• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вуліца Добрай Надзеі  Міхась Андрасюк

    Вуліца Добрай Надзеі

    Міхась Андрасюк

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 304с.
    Мінск 2010
    67.91 МБ
    “Вось табе, падумаў пан Антон. Бачаць чырвоны нос, зараз жа і прапануюць. А я не такі, як каму здаецца. У мяне ларок на базары з апельсінамі і яблыкамі. I планы, і перспектывы. Яшчэ год-два, і адчынецца сапраўдная крама, вялікая-вялікая”.
    Так думаў пан Антон, але ў апошняе і сам ён не верыў. Гадоў пяць як займаецца бізнесам, а не надта ж разгарнуўся. А прычына, вядома, між вачэй яна. Кліенты не скажаш і падыходзяць, і рукі запускаюць між яблыкаў і апельсінаў. Той-сёй і пра цану наведаецца. A напароўшыся на нос уласніка, адступае хілком назад. “Такі чырванявы ворган, думаецца кліенту, вядома пра якія сведчыць ён схільнасці. А дзе схільнасці, там і ашуканства”.
    Так мяркуюць кліенты. I не разгарнуцца пану Антону, не падскочыць вышэй за свой нос.
    Хвоснуты нахабным успамінам, ён падоўжыў крок і аблакаціўся на амфітэатр.
    А на сцэне праходзіў якраз народны фэст. Значыць, адбываліся справы дынамічныя. Хоры спявалі і танчылі, апускаліся са сцэны і вярталіся назад. Зліваліся ў магутныя, расспяваныя камбінаты, то зноў дзяліліся і метадам пачкавання дарылі жыццё новым дуэтам, тэрцэтам, квартэтам. А слухачам радасць, бо ад анёльскай музыкі людзі забываюцца на штодзённыя клопаты і свае фізічныя недасканаласці.
    Чарговая група ўладкавалася на сцэну. Быў гэта жаночы хор з дваццаці асоб, і кожная такая асоба, упрыгожаная музыкай і каляровым касцюмчыкам, магла б без залішніх клопатаў скалыхнуць з фундаментаў, расслабіць, змяніць у кіпячы вулкан самае халоднае мужчынскае сэрца. Але зрок пана Антона засяродзіўся на салістцы, што, вышпарыўшыся два крокі наперад, прыхапіла мікрафон і моцным альтам паехала ў натоўп.
    Ніхто не ведае, чаму якраз салісты карыстаюцца найзначнейшай ласкай слухачоў і чаму з-за іх падчас рокканцэртаў згуртаваныя пад сцэнай паненкі губляюць прытомнасць. А часам і сталыя мужчыны, бы той старажытны Уліс, агаломшаны спевам сірэнаў, забываюцца на родную Ітаку.
    Пан Антон, паглыбіўшыся ў цёплы альт салісткі, забыўся на свой родны, няшчасны нос.
    А калі хор апусціўся са сцэны, расплыўся ў натоўпе, пан Антон невыпадкова апынуўся побач з гэтай салісткай. Прыгарнуўшы пад бокі дзвюх каляжанак, яна ўсё яшчэ падспеўвала, калыхалася за музыкай. I ўсміхалася ўсяму свету. А пану Антону, паказалася яму, усміхаецца.
    I пан Антон шчыра падскочыў пад гук гармоніка, а нават ці не першы раз у жыцці узяўся за шаленчыя вакальныя спробы. Ён напіраў на высокае “до’’ з заўзятасцю касмічнай энергіі, што, узбуджаная першабытнай сілаю, вылузвае з мікраскапічнага атама яркія зоры, блакітныя планеты, цьмяныя галактыкі. Выкідаючы з вантробаў спантанныя музычныя каска-
    ды, ён усё бліжэй і бліжэй падплываў да каляровага касцюмчыка салісткі. I зазіраючы ў яе вочы сэрцам, душою, какетліва-танцавальнай мовай цела, здавалася, пытаў пан Антон: “Чуеш ты, прыгожая мая? Табе спяваю”.
    Дакладна так паводзяць сябе самчыкі салаўёў маёвымі начамі, калі над местачковым паркам стаіць шоўкавая цеплыня. I калі з каханай жанчанай паглыбляецеся ў гэтую летнюю ціш, часам шанцуе вам слухаць какетлівыя напевы. Прыгартаючы плячом каханую асобу, зазіраючы ў яе раззораныя вочы, кажаце ў такіх выпадках: “Ты чуеш, мілая? Ён жа ў твой гонар так”.
    Але вашыя словы не грунтуюцца на праўдзе. Кахапне самы эгаістычны стан жывой душы. Кожны тут напявае сваім голасам, і свайму адрасату, і ў сваю карысць.
