Вуліца Добрай Надзеі
Міхась Андрасюк
Выдавец: Медысонт
Памер: 304с.
Мінск 2010
Чарговыя аўтобусы выплёўвалі на тратуар групкі хлопцаў і дзяўчат, што таксама ж з’язджаюць з навакольных вёсак, рассыпаюцца па знятых кватэрах, а з панядзелка раніцой, ступаючы ў школу, даганяюць новы свет. I ўжо бачаць сябе (у кожнага тут свая мера) краўчыхамі, слесарамі, лекарамі.
Час ад часу і мне ўяўлялася такое, асабліва ўвечары. Цэнтральнай вуліцай ішлі мы з Зосяй, а шарэнгі блокаў глядзелі на нас цёплымі вокнамі. I я ў думках кляўся на першае каханне: будуць і ў нас свае вокны, самыя цёплыя і самыя светлыя ў мястэчку. I стане ў гасцінным пакоі вялікі стол, а зімовым адвячоркам, калі сонца ледзь крануўшы гарызонт, рассыплецца ніткамі паўсвятла, засеўшы за той стол, будзем з сонечных ашчэпкаў снаваць заўтрашні дзень.
Адкуль паявіліся на вакзале Болік і Папусь, не ведаю. У Папуся тырчала з-за пляча неадлучная гітара, ён усміхаўся на ўсе зубы, як усміхаюцца людзі, што хочуць сказаць: „Глядзіце, які прыгожы свет. А я гэтаму свету ўласнік”.
Болік прытаіўся крок ззаду, па прывычцы, моўчкі лускаў семушкі ды пляваў пад ногі чорна-белымі лупінамі.
Я ніколі не мог зразумець, якая сіла спалучае гэтыя дзве, крайне розныя асобы упэўненага ў сваёй выключнасці гаваруна Папуся і Боліка, які ад страху перад нечаканасцямі свету прыкідваецца маўклівай воўчай скурай, а ў кожную хвіліну гатоў кусаць усё, што падступіць бліжэй за працяг рукі.
Пазнаёміш з дамай? не чакаючы адказу, Папусь какетліва зазірнуў у вочы Зосі. Я, Папусь.
Дзіўнае імя, сказала Зося.
Як і я дзіўны. Увесь свет ужо такі. I гэтае мястэчка таксама дзіўнае. Чароўнае. Ведаеш нашае мястэчка? Ты адкуль будзеш? Ты даўно тут? адно за другім пасыпаліся пытанні. А калі Зося назвала сваю мясцоваць, Папусь бесцырымонна працягнуў руку:
Пайшлі, глянем тое, што не відаць на цэнтральнай вуліцы.
I мы, не спяшаючы, нага за нагою, пайшлі глядзець мястэчка. А калі Зося, спыніўшыся каля нейкай выстаўкі, адстала на некалькі крокаў, Папусь спытаў:
Трахаецца?
Менавіта так, груба і нахабна спытаў ён, быццам бы ў краме даведваўся пра свежы хлеб, або, скажам, аб уласцівасці легкавушкі „Волга” пытаў: якую хуткасць набірае за дзесяць секунд, які рухавік там, а якія тармазы.
I ў такі момант трэба было даць Папусю ў морду. Памужчынску, звычайна. А я адно ўсміхнуўся і адказаў:
Сам пераканайся.
А Папусь спытаў яшчэ раз:
Напэўна дазваляеш?
I трэба было другі раз заехаць яму ў мызу, бо важныя справы вырашаюцца неадкладна, зараз, адным махам. У другім выпадку бяруць сабе толькі вядомы напрамак, ніякавеюць, распаўзаюцца ў выпадковасць. I цераз дзень, цераз хвіліну не згарнуць іх, не паставіць на прадбачаныя рэйкі. Але я не заехаў Папусю ў мызу. Заціскаючы зубы, сказаў:
Дарма прыдзіраешся.
I прыйшоў на памяць суботні вечар, у Зосі, на вёсцы. Дом культуры, званы „святліцай”, запоўнены пад завязку, натоўп пажылых цётачак, прыпятых да сценаў цвікамі цікавасці: трэба ж сачыць ім за ўсялякімі выкручастымі фігурамі, што ў ніякім выпадку не прыпамінаюць добра знаёмыя вальсы або полькі. Пад поўнач, калі салістгітарыст ад рэзкіх рок-энд-ролаў накіраваўся ў фанетычныя настальгіі, мае вусны дакрануліся да яе вуха. „Siedem dziewcz^t z Albatrosa, tys jedyna”, міжвольна npaшапталася ўслед салісту. I Зося збянтэжана адвярнула твар, напружылася, засаромелася. He трэба, глядзяць жа, зірнула на сцены, аблепленыя жаночымі фігурамі.
