• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вуліца Добрай Надзеі  Міхась Андрасюк

    Вуліца Добрай Надзеі

    Міхась Андрасюк

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 304с.
    Мінск 2010
    67.91 МБ
    Лілька ляжыць побач з Вітусем Агоньчыкам, у ягонай аўтамашыне. Машына метраў дзвесце за каталіцкімі могілкамі. Светлым днём гэтае месца шмат хто
    наведвае. Бо і як не наведаць. Ступаеш крокаў дваццаць ад белавежскай шашы і ўжо агортвае цябе пушчанскі спакой. Яшчэ крокаў дваццаць і яшчэ, і выходзіш на зялёную паляну. Раней была тут футбольная пляцоўка, ды і зараз падлеткі час ад часу забіваюць мяч у прыімшэлыя вароты. А побач з сабачкамі шпацыруюць панюсі, саноўныя пенсіянеры сноўдаюць памежжам святла і ценю. Паглыбляюцца і далей, у духмяныя хмызнякі, дзе ў сонечныя майскія дні ліцэісты і ліцэісткі частуюцца танным віном або салодкім, ліпкім лікёрам. Бывае у выніку вінна-лікёрнай кансумпцыі тая ці іншая паненка застыне на імху пад ляшчынай, і калі ты не ў дзіравым корабе радзіўся, можаш назіраць, як руплівая мурашка, пачынаючы з лакіраванага боціка, пераадольвае напружаную далеч лыткі, абмацвае закругленасць калена, апынуўшыся на спацелай плошчы сцёгнаў, ступае направа і налева, аж дэзарыентаваная навіной краявіда, знікае ў цяністым прыстрэшку сукенкі. Вось чаму, пачуўшы маладыя галасы, той-сёй дзядок выдаўжае ў іх напрамку свае крокі.
    Але зараз тут пуста і ціха. Па-над пушчай, над лясным стадыёнам стаіць чэрвеньская ноч. Раззоранае неба абапіраецца на дубовыя каланады, і вось хвіліну раней, з гэтага неба, Вітусь Агоньчык апусціўся знічкай на плоскі, напружаны жывот Кавалёвай Лількі. А чвэрць гадзіны раней Лілька сказала:
    Я не хачу так.
    Як так? не зразумеў Вітусь Агоньчык, бо і забрыў якраз у пункт, з якога не шмат што бачыцца ды разумеецца.
    А вось так, на галыша. Нацягніце кандом, сказала і засмяялася. Зразумела раптам недарэчнасць сітуацыі: зараз атрымаецца ў іх блізкасць самая блізкая, а яна да яго звяртаецца на вы. Бо ведаеш, я ніколі яшчэ...
    Што, ніколі? рука, якая, сціскаючы Лільчыны трусікі, даязджала якраз да каленяў, там і спынілася.
    Я ніколі яшчэ без рызіны, прашаптаў у вуха засаромлены голас. Разумееш? Баюся.
    Э-э там, спадзяванне на штосці другое было, ці не на абсалютную цнатліваць, бо і рука, знерваваная залішнім перапынкам, спрацавала жвавей. Што тут баяцца. Усё як трэба будзе.
    Але ці напэўна? недавер, які адчуваўся ў голасе, неяк спрачаўся з дзеяннямі апошніх органаў. Калені гойснулі амаль да падбародка, добраахвотна пазбываючыся карункавай абалонкі.
    У той момант у Вітуся ўдарыў пярун. Ён не быў, вядома, фізічна-атмасферны, бо і неба стаяла над лесам чыстае ды зорнае. Быў гэта абсалютна ўнутраны пярун, які нараджаецца ў чорных хмарах несвядомасці, агортвае вантробы клубамі агню, спапяляе ўсё наваколле, аж на пажарышчы астаецца адна-адзінокая, узведзеная ў неба, абсмаленая дубовая кукса. У той момант ці не чарговы пярун дасягнуў таксама ж і Лількі. Папаў яе цэльна, і дзяўчына, быццам агаломшаная мільёнам вольтаў, жыватом кінулася наперад, яе ногі напружыліся, расцягнуліся, закружылі млынком, быццам на веласіпедзе ехалі. I раптам левая пята, пакаўзнуўшыся на шыбе, прызямлілася. Якраз на чорную спіну Клаксона. Тэхніка, для яе выпадковасць ці памылка, не мае ніякага значэння, адазвалася.
    Светлым днём, у цэнтры горада, мабыць, і ніхто не звяртае ўвагу на такія акустычныя сігналы. Зараз, пасярэдзіне і лесу, і ночы, Клаксон азваўся голасам сотні зуброў, тысячы аленяў, раз'юшаных барацьбой за прыхільнасць самкі. Гэты рык спутаў, спаралізаваў Вітусю Агоньчыку ўсе мускулы. I Вітусь апусціўся знічкай на напружаны жывот Кавалёвай Лількі. I знерухомеў. I як у песні спяваецца: стала ціха-ціха па ўсёй зямлі. I ў такую абсалютную цішыню Лілька спытала:
    Ужо?
