• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вуліца Добрай Надзеі  Міхась Андрасюк

    Вуліца Добрай Надзеі

    Міхась Андрасюк

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 304с.
    Мінск 2010
    67.91 МБ
    Зноў нястача ў касе? як заўжды спытае жонка і смутна ўсміхнецца. Дарма давяраць маладым.
    Ой, дарма, адкажа Вітусь у суботу пасля поўдня. А цяпер ён ляжыць пад коўдрай і думае.
    Верш
    Восень набліжалася ў местачковы парк. Бярозы стаялі ў золаце, чырванелі клёны, ранішнія туманы доўга, амаль да паўднёвага сонца, блукалі асфальтовымі сцежкамі. Восень, кажуць, найлепшая пара рэкрутацыі ў паэты. Якое ж тады дзіва, што ў Сашы Перчука напрыканцы верасня аб’явіўся талент?
    Пабразгваючы медзянымі чупрынамі, адыходзілі ў імглістую далеч белавежскія дубы, асыпаўся іней на жоўтыя бярозавыя сукенкі. Свет паміраў. I Сашу Перчуку таксама ж хацелася легчы мёртвым. 3 усякіх біяграфіяў яму падыходзілі асабліва тыя, дзе паэт не надта доўга бавіў час у вядомым нам свеце.
    Там, куды самі не даедзем, Там, куды павязуць нас, Сябры, сваякі і суседзі....
    На чацвёртай лінейцы верш захрас па самыя вушы, бы той, запомнены з дзяцінства, бацькаў воз з дровамі, крадзенымі ў Казённым лесе. Як ні падступаў Саша да чацвёртай лінейкі, як ні браўся за яе не рыфмавалася, а калі ўжо, тады ў зусім банальную, даўно праспяваную фразу.
    Нават спроба замяніць чаргу слоў давала адмоўны вынік.
    Змораны творчымі пошукамі, апранаў Саша Перчук доўгі, чорны плашч і паглыбляўся ў местачковы парк. Крыссё плашча ён не зашпільваў, любіў, калі
    вецер шкуматае яго, калі дрыжыць ад восеньскага холаду, як чорныя харугвы прадказальнікі злавеснай навіны. Паглыбляўся ў парк не спяшаючыся. Наскі пантофляў міжвольна калупаліся ў жоўтым дыване, галава інстынктыўна цягнулася да ветру. Ён асабліва любіў крочыць насупраць ветру, бо тады валасы, якія, быццам бы прадчуваючы мастацкую місію, не стрыг гады два, хісткімі блонд-ветразямі плылі за спінаю.
    Такі жывы малюнак бачыў калісьці Саша ў кіно. Паэт у восеньскім парку, разложаныя на ветры валасы, надзьмутае подыхам лістапада крысо паліто. Праўда, той асобень меў на сабе і белы шаль, доўгі-доўгі, які, двойчы завінуўшы шыю, ападаў на медзяную сцежку. У местачковых крамах якраз не было такіх доўгіх белых шаляў, прадаўшчыцы прапанавалі ўзамен другія колеры або сціплейшыя памеры, ды Саша, які ў іірынцыповых справах прыняў рашэнне не карыстацца сурагатамі, глядзеў на тых дзяўчат з агідаю, але моўчкі: урэшце, не яны ж вінаватыя ў сваёй ігнаранцыі ў мастацкім сусвеце.
    Халодны дождж Саша Перчук таксама любіў. Можна здагадвацца ці не мацней за лістападаўскае сонца. Уяўлялася яму: вось застудзіцца ад нябеснага плачу і памрэ. Ды не проста сканае, напруціцца раз-два, бы які надарваны жыццёвымі важданінамі дзядок. О, не. Паміраць Саша будзе доўга сама лепей ад туберкулёзу. У нейкім сырым, паўзмрочным сутарэнні, у цішыні і адзіноце. Калі тым часам за вакном, што амаль разлажылася на тратуары, чалавечыя, зямныя справы, у туфлях, у чаравіках, у галёшах, пабягуць кожная ў сваім напрамку. I адно худая паненка з мясцовай арыстакратыі будзе наведвацца раз на тыдзень з клуначкам фрыкасаў, крадком згорнутых з сямейнага стала. Замарудзіць якую гадзінку, слухаючы ўважліва, ці не прагучаць паміраючыя вусны яшчэ раз, мабыць апошняй, несмяротнай фразаю.
    Толькі адзінокі паэт можа стварыць вечнае, вярнуўшыся з парку, Саша Перчук сядаў у пярэдлім пакоі, абапіраўся спінаю аб радыятар, а пані Перчук ружовым ручніком з доўгіх блонд-валасоў згартала bo-
    сеньскую непагадзь. Затым уцірала ў мужаву спіну нейкую масць ад застуды. А яшчэ потым брала яго за руку і праводзіла на кухню, дзе на стале, дыхаючы сытасцю і цеплынёю, вартавала талерка з памідоравым супам.
