• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вуліца Добрай Надзеі  Міхась Андрасюк

    Вуліца Добрай Надзеі

    Міхась Андрасюк

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 304с.
    Мінск 2010
    67.91 МБ
    Чым далей бацька адыходзіў ад рэальнасці, тым часцей маці стала забягаць у касцёл. Раней заходзіла туды за вялікім святам, раз, два разы на год, а зараз бачылі яе там кожны тыдзень, кожны другі дзень, а цяпер і штодзень. Сядала і размаўляла са сваімі святымі. Пра што я не ведаў. Для мяне ўсё было тут новае і незразумелае, і трэба было нерухома сядзець на лаўках, зусім іначай, як у царкоўцы, куды часам трапляў за бабкай Сонькай, і дзе ў чаканні прычасця можна размясціцца па правы бок алтара, побач з мярэжнай перагародкай, што аддзяляе хор ад вернікаў, можна таксама стаіцца з левага, жаночага боку, адразу за дзяўчатамі.
    Калі дзяўчаты ўкленчвалі, іх кароткія спаднічкі ахоплівалі адно тое, што неабходна, а калі пачыналася адбіванне паклонаў, ад дзявочага гардэроба заставаліся няважныя шматочкі. Але грэх зазіраць дзяўчатам пад спадніцы, калі да Вялікадня тры або чатыры дні. I тады, высока задзіраючы галаву, можна было сачыць, як пад купал узлятаюць анёлы, шчыльным вяночкам абводзяць
    архангела Міхала і, прыставіўшы да пульхных вуснаў залатыя трубы, дзьмуць у ягоныя вушы нябеснымі фанфарамі.
    У анёлаў былі кароткія і салідныя ногі. Дзякуючы невядомаму маляру, што захапіўся не антычнымі маэстрамі, а дзіўнай сумессю Рубенса з Пікасо, яны нагадвалі постаццю малога Сашку.
    У касцёле, задзіраючы галаву, я бачыў толькі белую столь, і заставалася глядзець, як маці шэптам размаўляе з невядомымі святымі, і здагадвацца, што гутарка ідзе пра вяртанне бацькі ў ранейшы свет.
    Але каталіцкія святыя не маглі знайсці шлях да душы майго бацькі, бо калі мы вярталіся з касцёла, ён, быццам нічога не здарылася, крочыў з аднаго кута пакоя ў другі кут, паўтараючы адны і тыя словы: “Яшчэ не разгадаліся ўсе загадкі, дрэмлюць яшчэ ў далёкай мінуўшчыне справы, загорнутыя ў чорнае палатно забыцця, і калі зараз не разбудзіць іх, не вывесці пагуляць на свежае паветра, застануцца там назаўсёды”. Аднак, як шукаць шлях у сакрэтны свет, Валодзя не ведаў. Здаралася, пабуджалі яго рухацца ў добрым напрамку размовы з суседзямі. Кожная недаверлівая ўсмешка, поціск плячэй, кожнае насычанае абыякавасцю “можа і быў, хто яго там ведае”, давалі сілу і вызначалі мэту: пакінуць за сабой у гэтых слоўна-мімічных дыялогах апошняе слова, пасля якога няма ўжо ніякай недагаворанасці і сумненняў.
    Ёсць кніжкі, здольныя змяніць калі не гісторыю чалавецтва, то напэўна лёсы паасобных людзей. Гэтая кніжка папалася Валодзю ў рукі вынікам чыстага выпадку. Лістануў адну старонку, другую, трэцюю і, знеахвочаны, ужо адстаўляў яе на паліцу. Выштурхнутая з рук чуйным крылом анёла-ахоўніка, яна шлёпнулася на дыван, раскрылася. 3 фатаграфіі, гарызантальна расцягнутай на падлозе, глядзеў на Валодзю незнаёмы чалавек. Спазіраў уважліва і адважна. Валодзя прысеў на кукішкі, пальцамі крануў твар на фатаграфіі асцярожна, як кранаюць вочы чалавека, памерлага хвілінай раней. Але вочы не закрыліся, яны хацелі жыць і з яшчэ большай увагай
    узіраліся ў Валодзю бліскучымі чорнымі ліхтарыкамі. “Леў Сапега”, бязгучным шэптам прачытаў прозвішча чалавека на фатаграфіі. “Дзе і калі я бачыў такія вочы? Недзе тут, блізка, учора, сёння... Але ж так, у люстэрку іх бачыў!” прыхапіў кніжку і панёсся на сустрэчу з люстрам.
    Валодзя трымаў у руках кніжку і не верыў сваім вачам. Праглынуў яе цягам аднае ночы, з раніцы перачытаў другі раз, вечарам трэці. 3 вечаровай цішыні выразна і рэальна выяўлялася шолахам паперы апошняе адсутнае звяно пакаленняў.