    А пан Антон дарыў сваю песню невядомай харыстцы, а харыстка паказалася яму прыгажэйшай за ўсё, што паклікала на свет майская вясна.
    Пан Лебяда быў шчаслівы. Ён адчуваў сябе неадступнай часцінай вялікага народа. Як чалавек, каму давялося паблудзіць у цёмным лесе, прасноўдаць там увесь дзень, а ў рэшце рэшт выбрацца на хай сабе і незнаёмую, усё ж такі чалавекам назначаную сцежку.
    Ну і крычыць той насаты, моцны альт вярнуў пана Антона ў зусім не музычную прастору. Голас належыў асобе, якую ў думках паспеў ён назваць вяршыняй прыгажосці ў нашым сусвеце.
    Ага, падтрымала яе другая харыстка. Голас нават і нічога, ды зусім неадукаваны. I ўражлівасць на мастацтва, на прыгажосць і эстэтыку не адчуваецца.
    Уражлівасць прыродная справа. Яна ёсць, або яе няма. Але ж, як відаць, не ўсе такое разумеюць.
    Далёка не ўсе, вочы салісткі згубілі ранейшую ўсмешку. Узіраліся ў пана Антона лютым холадам, як суддзі і пракуроры ўзіраюцца ў разбуральнікаў назначанага кодэксамі парадку.
    Ад шчасця ў няшчасце, ад перамогі ў паражэнне, ад славы ў няславу нат не крок, і не міг.
    “Чалавечае жыццё бы кола аўтамашыны. I зверху ты, і адначасова знізу, і не паспееш прывыкнуць іржавы цвік спускае дух, пераўтварае цябе ў непатрэбны кавалак скамечанай матэрыі”.
    Такая па-філасофску разумная думка нарадзілася ў галаве пана Антона, калі на крокаў дваццаць адышоў ён ад цэнтра здарэнняў. Прыдбаць другія разумныя думкі ён не паспеў.
    -	Водачка, сігарэты, азваўся знаёмы голас.
    -	Дайце пляшку, адказаў пан Антон. А затым, між блокаў, адкаркаваўшы капслю, заправіў вантробы доўгім глытком гаркоты.
    Мястэчка тым часам заходзілася ад музыкі і ад шчасця.
    2.
    Гардзеевы вузлы рэжуцца мячом, а недасканалыя насы лязом хірургічнага скальпеля. I яшчэ, вядома далонямі рашучасці і адвагі, без якіх гісторыя астаецца мёртвай думкай, на век вечны раскірэчанай між мінулай і будучай хвілінамі, а кожны няўдалы нос дажывае сумную старасць, павесіўшы ноздры між правым ды левым вокам няшчаснага ўласніка.
    У нашым выпадку спрацавалі ўсе неабходныя варункі.
    Hoc атрымаўся цуд. Пан Антон глядзеў у люстэрка, кранаў пальцамі бадзёра насцярожаныя ноздры, абмацваў іх, а затым, паставіўшы паказальны палец між броваў, на хрыбет носа, з'язджаў уніз ідэальна простай лініяй. A пальцамі правай рукі шчыпаў сябе ў задніцу, мацней і мацней, каб адагнаць найпрыгажэйшы сон. Аблічча ў люстэрку, здавалася, зараз разыдзецца, рассыплецца дробным макам і пачнецца няўхілыіае вяртанне да прытомнасці, і з срэбнай роўнядзі шкла, здзекліва ўсміхаючыся, вытыркнецца на свет добра вядомая бульбіна.
    Аблічча ў люстэрку было непарушанае. Можа, калі ад дупы, нахабна практыкаванай наконт рэчаіснасці, сетачкай нервовых калідораў прыбягалі балючыя сігналы, тады і крывіліся, тады і пратэставалі вусны. A hoc якраз трымаў ідэальную лінію.
    Ад радасці пану Антону хацелася разарваць грудзі, дастаць адтуль сэрца і шпурнуць яго між усіх людзей, знаёмых і абсалютных чужынцаў. А перш за ўсё злажыць гэтае сэрца ў далоні прыгожай пані-харысткі, якую першы раз пабачыў у местачковым амфітэатры, у гонар якое вылузваў з вантробаў верхняе “до”, а якая бесцырымонна агаломшыла яго адным словам насаты.
    Але за жорсткае слова пан Антон не крыўдаваў. У яго была свядомасць, што гэтая пані належыць зусім другому свету, і што ў гэтым яе свеце зусім другія вартасці. Вышэйшыя канстытуцыі грунтуюцца там на пашане прыгажосці, ды і штодзённыя законы пішуцца тонкім пяром эстэтыкі і фантазіі. Разумеў пан Антон і тое, што ягоны ранейшы нос, у гэтым свеце можа ўспрымацца адно як антаганізм дэталёва абдуманай гармоніі.
