доўгія вулкі невялікіх дамкоў. Дамкі ўтваралі надзвычай цёплыя краявіды на высокіх узгорках па беразе Прыпяці. Пасьля іх зьнесьлі разам з узгоркамі. Памятаю, у апраўданьне зносу кіраўнік мясцовага аддзяленьня таварыства аховы помнікаў БССР у сярэдзіне 80-х назваў гэтыя дамкі «жыдоўскімі клапоўнікамі». У Лёндане, дарэчы, таксама зносяць, але зносяць банальныя дзевяціпавярховікі з «лоджыямі» і «гастраномам» на першым паверсе — тое, што па беларускіх мерках увасабляе сабою сучасны
    горад, і што ў нас прыйшло на зьмену мазырскім «клапоўнікам». Цяпер у Мазыры няма мясьцінаў майго дзяцінства. Як амаль няма іх і ў Менску. Затое раз-пораз я знаходжу іх то ў Вільні, то ў Празе, то вось цяпер у Лёндане.
    Па прыезьдзе ў мяне абавязкова спытаюць: што такое Лёндан, і таму я прыдумляю яшчэ адну формулу: у кожнага з нас у розных гарадах ёсьць свае блізкія мясьціны. Дык вось Лёндан увесь складаецца зь менавіта такіх тваіх мясьцінаў.
    А яшчэ, каб уявіць сабе Лёндан, можна ўзяць улюбёную старую Вільню, памножыць яе ў пяцьдзясят разоў, чыста мэханічна скласьці гэта ўсё ў адно — і атрымаецца сталіца сьвету, якую цалкам можна назваць Лёнданам. Ніякае цэнтрычнае структуры не існуе, бо ў ангельскай сталіцы не адшукваецца цэнтар. Ёсьць бясконцыя пляцы з прыкметамі цэнтру, але які зь іх цэнтральнейшы — ня скажаш. На Оксфард-стрыт я спытаўся ў свайго правадніка Ігара — ці гэта іхны Ленінскі праспэкт? Ён пачухаў патыліцу і сказаў: ну, увогуле не зусім, але, калі хочаш так лічыць...
    Чыста прагматычна я магу патлумачыць гэтую ўтульнасьць старасьцю — цэглы, дрэва, мэталу. Гэта ў даросласьці мы кажам, што, напрыклад, кватэра несучасная, а ў дзяцінстве для нас гэта бабуліна кватэра, у якой адбыліся ўсе нашыя на ўсё жыцьцё дарагія адкрыцьці. Сапраўды, як файна вяртацца з працы ў кватэру, дзе ты некалі слухаў бабуліну казку. Хто ў нас можа пахваліцца такім адчуваньнем? Хіба адзінкі. У Лёндане гэтым адчуваньнем прасяк-
    нуты ўвесь горад. I нікому ня прыйдзе ў галаву замяніць высьлізганыя за сто гадоў драўляныя парэнчы ў старым пабе на-новыя — мэталічныя ці плястыкавыя. Калі й заменяць, дык так, што ніхто не заўважыць розьніцы.
    Часам мне думалася, што гэта чыста беларускія адчуваньні. Наша гісторыя дваццатага стагодзьдзя ператварае нас у закладнікаў чужых краінаў і гарадоў, якія для нас вельмі хутка робяцца роднымі. Тады як свае гарады за жыцьцё аднаго пакаленьня страчваюць усе згадкі пра ягонае дзяцінства.
    У Фінчлі, у беларускай Скарынаўскай бібліятэцы пануе гэтая самая старасьць і несучаснасьць. Тут музэйная, належна захаваная беларушчына не мадэрнізуецца, а проста застаецца. У адрозьненьне ад Беларусі, дзе ўсё беларускае нібыта кожнага разу ствараецца нанова. Тут ніколі не падумаеш пра тое, ці добры ў нас герб, сьцяг, або нацыянальны гімн. Або ўрэшце — ці добрае імя ў нашай краіны, пра што ў Беларусі дэбатуюць сёньня патрыёты. Тут, у Лёндане, разумееш і яшчэ адзін сэнс недатыкальнасьці і каштоўнасьці старога — яно належала іншаму пакаленьню. Гэты бээнэраўскі пашпарт належаў Янку Чарапуку, а гэтая гулагаўская кашуля — Ларысе Геніюш...
    У выніку простыя рэчы выглядаюць, як сьвятыні. А можа, гэта таму, што захоўвае іх сьвятар і тутэйшы гаспадар айцец Аляксандар Надсан. Ці таму, што ўсё гэта дзеецца ў Лёндане. I квіток на тутэйшую падземку з датай 25 сакавіка 1998-га году, набыты ў дзень 80-х угодкаў БНР, становіцца рэліквіяй ужо ў маёй кішэні...
    У часе дзясятка сустрэчаў у розных ангельскіх арганізацыях, калі гаворка ішла пра Беларусь, даводзілася разьвітвацца з сваімі прыжывальнымі адчуваньнямі роднасьці і вяртацца ня тое што ў рэальнасьць, а ў гіпэррэальнасьць. Тут сапраўды ніхто нічога толкам ня ведае пра Беларусь, і можна пачуць самыя неверагодныя гіпотэзы.