Вострая Брама
Сяргей Дубавец
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 520с.
2005
За круглым сталом у BBC абгаворваліся магчымасьці адкрыцьця беларускай службы гэтай радыёстанцыі. Ангельскі кіраўнік заўважыў, што, мабыць, найлепей, каб такая служба вяшчала па-расейску. Купка беларускіх падарожнікаў з апазыцыйнага парлямэнту 13 скліканьня жыва падтрымала такую ідэю. Падумалася, што ангельскія таварышы нядрэнна ведаюць моўную сытуацыю ў Беларусі. Няйначай, з папярэдніх сустрэчаў зь беларускімі апазыцыянэрамі.
Вінцук Вячорка на тое заўважыў, што расейская мова тут як мінімум зашкодзіць BBC у ягонай радыйнай палітыцы. Слухач, які прызвычаіўся ў караткахвалевым шумавіньні знаходзіць беларускую «Свабоду» або Радыё Ватыкан паводле моўнага сыгналу, проста ня вылучыць расейскамоўную беларускую службу BBC сярод расейскіх галасоў. Усе мусілі пагадзіцца з такой нечаканай дасьведчанасьцю прысутнага суразмоўцы.
W & &
Спрабуючы сёньня ў думках ад’ехаць назад у ангельскую сталіцу, я згадваю адно, можа быць, самае істотнае назіраньне. Я нават магу
сказаць, што гэтым разам адчуў, зразумеў, што такое Захад, што прымушае гаварыць пра яго і не вяртацца зь яго маіх землякоў. Усе вонкавыя параўнаньні, дабрабыт і бытавая ўладкаванасьць — справы ўрэшце дзясятыя. Галоўнае, як правіла, не называецца, бо гучала б выклікам шматпакутнай Бацькаўшчыне.
Я блукаў па Лёндане, заходзіў у пабы і крамы — і чагосьці там не знаходзіў. Чагосьці ненамацвальнага. I, урэшце, я зразумеў. Там няма нянавісьці. Такой звыклай, усеагульнай і беспрычыннай, абавязковай і незаўважнай, якая нібы працяла нашую плоць і кроў.
Звычайна ў такіх развагах баісься заходзіць далёка, каб не будзіць ліха, каб не назваць таго, чаго не павінна быць, і што магло б адно ад тваіх развагаў матэрыялізавацца. Словам, каб не сурочыць. Але гэтым разам я дазволіў сабе разважаць.
Нянавісьць (я шукаў нейкага іншага слова, але гэта менавіта нянавісьць) — падспудная, падсардэчная ношка, зь якой мы жывем, як з глыбока схаванаю хваробай. Менавіта яна ўсеагульная і галоўная прычына крыўд і бед нашага грамадзкага бытнаваньня, у аснове якога ляжыць патрэба «зашчыміць бліжняга свайго». Дробная сацыяльна-бытавая нянавісьць ляжыць у падмурку нерэлігійнасьці беларусаў, бо рэлігійнасьць мусіла б грунтавацца на любові. Урэшце, менавіта нянавісьць рухала электаратам, які абраў на пасаду першага прэзыдэнта такога чалавека. Гэта была нянавісьць да сувэрэнітэту, да начальніка-кебіча, да суседа... урэшце, да сябе. Кажуць, нянавісьць — другі
бок любові. Магчыма. Толькі наш мэдаль яшчэ не паварочваўся тым другім бокам.
Далібог, мне ніколі б не захацелася пра гэта казаць, і я, можа, першы кінуўся б пераконваць заежджага назіральніка ў адваротным. Бо нянавісьць — нябачная, яна тое, што мы імкнемся неяк ігнараваць, на чым імкнемся не засяроджваць увагі, што імкнемся лічыць за выпадковасьць. Але як інакш мне растлумачыць, што такое Лёндан, калі, на маю думку, менавіта ў тым яго першае і галоўнае адрозьненьне ад нашага Менску, што там яе няма, і што мой душэўны камфорт-дыскамфорт там увесь час парушаўся яе недахопам. Для «паўнаты жыцьця» мне адчувальна не ставала яе.
Магчыма, неўсьвядомленая бытавая нянавісьць у нас ёсьць, а ў іх яе няма з-за таго, што ў іх даўно не было войнаў і ніколі не было калектывізацыі? Толькі і прычыны мяне сёньня ня надта цікавяць. Урэшце, нянавісьць — гэта й ёсьць самая галоўная прычына таго, што наш чалавек прызнае абсалютныя перавагі заходняга ладу жыцьця, але пры гэтым усімі сіламі трымаецца за савок, за калгасы, за савецкую атрыбутыку, за рынкавы сацыялізм з праваслаўным атэізмам. Каго ён у гэтым выпадку ненавідзіць, думаю, тлумачыць ня трэба.
