Вуліца Добрай Надзеі
Міхась Андрасюк
Выдавец: Медысонт
Памер: 304с.
Мінск 2010
Як вы дашчэнту прамоклі, прашаптала пані Ліза, у кватэры ўжо, расшпільваючы маю кашулю. — Трэба пераапрануцца.
А я сказаў, што не, што не трэба, і яшчэ, што можа ж вярнуцца інжынер Стручук, а тады нешта кепскае падумае пра мяне і пра яе, хаця яна такая добрая, і такая мілая, і прыгожая.
Муж паехаў у Варшаву, сказала пані Ліза, падсоўваючы мне шаўковую, сінюю ў белыя палоскі піжаму.
Чаму замест таго, каб сказаць, што інжынер Стручук усё яшчэ тут, у Гайнаўцы, узяў я і надзеў на сябе гэтую злашчасную паласатую піжаму? Так хіба было трэба. A пані Ліза засмяялася: аформленая на патрэбы інжынера Стручука піжама ніякім спосабам не магла прыкрыць усе мае сто дзевяноста два сантыметры.
Раней было значна лепей, сказала.
Зняла з мяне дзіўную піжаму і кінула яе прэч. Цяпер выглядаў я зусім не смешна, і пані Ліза таксама перастала смяяцца. Стаяла насупраць, бы драпежная львіца, у любы момант гатовая скокнуць на мяне, зубамі ірваць і кіпцюрамі, як у старажытным Рыме дзерлі на кавалкі першых хрысціянаў яе дзікія продкі.
Такое, страшнае, аднак, не здарылася.
Разбудзіў мяне голас інжынера Стручука. У першы момант я нават спалохаўся і засаромеўся: “Вось, падумаў, здрамнуў у бюро”. А потым, вярнуўшыся да поўнай свядомасці, засаромеўся яшчэ раз, і яшчэ раз, і яшчэ.
Апранайся, — інжынер прама ў твар кінуў мне пакамечаныя нагавіцы, а сам пайшоў на кухню.
У той час, калі я апранаўся, на кухні адбывалася сямейная гутарка. Гаварыў муж, а жонка маўчала.
Я ўсё разумею. I твае мазахісцкія схільнасці, і пошукі першапачатковых прымітывізмаў, разумею нават твой культ фалічнага самца як прычыну і вынік існавання ажыўленай матэрыі. Mary дараваць інкасатара з доўгім носам і булаватага камінара, але зразумець, чаму завалакла ты пад коўдру галоўнага ідыёта ў нашым горадзе — занадта вялікая, як на мой розум, задача!..
Так гаварыў інжынер Стручук, а пані Ліза рыхтавала ранішнюю каву. Я здагадаўся, што мяне гэтай кавай частаваць не будуць, і сышоў.
Перамена з інтэлігентнага, адданага фабрыцы чалавека ў аіюшняга ідыёта, якая за адну ноч адбылася ў спальні інжынера Стручука, была самай вялікай і найважнейшай трансфармацыяй у маім жыцці. Усё, што здарылася потым вымова з папярэджаннем, паніжэнне на рабоце, а ў рэшце рэшт і звальненне з працы я не лічу актам помсты. Гэта толькі лагічны вынік маёй ранейшай перамены.
Паклонніца літаратуры
Задажджылася кастрычніцкая субота. Нагінаючы да зямлі сырыя, абшарпаныя крылы хмарын, кароткі дзень шпарка пайшоў на спад. Базарны гоман аддаляўся, расплываўся ў шэрых завулках і знікаў там, затаптаны спешнымі крокамі, заглушаны восеньскім паветрам. Людзі пад парасонамі трушком спяшалі дамоў, старанна прыбіраючы апошнія клопаты дня.
Мястэчка пераступала той нябачны, але характэрны для ўсіх невялікіх мястэчак парог, за якім у восеньскія і зімовыя адвячоркі існуе ўсё ва ўмоўным адно значэнні, а натоўп, раздзелены на паасобныя адзінкі, жуе ў задуме мінуўшчыну, зусім ігнаруючы цяперашні, як і будучы час.
Я таксама падумаў, ці не пара ўжо збірацца, апрануў паліто і надзеў капялюш, патушыў святло. Зрабілася ціха і цёмна, і толькі вокны зялёным, у ліхтароў пазычаным, святлом разлажыліся на каменных паркетах. Ад гэтай зелені так і падумалася: ненатуральнае тут усё, нежывое, мінулае, як адбітак часу і здарэнняў у каменным люстэрку. Над дзвярыма азваўся званок і пабег на паркеты жывымі іскрынкамі, збянтэжыў, разбудзіў каменную абыякавасць. I спыніў мае роздумы над тайным абліччам свету.
