Вуліца Добрай Надзеі
Міхась Андрасюк
Выдавец: Медысонт
Памер: 304с.
Мінск 2010
I тады агортвае Кольку сорам, пачуццё віны. Як хлапчук, каго злавілі ў чужым садзе, апраўдваецца, паклікаючы на памяць усе лепшыя дні. Наогул, гэта апошнія дні месяца, калі, вясёла падсвістваючы, крочыць чалавек дамоў, пяшчотна кранае запханы ў кішэню кашалёк. 3 парога расплачваецца з жонкай, аддае ў яе руплівыя рукі прыбытак апошняга месяца. Яна ўсміхаецца, а ён сядае на кухні маленькай, тры метры на два і, зазіраючы ў акно, што раскрываецца на блізнячы, вытканы з вялікай пліты блок, паглыбляецца ў талерку цёплага спакою і маленькай стабілізацыі.
А вечарам кладзецца побач з жонкай. У асаблівыя хвіліны, згартаючы вусны ў пульхны абаранак, яна вышэптвае адно слова “о”. Ціхае, сціплае, заўсёды такое ж.
Колька глядзіць на дзяўчыну, дзяўчына глядзіць на свайго хлопца. Хлопец схіляецца шэптам да яе вуха, a яе вусны складаюцца ў маленькае сонейка. “О,” усміхаецца сонейка. Усміхаецца аўтэнтычным, свежым здзіўленнем, прыахвочвае, запрашае, вабіць у сцежкі, ніколі раней не кранутыя чалавечай ступнёй. I Колікаў сорам зноў адступае на адзін крок, другі. Адступае перад неназванай крыўдай, прадчуваннем, што побач з добра вядомым, рэальным светам, ёсць таксама і другі свет таксама ён сапраўдны, таксама рэальны. Але гэты свет за шыбай, за халодным шклом, і не крануць яго, працягнуўшы руку.
I Колька пытае:
- Як думаеце, ён яе... Ну, ведаеце...
- Вядома, што трахае. Як піць даць, не падбіраючы словы, не загортваючы іх у бліскучыя паперкі, адказвае Грыша Грынь. У іх гэта хутка зараз адбываецца. Бузібузі і пад коўдру.
- He, пярэчыць Колька. Немагчыма. Ён, пэўна, нават не ведае, як тое зрабіць.
- Глянь жа, смургаль яшчэ... А і яна, далікатная такая, і такая... такая, шукае ў памяці слова. Яна такая чыстая.
Так кажа Колька. Але побач з наяўным голасам ёсць і другі голас глухі і бурклівы. Колька глядзіць на хлопца, на ягонае плячо, што прыгартае дзяўчыну, бачыць, як усміхаюцца яе вочы. I чорны глухі голас вытыркаецца з-за сцяны маўчання.
- Яна такая чыстая, паўтарае Колька. I хочацца, няхай яшчэ раз Грыша запярэчыць, няхай скажа якое слова грубае, непрыемнае, вострае, бы лязо брытвы, што згарне ўсмешку з вуснаў прыгожай дзяўчыны і яе звычайнага хлопца.
I Грыша Грынь кажа:
- Усе яны зараз чыстыя. Памыўшыся ў ванне. I запіраецца такая, і адбіваецца падумаў бы хто. I охае, і ахае, і ўсё “не” ды “не” паўтарае. А натура, Колька,
інстынкт. Ён ні ў чым не разбіраецца. Ведаю я іх, жанчын. Ух, як ведаю!
Гэтае “ух”, высказанае кароценька, але эмацыянальна, быццам рама, што агортвае шмат якія вобразы. Але перш за ўсё ёсць у гэтых рамах адна цыцатая прыгажуня, што прыйшла аднойчы на фабрыку, а калі вахцёры паклікалі Грышу, не гуляючы ў залішнія канспірацыі, ні прэлюдыі, тузанула яго высока ўзведзеным жыватом. “Пазнаеш?” спытала. I ён па сённяшні дзень адбіваецца ад гэтай прыгажуні трыма сотнямі злотых у месяц. I шукае нешта знаёмае ў маленькім тварыку, у вачах, у вуснах, ва ўсмешцы. Але адшукаць знаёмае не атрымоўваецца. “Як у балота ідуць тры сотні,” думае Грыша.
Хлопец з дзяўчынай падыходзяць якраз да паўстанка гарадской камунікацыі і прыпыняюцца. Іх пальцы развітваюцца, разбягаюцца. Стоячы побач, плячо ў плячо, разглядаюць расклад.
