Вуліца Добрай Надзеі
Міхась Андрасюк
Выдавец: Медысонт
Памер: 304с.
Мінск 2010
У Алеся пакуль што вялікага натоўпу няма. Дзядзька Кандрат, калеяж на пенсіі, даўно справіўся з прыватнымі і службовымі справамі, заходзіць сюды часценька, бывае, што з самай раніцы. Гэта прыхільны і прыязны свету чалавек, не называйце яго толькі чыгуначнікам. Слова чыгуначнік гучыць у Кандратавых вушах зусім як анучнік, а гэтага ён вельмі не любіць.
Дзядзька Кандрат кожную гутарку пачынае большменш так:
Мала плацяць. Каб мне, ведаеце, хаця адзін грош палічылі за кожны праеханы кіламетр...
Меркаваўшы па Кандратавых вачах, замглёных трошкі
і знерухомелых, можна здагадацца, што не адзін калеярскі кіламетр боўтаецца ўжо ў ягоным страўніку.
— Міхась! — дзядзька Кандрат шчыра раскідвае рукі, бы сакратар Ярузельскі, пабачыўшы сакратара Брэжнева, сыходзячага па лесвіцы з самалёта ТУ-154.
Мне радасна. Чалавеку заўжды робіцца прыемна, калі нехта заўважыць яго і вылучыць з ананімнага натоўпу.
— Давай сюды, Міхась, пагутарым. А ёсць аб чым, — дзядзька Кандрат глядзіць то на мяне, то зноўку на апарожнены куфаль. Мала плацяць, Міхась. Ой, мала, апошнія словы адрасаваны не ведаю мне ці куфалю, ці нейкім, непрысутным тут калеярскім міністрам.
He скажу, каб перспектыва гутаркі з дзядзькам Кандратам цешыла мяне, прынамсі так, як ягонае ранейшае прывітанне. Мо паказалася мне, што дзядзька праехаў ужо сёння свой апошні кіламетр і пара яму высаджвацца на гэтым прыпынку, дзе працуе начальнікам Яго Вяльможа Сон.
I я, аказваецца, не памыляюся. У гэты момант нябачны начальнік хапае галаву свайго падначаленага, прыціскае яе да стала, і цяпер ужо абодва, злітыя ў адну постаць, стынуць нерухома, забываючы пра ўвесь навакольны свет.
Побач акна, але і насупраць дзвярэй рассядаецца Каляровая Амэлька. Тут, так сказаць, знаходзіцца самы лепшы ў Алесевай гаспадарцы назіральны пункт. Амэлька можа назіраць і на дзверы, і на тратуар, што, узяўшы пад увагу яе прафесію, мае вялікае значэнне. He паспееш варухнуць клямкай, галасней адзываецца Амэльчына васемнаццацігадовае сэрца. Кароценькая спаднічка, якая больш паказвае, чым прыкрывае, бадзёра паднятая галава, грудзі, бы дзве ракеты СС-20, нацэленыя ў дзверы і гатовыя да стрэлу. Вось табе і ўся Амэлька. Магутныя карпарацыі рэкламуюць свае вырабы па радыё і па тэлебачанні, плацяць вялікія сумы спецыялістам, а людзі і так робяць пстрык! “пілотам”. Амэлька адначасова і выраб, і рэклама сваёй маленькай, аднаасобнай фірмы. Часам пакіне нейкія грошы ў цырульні або фітнес-
клубе, і гэта ўсё. Калі нехта мае выбіраць між шакаладам з алыййскага малака і Амэлькай, заўжды дабавіць некалькі злотых і возьме гэтае другое. Аднак апошняй ноччу Амэлька не ператамілася. Калі б было інакш, не сядзела б тут з белай раніцы, а як і ўсе яе сяброўкі адсыпалася б пасля працоўнай вахты.
Распазнаўшы маю асобу, Амэльчыны ракеты, ужо амаль выстрэленыя, пачалі раптоўна прызямляцца. Грошы пакінулі мяне раней, чым жонка, і Амэлька аб гэтым дасканала ведае. Паглядзіць яшчэ хвіліну ў мой бок і, канчаткова ўжо расчараваная, бяжыць зрокам за акно, заглыбляецца думкамі ў свой малады, хаця нялёгкі лёс.
Ледзь паспееш прысесці за сталом, як з’явіцца Алесь. Пра Алеся можна сказаць коратка: заўжды на варце, заўжды чуйны і заўжды гатоў да супрацоўніцтва. Выхаваны ў прыгранічнай вёсачцы, рана стаў гарцэрам, a там пагранічнікі напераменку з настаўнікамі папрацавалі над ягонай чуйнасцю, фармуючы пры нагодзе правільнае грамадзянскае стаўленне.