этэр 7 чэрвеня 1998 г.
Сьвятло, зашыфраванае ў смузе
У цэнтральнай частцы Вашынгтону на скрыжаваньні P-street і 22-й вуліцы стаіць помнік Тарасу Шаўчэнку, на якім я прачытаў словы ўкраінскага песьняра:
...КОЛН
мн діждемося Вашннгтона з новнм і праведннм законом? А діждемось такн колнсь!
У сквэры пры помніку на лаўцы дзень і ноч ляжыць бяздомны чорны чалавек. Ён не чакае Вашынгтона са справядлівым законам. Яму, мабыць, і так добра. Бяздомнасьць — ягонае крэда, яна ня кара, а выбар. А вось Украіна, якая клікала амэрыканца вуснамі свайго кабзара ажно ў 1857 годзе, усё яшчэ чакае. I перад новымі прэзыдэнцкімі выбарамі, якія адбудуцца праз год, тусуе ўсё тую ж зацёртую калоду яшчэ савецкай намэнклятуры, у якой Вашынгтона няма. Што да мяне, дык прачытваю я ў словах Тараса Шаўчэнкі пра сваё, пра Беларусь. «Калі МЫ дажджэмася Вашынгтона»?
Вашынгтон надзвычай, без усялякай меры зялёны горад, дзе паўсюль шум аўто мяшаецца з птушынымі галасамі. Вуліцы тут нагадваюць пра Лёндан, а дзікія паркі, лагчыны й яры прымушаюць ня верыць, што ты — на зварот-
ным баку Зямлі, а ня дзе-небудзь у Віленскім нагорным парку ці ў Мазыры. Асабліва калі сярод гэтай зеляніны цябе засьпее навальніца зь перунамі і зусім ліпеньская, як па-нашаму, зьліва.
Якраз пад такой навальніцай мы з калегамі выйшлі з лагчыны да праваслаўнай царквы. Вашынгтонская руская царква — ляпідарнае збудаваньне, у якім вісяць ляпідарныя абразы, няма ані кроплі пазалоты або звыклых у нас карункаў, і служба вядзецца па-ангельску, дакладней, па-амэрыканску, бо ўсе сьпяваюць, ледзьве не прытанцоўваючы, як у большасьці пратэстанцкіх сьвятыняў ЗША. Калега-журналістка, расейка з Джамбулу, які цяпер называецца Тараз, нават паставіла сьвечку, чым выклікала ў астатніх лёгкую пашану. Увечары за агульным сталом яна прызналася, што паставіла сьвечку за Лукашэнку, якога вельмі любіць. Я стаў драматычна распавядаць пра тое, што ў нас стагнацыя, ёсьць палітычныя вязьні, і вельмі цяжка выжываць незалежным газэтам. А Лукашэнка — гэта такі дракон, якому, як у вядомым фільме, рана ці позна зьнясуць галаву. На гэта расейка, не зьміргнуўшы вокам, сказала: падарыце мне здымак вашага дракончыка!.. Напэўна, гэта сапраўды была любоў. Але я ня стаў ёй патакаць і заўважыў: толькі наўзамен на здымак вашага Назарбаева. Журналістка скрывілася.
Гэтак міжволі ў Вашынгтоне мне давялося патрапіць у эпіцэнтар страсьцей і парадоксаў так званага СНГ. Казахі распавядалі пра валюнтарыста Назарбаева, малдаваны — пра ты-
распальскага стагнатара Сьмірнова. Сытуацыя з Прыднястроўем замарожаная гэтаксама, як і з далучэньнем Малдовы да Румыніі. На прыднястроўскім купоне ў 500 рублёў — палкаводзец Сувораў. Малдаўскую мову ў Тыраспалі на лацінку не перавялі. У астатняй Малдове ўжо 10 гадоў, як перавялі, і называюць румынскай.
Адкат у савецкія часы з рознай хуткасьцю адбываецца ва ўсіх краінах СНГ. Толькі нідзе, акрамя нас, ён ня стаў афіцыйным курсам кіраўніцтва краіны. Скончыліся фэерыі ўсталяваньня сувэрэнітэтаў і для нацыяў, што выбраліся ў сьвет, настаў час ставіць наступную мэту. Літоўцы сказалі — у НАТО, мы — назад у СССР, іншыя топчуцца на месцы. Краіны нібы апусьцілі ветразі і дрэйфуюць у чаканьні наступнага парыву — або ўнутранага, або вонкавага. Зьдзіўляе, наколькі пабляклі паўсюль шыхты палітычных фаварытаў. Гэта ўжо ня 1991 год. Вашынгтон з новым і праведным законам не прыйшоў і на гэты раз.
