Вуліца Добрай Надзеі
Міхась Андрасюк
Выдавец: Медысонт
Памер: 304с.
Мінск 2010
Але здаралася адказ быў станоўчы: “Пішу”. I Уладзік прысаджваўся яшчэ бліжэй.
Пра што пішаш?
А, такое там, пісьменнік бязрадна разводзіў рукамі. Яму хацелася сказаць пра словы, што даюць адказы на ўсе самыя важныя пытанні, але дасканала ведаў няма такіх слоў на ягоных старонках. I яшчэ шырэй разводзіліся рукі. Пра нас пішу. Зрэшты няважна.
I я таксама буду ў тваёй кніжцы? Уладзік зазіраў у экран камп'ютэра. Можа, шукаў там сябе, а можа углядаўся і глыбей, шукаючы адказ на пытанне: чаму дарослыя, сталыя мужчыны пішуць кніжкі?
Але на такія пытанні нат камп'ютэру не адказаць.
Дом таксама маўчаў. Бо толькі той, хто ўсё ведае, можа сабе такое дазволіць.
Фірма
Адважныя мяняюць аблічча свету. I калі ўжо той свет папрыгажэе крышку, калі накіруецца ў пажаданы бок, тады, ідучы на спатканне новым заклікам, менш адважныя прымушаны перайначыць сябе. Рэвалюцыя... Гэта ж яна нябачным дотыкам чарадзейнай палачкі прачку ператварае ў князёўну, пастушка ў афіцэра, а фурману ўручае міністэрскія лейчыны. А потым адступае, пакідаючы поле бою ўсім астатнім. Жвавым, гнуткім, прагным поспехаў. Трэба, аднак, помніць, што час апусташэлага поля не трывае наогул доўга. Вокамгненна пераходзяць з рук у рукі фабрыкі, мяняюцца шыльды з назвамі магазінаў, мяняюцца на гэтых шыльдах і прозвішчы ўласнікаў. Калі не мы, тады хто? пытаюць адважныя. I гэта добрае пытанне. Хто не са мною, той супраць мяне, — заклікае прыватная ўласнасць. I гэта таксама слушны заклік.
Думка схапіць свой лёс у свае рукі нарадзілася ў Толікавай галаве даўно, мабыць, з канцом васьмідзесятых гадоў. 3 гэтай ідэяй з’ездзіў у Нямеччыну, працаваў там ці не працаваў хто ж можа ведаць. Вярнуўся голы. Маркі і долары, маляваныя ў мроях і ў пісьмах, не даехалі дамоў. “Абабралі”, раскінуў рукі на сустрэчу з жонкай, а яна і паверыла. Плакала потым адну ноч і другую, праклінаючы невядомых зладзеяў, а раніцай падымалася а шостай і, як раней, маршыравала на фабрыку.
I аказалася — колькі ж праўды было ў матчыных словах! Ці раз яна паўтарала: “Вучыся, сынок, старайся. 3 хаты пацягнуць, з кішэні пацягнуць, а з галавы ніколі”.
I вось засталося з нямецкага падарожжа тое якраз, што ў галаве: думка пра ўласны бізнес. Аднак з думкамі бывае не так, як з людзьмі. Чалавек нараджаецца месяцаў дзевяць, а вось думка, асабліва калі няма для яе спецыяльных, фінансавых акушэраў, можа праляжаць у бясконцасці там, дзе яе пачалі. I калі не надта табе пашанцавала, калі ні бацька твой, ні цесць не ўчапіліся раней за бяздонную дзяржаўную касу, прадбачваецца табе даўно правераны шлях да вялікай уласнасці: першы мільён даводзіцца змахляваць.
Толікава жонка не прыйшла на свет у міністэрскай сям’і, аднак, дзякаваць Богу, пазбірала па сваіх вясковых продках тое, што трэба: ашчаднасць і працавітасць. Можна здагадацца, што якраз з яе кашалька бярэ сваё радаслоўе той магічны, здольны давесці да фартуны, мільён.