    Мама, спытаў бабку Соньку. А праўда, старэйшая пані Драгабыцкая, ну, маці пана Стасінка, яна з Сапегаў была?
    3 Сапегаў? Сонька паціснула плячыма. А чорт яе ведае. 3 якіхсьці паноў, але як звалі? Можа, Валкавыцкія або Далэнгевічы? А можа і Сапегі, як кажаш. Пад Высокім, цяпер яно за граніцай, трымалі маёнтак. I хутчэй за ўсё небагаты. Стары пан цяляпкаўся часам у госці да дачкі на абдзёртай цялежцы. А конь куды яму да Султана...
    Аднак ва ўяўленні Валодзі скрыпячая цялежка пераўтваралася ў шыкоўную карэту. Бо чалавек, які дасягнуў моцы стваральніка, можа ўсё. Памыляцца і выпраўляць памылкі. Узнагароджваць і караць, а калі з’явіцца капрыз, ён можа сцерці стары быт і пачаць новы, а брычку, даведзеную да непрыдатнага стану, заступіць экіпажам, запрэжаным шасцёркай коней.
    Пад восень конскія капыты пачалі выбіваць новы шлях паміж дваром Драгабыцкіх і Высокім. На пачатку элегантныя карэты бегалі на замак Сапегаў раз на тыдзень, затым два разы, тры. 3 першым снегам карэты пайшлі на спачын, а ў дарогу, штодзённа ўжо, выпраўляліся не менш элегантныя сані. I калі Валодзя напружваў нюх, даходзіў да яго пах конскага поту, і шэсць хамутоў, спятых лейчынамі ў неразлучную еднасць, вырасталі па-над раз’юшанымі грывамі магутнай струной дышля. Востры зімовы вецер, згушчаны,
    сціснуты ў віхуру шпаркімі капытамі, граў на гэтай струне бясконцае “угага”. Вясной пан Драгабыцкі павёў панну Сапяжанку пад вянец, а выезды прыпыніліся, ахінуліся цішынёй і спакоем сямейнага жыцця. Яшчэ некалькі месяцаў Валодзя сачыў за сцежкамі маладой пары, а калі прыйшоў на свет паніч Стасінак, ён вярнуўся да сучасных праблемаў.
    У той дзень, калі Валодзя першы раз спаслаўся на сваіх славутых продкаў Сапегаў, местачкоўцы прапусцілі яго да прылаўка без чаргі.
    Сапегаў ніколі б і ні за што не паставілі ў такую чаргу, сказаў Валодзя і зрабіў накід маёмасці, якая за апошнія месяцы паспела ўзяць пад сябе ладны фрагмент пространі ды разоў у дзесяць павялічыць жывы інвентар.
    Сотні гектараў залатой пшаніцы, кароў тысячы, a курачак-індыкаў, колькі іх? Адзін Гасподзь мог бы пералічыць. Сам замак у Высокім большы за вашу фабрыку. Па той бок засталося ўсё, за граніцай, уздыхнуў і паказаў рукой на пушчу і змоўк.
    Сапегі, кажаце?! I замак большы за фабрыку?! суразмоўцы, як і раней, чухалі патыліцы нібыта ўсур’ёз, хмурылі бровы, але вочы адводзілі ўбок, і з вуснаў і вачэй маленькімі змеямі сплывалі ўсмешкі. 3 часам змеі пачалі пераўтварацца ў цёпла-чорных ластавак спагады, каб, нарэшце, застыць у халодных камянях абыякавасці.
    Ад такіх усмешак дарога дадому выдоўжвалася ў маленькую Галгофу, у шлях пакуты і крыўды. Балючай іголкай даймала шкадаванне за ўсе родавыя браўнінгі, пісталеты, шаблі, у выніку гістарычнай завірухі праваленыя глыбока пад зямлю, адкуль дастаць іх зможа толькі які цуд або чарговая няўдача пані Гісторыі. I цяпер ні застрэліць каго, ні сабе кулю ў лоб пусціць. А хацелася прабіць навылет халоднае сэрца пана Стасінка, што для звычайнай выгады аддало яго ў чужыя рукі, і расстраляць мужыцкую прагнасць фурмана Уладзіміра Іванюка, што ялавіцай перакрыла ягоны, Валодзеў, жыццёвы шлях, і капітана Жлуктова забіць, і ўсіх іншых невядо-
    мых людзей, хто прыклаў руку да ўзнікнення граніцы за Саўчуковай стадолай.