Дзвярэй у нас сотні, ключоў, можна здагадацца, у тры разы больш і пакуль прыстасаваў я патрэбны ключ да адпаведнай дзіркі, званок паўтарыўся.
На парозе стаяла маладая дзяўчына. Дробная, невялікая, змораная дарогай, знясіленая дажджом і холадам.
Я з Мінска, студэнтка, сказала і назвала сваё
прозвішча. Па фальклор хадзіла, ноткі запісвала. He бач калі і дзень зляцеў. Вось і шукаю начлег. А добрыя людзі сюды накіравалі. He адкінеце, а? усміхнулася, адсланяючы роўненькі, беленькі радок зубочкаў.
У гэтым “не адкінеце, а” было штосьці і па-дзіцячаму разгубленае, і па-жаноцку какетлівае, ды яшчэ і тое неназванае, што загадала мне шырэй расчыніць дзверы, правесці дзяўчыну на другі паверх і раскватараваць яе ў гасцінным пакойчыку.
Тут будзе ваш ложак, там вось шафа, а туалет калідорам налева, сказаўшы ўсё, я адступіў крок назад, прытрымаўся на парозе. Хацелася паглядзець на яе маладосць, змораную, але ўсё ж такі жывую і з-за жывучасці гэтай ненатуральна дзіўную ў сырых, апусташэлых сценах. Дзяўчына зняла з сябе паліто і прысела на ложак.
— Хвіліну пачытаю, а потым спа-а-аць, — раскошна пазяхнула, раскрыжавала рукі, пацягнулася, аж напяліся, падаліся наперад маленькія ўзгоркі пад швэдрыкам. Я, ведаеце, не засну, калі не прачытаю, прынамсі, дзве старонкі, дастала з чамаданчыка нейкую кніжку, паклала яе побач сябе, хуценька, быццам бы сарамліва, так што на вокладцы паспелася толькі прыкмеціць якісьці твар з доўгім, высалапленым языком.
Чытайце на здароўе, сказаў я на развітанне і пайшоў.
На вуліцы церушыў дождж. Вецер, забягаючы з паўднёвага ўсходу, штурхануў у плечы. Нецярпліва, бесцырымонна. I вецер той, і самота кастрычніцкага надвячорка, і мігценне неонавай рэкламы, перамяшанае з водарам кітайскай кухні, накіравалі мяне да пана Зэнака. Наогул стараюся абмінаць такія экзатычныя раскошы, лічу іх непатрэбнай выдумкай ды стратай часу, аднак у гэты кастрычніцкі, сумны вечар атрымалася іначай. Я сядзеў у беларускай частцы кітайскага рэстарана, запіваў арыентальныя вустрыцы польскім півам, а санлівасць дашчэнту тутэйшая сачылася з ліхтароў. У галаве таўклася дзіўная думка, што я забыў сказаць нешта важнае дзяўчыне. I думка тая набліжалася, падкрадва-
лася да высокіх дзвярэй свядомасці, здавалася яшчэ крок, і пераступіць нябачныя парогі, і аб’явіцца зразумелым зместам. А дзіўная сіла затрымлівала яе, загортвала ў чорнае палатно, адкідала назад, у бязмежныя прасторы забыцця. Перамагаючы санлівасць, я павалокся на той другі паверх. У шчыліне між дзвярыма і падлогай жаўцела святло. Значыць не спіць яшчэ, чытае — падумалася і адразу зрабілася неяк жвавей, весялей. Ідучы насустрач жоўтай шчыліне, мая рука застукала ў дзверы, і калі ніхто не адказаў, націснула клямку. Дзверы падаліся. Дзяўчына, напалову седзячы, напалову лежачы, вачыма круглымі, як пяцізлатовыя манеты, углядалася ў дзверы. Недачытаная кніжка выслізнулася са скамянелых рук і, з’ехаўшы па коўдры, шлёпнулася на падлогу.
Ввв-ы мм-му-ззейнік, ні то спыталі, ні то сцвердзілі яе пабялелыя вусны.
— У нейкім сэнсе так, адказала мая санлівасць.
Вы прыйшлі, каб мяне... каб мяне... каб... шукала адпаведнае слова, але такое слова не прыходзіла ў яе галаву. Скурчылася, учапілася за мяжу святла і ценю, як разіубленая ластаўка, калі з-за вясёлай неасцярожнасці трапіць у незнаёмую клетку. Натапырыўшы пёркі, сачыла за кожным маім жэстам. He падыходзьце, працягнула далоні, стараючыся затрымаць мяне на парозе. He было ў гэтым ніякай цяжкасці. Я і не думаў набліжацца да яе, а ўсе сілы, фізічныя і інтэлектуальныя, аддаваў адной справе: успомніць прычыну, якая прывяла мяне ў гэтае месца.
