Вуліца Добрай Надзеі
Міхась Андрасюк
Выдавец: Медысонт
Памер: 304с.
Мінск 2010
Крыўдуючы на ўвесь свет, Хведар Антонавіч задзіраў нагавічыну. Сіне-белую, худую лытку завяршала непрапарцыянальна круглая булава. Сціскаў гэту булаву пальцамі, затым забіраў руку, а на бела-сіняй скуры аставаліся кругленькія ямачкі.
- О, бяда якая. А вы тут кава-гарбата, кажаце, сакратаркамі папракаеце.
I яны маўчалі. Мабыць, у гэтай цішыні, за падтрымкай шматгадовага сяброўства, адабраўся, прызнаваўся за раўнацэнны і Хведара Амтонавіча жыццёвы ордэн, яго пакута і ўзнагарода за поспех гэтага мястэчка.
- Усё-такі пайду ў той шпіталь. Ці не ў бліжэйшую сераду, спыняў цішыню Віктар Сцяпанавіч.
- Будзем цябе наведваць, казаў Іван Пракопавіч.
Афіцыянтка прыбірала парожнія шклянкі, а яны сачылі за яе няспешнымі жэстамі. I зноў маўчалі. I думалі, што ўсё-такі не ў шпіталі, а тут, у маленькім рэстаранчыку, стрэнуцца чарговы раз.
Былі гэта звычайныя мужчыны, яны паміраюць у сваіх ложках, на сваіх падушках. Так ціха, што можна падумаць не наміраюць ніколі.
Знічка
3 цэнтральных раёнаў неба, ад Млечнага Шляху апускаецца знічка. Мільёны зор стаяць у знерухомелым сне, і толькі яна разбудзілася ды ляціць светлым, радасным полымем на сустрэчу з няўхільным знікненнем. Здаецца не страшны той нябыт, не мае значэння, калі на адну хвіліну, на адзін міг засяроджваеш, згартаеш на сябе зрок і ўвагу ўсяго сусвету.
Лёт знічкі звязвае бязмежны космас з панадворкам, што на прадмесці мястэчка. Панадворак малы, квадратны, трыццаць метраў на трыццаць. У другія дні маўклівы, закінуты ў сонную дрымоту, сёння запрашае да сябе ўсю вуліцу.
Прыйшоў Коля, раней чыгуначнік, зараз на пенсіі, прыйшоў Андрэйка той, у лепшы свой час, ведаў, як мёртвы кусок драўніны пераўвасобіць у жывое крэсла або багаты стол. Ёсць і міліцыянер на пенсіі Чарнейка.
- Во, глядзіце, Колька зрокам адводзіць знічку за мяжу далягляду. Ці не наш Сенька абарваўся.
Вочы слухмяна ўзводзяцца ў вечаровае неба, на адну хвіліну спыняюцца словы.
- Э, скептычна хрыпіць у паўсвятле чыйсьці голас. Напэўна хто другі. Сенька ж раніцой... Зараз пэўна на месцы ўжо ён, дзе трэба.
Але пан Сенька поўнасцю не дабрыў яшчэ да месца назначэння. У хаце за жоўтымі вокнамі хістаецца полымя грамнічнай свечкі, наўкол бабы суседкі расселіся, заводзяць жалобныя песні. Час ад часу блытаюцца іх гала-
сы, тая-другая нотка азываецца фальшам. Ну, нічога ўсё. He ад сэрца ж і не ад душы такія дысанансы. Нараджаюцца ў гартані, у галасавых струнах, як вынік вялікага старання за заземскі поспех пана Сенькі.
Бабы заўсёды так спяваюць. Ці не трыста пакаленняў ужо. I калі слухаеш іх, калі паглыбляешся ў сумныя літаніі, так і здаецца: усё будзе добра, куды трэба накіруюць пана Сеньку. Але пакуль яшчэ ляжыць ён між бабамі ды грамнічнай свечкай і чакае.
А на вуліцы мужчыны заступаюцца за пана Сеньку па-мужчынску.
Згуртаваўшыся ў грамаду, кураць, прыпальваючы чарговую папяросу ад папярэдняй. I ўсе добрыя ўчынкі, што з дзяцінства па ўчарашні дзень трапіліся нябожчыку, узлятаюць на крылах тытунёвага дыму. Адплываюць па-над садам, над бліжэйшымі домікамі, і далей, у цэнтр мястэчка, над сівымі блокамі, капулястымі цэрквамі, касцёлам, што белай вежай забіваецца ў раззоранае неба.
А памятаеш, як шукалі той дуб? У семдзесят шостым у пушчы мы яго ўкралі, струменіцца дым з-за зубоў чыгуначніка Колі.
Ой там, зараз укралі, крывіцца Андрэйка. Ссяклі на Вапавай трыбе, вялікая мэцыя.