Лішні клопат, Папусь, падбадзёраны ўспамінамі, мой голас памацнеў, набраў упэўненасці. Але Папусь не адступіў. Ён пачухаў патыліцу, крыва ўсміхнуўся:
Наліём, увідзім.
Я не адразу зразумеў, у чым справа.
А потым у спажывецкай краме мы прыдбалі дванаццаць пляшак звычайнага віна.
„Кордыял”, дванаццаць штук так менавіта сказаў Папусь. I напаткаўшы здзіўленне ў вачох прадаўшчыцы, дапоўніў:
Чатыры чалавекі, кожнаму тры пляшкі.
А я не п’ю, Зося сказала якраз тое, на што я спадзяваўся.
Ну, хлопцы, тады нам задача. Або ўтраіх змагацца, або пераканаць і яе, падміргнуў Папусь і вярнуўся да ранейшага:
Усё-такі дванаццаць, проша пані.
А ў наш бок:
Дык куды пойдзем? Болюсь, мо да цябе? Маці, як нармальна, у царкве зараз?
А як жа іначай. Там і жыла б, бляха, калі б бацюшка нанач дамоў не вытурыў, пацвердзіў Болюсь.
I мы павярнулі з цэнтральнай вуліцы, павалакліся між драўляных дамоў, што ўзвяліся неахайнымі пальцамі тымчасовасці, а цяпер выстойваюць чарговае дзесяцігоддзе.
3 парога Папусь узяўся выконваць абавязкі гаспадара. Заехала на стол першая бутэлька, зараз жа і распранулася на чатыры шклянкі.
Ну, за знаёмства, узняў пасудзіну. I старое, і новае, а мабыць і бліжэйшае. Kropla dr^zy cnot?, як кажуць старыя палякі, апошнія словы кіраваў чамусьці мне.
Зося ўзіралася ў сваю порцыю бронзавай вадкасці, яе вочы закругляліся ад здзіўлення, як заўсёды, калі чалавек упершыню бачыць нейкае дзіва.
Я ніколі не піла такое....
Заўсёды бывае той першы раз. Усё, што мае канец, мае і пачатак.
Шукаючы бяспечную прыстань, яна ўтулілася ў маё плячо.
А Папусь глядзеў мне ў вочы, як экзатычная кобра ўзіраецца ў нявінную ахвяру, гіпнатызіруе яе, а затым безбалесна і не бач калі каўкае. А можа зусім іначай было? Мабыць, між нашымі вачыма ішло нямое сілаванне, выкліканае раней, на вуліцы яго нахабніцкім: „трахаецца?” і маім упэўненым у перамогу „пераканайся сам”. У рэшце рэшт, Папусь разявіў рот, пераліў туды змесціва шкляніцы. А пакуль Зося ўсё яшчэ не вырашыла, што далей, падштурхнуў і яе:
Махні. Хіба ж яго баішся? Забараніў? выскаліў зубы ў мой бок.
Нічога не забараніў я, насуперак галаве, дзесьці з вантробаў азвалася дзіўная заядласць. Махні, Зося.
I Зося махнула. Адставіла шклянку, а пасудзіна, бы чарадзейскай палачкай кранутая, зноў запоўнілася віном.
За восьмай бутэлькай Папусь узяў у рукі гітару, спрактыкаваныя пальцы пабеглі па струнах, ён пачаў спяваць.
I Зося ўсміхнулася:
Я таксама люблю спяваць.
Тады давай, зложым які дуэцік, узрадаваўся Папусь. Гастролі, эстрады, юпітэры. Заваюем свет, ты і я.
Пачуўшы такое, мне раптоўна захацелася смяяцца: „Які свет заваюеш ты? Які дуэцік? У нас з Зосяй будзе
дуэцік. Я хірург буду, а яна акуліст. Даўно абмеркавалася ўсё. Ды адкуль табе, Папусь, ведаць?”
А Зося неспадзявана сказала:
Чаму не, цікава. Але, ведаеш, бацька і маці бачаць мяне лекарам. Я, мабыць, першы акуліст у гісторыі нашай вёскі. Ха-ха-ха.
Яна зайшлася смехам, а потым, узняўшы поўную шклянку, павяла частушку пра віно, якое кожнаму да спадобы, а без якога чалавечае жыццё не мае ніякага сэнсу.
Зараз мае вочы закругліліся ад здзіўлення. Я ніколі раней не чуў пра такія эстрадна-вінныя схільнасці маёй дзяўчыны.
Тады за новы дуэт, цокнуў шклом у шкло Папусь. Падняўся, уключыў магнітафон, на хісткіх нагах раскірэчыўся перад Зосяй, скланіўся:
Будзем танцаваць?