На акцыю супроць каларадскага жука Алесь не патрапіў. He з гультайства, вядома, а толькі таму, што не было яго яшчэ сярод народжаных. А калі ў стогнах і болях маці падарыла свету Алеся, плён буржуазнай дыверсіі распаўсюдзіўся і пазвычайнеў, як і звыклай стала ранейшая ўдзельніца каралеўскіх банкетаў Яе Высокасць Бульбіна. Каларадскім жуком людзі перасталі сабе марочыць галовы, а бацька сказаў, што з капіталізмам ніхто яшчэ не выйграў. Пасля гэтага бацька кудысьці прапаў, і дзеду Астапу прыйшлося забіраць з гарадскога шпіталя дачку і ўнука. Пройдзе год і другі, пакуль бацька вернецца і, ўпершыню ўбачыўшы сына, яшчэ раз скажа:
Помні, сынок: з капіталізмам яшчэ ніхто не выйграў.
Як відаць, бацька нічога не навучыўся, затое Алесь вельмі многа. Ён рашыў, што калі ўжо дарасце, запішацца ў капіталісты. Тады яшчэ не ведаў, што раней прыйдзецца яму запісвацца ў гарцэры, дзе, як кожны добры rappap, будзе абавязаны злавіць свайго ўласнага шпіёна. A
заданне не было лёгкае. Вёсачка раскінулася за гарамі за лясамі, далёка ад прамысловых цэнтраў, і шпіёны, не звяртаючы ўвагу на пабожныя жаданні мясцовых гарцэраў, зазіралі сюды вельмі-вельмі рэдка. Відаць, мала іх цікавіла: драўлянымі ці жалезнымі плугамі варочаюць зямлю аўтахтоны.
Усё-такі Алесю пашанцавала. Летам прыйшоў у вёску чалавек, і адразу было вядома, што гэта шпіён. Барадаты, у доўгім пінжаку, таямнічы мяшок з правага пляча перавешамы на левы клуб. Так апісваў шпіёнаў капрал Бароўскі, а як сам запэўніваў шмат іх, падлюгаў, вылавіў і пад суд паставіў. I вось стаіць перад табою экземпляр родам з расказаў капрала Бароўскага ды яшчэ пытае, кудою найбліжэй дайсці на граніцу. Кожны добры гарцэр ведае, што рабіць у такім незвычайным выпадку. Алесь таксама ведаў: шпіёна накіраваў у фалыпывы бок, а сам шмыгануў да солтыса.
Пагранічнікі прыехалі на матацыкле маркі “ВФМ”.
— I дзе ён, гэты твой шпіён? зрыфмавалася сяржанту. Выпадкова хіба, бо паэзіяй ніколі ён, нават у школе, не займаўся.
Бацька гаварыў, што гэты сяржант у ніякую школу ніколі не хадзіў. I абяцаў Алесю, што калі далей будзе вучыцца так, як да гэтай пары, таксама трапіць у сяржанты. У бацькі пасля доўгай адсутнасці дома паявіліся схільнасці абагульняць складаныя праблемы ды перабольшваць малаважныя факты.
Аднак пра ўсё гэта трэба цяпер забыць: шпіён набліжаўся якраз у канец вёскі і нават не думаў спыняцца.
Вунь там пайшоў, папусціўшы вуздэчку фантазіі, Алесь бачыў ужо школьную ўрачыстасць, натоўп равеснікаў і сябе, як перад гэтым натоўпам адбірае з рук нейкага камандзіра дыплом, а мо нават і ручны гадзіннік маркі “Заря”.
Ты думаеш пра гэтага абадранца ў канцы вёскі? зарагаталі пагранічнікі. Іхнія жываты трэсліся пад зялёнымі мундзірамі, а Алесю здалося, што ад гэтых
жыватоў трасецца ўся зямля, і свет рассыпаецца, і прыгнятае ўсе дыпломы і ручныя гадзіннікі маркі “Заря”.
Гэта прыдуркаваты Вова. Увесь павет яго ведае, адазваўся сяржант. Вова! Воў-ка, куды ідзеш?
На гра-ні-цу! — адгукнуўся другі канец вёскі.
Чысты прыдурак. Гэта ж зусім у другі бок. Давай пад’едзем, a то яшчэ заблудзіць, сяржант садзіўся хуценька на “вуэфэмку”. А табе, хлопец, дзякуй.
Калі нехта гаворыць, што пекла выступіла з берагоў, ён безумоўна бачыў гэты катаклізм у Алесевай вёсцы, якраз на другі дзень пасля візіту Воўкі.