Ну, ссяклі, згаджаецца Коля. А вось ляснічы, маленькі такі, тоўсценькі, Клёцкам яго звалі, а што ж бядняга набегаўся, напытаўся. Дуе вёскай, хмара гаёвых за спінаю, па панадворках шныраць, у хлеўчыкі зазіраюць, у нужнікі запускаюць вока, а дубіска ў мястэчку ўжо. На стаўпы парэзаны, фарбай пакрашаны, стаіць вуструніўшыся ў маім плоце, будавацца якраз пачаў. I зараз там ён. Ніяк не спарахнеў дуб.
Прызнавацца, бо ўсіх пасаджу пад халеру, вішчыць Клёцак. А Сенька ведаў і, бачыш ты, нікому не сказаў. A баяўся я, скажа. 3 сабакамі ж вадзіўся...
Апошнія словы сказаліся ненаўмысна, з-за звычайнай шчырасці.
А што, міліцыянер выпадкова прымушаны, адзы-
ваецца Чарнейка. Горшы які гатунак, ці як? Чалавек, калі прыстойны ён, ад мундзіра хіба ж не псуецца.
Так больш-менш гамоняць, паклікаючы мінулыя гісторыі.
А між сказанымі словамі трымцяць словы змоўчаныя, што не падыходзяць да сцэнэрыіі месца і здарэння. Пустыя, лішнія, як бутэлькі ў жоўтых півонях пад плотам.
Заядла тыя бутэлькі капіў пан Сенька. Старанна чысціў ад пылу, здзіраў знішчаныя або спаленыя сонцам этыкеткі, абмываў у цёплай вадзе, глянцаваў фланэльнымі анучкамі, аж пакажацца бляск, які малавопытны спецыяліст успрыме як фабрычны прадукт.
Адкуль такі клопат, спытаеце. Дык вось. Скарыстаўшы чыноўніцкую фразеалогію, можна сказаць так: займаўся пан Сенька продажам алкаголю, невядомага па паходжанні. Хаця папраўдзе тут, на памежжы, і так кожны ведае: радавод ягоны прыязджае крадком, з-за ўсходняй мяжы, у пластмасавых мяшэчках, тут раздзяляецца на паасобныя пляшкі. У падвалах даюць яму шляхецтва і які захочаш смак. На кожную кішэню і густ.
Вам зубровачку? А можа, Ельцын або Пятроў. Каньяк? Калі ласка, ёсць і каньяк. Ці не фальшывы ён? Ну, як жа фалынывы. У мяне арыгінальны тавар, усё ў краме купляецца, у краме за гэтыя словы кулак пана Сенькі тры разы забіваецца ў грудзі, туды, дзе за рэбрамі няспынна працуе сэрца гарант чалавечай прыстойнасці.
Сіла персвазіі павышае гандаль. I яшчэ давер. He рэклама, як хочуць адукаваныя мужы. Рэклама адно нервуе, калі вылазіць з тэлевізара ў нечаканы момант.
А дарэчы, спрабаваў жа які адукаваны муж пусціць у народ адну хаця б пляшку рускай гарэлкі? Выстаяў вока ў вока з мясцовым кліентам? А ў кліента заўжды свая рацыя, і ён канчаткова перакананы: хвіліна яшчэ, і стане ахвярай ашуканства.
Тады і пачынаюцца ўзаемныя хітрыкі, тупанне, заці-
ранне рук, мацанне зрокам. I кулакі забіваюцца ў грудзі, аж грымяць рэбры. Ідэнтычна, бы на конскім базары.
Але ж коньмі пан Сенька ніколі не займаўся. Бо і на халеру цяпер каму конь? Аформіць агарод за домікам? Анаго ў мястэчку даволі. А пляшка калі ласка, для радасці добрая і для смутку.
Вось і прадаваў такія пляшкі пан Сенька, запоўненыя ў падвале, між картопляў і буракоў, морквы, цыбулі. A ўсё сваё, не закінеш тут хіміяй.
Працоўны, рабацяшчы мясцовы народ. Такім нараджаецца, і ўсё.
Тады адвячоркам або і апоўначы стукай у акно пана Сенькі. Адчыніць.
Зуброўка? Ельцын? А можа, Пятроў?
Вось чаму і запаўняецца бляшаная баначка з-пад гарбаты. Ад кожнай дваццаткі палова трапляе якраз туды. Другая адводзіцца на чарговую бутэльку спірту раяль. Час такі, рыначны. Хто не інвесціруе, ідзе ў адстаўку.
Але пан Сенька больш закаханы ў першую дзесятку. Кахае яе асаблівым чынам, пяшчотна. Гладзіць бронзавую паперу, разглядае падабізну князя Мешка, а ў вачах стаіць улюбёнае аблічча наймалодшага, Славічка.
