Вуліца Добрай Надзеі
Міхась Андрасюк
Выдавец: Медысонт
Памер: 304с.
Мінск 2010
Ветэраны
Гэтыя мужчыны даўно ўжо вызваліліся з жалезных абдымкаў часу, цяжкіх яго ланцугоў, што звязваюць чалавека з канкрэтным месцам, канкрэтнымі абавязкамі. Маглі б яны без залішніх цырымоній пазбыцца сваіх календароў і гадзіннікаў, аддаць іх у які музей або звычайна абдарыць унукаў для гульні. I не пацярпеў бы свет. Так ці іначай, ён выканаў бы свае справы тэрмінова і паспяхова.
Але яны ўсё яшчэ ішлі плячо ў плячо з календарамі і гадзіннікамі. Кожную першую суботу месяца дакладна ў васемнаццаць гадзін пераступалі парог рэстаранчыка.
Заходзілі камплектам або паасобна, але наогул у назначаны час усе пяць фігур запаўнялі месца за сталом. Прасілі гарбату. Разгортвалі газеты. Глядзелі адзін аднаму ў вочы, параўноўваючы запісаныя ў памяці вобразы з замалёўкамі актуальнай хвіліны.
Былі гэта звычайныя мужчыны. Па іх біяграфіях не здымалася кіно, не пісаліся гераічныя аповеды, не складаліся школьныя падручнікі. А калі нат і пісаліся якія гісторыі, тады не фантазійнымі, выкручастымі літарамі, а дробным макам штодзённых мазалёў. Чыгуначнік на пенсіі Іван Пракопавіч, селянін Віктар Сцяпанавіч, што гадоў больш за дзесяць як аддаўшы наймалодшаму сыну лейцы, з’ехаў у мястэчка, дзе прытуліўся да нейкай удавы. Максім Карпавіч і Пётр Паўлавіч адпрацавалі жыццё на мясцовай фабрыцы.
Мэту гэтых сустрэч дарма замыкаць у рамкі якоеколечы логікі. He вырашаліся тут справы ні сённяш-
няга дня, ні будучыні. He прымаліся ніякія пастановы, ні рашэнні. Ніхто не назіраў за ходам падзеяў, нат так сабе, без прычыны, каб праз дзесяць-дваццаць гадоў, прыгарнуўшы на калені ўнука, прашаптаць у ягонае вуха банальнае “Я бачыў”.
Мабыць, склікала іх у гэтае месца своеасаблівая дэманстрацыя доказ прысутнасці, існавання, перамогі над чарговым днём.
Часам нехта спазняўся, і моцна яны ў такіх выпадках хваляваліся.
“А дзе Пётр Паўлавіч?” Або: “А дзе Віктар Сцяпанавіч?” неспакойным голасам самы старэйшы выклікаў непрысутную асобу. Бачыў хто сёння Віктара?
Я бачыў. Учора раніцой у малочнай краме. Усё нармальна, у жывых ён быў, чыйсьці голас супакойваў апошніх.
I яны засядалі за стол. Але неспакой не адступаў далей як крокі на два, таптаўся за спінаю, прысаджваўся на парожняе крэсла. Нават калі і не гаварылася нра тое ўголас, яны дасканала ведалі цану аднаго дня, разумелі, што кожная хвіліна павышае яе, падвойвае, патройвае, аж у рэшце рэшт заўтрашні дзень пераўтвараецца ў тавар не на чалавечую кішэню.
Афіцыянтка махала на стол шклянкі з гарбатай, папёлку, абдорвала іх ветлівай усмешкай і, хвалюючы бязмежнымі клубамі, плыла на сваю службовую прыстань. Гартаючы каляровы журнал, час ад часу абмацвала іх службова чуйнымі зрэнкамі, а яны сачылі за яе чорным, бліскучым боцікам, што машынальна гойсаўся на назе, закінутай на другую нагу.
Эх, зоранька, Іван Пракопавіч папраўляў гальштук, штурхаў наперад грудзі, а жывот і сам здагадваўся, што не ён першачарговы тут герой, ды ўпотайкі адступаў у ёмістыя абдымкі пінжака.
Гэ-гэ, загуляў бы, а? падміргваў Максім Карпавіч,
і ад такіх слоў Пракопавіч напаўняўся асалодай. Ну, табе што? Малады ж яшчэ. Сярун.
Дэкларацыі ў адрас жаночага полу не ўспрымаліся сур’ёзна. Яны заходзілі ў той этап жыцця, калі без крыўды для гонару мужчынам дазваляецца жартаваць або і здзеквацца з сваёй недасканаласці. Бо і яна, актуальная няспраўнасць як доказ іх ранейшай мужнасці. Балючая ўсё-такі ўзнагарода за перамогі маладосці.