    -	Еш, Сашык, пані Перчук садзілася на табурэце ды задумліва ўглядалася ў змрочнае акно. Бо не была яна як, зрэшты, і ўсе ў мястэчку ні з князёў, ні з графаў, ні з баронаў нават.
    -	Толькі адзінокім паэтам ствараць вечнае. Адзінокім і галодным, пабразгваючы лыжкаю аб дно талеркі, канстатаваў Саша. Яшчэ здзекліва чвякнуў страўнік, прыпамінаючы, што дарма тут спадзявацца на несмяротнасць пасля заўчаснай смерці, і можна было ісці спаць.
    У сакавіку паказалася вясна. Рэчка Лясная, склікаючы да сябе ўсе навакольныя снягі, напружвалася, мацнела, выходзіла з берагоў. Спружынілася, мацнела ды вытыркалася з-пад зямлі новая трава, новае жыццё. I толькі верш Сашы Перчука, верш пра паміранне, ніяк не выдаўжаўся. Мабыць, не знайшлося адпаведнае слова, якое і запыніла ўвесь паэтычны працэс, але ці не перш за ўсё Сашу не падабалася ўжо прадчаснае, а тым болей працяглае паміранне. Зараз было яму да густу сядзець за півам у бары “Лялечка”, глядзець на сцяну або праводзіць літаратурныя дыспуты з другімі кансументамі Дайлідаў.
    -	Які ж там творчы настрой, заяўляў жонцы познім вечарам, калі ўжо пашчасціла адшукаць дзверы ў дамашняе прыстанішча. Я кажу табе, там нават дым з папяросы мае...
    Наогул і не ўдавалася ўдакладніць, чым характэрны папяросавы дым у бары “Лялечка”. Ногі неяк дастаўлялі гаспадара ў спальню, ды выпаўняць сваю функцыю далей адмаўляліся. I пані Перчук, разуваючы іх з запэцканых чаравікаў, шаптала сама сабе:
    -	Спі, Сашык, спі. Заўтра будзе лепшы дзень.
    А заўтрашні дзень пачынаўся булёнам з курыцы, тонкім, якраз на хваробу, што бярэцца ад праз меру спажытага піва.
    Табе вядомы паэт Кукулка? пытаў пан Перчук, зазіраючы ў талерку з булёнам. I даваў адказ: Ну як жа, усім ён вядомы. Напісаў “Чорныя лебедзі” ды і шмат яшчэ што. А ўсё, паверыш, вылівалася з яго толькі тады, калі добра выпіў. Кожная зваротка, кожная фраза, кожнае паасобнае слова. Нат і памёр ён... Ведаеш, як памёр?
    Але пані Перчук адказвала маўчаннем. Бо і адкуль было для яе ведаць пра апошнія хвіліны паэта Кукулкі?
    Цудоўна памёр Кукулка. У творчым настроі быў якраз. Узлез на электрычны слуп, казалі прыкурыць папяросу. А знізу стаялі другія, менш знакамітыя паэты. “Вяртайся,” крычалі адны. “Давай-давай! Вышэй!” юдзілі другія. А ён іх якраз і паслухаў. I асіроціў усіх нас.
    Усё-такі ў паэта Перчука не атрымлівалася так, як у паэта Кукулкі. Як ні стараўся, што б ні ўліваў у сябе не вярталася паэтычным словам. А ўзнімацца на электрычны слуп дзеля закуркі саромеўся. У невялікім мястэчку усе ж усіх ведаюць.
    Спадзяванне на новыя творчыя сілы прыйшло раннім летам. Дакладна з гэтага дня, калі ў бар “Лялечка” з’явілася новая бармэнка Лёля. Прыехала ніхто не ведае адкуль, зусім як у амерыканскім кіно пра каўбояў. Адно яе халоднае і сумнае аблічча сведчыла за якую там бяду, мабыць, няшчаснае каханне, што ўяўна астаецца за лініяй далягляду, а папраўдзе ступае за чалавекам крок у крок, да апошніх ягоных дзён.
    Ці не па прычыне гэтага ж смутку закахаўся ў Лёлю Саша Перчук.
    Раней былі тут шмат якія бармэнкі і шмат якія афіцыянткі. I ўсе кропля ў кроплю падобныя да сябе маладыя, дваццацігадовыя дзяўчыны. Учора стаялі ў краме з вопраткай, заўтра лёс закідаў іх за прылавак базарнага ларка з картоплямі і цыбуляй.