    Асабліва даймала граніца. Калі раней яна ляжала на душы халодным лязом, што размяжоўвае на дзве часткі сад пана Драгабыцкага, то цяпер з зааранай паласы падымалася зубатым Цэрберам, шматгаловай гідрай, тупым, непадкупным вартавым, пастаўленым невядома кім і невядома навошта. Ці не з адной мэтай каб яму, Валодзю, сакрэтнаму сыну паніча Стасінка, а мабыць і ўнуку славутай сапегаўскай дынастыі, зламаць жыццё.
    Сонька
    Бабка Сонька адышла ў сакавіку, разам з апошнім снегам.
    3 раніцы склала ўсе свае рэчы ў стары, невядомай даўнасці шлюбны куфар, зачыніла века, на прабой павесіла замок і перакрутнула ключ. На счарнелым баку скрыні засталіся фіялетавы касцюм і белая майка. PaHeft апранула іх на сябе толькі адзін раз. Было гэта два гады таму, у краме. Разглядала вопратку доўга і дакладна, правяраючы ў люстэрку, ці бель трымае гармонію з фіялетам, і ці фіялет добра сінхранізуе з сівізнай валасоў, а матэрыял ці напэўна адпаведнай якасці і пры першай нагодзе ці не пойдзе ў складкі і ці не пакамечыцца. Рэчы важныя, звышчасовыя нельга купляць легкадумна, абы хутчэй, кінуўшы адным вокам, або што горшае кіруючыся заклікамі актуальнай моды. Касцюм быў беззаганны як два гады таму, так і цяпер. Зараз, на ўсялякі выпадак прымерыла толькі боты. Шмат дзён прастаялі яны бесклапотна ў кардоннай скрыначцы ў шафе, калі ногі за той час пратапталі не адну сцежку і здаралася ім стаміцца, апухнуць, згубіць штодзённую форму. Ды так ці іначай, праверыць боты перад доўгай дарогай не лішняя справа. Але карычневыя паўчаравікі сядзелі ідэальна, заяўляючы гатоўнасць да вандроўкі ў найдалейшы шлях. “Якраз. Лёгкія і не ціснуць”, падумала яна і паставіла іх побач з куфрам.
    Затым цэлы дзень размаўляла з дзедам Уладзімірам. Насамрэч размаўляла сама з сабой, але гутарка была ўсё-такі падрыхтоўкай да сустрэчы з ім. Перакідала не-
    калькі разоў кожнае слова, разглядала яго з усіх бакоў якое ўзяць з сабой, якое сказаць як першае і як апошняе, і яшчэ якое лепей пакінуць назаўсёды тут. Цягам дзесяцігоддзяў назбіралася шмат імёнаў і здарэнняў, ды не ўсе ж яны заслугоўваюць вечнага існавання.
    Вечарам бабка Сонька паклікала ў хату сыноў і мяне, як адзінага свайго ўнука. У гасцінным пакоі чакаў стол-складанка. Даўно таму, калі дом быў шматлюдны і гаманлівы, стол так і стаяў штодзённа расцягнуты на поўную даўжыню. 3 адыходам кожнага сына стол сціскаўся, скарачаўся, аж, дасягнуўшы мінімальнага памеру, застыў пад белым абрусам. Цяпер яна расцягнула яго зноў, а наўкола паставіла шэсць крэслаў.
    Сядайце, хлопцы, сказала, паказаўшы рукой месцы за сталом, і мы селі, расставіўшы локці на белым абрусе, і толькі маленькае крэсла Сашкі засталося пустым.
    Ну, што там, першым азваўся Антон.
    Прыйшоў час.
    Час?.. не зразумелі. Які час?..
    На той свет... Заўтра, сказала будзённа, нібыта мэтай заўтрашняй вандроўкі была не вечнасць, а кіёск па другі бок вуліцы або ранішняя лапатня з лепшай суседкай.
    I ўжо заўтра? Гэта што, па тэлевізары так сказалі ці бацюшка ў царкве аб’явіў? дзядзька Коля выскачыў жартам, але бабка нават не ўсміхнулася.
    Заўтра ўсё тут будзе іначай. А мне няма ўжо чаго пры гэтым рабіць. Вы слухаеце мяне?
    He слухалі ні яе, ні саміх сябе. Даўно ўжо страцілі веру ў моц прадчуванняў бабкі Сонькі! А можа жыццё іх перагрузілася, запоўнілася па берагі, і не было ў ім месца ні на сваю, ні на чужую смерць? Як ні дзіўна, ад нешчаслівых пачуццяў сцежкі Антона і Колі зноў пачалі набліжацца, перасякацца, як у далёкім дзяцінстве. I зараз кожны з іх зірыў ці ў сцены, ці ў бясконцасць вуліцы, шукаючы спозненае каханне... Валодзя ж кружыў у сваім асабістым свеце высокіх радаводаў, дзе не месца вяско-