Але нешта хлапечае застаецца ў мужчын да апошніх іх дзён. Няўлоўнае, неназванае адгукваецца рэхам у застольных размовах, прыхоўваецца між слоў, апранаецца ў шматзначныя ўсмешкі.
Я ў шэсцьдзесят о-го! абводзіў зрокам афіцыянтку Максім Карпавіч. I прыкідваючыся смуткам, уздыхаў: Божа ж ты мой! Забраў сілы, вазьмі і ахвоту.
Такі цырыманіял паўтараўся кожны месяц. Мяняліся адно сцежкі гэтых, па-хлапечаму канспірацыйных, пахлапечаму недалёкіх ад бацькоўскай хаты эскападаў. Адзін раз кіраваліся яны на афіцыянтку, а другім разам бралі напрамак на зусім выпадковую паненку, што нрытулілася якраз да суседняга століка.
Але маладыя паненкі натоўпам сюды не заходзілі. Рэстаранчык быў з другой, прызабытай зараз палоскі часу. У далёкай мінуўшчыне можна б падумаць разгарнуў хто на сталах цыратовыя загончыкі, абсеяў іх алюмініевымі лыжкамі і відэльцамі, там-сям уваткнуў хісткое драўлянае крэсла. А затым, не чакаючы жніва, з’ехаў у другую краіну або ў вечнасць. А можа, невыпадкова, можа, з думкай аб такіх якраз кліентах, адвяла якая міласэрная рука гэты куточак з гаманлівай сучаснай прасторы?
Каму забраў, а каму і не, на нараканні Карпавіча адгукваўся таямнічай усмешкай Віктар Сцяпанавіч. Мне таксама семдзесят пяць. А ііакуль яшчэ мая Маня не наракае.
Паўслоўцамі, зразумелымі толькі мужчынам, назы-
валіся карысці, якія можа мець местачковая ўдава ад кансерваванага сонцам, дажджом і ветрам вясковага хлопца.
Але наогул Сцяпанавіч не паспяваў падзяліцца з сябрамі гэтай радасцю, што час ад часу выпадае на долю ягонай Мані. Гутарка стаўлялася на зусім другія рэйкі. Пётр Паўлавіч з кішэні пінжака выгартаў насавую хустачку, згартаў пот, што бліскучымі жамчужынамі гуртаваўся на кончыку носа ад гарачай гарбаты, а мо на які жахлівы ўспамін.
А я ўчора ўпаў, заяўляў сумным голасам.
Як упаў? Дзе? хваляваліся апошнія. Але хваляванні былі павярхоўныя і ўраз знікалі. Калі ты зараз тут значыць, падняўся, нічога страшнага не адбылося.
Нармальна, на вуліцы. Ішоў і зваліўся. Цяжкое штосьці села на грудзі, потым свінцовым холадам пералілося на плечы і ў ногі. А потым сцямнела ў вачах, і я адышоў ад прытомнасці. А калі разбудзіўся, нейкія маладыя людзі акружалі мяне шчыльным вяночкам. На фоне чыстага неба я бачыў іхнія голавы і чуў іхнія галасы. I яны разважалі: п'яны ці хворы я. А я ж і ў рот не бяру. 3 маім сэрцам, самі ведаеце, было б самагубства.
Нічога не разумеюць маладыя, нічога не ведаюць, горка ўсміхаўся Іван Пракопавіч.
А ў мяне грыжа, адзываўся Віктар Сцяпанавіч. Такая во, згартаў далоні ў кшталт футбольнага мячыка. Усе тыя мяшэчкі картопляў і жыта, што вам, гарадскім, скарміліся, зараз і выбіраюцца на белы свет. Аперацыя неадкладная. Сам не знаю паміраць ад нажоў лепш, ці ўсё ж такі ў сваім ложку?
Грыжу Віктара Сцяпанавіча дасканала ведалі. Тут яна нараджалася, пачыналася з маленькай гарошыны, надзімалася ў тэнісны шарык, аж зараз дасягнула памераў футбольнага мяча. Карыстаючыся правамі, належнымі паўнацэнным удзельнікам застолля, уключалася ў размову ў любы момант, не чакаючы сваёй чаргі. I была пры тым прэлюды-
яй, запрашэннем у своеасаблівы акцыён, біржу, дзе чалавек стараецца апярэдзіць другіх, узляцець вышэй, галасней за ўсіх назваць сваё імя, накрыць козырам усе, раней разложаныя на стале карты.