    Вітусь не адказаў. Ён кульнуў у бок і памаленьку пачаў прыходзіць да прытомнасці. Пытанне паўтарылася, але зараз у дзявочым голасе адчуваўся спалоханы, амаль адчайны тэмбр:
    Ужо? Чуеш ты ці не чуеш? Ужо?
    У асаблівых сітуацыях так пастаўленае пытанне мужчыну не ў гонар яно. Бо як жа словам дапаўняць тое, што ў добра скамплектаваным калеюгыве адчуваецца без ніякіх слоў?
    У мяне, значыць, будзе дзіця. У нас будзе дзіця, сказала Лілька. Разумееш ты? Ты разумееш, што нарабіў?
    Ён не разумеў. He зусім яшчэ прытомны, стараўся адлюстраваць у думках падзеі апошняй хвіліны. He атрымлівалася. Усё, што неяк вярталася на памяць пранізлівы гудок Клаксона. Так ён і сказаў:
    Я нарабіў? Я? А трэба было пятамі ў клаксон барабаніць?
    Такое малое-маленькае, не звяртаючы ўвагу на сказанае Вітусём, хіба і не яму, а сабе кіравала словы. Такое во развяла пальцы на сантыметраў два, а затым, прылажыла іх да жывата, быццам бы стараючыся ўлавіць той момант, з якога пачынаецца новае жыццё. Наша дзіця. Тваё. He ўцячэш жа, не адмовішся хіба ад свайго...
    У Вітуся не было жадання ні ўцякаць, ні адмаўляцца ад чаго-небудзь. Як раней сказана, расплюшчыўшы вочы, ён ляжаў дагары жыватом. I думаў. Пра бліжэйшую будучыню. Перш за ўсё: як аб’явіць такую навіну жонцы. Што для яе сказаць? I як сказаць? 3 жонкай, хаця і перажылі гадоў трыццаць, ніколі такога не было. Ніколі, нат пасля самай блізкай блізкасці, не сказала яна Вітусю: у нас будзе дзіця. I яго не было.
    А затым, з разгубленасці, непазбежнай у новай сітуацыі, пачаў вылузвацца дзіўны мужчынскі гонар, упэўненасць у сваю выключнасць, несмяротнасць амаль. “Якое ўсё нескладанае. He было дзяцей, адна хвіліна і ёсць яны. Маё жыццё пяройме мой сын”, падумаў. I зараз усхваляваўся: “Сын? Адкуль жа ведаць. А мабыць, дачка?” I зноў спалохаўся: “Як жа дзіця?”
    Што цяпер будзе? апранаючы гардэроб, спытала Лілька.
    Вітусь не адказаў. Ён не ведаў.
    2.
    Кажуць усходам сонца пачынаецца новы дзень. I яшчэ кукурыканнем пеўняў. Такія меркаванні грунтуюцца на стандартах далёкай мінуўшчыны, калі свет пераліваўся з хвіліны ў хвіліну кроплямі ранішняй або вечаровай імглы і калі чалавек слухмяна хадзіў наўкол сонечнага манежа, заложаны ў ягоныя аглоблі.
    За нашым часам дзверы ў новыя дні раскрываюцца спажывецкімі крамамі. Ігнаруюць гэтыя крамы і сонечны гадзіннік, і кукурыканне пеўняў, і ранішнюю расу. Страўнік бесцырымонна вытурвае чалавека на вуліцу. “Ідзі, кажа. Есці хачу”. I чалавек не дыскутуе са страўнікам. Ідзе ў Мамуазэль.
    А ўласнікі такіх крамаў падымаюцца на ногі раней за ўсіх. А можа, хто іх ведае, бы які біялагічны варыянт perpetum mobile, функцыянуюць бесперапынна і кругласутачна?
    Яркае сонца ўзвялося на трэці паверх летняга неба, а Вітусь Агоньчык усё яшчэ ляжаў пад коўдрай. Ён не спаў. Заплюшчыць вочы не дазваляў гадамі настроены біялагічны гадзіннік. А таксама і думкі, што натоўпам гуртаваліся ў галаве, гаманлівым рознагалоссем спрачаліся кожная за сваю рацыю. Прыходзіла на памяць крама, і Вітусю рабілася сорамна. Зараз, пэўна, там чарга кліентаў, а на паліцах дзяжурыць учарашні хлеб і ўчарашняе малако. I з-за неахайнасці гаспадара апраўдваецца перад кліентамі прадаўшчыца Лілька.