Чатыры межавыя слупы, каб было справядліва два бела-чырвоныя і два чырвона-зялёныя — перанёс нехта далёка, трыццаць пяць метраў на ўсход. На адным з гэтых слупоў вецер няспешна пагойдваў таямнічую торбу. Выглядала гэта так, нібы вялікая рука, апранутая ў агромную, зялёную рукавіцу, запрашала: хадзіце, ха-дзі-це.
Ноччу Польшча на трыццаць пяць метраў уварвалася ў жывы арганізм Савецкага Саюза, а пасля абеду сакратар Герэк быў ужо ў Маскве. Алесь абрабаваны на дыплом і ручны гадзіннік канчаткова рашыў не ісці ў сяржанты, а згодна з ранейшымі намерамі запісацца ў капіталісты.
I сёння гэты Алесь ставіць на маім століку два куфлі піва.
Поўдзень
Бар памаленьку запаўняецца. Адны прыходзяць, другія выходзяць, а ў сярэдзіне і так гусцей ды гусцей. У гэтых адносінах бар “У Алеся” можна параўнаць з нашай матуляй-зямелькай. Сюды таксама прыходзяць людзі і выходзяць, а ў канчатковым рашэнні больш нас і больш. Адно якісьці катаклізм, як патоп, землятрус ці агульны мардабой адварочваюць на нейкі час гэтую дэмаграфічна небяспечную тэндэнцыю. У гісторыі зямлі канец свету здараецца вельмі рэдка. Апошні патоп наведаў нас так
даўно, што сёння гэты факт не мае ніякага значэння. У гісторыі Алесевага бару катаклізмы здараюцца значна часцей і заўжды абвяшчаюцца арханёльскімі трубамі раз’юшаных жанок. Халасцякі выходзяць з катастрофы пераважна без шкоды. Аналізуючы вынікі шлюбнага сінтэзу, не спяшаюць з жаніцьбай.
Аднак сённяшні дзень спакойны, і можна мець надзею, што датрывае да канца непарушаным ніякімі лішнімі эксцэсамі.
Вось забеглі два хлапчукі. Нічога не заказваючы, разлажылі на прылаўку свае картачкі актыўнасці беспрацоўных. Алесь прылажыў пячатку, а ў рубрыцы “прапанова працы” напісаў вельмі пажаданае слова “няма”. Хлопцаў таксама ўжо няма. Спяшаюцца вельмі, ледзь не збіваюць з ног лістаношу, які паявіўся якраз на парозе. Алесь не гневаецца. Ён ведае, што хлопцы адстаяць сваю чаргу ў РУП установе па працаўладкаванні, а потым у банку, затым прыбягуць сюды, каб і яму падзякаваць за вялікае дабрадзейства. Тым часам лістаноша вылузаў з натоўпу Амэльку і, сціскаючы ў руцэ нейкую паперку, накіраваўся ў яе бок.
Амэлька! Амэлька, табе тэлеграма.
Дзяўчына бярэ паперу. “Я цябе патрабую. Стоп. Пайшлі. Стоп”, чытае і сапраўды кіруецца да выхаду.
Гэты малады лістаноша Адам, бацька шасцярых малалетніх дзетак, ступае за Амэлькай і яшчэ не ведае, што выходзіць на зусім новую і незнаёмую сабе сцежку. Узлёты і падзенні, радасць і роспач, воля і зняволенне — усё станецца ягоным лёсам. He ведае таксама, што сёння прамантачыць з Амэлькай пяць тысяч не сваіх залатовак, а наступныя пяць тысяч украдуць у яго жулікі, калі досвіткам пакорны, з балючай душой будзе вяртацца ў жончыны абдымкі.
Пераступаючы турэмную браму, будзе каяцца і шкадаваць, а калі праз год пяройдзе гэтую ж самую браму, толькі ўжо ў адваротны бок, пачне шкадаваць, што шкадаваў.
Цераз ягоную камеру прамільгне доўгі карагод уся-
кай масці начальнікаў, бізнесменаў і міністраў, а кожны ў Адамавай памяці пакіне нейкі каштоўны дар.
Анасіс таксама пачынаў як афіцыянт, а дзякуючы чуйным вушам стаў Анасісам. А мо Бог, дагледзеўшы сваю ранейшую халтуру, задумаў яшчэ раз, нягледзячы на шасцідзённы тэрмін, стварыць новага, лепшага Адама? Гэтым разам з дапамогай добрых людзей на высокіх пасадах.
Нічога наш лістаноша яшчэ не ведае. Дзядзька Кандрат пакуль што моцна спіць і таксама не здагадваецца нават, што Амэлька, на якую з рацыі свайго ўзросту даўно перастаў звяртаць увагу, сёння вечарам будзе пералічваць ягоную пенсію.