„Ну, што мне рабіць?”, пыталі яе вочы. Але разгубленасць, здаецца, даўно аддала перавагу зацікаўленню. 3 яе ўсмешкі, з яе ненатуральнай жвавасці, можна было б меркаваць, што адказ на пытанне вырашаецца і без майго ўдзелу. I я, уцякаючы зрокам у куток, адно паціснуў плячыма:
Хочаш, танцуй.
Яны танчылі, калі можна называць танцам манатоннае хістанне з нагі на нагу. Ягоныя далоні, па-маленьку, пачынаючы ад шыі, вандравалі ўніз, стараліся прыгарнуць яе бліжэй, шчыльней да сябе, а мне хацелася бачыць, як мая Зося адступае, адбіваецца, абараняецца ад нахабнай атакі, аж, у рэшце рэшт, апынуўшыся ў безвыходным становішчы, пасылае мне апошняе прашэнне пра сяброўскую дапамогу. I я, быццам ашалелы рыцар, кідаюся ў чорныя віры, перамагаю ўсіх ворагаў, і ўвесь свет, і на спіне, пасеканай злымі шаблямі, выношу каханую на паласу, ясную ад сонца....
Але прашэння не было. А Папусь, хітра ўзяўшы напрамак, кіраваў Зосю ў дзверы, на спальню. I час ад часу, з-над пляча зазіраў у мой бок. Ягоныя вочы пыталі: „I што? Усё яшчэ хочаш пераканацца?”
„Хачу!” адказвалі мае вочы. Тупая ўпэўненасць, што прывалаклася з алкаголем, падбадзёрвала: „О так, хачу пераканацца. Пераканайся і ты, Папусь. Зося, мая Зося, не такая ўжо яна і...” Я не паспеў знайсці слова, што назвала б, якая яна, мая Зося.
Дзверы ў спальню зачыніліся.
„Няўжо ўсё яно, проста так?” жоўтая лямпачка загарэлася пад чэрапам, абліла цёплым воскам твар, спіну, ногі. У цьмяным святле хістануліся сцены вясковай святліцы. „Не трэба, не трэба, не трэба” загаманіў размазаны на сценах натоўп.
He трэба нямым рэхам адгукнуўся мой страх. Страх, які паяўляецца заўсёды, калі нечакана і несправядліва пераймаюць чалавеку шлях, прадбачаны ў заўтрашнія дні. Ён вылузаў мяне з-за стала, узвёў на ногі, накіраваў у дзверы на спальню.
Ты куды? Чаго там не бачыў? Сядзі, бляха, Болюсь, які раней і словам не азваўся, палажыў руку на маё плячо, прыціснуў уніз. Выпі. А Папусь і сам ведае, што рабіць.
I я выпіў. I сам сабе даў рашэнне: „Пайду на спальню, калі яна пачне крычаць”.
Але ж з-за сцяны не даходзіў ні адзін гук. Замоўк і магнітафон, стала ціха. Адно Болюсь мармытаў нешта, прыплюшчыўшы вочы.
I раптам у раскрытых дзвярах паказаўся Папусь.
He маіу, хлопцы, ну звычайна не магу.
Што не можаш? Як? не зразумеў Болюсь. Забіраўся пры тым за апошнюю пляшку.
Ну, ніяк не магу. Віно хіба дурное, або што?
А-га, там. Зараз віно, Болюсь напоўніў шклянкі, кульнуў сваю порцыю, падняўся на ногі.
А яна, што? паказаў галавою на спальню.
Як, што? Нічога. Ляжыць, бы здзёртая шына. I толькі наўкол паўтарае: “Ванітаваць хачу...”
Болюсь знік за дзвярыма. Вярнуўся на кухню праз хвілінаў трыццаць. Расчохраны, пачырванелы. Левай рукою прытрымоўваў нагавіцы, а на пальцах правай паказаў:
Два разы засупоніў. Разумееш? Два, падсунуў Папусю пад сам нос раскірэчаныя ў літару v пальцы. Быццам у доказ перамогі. Віно дурное! Сыроватку табе, не віно.
Аформіў нагавіцы, прысеў за стол.
За акном сталяваўся зімовы адвячорак. Ранейшая эйфарыя, разбіваючы апусташэлае шкло, пералівалася ў маўчанне, у смутак. I Болюсь сказаў:
А ты, Папусь, не бяры ў лоб. Здараецца.
Але Папусь хіба не чуў, што яму кажуць. Падняўся з-за стала і моўчкі пайшоў на вуліцу.
У той момант паказалася на кухні і Зося.
О, прывітанне, у Болюсевым голасе адчувалася абыякавасць, бесцікаўнасць уласніка, што выпадкова сустракае сваю добра вядомую, ды не надта каштоўную рэч.