    Лілька. Прыходзіла на думку яе імя і Вітуся агортваў раптоўны сполах, бо за Лількай ішло чарговае слова дзіця. Прыпаўзала ракам, разгартала ружовенькія ручкі, з-за абсліненай соскі ўсміхаліся кругленькія губкі. Соска выплёўвалася караценькім словам: тата.
    Ад слова “тата” ўскалыхнулася, напоўнілася насалодай сэрца. Ён амаль і прызабыў гэтае слова, згубіў спадзяванні на яго. А тут вось і на табе. Зараз ракам яно прыпаўзае, а не бач калі ўзвядзецца на ногі, пры-
    бяжыць, застукае ў дзверы, закіне ручкі за тваю шыю, маленькая шчака прытуліцца да вялікай. Затым пойдзе гэтае слова ў школу, і будзеш цешыцца на кожную пяцёрку, на кожны, хай сабе і самы дурненькі, вершык, вывучаны на памяць. Аж у які прыгожы дзень прыйдзе ў дом пад ручкі з такім жа, як ён, словам, толькі другога полу. I разам адтэрмінуюць тваё небыццё на яшчэ адно пакаленне.
    А потым Вітусю прыйшоў на памяць Грыша Грынь, што жыве па-суседску, а дзве вуліцы ўбок прыдбалася ў яго дзіця ад аднае грудзістай панюсі. Хлопчык часам забягае на іхнюю вуліцу і, напаткаўшы Грышу, кліча яго тата. Але гэтае кліканне Грышу Грыню не падабаецца. Каштуе трыста злотых у месяц. Няшмат, бо як сказалі ў судзе браць болып за палову зарплаты негуманітарна.
    “А калі так і Лілька захоча палову? Значыць дзве крамы? Можа нават “Мамуазэль”?” гэтая думка яшчэ глыбей забіла Вітуся пад коўдру. Заплюшчыў вочы, прытаіў дыханне. Дарма. 3 абсалютнай цемры, літара за літарай, вытыркаўся зялёны неон: “М-А-М-У-А-З-Э-Л-Ь”. I крышку ніжэй: “Уласнік Кавалёва Лілька”.
    “He, не можа быць. Лілька не такая. He ад карыслівасці ўчора там, у лесе за могілкамі”, вярнуліся на памяць абразкі ад апошняй ночы, і ў цемры пад коўдрай Вітусь усміхнуўся сам сабе. “Можа, нават кахае мяне Лілька? Яна такая пыгожая і такая сумленная”. Згарнуў коўдру з галавы, зірнуў на свет. Сонца пераступала чарговы паверх неба, а на Вітуся зваліўся чарговы сполах. “Там, у краме, натоўп злых кліентаў, Лілька бедная, апраўдваецца, узлазіць на расстаўныя драбіны, сарамліва ўсміхаецца... Менавіта. На якую халеру ўсміхацца чужым мужыкам? I сукенка кароценькая такая. Магла б жа апрануць якія нагавіцы, або што... Прыстойныя дзяўчаты не гойсаюць па драбінах у такіх сукенках. Нават тая грудзістая прыгажуня Грышы Грыня калі бачыў хто яе на драбінах? А не такая яна ўжо і прыстойная за яе ж справай “дзецяробам” завуць Грышу ў мястэчку”.
    “Дзецяроб. Значыць піто? Ніхто цяпер не скажа:
    “Я купіў сыр у Агоньчыка?” Або: “Іду па піва ў Мамуазэль? Схадзі па хлеб да дзецяроба так, мабыць, зараз выправіць мужа па пакупкі якая жонка?”. I Вітусь чарговы раз нырнуў пад коўдру.
    “А Лілька яна такая прыгожая і такая сумленная. Калі спытае хто: “Дзе ж ты зараз працуеш, Лілька,” што тады для яе астаецца? У дзецяроба за прылаўкам я працую, адказаць? А сваім шляхам ад сумленнасці да несумленнасці адзін крок. Была ж нястача ў касе на мінулым тыдні. Праўда, за руку ніхто нікога не злавіў. Але ж стаяла за прылаўкам жонка і ніякай нястачы не было.
    Жонка. Заўтра пятніца, а ў суботу вяртаецца яна”.
    Цёплая як ніколі раней хваля агарнула Вітуся. Знаёмыя вочы, знаёмая ўсмешка. У суботу пасля поўдня ён сядзе на машыну, паедзе на вакзал. Будзе спяшаць, каб да прыезду цягніка знайсці добрае месца на пероне. I калі грукатам вагоны зойдуць на вакзал, пакуль спыняцца між перонаў, праз адкрытае акно яна памахае рукой. А ён, як заўсёды, радасна адмахне. Прыхапіўшы багаж, пойдзе перонамі. Яна будзе ступаць побач, а ён тады скажа: “Ведаеш? Гэта прадаўшчыца, што ты да ад’езду вынайшла яе... А, дарма і казаць што”.