Гавораць, няма сэнсу змагацца супроць музейніка. Можа і няма. А я і дык буду змагацца. Буду бараніцца. Жывую мяне не возьмеце! Я буду крычаць. Я ўжо крычу! Ратунку-ууу!
Пранізлівы крык пакаціўся калідорамі і, паўтараючыся глухім рэхам, слабеў, патухаў, аж дашчэнту пабіты бетоннымі кулакамі, прысеў у цёмных закавулках. Закрычала яшчэ раз і яшчэ, а вынік атрымліваўся такі, як і раней: голас заглыбляўся ў калідоры, у сцены, у mo-
рак і знікаў, не знаходзячы ні падтрымкі, ні водгаласу. Дзяўчына забілася глыбей пад коўдру, так што глядзелі цяпер на мяне адно вялізныя, знерухамелыя вочы. Яе настрой раптоўна змяніўся. 3 беспардоннай, амаль адчайнай ваяўнічасці засталася адно пакорлівая, слухмяная абыякавасць. А можа здагадалася, што ўсякі крык на дапамогу і так задушаць, суцішаць тоўстыя абдымкі муроў? Непазбежнасць, няўхільнасць лёсу звалілася на яе з усіх бакоў. Цела напаўнялася цяжкім свінцом слухмянасці, і толькі вочы стараліся злавіць тую хвіліну, калі наканаванае ўсім жанчынам пачынае ператварацца ў відавочны факт.
Хай ужо будзе, што мае быць... Але запомніце: я была супроць. А кніжку, калі ласка, дайце сюды. Схаваю пад падушку. Брыдка ўсё ж, каб валялася на падлозе.
Я ступіў крок наперад, падняў з падлогі тое, што прасіла дзяўчына.
„Дама... Дамаві... Сам чорт не разбярэцца, што цяпер пішуць маладыя. Вадалейства”, падумаў я, і ў гэты момант успомнілася ўсё тое, што я раней забыў сказаць. Раптоўнае асвятленне зняло з маёй душы дзіўны, неназваны цяжар. Той цяжар, які не дазваляў мне ні вярнуцца дамоў, ні пасядзець у пана Зэнака. Цяжар, які прывёў мяне сюды, на другі паверх, у пакойчык незнаёмкі.
Калі будзеце карыстацца туалетам, не забудзьце закруціць кран. Наш старшыня заўжды аб гэтым напамінае. A то, ведаеце, усяляк бывае з маладымі. А цяпер чытайце на здароўе, я падаў дзяўчыне кніжку і выйшаў.
Кароткая гісторыя Партыі кучаравых
Зачацце
Паважаныя партыі, партыі, якія маюць амбіцыю валодаць светам або, прынамсі, ладным гэтага свету кавалкам, пасяляюцца наогул у манументальных, грандыёзных гмахах, найлепей у цэнтральным пункце горада, ля галоўнай вуліцы. Спаглядаючы з-за высокіх, прыцямнелых вокнаў на шматлюдныя тратуары, партыйныя людзі наладжваюць штодзённы, зрокавы кантакт са сваімі выбаршчыкамі. 3 крокаў шпаркіх або няскорых, з жэстаў, з позіркаў ловяць патрэбы, адгадваюць спадзяванні, ацэньваюць удачы і няўдачы звычайнага чалавека. За таўшчэзнымі мурамі прымаюцца пастановы, якія вядуць ананімны натоўп у найлепшым напрамку. A потым партыйныя людзі апускаюцца ніжэй, у маленькія піўныя, у залежнасці ад светапогляду — або да пана Зэнка, або пана Валодзі, дзе за куфлем піва разважаюць аб сродках і кааліцыянтах, заўжды неабходных для развіцця прынятай пастановы.
Каб зэканоміць на лішняй хадзе між кабінетамі, дзе нараджаюцца слушныя ідэі, і піўнымі, дзе тыя ж ідэі з папяровага быту пераўтвараюцца ў цалкам рэальнае існаванне, Партыя кучаравых пасялілася там, дзе ў цёплы, бязветраны чэрвеньскі вечар упершыню пабачыла свой свет. Месца называецца “Бар у Алеся”, і яно добра вядомае тым, хто мае жаданне заглянуць сюды, як і тым, хто шырокім колам стараецца абмінуць гэты храм нестандартнага спажывання часу.