Вядома, не быў гэта той самы мільён, пра які пісаў у сваіх інструкцыях пан Ракфелер, хаця за адзінкай ішло, як трэба, шэсць нулёў. Аднак, тыя ж нулі пісаліся не ў Вашынгтоне, не ў Парыжы, a у Варшаве. А гэта вялікая розніца! Песімісты гавораць нават, што польская валюта з пачатку дзевяностых гадоў не перавышала ў вартасці паперу, на якой яе друкавалі, трэба ж аднак помніць, што песімісты прыбытковымі справамі не займаюцца. Спажываюць наогул тое, што створаць рукі і розум аптымістаў. А Толік глядзеў на свет аптымістычна. Абцяжараную шасцёркай малалетніх нулёў адзінку паспяхова ператварыў у чорны дыпламат, калькулятар, пяро. Вярнуўся ў ласку шлюбны касцюм, а вось назва фірмы атрымалася цалкам дарма. У бяссонную ноч, з балбатні ўсякіх “міксаў”, “рыксаў”, “дэксаў”, з мораку амаль, яснай бліскавіцай успыхнула “EXPO-Anatol” і так ужо засталося. У свядомасці і дакументах. 3 націскам на першае “а” ў слове “Анатоль”.
Сядзібу фірма прыдбала пры вуліцы Баторыя, на трэцім паверсе, у непрыкметным блоку, значыць, там, дзе яе ўласнік выпаўняў свае штодзённыя, жыццёвыя функцыі. Час ад часу, асабліва ў пачатку месяца зда-
раюцца дш, калі можна напаткаць яе і ў іншым месцы. Найчасцей у кавярні “Верас”.
Значыць, так: з асобай галоўнага героя мы ўжо большменш пазнаёміліся. Тое-сёе можам прадбачваць, пра штонебудзь здагадвацца. Сама добрая пара сказаць пару слоў і пра ягоную жонку, але ж апроч таго, што прыйшла яна на свет дзесьці там, на Гайнаўшчыне, у сялянскай сям’і нічога больш не ведаем. А ў гісторыі фірмы і гэтая постаць мае сваё, неблагое значэнне.
Толікава жонка правароніла карысны момант, калі ўся акаляючая нас рэчаіснасць перастаўлялася на іншы шлях. Такія памылкі не выпраўляюцца. He схапіць добрага моманту гэта не тое ж, што прапусціць нейкі цягнік ці аўтобус. Адчакаеш гадзіну-дзве і ўсё-такі паедзеш, куды табе трэба. Спазніўшыся на добры час, да канца жыцця ўжо будзеш маршыраваць заўжды пешкі і заўжды супраць ветру. 3 Толікавай жонкай атрымалася няйначай. Як ахвяра ўласнай разгубленасці, шлыпае яна штодзённа на чужую фабрыку, намагаецца, растрачвае прыгажосць і здароўе, а першага дня месяца, за ўсе тыя пакуты, прыносіць дамоў шэсцьсот новых залатовак.
Фірма “EXPO-Anatol”, якая ў іншыя дні бестурботна каўкае час, расклаўшыся на паліцах між раманамі і дэтэктывамі, сёння, бы маладая дзяўчына ў чаканні першай, патаемнай сустрэчы, з самай раніцы рыхтуецца да выхаду. Наводзіць парадкі ў паперах, складае пісьмовыя прылады, ачышчае пячаткі, а пад поўдзень раскошна ўладкоўваецца ў чорныя абдымкі дыпламата. Пачуўшы знаёмыя жончыны крокі і знаёмае бразганне ключамі, падымаецца з тапчана і ён, галоўны дырэктар фірмы. Ва ўмовах ранняга капіталізму кожная датацыя, хай сабе і невялікая, ставіць на ногі. Так кажуць спрактыкаваныя, і няма падставы ім не верыць.
Кавярня “Верас” перажывае цяжкія дні. Рыначны капіталізм рассеяў па горадзе шмат такіх гешэфтаў маленькіх, утульных, з дыскрэтнай музыкай, з культурнай абслугай. Без рызыкі сустрэчы з гаманлівым, набры-
нялым танным віном, пралетарыятам, заглядаюць сюды новыя эліты эканамічныя, палітычныя, а нават і культурныя. Пад глыток “больса”, пад іюрцыю арыентальнага вінегрэту працягваюцца распачатыя ў фірмовых ці самаўрадавых кабінетах дыскусіі. Бізнес, біржа, аблігацыя, hossa і bessa такія, памазаныя таямнічасцю словы перакідваюцца з вуха ў вуха, з вуснаў у вусны. Перакідваюцца шэптам, хаця той-сёй, асабліва малады, пачынаючая акула, крадковымі позіркамі правярае, ці таямнічыя словы выклікаюць пажаданае ўражанне на твары прыгожай пані бармэнкі.
Пажылыя донжуаны, тыя, хто ад жыцця чаго-небудзь дабіўся, гэту пустую фінансавую лексіку заступаюць больш канкрэтнай збруяй. Залатыя персцені, цяжкія, бліскучыя ланцугі, якія нібы выпадкова высоўваюцца з-пад расшпіленай кашулі. Эх, барацьба ты, жаночамужчынская, спрадвечная! Чым даўжэй чалавек у гэтай вайне, тым больш каштоўная кожная адна, нават абыякая здабыча. I малаважна, якою цаною.