Зараз у Беластоку ён. I дай, добры Божа, няхай там застаецца. Адно неўдалоты вяртаюцца ў мястэчка, закончыўшы адукацыю. I прыдуркі. Ну, яшчэ ўсялякія сваякі мясцовага чыноўніцтва ім і ў складаны час прыдбаецца які сэнсоўны занятак.
А Славічка забяспечыць трэба ў кватэру: дзве тысячы злотых квадратны метр.
Колькі ж тады разоў трэба збегаць да бляшанкі рукой, узброенай у дзесятку, каб неабмежаваную пространь сціснуць у квадратны метр падлогі?
А ўсё проста, калі чалавек ведае, дзеля каго і чаго ён жыве.
Але вось зараз пана Сенькі няма ў жывых. Яшчэ раніцой, як і штодзённа, выйшаў на сходы, на вуліцу, накіраваўся ў краму. I зваліўся на тратуар. Залішне клікалі дапамогу.
Але так зразу, з месца, здзіўляецца міліцыянер на пенсіі Чарнейка. За нашым часам не здаралася такое.
I пачынаецца ўспамінанне ўсіх, хто за апошні час і зусім нечакана кульнуў на другі бок. Карагод адкрывае Яша, што памёр стоячы у аўтобусе, у натоўпе. Затым ідзе Францік: у красавіку не падняўся з ночы, так і ніхто не ведае, чаму.
Хімія і стрэс, кажа Андрэйка.
Далей прыводзяцца на памяць тыя, хто знік па тэхнічна-цывілізацыйных прычынах. Антошка, што знойдзенай на агародзе бліскучай цацкай ляснуў у ручку плуга, так ляснуў, аж бэбахі на электрычныя драты ўзляцелі. Затым стаіць у чарзе Мішка: ладным куском жалеза пацэліла яго ў патыліцу незразумелая машына на фабрыцы. Ёсць яшчэ і Сяргей, які ўпісваецца ў першую, ды і ў другую катэгорыю. Ад інфаркта памёр, а хвіліну раней паспеў яшчэ засадзіць швайку проста ў сэрца святочнавелікоднага кабанчыка. Так і зваліліся смяротным дуэтам чалавек і паршук.
Пойдуць раніцой а палове дзевятай.
У хату пана Сенькі заходзілі не раз, не два разы. Вось і ведаюць, што там, і як.
На пачатак трэба ступіць у сенцы шмат якія функцыі выпаўняюць яны: калідор, складзік лішніх трантаў. Затым будзе кухня, чвэрць яе запаўняе хлебная печ, і дарэчы, па інерцыі, без канкрэтнай патрэбы зайшла сюды. He аддзячыла ні адным буханкам хлеба, ды як жа іначай, калі зараз за плотам спажывецкая крама, што працуе з раніцы да вечара, па будзённых і выхадных днях.
А наўкол печкі дубовы паркет. Так і спрачаюцца з сабою.
А ты, насенне мужыцкае, ты чаго тут?
А калі б якая вайна, дык што, у крамік па хлеб злётаеш? А баба замесіць у дзежцы, на бляху пакладзе і ад голаду не загінуць нам.
Ёсць тады кухонная печ гарантам сытасці ў злы час, да якога, як падказвае местачковы вопыт, добрыя дні адно гаманлівая падрыхтоўка.
3 кухні адны дзверы выходзяць на маленькую спальню, другія на гасцінны пакой. Там якраз і ляжыць пан Сенька.
Можна было, вядома, зняць месца ў спецыялістаў, закінуць туды нябожчыка на апошнюю ноч, а з раніцы прыйшлі б смутныя хлопцы ў чорных пінжаках, у белых рукавіцах, спраўна ўзялі б, што трэба ўзяць. Шмат хто зараз карыстаецца такімі выгодамі, асабліва жыхары шматпавярховых блокаў. He трэба потым сціраць, прыбіраць, чысціць паркет.
Але на прадмесці ўсё іначай. 3 прадмесця адыходзяць у вечнасць, пераступаючы свой парог і на спіне лепшых суседзяў.
Чэрвеньскі Млечны Шлях апоўначы разгартаецца белай хусткай. Колькі гадзін і нябачна пераліецца ў светласць раніцы.
Да світанку трэба было б здрамнуцца, адпачыць. A восьмай прыйдзе бацюшка.
Суседскі іх абавязак адправіць пана Сеньку ў апошні шлях.
Дом
На гэтай вулачцы ўсе дамы нараджаліся ў адзін час, і цяпер, узаемна пераклікаючыся, салідарна адступалі ў нябыт. На пачатак зніклі маленькія, драўляныя дамкі. Затым пайшлі следам болыпыя, двухпавярховыя, мураваныя. Наш дом быў самы вялікі, і аднае раніцы застаўся ад свайго пакалення адзін. Застаўся, бы правадыр заваёванага чужынцамі племя для радасці турыстаў і для славы актуальных валадароў.