Так ці сяк, усе яны блядзі. Зараз во, паедуць на хату. А там старых няма, гуляй душа, Грыша Грынь разгартае рамы сваёй памяці, як звычайна, находзіць там вочы ў вочы на вядомую фігуру. Але вобраз дзяўчыны ніякім колерам, ніякай рыскай, наведзенай кісцікамі сонца на светлае палатно маладосці, не сыходзіцца з вобразам цыцатай прыгажуні. I дадатковы камень, дадатковая злосць загружваецца на спіну Грышы Грыня.
Можа, не, уключаецца ў размову Эдзік. Можа, не ўсе. Ніхто не ведае жанчын.
Ведаю я іх, добра ведаю. Раз гляну на жанчыну і ўсё ведаю, запіраецца Грыша, але Эдзік жмурыць вочы, паблажліва ўсміхаецца.
Памыляешся. Ніхто не ведае жанчыну. Можа, і глядзіш ты на яе, а папраўдзе, што бачыш? Сукенку, ногі, прычоску. А яна цябе вось і разглядае. Зазірае ў вочы, агортае сэрца, калупаецца ў душы. А часам і мускулы абмацвае, таксама ж, чаму не. Здагадаешся, што там ба-
чыць, што чакае, на што спадзяецца і яна твая. Спадзяецца на дзікую бестыю будзь бестыяй. Самай дзікай і самай прымітыўнай. Кусай яе зубамі, рві кіпцюрамі. Але калі для яе хочацца ступіць у цёплую ваду, будзь як цёплая бяспечная прыстань.
А як князя захоча, кажы, што ты сапраўды князь, а часова злая ведзьма зачаравала цябе ў штатнага працаўніка дзяржаўнай чыгункі, спрачаецца Грыша.
Так і скажы, згаджаецца Эдзік. Але не словам. Скажы тое жэстам, позіркам, дотыкам. I ніколі не старайся яе канчаткова пераканаць. Няхай прадчувае, няхай здагадваецца. Няхай разгартае цябе старонка за старонкай, паглыбляецца, нырае глыбей. Аж агарнеш яе плячом, закрыеш у далонях, як безабаронную птушку. A ўвогуле мужчына павінен маўчаць і слухаць. Тады як губка ён, убірае ў сябе і яе, і яе словы.
Змаўкаюць. Хацелася б яшчэ паспрачацца, але вядома, што Эдзік мае рацыю. Бачылі ж не раз, як прызямляюцца ў ягоных далонях тыя птушкі. I зайздросцяць Эдзіку словы, што ў ягоных вуснах сплятаюцца ў зручныя букеты, а калі трэба, знікаюць, скаўзаюцца ў маўчанне, утульваюцца ў ціш.
Хто кахае ўсіх жанчын, астаецца вольным, кажа часам Эдзік. Толькі адна паасобная жанчына мае сілу апрануць чалавека ў кайданы. Усе разам ніколі.
I тады яшчэ зайздросцяць Эдзікавай волі.
На паўстанак пад’язджае аўтобус, і хлопец з дзяўчынай знікаюць за чырвонай шырмай.
“Паедзе? He паедзе?” Колька ўважліва ўзіраецца ў паўстанак. Незразумелая, ірацыянальная сіла прымушае яго хвалявацца. 3 ад’ездам дзяўчыны нешта не вядома што астанецца незавершаным, незакончаным, і іржавым цвіком будзе муляць вантробы, і скарачаць сціплую прастору мястэчка, памяншаць яе да светлага аблічча гэтай дзяўчыны. “Няхай яна не ад'язджае”, думае Колька.
Аўтобус адыходзіць. Дзяўчына астаецца на паўстанку адна.
А гэтай во, што якраз трэба? Грыша хінае галавой на паўстанак.
He ведаю. Можна было б пераканацца.
Праўда была б. Ты ж яе бацька, прыдзіраецца Грыша.
Або дзядзька, падкідае слова Колька.
Наўмысна так кажуць. Дзяўчына апусціла вейкі, паставіла твар да сонца. Залатыя кудзерыкі рассыпаліся на вецер. Няўрымслівая маладосць стаіць люстэркам на фоне вуліцы. А вуліца ступае ў гэтае люстэрка і хілком, сарамліва вяртаецца назад хітрымі вачыма цыцатай прыгажуні, пульхнымі вуснамі, складзенымі ў сціплы абаранак, і яшчэ сотняй звычайных спраў. I хочацца: няхай які кулак, якая сіла тузане светлае шкло, а яно рассыплецца дробным макам, і ўсё будзе звычайна, як paHeft.
А можа якраз і сірата яна, і трэба для яе бацьку? Эдзік уздымаецца на ногі, пацягваецца.
Моўчкі глядзяць, як перасякае вуліцу, пружыністым, хлапечым крокам накіроўваецца на паўстанак.