    А сёння, выпадкова зусім апыналіся ў “Лялечцы”. I выяўлялася гэтая выпадковасць нязручнымі жэстамі, кавай, разлітай на пінжак кліента, лыжкамі і відэльцамі, раскладзенымі ў парадку, што больш прыпамінае ха-
    атычную партызанскую атаку, а не строй, вызначаны дыпламаванымі стратэгамі.
    Яны свядомыя ў сваёй недасканаласці і апраўдваліся за яе сарамлівай усмешкай.
    Сашу падабаліся такія ўсмешкі. Было ў гэтых дзяўчат нешта тутэйшае і безабароннае, што дазваляе ўяўляць пэўныя сітуацыі. I гэтыя ўяўленні блізкія рэчаіснаму свету падбадзёрыўшыся півам, можаш працягнуць руку, дакрануцца да інтрыгуючых кругласцяў.
    Але ж на мяжы з рэчаіснасцю каханне ніколі не выцвітае яркай кветкай.
    А ў паню Лёлю Саша Перчук закахаўся адразу. Яе фізіяномія холад і дасканаласць каменнай структуры. Ідэальныя вочы, вусны, нос, бровы. Нават у пальцах адчувалася дасканаласць аптэчнай вагі, калі рыхтавалі тыя пальцы крывавую мэры. Сорак грам гарэлкі больс, дзесяць лімоннага соку, сто дваццаць таматнага. Яшчэ грам солі, шчыпта перцу табаска, тры косткі лёду. Гэты лёд вылузвала пані Лёля не з халадзільніка, а проста з сэрца. Яе вочы ўсміхаліся чыстым блакітам далёкай Арктыкі, яе пальцы мяшалі халодную кроў у халоднай шклянцы. Пальцы ніколі не памыляліся.
    Але часам Лёля губляла свой бяздонны смутак.
    -	А мо паўтарыць разок, а? падміргвала, забіраючы парожняе шкло.
    -	3 вашай рукі няхай і атруту, адміргваў паэт Саша.
    Так і здавалася: вось прыйдзе той дзень, безумоўна, сонечны і прыгожы, і ў такую светлую хвіліну, праз нешчаслівае каханне, ён, Саша, ды яна, Лёля, каўкнуўшы смяротныя цыянкі, спалучацца, каб на век вечны жыць між анёлаў.
    А прычына пачуццю горкаму ды няспоўненаму завяршаецца, вядома, у асобе пані Перчук, якая на прапанову развітання з мужам адгукнецца гучным не!
    Лета разгаралася тым часам. Вышэй узводзілася сонца, выдаўжаліся дні, ступалі за сонцам і любоўныя крокі Сашы Перчука. 3 Лёляй разумеліся яны без слоў. Зараз не пытала Лёля: а мо паўтарыць разок, a? He паспела шклянка распрануцца з чырвонай сукенкі, як з’яўлялася новая порцыя. Ад яе ўсмешкі і ад крывавай мэры траціў Саша цвярозыя думкі. Набліжалася хвіліна, што закладае ў аглоблі ўсе хвіліны. Асабліва тыя, якія наперадзе, у неназванай будучыні топчуцца з нагі на нагу, у нямым спадзяванні на рашучы штуршок.
    Апошні летні надвячорак запыніўся над мястэчкам. Неяк, ніхто не ведае чаму, давялося раней сыйсці на кватэру. Ледзь адчыніў дзверы, ледзь пераступіў парог, ляснуў словам у ціш, насычаную водарам памідоравага супу, смела і рашуча, як смела і рашуча дасканалы хірург джгае лязом скалыіеля наспеўшую скулу:
    Закахаўся я. Так залюбіўся, што няма ўжо для мяне ні туды, ні назад, накоплены за лета цяжар зваліўся з душы. Зрабілася бязважка, шчасна, не хацелася нат ступіць на кухню па памідоравую раскошу. Стаяў зараз на хісткіх нагах і адно далонь, заціснутая ў кулак, барабаніла аб грудзі, у тое месца, дзе б’ецца сэрца:
    Тут яно ўсё. Тут маё шчасце, тут маё каханне, тут... мае... усе вершы... паэмы ўсе... тут, словы пачалі неяк спыняцца, аддаляцца ад сябе. Я... адыходжу... Заўтра, паспеў яшчэ прашаптаць.
    Заўтра, Сашык, заўтра, пацвердзіла жонка. Супольнымі сіламі давалакліся на спальню, дзе паэт Перчук, намацаўшы добра знаёмую мяккасць тапчана, зваліўся і заціх.
    Раніцой, верхам, на белаконнай імгле, з’ехала ў мястэчка восень. Саша Перчук стаяў у акне, глядзеў на пасівелыя блокі, на жоўты бярозавы лісток, які прышпіліла да шыбы начная сырасць. Ісці яму нікуды не хацелася. Hi ад жонкі, ні нават у бар “Лялечка”. Хіба што туды, куды самі не даедзем, туды, куды павязуць нас...