'к'к'к
Мядзяны Вашынгтон, зялёны ад часу, скача па горадзе свайго імя на кані ў натуральную велічыню. Сталіца ЗША літаральна заселеная помнікамі. Постаць нашага земляка Касьцюшкі ўзьведзеная ад імя польскага народу на плошчы перад Белым домам. А ў мэмарыяле Касьцюшкавага сябра Джэфэрсана, які, няслушна прачытаўшы слова «Lithuania», называў Беларусь Вялікім Княствам Сіліцыяніяй, мне хочацца думаць, што ягоная трохмэтровая постаць увасабляе і нашую гісторыю. Магчы-
ма, гэта тое знаёмае пачуцьцё прыжывалы, калі даведзенае да ладу чужое вельмі хутка становіцца сваім, блізкім, бо сапраўднае сваё — занядбанае. Зь іншага боку, хіба амэрыканцы на этапах гісторыі ўяўлялі свой шлях так ясна, як гэта бачыцца здалечыні сёньня? Дык, можа, і ў нашай смузе зашыфраванае нейкае будучае прасьвятленьне?
На жаль, гэта толькі допуск. Розьніца паміж намі сёньня і імі 200 гадоў назад болыпая, чым падабенства. У Амэрыцы тады сабраліся мужныя й валявыя людзі, бо іншымі й не маглі быць першыя эмігранты. Яны сабраліся і сталі вырашаць, якую ім збудаваць краіну. 200 гадоў таму на іх ня ціснуў цяжар застарэлых праблем. I адно, чаго яны імкнуліся пазьбегнуць з эўрапейскіх стандартаў — гэта тыраніі. Вось чаму Вашынгтон ня стаў каралём, а стаў першым прэзыдэнтам. Валявыя людзі прыдумалі такую сыстэму, якая дазволіла іхнай канстытуцыі праз 200 гадоў стаць самай старой у сьвеце.
***
Цыкляпічныя помнікі Джэфэрсану і Лінкальну — гэта выключэньне. Амэрыканцы звычайна ставяць сваіх бронзавых герояў у натуральны чалавечы памер. Духу імпэрскасьці я ў Вашынгтоне не адчуў нідзе, хоць і гатовы згадзіцца з выказваньнем, што гэты горад валадарыць у сьвеце. Праўда, на кожнае сьцьверджаньне тут існуе мноства контраргумэнтаў, a побач з сусьветным панаваньнем стала прысутнічае і комплекс віны.
У гэтым сэнсе цікава было разглядаць мэмарыял салдатам віетнамскай вайны. Вайну, якую тут называюць непатрэбнай, Амэрыка вяла з 1959 да 1975 году. Нехта за гэты час пасьпеў нарадзіцца і скончыць школу. ЗША страцілі ў Віетнаме 158 тысяч салдат. Іх імёны выбітыя на чорнай мармуровай сьцяне. Побач — тры бронзавыя ваякі пасьля цяжкога бою. Скульптурная група — у чалавечы рост. На тварах — разгубленасьць, страх, ярасьць. Геройства няма. Я праходжу сярод тысяч людзей, якія аглядаюць мэмарыял, і думаю пра аўганскую вайну. Ідэолягі ў Беларусі сутыкнуліся зь няпростай праблемай: што мусяць увасабляць помнікі палеглым салдатам-аўганцам. Так ці інакш, ідэолягі шукалі, імкнуліся выснаваць сэнс той вайны, у якой ніякага сэнсу не было. Урэшце ў цэнтры Менску паставілі праваслаўную капліцу і анёла. Вельмі спрэчнае рашэньне, як, зрэшты, і любое іншае ў гэтай справе. Амэрыканцы, перад якімі стаяла падобная задача, пазьбеглі прывязкі да рэлігіі, хоць мелі на тое болей падставаў. У іх усё ж гінулі вернікі, а не камсамольцы. Але галоўнае, чаго пазьбеглі амэрыканцы — гэта гераізацыі сваіх салдатаў. Сваякі і сябры прыходзяць сюды ўшаноўваць памяць блізкіх, якіх урад выкарыстаў у якасьці гарматнага мяса. Для іх гэта помнік вялікай несправядлівасьці, якая часам запаноўвае ў сьвеце. Таму тут проста ня могуць правіць службу сьвятары, сюды ня могуць прыяжджаць перад загсам маладыя, як гэта адбываецца на аналягічным мэмарыяле ў Менску.