Вуліца Добрай Надзеі
Міхась Андрасюк
Выдавец: Медысонт
Памер: 304с.
Мінск 2010
А вы далёка? жанчына азвалася, пакуль цягнік паспеў дайсці да чарговага паўстанка. I праўда, былі ў яе голасе ўсе тыя ўяўленыя ліўні, бальзамы і вадаспады. I Марусь абліўся потам і разгубіўся, як заўжды губляе думку і шлях чапавек, калі ягоныя мроі апярэджваюць рэчаіснасць. Страціўшы кантроль над моцна сціснутымі каленямі, нат і спалохаўся: ці ўсё нармальна там? Але, пакуль не адбылося нічога, за што варта стыдацца. Узяўшы поўныя грудзі паветра, Марусь адказаў:
Далёка, у Варшаву.
Вось, як добра. I я ў Варшаву. Дамоў вяртаюся. Аддыхала тут пушчанскімі водарамі. Ох, як тут прыгожа, ад успомненай раскошы жанчына пацягнулася, хістануліся пад свіцерам стройныя грудзі. А вы хіба не дамоў? спытала, але больш у гэтым пытанні ўпэўненасці. Вядома не трэба ж быць прарокам, даволі адзін раз глянуць, ды адсачыць не варшаўскае, не сталічнае пажоджанне цёмна-сіняй майкі, і даволі адзін раз зірнуць на салідныя чаравікі, каб здагадацца, што не на сталічных тратуарах пакінулі яны сваю прыгажосць і рыпячую саноўнасць свінскай скуры.
He, сумна пацвердзіў Марусь. 3 дому якраз я.
У Варшаву? абыякавым голасам спытала яшчэ раз жанчына.
У Варшаву, адказаў Марусь. Па працу. Я кравец. Шыю.
Кравец? зараз яе вочы бліснулі маленькім зацікаўленнем. “Як кравец? Які кравец?” такое пытанне яна ўголас не паставіла, але яно адчувалася у яе вачах, усмешцы.
I Марусю трэба было нешта адказаць. Вочы крадком аб'ехалі яе постаць твар, грудзі, спыніліся на далонях і спалохаліся. Яе далоні ў нічым не прыпаміналі тыя пляскатыя аладкі, што доўгай шарэнгай выстройваліся спад іголкі “зінгера”.
Краўцоўства гэта мастацтва. Асабліва жаночае краўцоўства. Бог стварыў жанчыну голую, а вось кравец апрануў яе і зрабіў прыгожай.
Адкуль прыйшла Марусю на думку такая фраза ніхто не ведае. Мабыць, калісьці чуў ён гэтыя словы, a можа ўзніклі яны і зараз, самі з сябе? Цягнік, як сказана раней, абмінаючы час і пространь, паглыбляўся ў ноч. I ўсё здавалася магчымым, бы ў якім сне. Кожны можа тут думаць, што захоча, можа лётаць, можа нат бяскарна глядзець у вочы прыгожай пані і перакідвацца словам той, у каго раней не было да такіх панюсяў ніякага дачынення.
I Марусю прыйшла на памяць адна пані здавалася раней самая прыгожая ў краўцоўскім кааператыве. Была там брыгадзіркай, час ад часу зазірала ў прадукцыйны зал, абводзіла зрокам усе станкі, а калі прыпынялася за спінай Маруся, ён машынальна апускаў галаву, пільна сачыў за ходам сталёвай іголкі. А напрыканцы мінулага года гэтая пані зайшла якраз у злую хвіліну. Ад няма чаго рабіць Марусь забаўляўся накідамі сваіх уяўных мадэляў. Пані прыхапіла запоўненую рысункамі картачку, глянула і ўсміхнулася. I не было як, і не было куды ўцякаць вачам. I прышпіліўшы свае вочы да яе вачэй, урэзаў іголкай у вялікі палец,
Але прыгажосць сённяшняй спадарожніцы была ў зусім іншым гатунку быццам абразок у кніжцы прывезенай з далёкай краіны.
Усё ў яе было рэальнае, усё на сваім месцы, у прапорцыях, як трэба быць. А адначасова усё ўяўнае, несапраўднае, выдуманае. Але калі нат прыдумаў хто гэту паню, тады з канкрэтнай мэтай раскрыць насцеж дзверы краўцоўскай фантазіі, выправіць яе ў неабмежаваныя прасторы і сцежкі.
Ну, сказала пані. Можа тады стрэнемся падчас якой прэзентацыі.
Можа, адказаў Марусь.
Жанчына прыліпла зрокам да шыбы. У шкле, начнымі фарбамі пераўтвораным у правізарычнае люстэрка, стаялі яе цёплыя карыя вочы, з-за недасканаласці люстэрка абведзеныя паўзмрокам таямніцы, і вусны, што сакавітай лініяй складаюцца ў чырвонае сэрца, і шчокі, напятыя пружыністым лязом маладосці. А затым вусны расхіліліся, усміхнуліся, і ўсмешка разгарнулася на шчокі, на вочы, як разгартаюцца хвалямі зручна пастаўленыя косткі даміно.