Аб чым будзе размова з гэтага месца не ўчуеш. Эдзік нешта скажа, дзяўчына адкажа, адступіць крок, a ён ступіць следам. I яшчэ раз, і яшчэ крок. А затым яна, мабыць, спыніцца, а ён, схіліўшыся да белых кудзерыкаў, нешта прашэпча ў заружавелае вуха. I кудзерыкі страсянуцца жэстам пярэчання, адмовы. А калі не будзе ў гэтай адмове злосці, яго вусны яшчэ раз наблізяцца да ружовага вуха. I тады кудзерыкі страсянуцца іначай. Здзіўленнем? Недаверам? Можа, жартам, а можа, ад звычайнай цікавасці, смешна перакульваючы галоўку, зазірне ў ягоныя вочы. А вочы цёплай усмешкай спытаюць: “Ну і як?”
Калі так усё атрымаецца, Колька спытае хрыплым голасам:
Вып'еіп піва?
Ад пільнага ўзірання ў паўстанак местачковай камунікацыі, у горле засохне, здранцвее, прыліпне да зубоў язык.
Давай, такім жа хрыпеннем адкажа Грыша Грынь.
А можа, будзе зусім іначай? Можа, у адказ на першае слова злоснай адмовай страсянуцца кудзерыкі? I як матыль, зняважаны памылковым парывам ветру, разгарне крылы, адляціць у свой свет. Эдзік прыпыніцца хвіліну на паўстанку, правядзе зрокам лёт матыля, пацісне плячыма і, засунуўшы рукі ў кішэні, вернецца на ранейшае месца.
I пойдуць утраіх у краму “Атланта”.
Ніхто тое не ведае, бо вуліца прыпынілася на адну кароткую хвіліну і зноў манатонным майскім крокам ступае па свае справы.
Hoc
1.
У квітнеючы летні час пан Антон Лебяда задумаў прыдбаць новы hoc. He такі, як цяпер, сіне-чырвоны, пляскаты, размешчаны наперакор правілам сіметрыі, з заўважальным ухілам на левую шчаку. Быццам пасадзілі яго там далоні далёка не цвярозага скульптара.
Мроіўся пану Антону просты, фігуральна дасканалы нос Роберта Рэдфарда, які апранае мужчыну ў нябачны пінжак міністэрскай саноўнасці, або кураносік Майкла Джэксана, той зноў на век-вечны замацоўвае свайго носьбіта ў бестурботным хлапечым свеце, або ў рэшце рэшт, хай сабе які другі. Абы не той актуальны.
Бо і як жа так жыць? спытаў аднойчы пан Антон, вывучаючы ў люстэрку дублікат сваёй фізіяноміі. Дзе ні глянь нос. Вось табе і ўся фізіяномія. He, няма будучыні з такім картоплем між вачэй, сам сабе адказаў, бо нос, якраз падведзены да працэсу ранішняга брыцця, не праявіў ніякага зацікаўлення эстэтычнымі разладамі. Больш цікавымі здаваліся яму мануальныя эквілібрыстыкі рукі, завершанай брытвай. Назіраючы за бліскучым лязом, адчуваючы, мабыць, сталёвае дыханне, стандартна чырвоны, цяпер дадаткова яшчэ прыхарашыўся крывавымі фарбамі.
“Калі б нос Клеапатры быў крышку даўжэйшы, хто ведае, у якім напрамку пайшла б гісторыя чалавецтва?” Хто такое сказаў, пан Антон не памятаў. Зрэшты, якая розніца хто ён, той філосаф, калі сказана як адрэзана, падумаў пан Антон, ступаючы на вуліцу.
А гісторыя мястэчка ў той дзень кіравалася якраз у мясцовы парк.
Дзянёк быў нядзельны, у парку найгравала музыка, у тым жа напрамку сачыўся борзды струменьчык лакальнай грамадскасці. Згодна з рухам струменьчыка перамяшчаўся і пан Антон. А ўсё разам злівалася ў вялікую яму, не вядома чаму званую амфітэатрам.
Водачка-сігарэты, жанчына, замацаваная на сутыкненні дзвюх алеяў, быццам бы павесіла вочы на мяжы вакуума, а вось зрок яе і з рэальнага свету выгартаў усё, што ў гандлёвых разліках кваліфікуецца як патэнцыяльны кліент.
Аднак мясцовае грамадства толькі паасобнымі прадстаўнікамі адказвала згодна з воляй жанчыны. Бо, як можна здагадацца, жанчына не была з тутэйшых. He разумела, што народ сёння якраз гуртуецца ў парку дзеля ежы выключна душэўнай. Мо з цягам часу, пасля гадзіны-дзвюх, пасля інтэлектуальнай раскошы, і яе прапанова знойдзе пажаданы водгук. Скарыстаўшы знаёмства з мясцовымі звычаямі, з поўнай адказнасцю за слова можна сказаць: так яно і будзе. Але пакуль што не.