У малым горадзе колькасць такіх утульных завулкаў наогул несувымерная да лічбы патэнцыяльных кліентаў, вось і ўсе тыя “Верасы”, “Цюльпаны”, “Андрамеды” вядуць цяжкое, беспардоннае змаганне за чалавечыя душы.
Даручыўшы паліто вымаляванай пані гардэробшчыцы, Толік Рубель мацней сціснуў каштоўны дыпламат і паплыў у абдымкі чырванавата-цьмянага святла. У навугольніку, за частаколам лакіраванай сасніны, схаваўшыся ад позіркаў выпадковых кліентаў, чакаў ужо старшыня суполкі “Фрэйс” пан Ігар Бараба, у прыватнасці, муж кіяскёркі Ірыны Барабы, бацька тройкі дзетак і адначасова Толікаў сябар.
- Вітаю пана дырэктара.
- Маё шанаванне пану старшыні.
Гэты цырыманіял, прыпраўлены дозай жартоўнай канфідэнцыяльнасці, больш адрасаваўся нешматлікай публіцы, крышку і членам персаналу, ды таксама не запярэчыш быў дарункам уласным вушам, улас-
най фанабэрыі. Прыемна, калі нехта звяртаецца да цябе поўным пашаны “пан дырэктар”, нават калі гэта не ананімны твой падначалены, а здаўна вядомы, сардэчны Ігар.
Сцвярджэнне, быццам бы Толік і Ігар спажылі супольна бочку солі было б далёкім ад праўды, аднак, працуючы месяцы два на мясцовай фабрыцы, перагрузілі не адну кучу смаліны. А трэба ж помніць, што супольна нажытыя мазалі на далонях часта ператвараюцца ў моцныя вузлы сяброўства. I калі Толік, заахвочаны расказамі пра бізнесы, якія на працягу года перавозяць чалавека з блокавай кватэры ў палац з басейнам, бразнуў фабрычнымі дзвярыма ды падаўся шукаць лепшы хлеб, сяброўства загадала яму, Ігару, зрабіць такі ж крок. Дом з басейнам аказаўся ілюзіяй, аднак рыба каўкнула прынаду. I вось гэта прынада і Толіка, і Ігара давяла да самастойнасці.
Першая выйшла на свет фірма “EXPO-Anatol”. Яна не выйшла без прычыны, абы толькі паглядзець на залатое сонейка ды падрамантаваць невясёлыя статыстыкі беспрацоўных. Яна з’явілася з канкрэтнай мэтай: на сто працэнтаў забяспечыць бульбаю суседнюю дзяржаву, дзе з-за праліўных дажджоў увачох амаль прападала дабро.
Чулі ў гэтай дзяржаве пра Толікаву фірму ці не чулі — цяжка сказаць. Праўдападобна, чулі, бо калі аказалася, што фінансавыя магчымасці фірмы — а гэта абазначае пенсіі цесця, цешчы і жончыну зарплату няздольныя напоўніць бульбай дзесяць мільёнаў бэбахаў, тады вось кіраўнік успомненай дзяржавы выдаў дэкрэт: забаранялася ісці праліўным дажджам, прынамсі, да Вялікадня. Метэаралогія не падпарадкавалася зямным загадам. Дажджы памацнелі, потым ператварыліся ў град і снег, аж белым пухам прыкрыліся некранутыя бульбянішчы. Фірма “EXPO” зіму неяк пратрымала. Падмацаваная кабанчыкам з вёскі, дацягнула да Вялікадня, чаго не скажаш пра карміцеля гэтага ж парсюка. Цесць расстаўся са светам у Вялікі пост, і быў гэта беспамылковы знак, што датацыі для фірмы паменшацца на працэнтаў, прынамсі, трыццаць тры.
У такіх выпадках песімісты апускаюць рукі, пакідаюць усё на волю лёсу. Аптымісты шукаюць нейкі асэнсаваны выхад і здараецца вышэйшая сіла, правільна ацаніўшы і адвагу, і добрыя намеры, працягвае дапаможную далонь.
У Толікавым выпадку нечаканая сіла не спусцілася з высокіх парогаў, можна сказаць — па паходжанні была гэта зусім зямная моц. На трэці дзень Вялікадня нарадзілася фірма “Фрэйс” і, пачынаючы з серады, каб не мантачыць часу, шукала салідных, адказных кааператараў.