Так усміхаюцца людзі, калі вяртаюцца дамоў усміхаюцца на сустрэчу з добра вядомай цеплынёй, з утульнымі завулкамі кватэры.
“Якая яе кватэра? падумаў Марусь. Напэўна незвычайная, напэўна такіх у мястэчку няма. Сцярпець адзін яшчэ паўстанак і яна мяне запросіць на сваю кватэру”.
Думка вырастала адважная, упэўненая, як ніколі раней.
А прыгожая пані ў той жа хвіліне сказала:
А ў Варшаве вам ёсць дзе спыніцца? Ёсць хто знаёмы?
Брат ёсць, сказалася, па інерцыі неяк. I язык, засаромеўшыся, што мабыць заўчасна абмінае прыадкрытыя дзверы, пачаў адступаць назад:
Хіба што ад’ехаў дзе, бо хто яго там ведае, непаседа мой брат, сёння тут, заўтра там.
Цягнік прычаліў якраз да паўстанка, і Марусь уздыхнуў з палёгкай: “Выканаў усё-такі. Выстаяў. А ты ціха там, запёрся кулаком у спіну пузыра. Зараз яна запрапануе наведаць сваю кватэру”.
А жанчына быццам на вяроўцы ягоных думак ішла.
Калі б якая праблема, вось вам, працягнула візітную картачку.
Марусь узяў яе, перакінуў у пальцах. Перачытаць прозвішча і адрас не атрымалася, падчас стаянкі лямпы ў вагонах прыгасаюць, кладуцца на сцены, на лаўкі, на шчокі пасажыраў чырванаватым паўсвятлом. I ён закінуў картачку ў кішэню сіняй майкі, на грудзі, туды, дзе сонным рытмам б’ецца сэрца.
А потым усё расплылося, а можа, усё паплыло. Ноч, думка, цягнік, сусвет. Нават элегантная працоўня, дзе над вялікім аркушам паперы схіліўся Марусь, закружылася лянівым вярчальным танцам. А пасярэдзіне гэтай працоўні стаяла цалкам аголеная прыгожая пані. Але Марусь не паспеў прыгледзіцца да яе сакрэтнай прыгажосці. Няспынны танец загартаў паню ў воблачныя карункі, цюлі, аксаміты.
Пойдзем? пытае пані і раскошлівым жэстам працягвае далонь.
Раскрываюцца дзверы, і з працоўні яны выходзяць на вялікі парк. Між кветак, між старых дрэў, спакойным блакітам хістаецца вялікае вока басейна.
Пойдзем? пані пытае яшчэ раз і заходзіць у блакітную ваду.
Пытае залішне, бо Марусь ужо ступае яе следам,
быццам ступаў на непазбежны, запісаны ў кніжках лёсу шлях, ад якога не ўцячы, не адбіцца сталёвымі кулакамі. А пры тым ні ўцякаць, ні адбівацца Марусю не хочацца. Нат калі і пратэстуе пузыр. “На халеру табе той басейн, навошта ён? За працай жа ў Варшаву едзем”, вісклівым голасам высалапляецца ён з падбрушша. 3-за няўвагі ўласніка выбраўся якраз на волю і, карыстаючы хвіліну, пачынае павялічвацца, надымацца, запаўняць купэ сваімі празаічнымі жаданнямі. Здаецца вось і рассыплецца, разарвецца тысячай асколкаў, трапляючы абы-дзе, нат на прыгожую сукенку прыгожай пані.
Але Марусь ужо не чуў вісклівы пратэст пузыра. Сціскаючы далікатную жаночую далонь, ён паглыбляўся ў блакітныя абдымкі басейна. Цёплая, шоўкавая вада агарнула сцёгны, калені. Увішнымі струменьчыкамі пабегла яшчэ ніжэй, на лыткі, у чаравікі, што цягам гадоў выстаялі не адну летнюю спёку і восеньскую слату.
Дзяўчына
Любяць глядзець дзяўчын, што ў разгары маладосці ідуць на сустрэчу з мястэчкам.
Прысаджваюцца за столік, цяпер побач з крамай “Атланта”. Гэта добрае месца, па галоўнай вуліцы. А вуліца і крыніца, і вусце разгартаецца ва ўсіх напрамках ды згартае да сябе ўсё, што мае тут якое-колечы значэнне.
I не быць, не функцыянаваць у мястэчку даўжэй за два дні, не ступаючы на тую вуліцу.