А ў мяне лёгкія на кволых нітачках чапяць. Як сказаў лекар: “Інжынер які або другі панок даўно з зямлёю шлюб узяў бы”. I яшчэ сказаў лекар: “Адракацца трэба ад гэтага гаўна”, Максім Карпавіч вылузваў з кішэні пачак папяросаў, шпургаў на стол. А потым пяшчотным жэстам прыгартаў яго бліжэй, да сябе. А як пакінеш, калі шэсцьдзесят гадоў курыш? У сорак чацвёртым вывучыў, у савецкай перадавой. Махорка была ў іх моцная, бы спірт. Увогуле, моцныя былі яны хлопцы, адважныя. Жыццё аддаць тое, што і сплюнуць.
I паўтараючы адвагу савецкіх разведчыкаў, разгартаў пачак, спраўна пстрыкаў у тэктуровае дно, а папяроса, бы на якой пружыне, выскоквала між пальцаў. Каўкаў дым, аж напіналіся грудзі горда, рашуча, можна б падумаць выходзілі на сустрэчу свінцоваму дажджу, агнявой лавіне.
А ты, Пракопавіч, што можаш ведаць пра перадавую? Сярун быў...
Гэтым словам Карпавіч называў Пракопавіча часта і густа. Часам яно Пракопавічу падабалася, а часам не. Асабліва, калі размова кранала справы важкія, адлеглыя на шэсць дзесяцігоддзяў, рабілася крыўдна Пракопавічу. Бо ў чым вінаваты чалавек, што якраз у той гераічны час хадзіў ён у пяцігадовых смургалях? I тады Пракопавіч выкладаў на стол свой, ці не адзіны джокер, што крадком прыхоўваўся ў абшастанай калодзе дзён:
А ў восемдзесят пятым, як мяне вагоны сціснулі, так і думалі ўсе: памрэ, не выжыве. А як бачыце не памёр.
Гісторыю пра вагоны яны дасканала ведалі, не першы ж раз прыводзілася за гэтым сталом.
У восемдзесят пятым Пракопавіч працаваў на чы-
гунцы. Спіналі аднойчы вагоны ў адзін даўжэзны эшалон, машыніст памыліўся, лакаматыў заўчасна тузануўся назад. Усе паспелі, а Пракопавіч не паспеў, апынуўся між буферамі вагонаў. Штосьці трэснула, нешта ляснула, і ён паваліўся на рэйкі. Доўга там ляжаў, ці коратка дакладна не ведае. Але мабыць, даволі доўга, бо калі расплюшчыў вочы, першае, што ўбачыў пабялелае, спалоханае аблічча начальніка вакзала. I зрабілася Пракопавічу сорамна. Ён ляжыць, а началыіік, бы радавы жаўнер, выструніўшыся перад афіцэрам, хвалюецца: “Дыхае, ці не дыхае Пракопавіч?” Учапіўшыся растапыранамі пальцамі за чорныя хмурыны, што плылі перад вачыма, пачаў узводзіцца на ногі.
Другі хто нат і не зіпнуў бы, казаў потым. А мне быццам і нічога. Праўда, правая нага не зусім у калене згінаецца. Ды што там нага?
А ў мяне вада ў каленях, карыстаючы аказію, што гутарка ідзе пра канчыны, уключаўся ў размову Хведар Антонавіч.
Але прэтэнзіі Хведара, напалову жартам, а напалову і ўсур’ёз, ігнараваліся. Як адзіны тут, ён значную частку жыцця прахадзіў у начальніках прафсаюзаў. На пачатку ўсё было нармальна, спалучала іх адна вуліца і адзін фабрычны станок, а потым у Антонавіча з’явіўся свой офіс і свой пісьмовы стол, і яшчэ маленькі столік, дзе, бы які турэцкі султан, драмаў кумпясты чайнік. А наўкол чайніка антычнымі служкамі вартавалі шклянкі. Часам, па інэрцыі або карыстаючыся ранейшымі вузламі, заходзілі на гэты офіс. Прысаджваліся ў мяккія крэслы, глядзелі, як спраўныя далоні сакратаркі пераліваюць з чайніка ў шклянкі кіпячую ваду.
Хіба ж ад кавы і гарбаты тая вада ў каленях, падморгваў Іван Пракопавіч.
Або ад гэтай сакратаркі, што ззаду, стоячы на каленях яе, выскальваўся жоўтай усмешкай Максім Карпавіч.
Насміхаліся жартам, па-сяброўску, але ж быў у словах і тонкі папрок, слушны закід: “Смешнае і далёка
несправядлівае, стаўляць у адну шарэнгу, параўноўваць прыдбаныя ў барацьбе кантузіі і раны са звычайнымі хваробамі, што, бы тыя байструкі, прывалакліся ў хату невядома адкуль, прылінлі да чалавека невядома чаму”.