    Напрыканцы лета пан Антон пачаў зазіраць у гэты свет. Адвячоркамі прысаджваўся да акна і глядзеў удалеч.
    Калі глядзіш у акно звычайна, вачыма, бачыш там шэрыя, шматпавярховыя дамы, вуліцу, дрэвы, запэцканы варонамі тратуар. I чуеш, як грубым голасам гудзяць машыны, і, абмяркоўваючы празаічныя справы, пехацінцы перакідваюцца словам.
    Але пан Антон глядзеў у шыбу сэрцам. I ў ягоных думках адлюстроўваўся зусім другі краявід. У бясконцай прасторы ён бачыў таксама ж бясконцыя шарэнгі пальмаў, і кіпрысаў, і яблыняў, што згінаюцца да зямлі цяжарам спелых пладоў. Але яблыкі там не такія, як на базары. Усе яны ідэальныя кшталтам і ўсе спелыя ў чырвань і золата, быццам разбіў хто летняе сонца, рассыпаў у зялёным голлі. А па-над дрэвамі стаялі хмары расспяваных салаўёў, і людзі усе ў доўгіх белых сукенках шпацыравалі ў блакітным паўсвятле хто пры
    тым гартаў кніжку, хто зручным кісцікам замацоўваў на ільняным палатне ўяўныя колеры і кшталты, а яшчэ другі хто, прымкнуўшы вейкі, выяўляў сябе ў анёльскай песні.
    А часам усе тыя пальмы-кіпарысы-яблыні складаліся ў аграмадную арфу. 3 усіх бакоў зляталіся салаўі, прысаджваліся на струнах. Прыгожая пані харыстка брала ў далоні райскі інструмент, кранала яго тонкімі пальцамі і стрэсвала тых салаўёў са струн, як летні вецер страсае расу з жытніх каласоў.
    Тады асабліва хацелася пану Антону злажыць у далоні прыгожай пані свой новы hoc. I ў доказ шчырага кахання з галавы да ступнёў абсыпаць яе яблыкамі і апельсінамі. Вярнуўшыся з уяўнага свету на местачковы базар, доўга корпаўся ў скрынках і мяшках. Падбіраў, вышукваў самыя прыгожыя яблыкі і апельсіны, насычаныя сонцам так глыбока, што і Усявышняму не было б прычыны саромецца за іхнюю якасць.
    Але пані не прыходзіла. Мястэчка сцякалася на базар шматлікімі ручайкамі, а ручайкі зліваліся ў гаманлівыя рэчкі, а рэчкі спалучаліся ў адну магутную плынь, a спынялася тая плынь на ларку пана Антона, бы на якой аграмаднай плаціне. I, напаткаўшы найпрыгажэйшы ў мястэчку нос, ранейшая жвавасць і гаманлівасць пераўтваралася ў шолах, што пераліваецца з вуха ў вуха спакойнымі паасобнымі кроплямі.
    Але часам з шэпту вылузвалася на свет і мацнейшае сл'ова, вострае, бы лязо хірургічнага скальпеля.
    Во, прыдурак які. Во, дзіва. Ніхто, ніколі ў мястэчку такое і не падумаў, а ён...
    Гэтыя словы выпраўляла ў натоўп звычайная чалавечая зайздрасць. Яна заўжды пустазеллем выяўляецца там, дзе адвечная аблога расцвітае самотнай і нікому не зразумелай кветкай.
    Бывае, для непазнакі гэтая зайздрасць прыкідваецца светлай патрыятычнай хустачкай, апраўдваецца сама ад сваёй малечы, і ў такіх выпадках папракаюць вас у куды значнейшай віне: “Ну як жа так? кажуць. Без
    прычыны, дзеля прыватнай карысці адмовіцца, адрачыся, пусціць у заняпад, у забыццё бацькоўскі, класічна беларускі нос?”
    Але пан Антон не звяртаў увагу на такія закіды. Ён чакаў блізкае сабе сэрца, брацкую душу, што зразумее кожны позірк, кожны жэст, кожнае маўчанне.
    Але пані не прыходзіла. I пан Антон, хочаш не хочаш, часцей зазіраў у яе свет. I не толькі адвячоркамі, але і досвіткамі прысаджваўся да акна, а затым, разгартаючы халоднае шкло, ступаў між пальмамі і кіпарысамі, і перакідваўся словам з людзьмі ў белых сукенках, і як раней, як у гэтым местачковым амфітэатры, быў шчаслівы.