Гэтым шляхам вяртаюцца з мясцовага магістрата турботныя рэферэнты як нармальна не складаецца ў іх бюджэт, і прыдзіраюцца начальнікі, бо такая праца начальнікаў, і хварэюць шлюбныя жанкі, і сыны падрастаюць не абавязкова на вобраз і падабенства, запісанае ў рамах буйнай амбіцыі, і ў шырокім плане года астаецца няшмат месца для празаічнай пляшкі з кумам.
Тут у дзве гадзіны пасля поўдня, заўчасна прыстарэлыя маткі-полькі хілком уцякаюць ад ранішняй змены на фабрыцы. I ў думках лаюць гэту фабрыку, што за пяцьсот злотых у месяц бесцырымонна распранае іх з апошніх атрыбутаў прыгажосці. А затым, у краме “Атланта” пераліваюць залатоўкі ў пластмасавыя пакеты з малаком, напаўняюць водарам свежага хлеба, загартаюць у цёплыя апельсінавыя хустачкі. Ступаюць на вуліцу, а сонца ўсміхаецца дзіцячай усмешкай. I ўжо іначай, і ўжо пяшчотным зрокам абводзяць фабрычны комін.
Напышліва надзімаючы бруха, час ад часу перакоціцца вуліцай штатны кіраўнік чагосьці там. Жоўты гальштук, бы кітайскі мандарын, распіраецца напалову, лежачы ў жывой рыкшы.
Часам ступіць тратуарам пачарнелы ад сонца мужык, што з’явіўся ў мястэчка па неадкладных справах. I зазіраючы з-пад брыля кепкі на сонна спавольнены свет, мабыць, і задумваецца: чаму летні час выяўляецца ў розных варыянтах. Местачковымі вуліцамі сноўдае нага за нагою, а вось пераступіўшы мяжу мястэчка, паглыбіўшыся між жытніх палёў, вокамгненна паскарае крок, набірае хуткасць.
Гэтай вуліцай з ліцэйскіх абдымкаў Піфагора і Сакрата маладосць рвецца бестурботнай рэчкай у шчаслівае папоўдне, значыць унікуды.
Дзяўчыну, што ідзе тратуарам, япы бачаць упершыню. Гэта вельмі прыгожая дзяўчына. Гадоў не больш за дзевятнаццаць, высокага росту, але рост яе перш за ўсё выдаўжаюць ногі значыць, тое, што прыбаўляе прыгажосці дадатковы бляск, апранае яе ў шляхетнасць, як спрытная ювелірская рука апранае ў шляхецтва звычайны камень.
Побач з дзяўчынай крочыць хлопец таксама дзевятнаццацігадовы. Мабыць, які школьны сябрук. На ўроках прысаджваецца за суседнюю парту, а калі ўсе схіляюцца над кніжкамі і сшыткамі, ён крадком спаглядае на яе плечы і ўздыхае, і мроіць якія фанабэрыі. А ўсё так і астаецца чыстай фантазіяй, бо якое можа мець дачыненне прыгажосць да штодзённай звычайнасці?
Бо хлопец бачыцца ім звычайны. Можа, глядзяць на яго з перспектывы маладых, але ўжо сталых мужчын, з гэтага месца, дзе скульптар-час на адну хвіліну спыняецца, адпачывае, накапляе сіл для дэструкцыйнай працы? I тады значная частка свету аддаецца чалавеку ва ўласнасць, а ён, зведзены ўладай, напышліва выдзімае губы. А можа, бачаць хлопца праз вобраз гэтай дзяўчыны, 114
цераз яе блакітныя вочы, светлы твар, валасы так залатыя, што ўсё побач уяўляецца шэрым і звычайным?
Але далоні хлопца сплятаюцца з далонямі дзяўчыны, яго пакуль не мужчынскія, але ж моцныя пальцы гуляюць яе даўгімі пальцамі. Здаецца, дзяўчыне гэта падабаецца. I яна ўсмешкай дае адказ пяшчотнай гульні пальцаў.
“Чаму цяпер такія прыгожыя дзяўчаты? I дзе яны былі раней?” думае Колька. Уяўленне вылузвае з памяці моцную, прысадзістую фігуру шлюбнай жонкі. Разглядае, параўноўвае. Але параўнанне атрымліваецца дрэннае: кароткія пульхныя ногі ніяк не стрымліваюць крок нагам доўгім і далікатным. Блытаюцца, губляюць дыстанцыю, свараць адна другую спацелым дыханнем. A доўгія ногі ідуць, ідуць, ідуць. Ёсць у іх каварства і бязгучная элегантнасць павука, што аплятае вочы тонкай сетачкай. I вачам не закрыцца ўжо, не адступіць убок. Лева права, лева права, лева, спічастыя абцасікі пікаюць аб тратуар цішэй і цішэй, аж канчаткова змаўкаюць і, узнятыя шырока раскрытымі зрэнкамі, узлятаюць у маёвы блакіт, сплятаюцца з сонечнымі промнямі.