Вуліца Добрай Надзеі
Міхась Андрасюк
Выдавец: Медысонт
Памер: 304с.
Мінск 2010
Але, хай сабе думаюць! О, не! Будзем змагацца, — трэснуў Нязгула яшчэ раз у газету, і ў гэты раз пасыпаліся ў далёкай рэдакцыі жырандолі, а самы вялікі аскепак прадзіравіў галаву рэдактара, адказнага за палітычную старонку.
3-за ўсяго гэтага наступныя весткі пра Партыю кучаравых паявіліся ў перайначанай, моцна заблытанай форме.
Думаю, можна дараваць няшчаснаму рэдактару. Кожны ж ведае, што з дзіравай галавы думкі ўцякаюць, не паспеўшы дацягнуцца да сталага, разважлівага ўзросту. Але гутарка тут не пра ананімнага рэдактара, а пра пана Нязгулу. Пойдзем следам за ягонымі крокамі.
Ступаючы на местачковы базар у святочную раніцу, пан Нязгула адчуваў агіду да самога сябе. Ягоная душа, згвалтаваная навакольнай грубай мітуснёю, пахлёбва-
ючы і сёрбаючы носам, паслухмяна плялася за рэштай цела. Душа — самы разумны з чалавечых органаў, пэўна, і здагадалася, што змаганню за слушныя ідэі не абысціся без духоўных ахвяр і не перамагчы без дапамогі чыста фізічных рэквізітаў, такіх як вінтоўкі, танкі ці бамбавозы.
Перасоўваючыся ад ларка да ларка, ад століка да століка, пан Нязгула пільна ўзіраўся ў хаатычна раскінутыя копкі таннай пакамечанай бялізны, там-сям запускаў далонь у горбы швэдраў, стараючыся вымацаць прыемную, сталёвую гладзь танкавага дула, уздуты, цяжарны жывот бамбавоза, ці у найгоршым выпадку — драўляны прыклад калашнікава. Аднак рука, заглыбляючыся ў гурбы трантаў, раз-пораз вярталася з нічым, а прадаўцы на канфідэнцыяльна пастаўленае пытанне адказвалі: няма, не было, не будзе!..
А людзі ж кажуць: на базары, у рускіх, усё ёсць...
Значыць змова. Значыць — змовіліся. Спазніўся. Усё даўно ў сербскіх руках!..
За базарнай агародкай азвалася скрыпка, гармонік падмацаваў мелодыю і, перамяшаўшы яе з вострым, крынічным голасам салісткі, кінуў у натоўп. 3 дапамогай гродзенскай капэлы левыя дэмакраты распачалі якраз выбарчую кампанію. Гэты неспадзяваны ўдар з левай канчаткова ашаламіў пана Нязгулу. Быў апошняй кропляй, кропляй, якая перапоўніла чару горычы. Яму стала ўсё адно.
Са шпаркасцю, якой і сам у сабе не падазраваў, падхапіў пан Нязгула з-пад плоту анямелую ад нечаканасці румынку і кінуўся ў ашалелы, дзікі танец. 3 румынскага заполку пасыпаліся на тратуар мізэрныя медзякі і, пабразгваючы, падскокваючы ў рытм музыкі, паразбягаліся па ўсіх напрамках.
Імпартнае віно
Віном маркі “Рызлінг” тут частуюць? спытаўся моцны, басісты голас. Бас належыў лысаму асобеню,
які бесцырымонна вырваў нас з одуму над таямніцамі палітычный будучыні.
— У святочныя дні. I толькі — заслужаных, — адказаў Толік. Ён апошнім часам выконваў функцыю назіральніка незалежнай прэсы і з гэтай крыніцы чэрпаў інфармацыю пра планы, праграмы і актуальныя хады нашай партыі.
Прабачце, не паспеў адрэкамендавацца, лысы працягнуў руку і па чарзе знаёміўся з кожным з нас. — Прозвішча Чатыры Забойствы. Імя Сем Згвалтаванняў. У тым ліку — два калектыўныя. Пра дробныя крадзяжы няма, бадай, патрэбы ўспамінаць. Дык як будзе з гэтым “Рызлінгам”? і, не чакаючы запрашэння, заняў парожняе месца і, усміхаючыся, перакананы ў дастатковасці сваіх заслуг, паглядаў нам у вочы.
Сёння будзённы панядзелак і...
Каму будзённы, а каму і не, — лысун перабіў Тадзіка. Два годзікі адбубніў я ў Беластоку, ля вуліцы... як яго там.. Каперніка, о! Уяўляеце сабе? Два гады без віна, без жанчыны. А сёння ўжо на свабодзе, першы дзень. За добрыя паводзіны. Трэба ж лепшае свята?
Гаварыў ён зусім лагічна і пераканаўча, як сапраўдны палітык. Я нават падумаў, ці не спатрэбіўся б ён нам, у прапагандзе, такі асобень, ды яго прычоска не надта сыходзілася з назвай нашай партыі...
Можна было б зрабіць маленькае выключэнне. Фінансы на такія нечаканыя выдаткі мы ж прадбачылі, азвалася Валя Курапатка. Як генеральная касірша, яна найлепей ведала нашы фінансавыя магчымасці.
Ну, што ж... Хай будзе, згадзіўся Тадзік. Каляндар ёсць каляндар. Бываюць дзяржаўныя дні незалежнасці, чаму не быць і асабістаму дню свабоды?
He чакаючы далейшых разважанняў пра будзённыя і святочныя дні, Валя падхапілася з месца і пабегла ў буфет.
3 імпарту ёсць толькі італьянскі “Чачасан”. Можа быць?..
— Ага, даў згоду чалавек, які на працягу двух апошніх гадоў не сустракаўся ні з віном, ні з жанчынай. I, калі ласка, сядайце сюды, бліжэй.
Валя прысела і працягнула яму руку:
— А чаму вы так афіцыйна ўсё “вы” і “вы”? Я — проста Валя.
Чатыры Забойствы Сем Згвалтаванняў, госць паўторна назваў свае прозвішча і імя.
Э там, адразу сем! не паверыла Курапатка.
Клянуся памяццю роднай маткі, якую сам, гэтымі вось рукамі прыкончыў у свавольныя гады маладосці! He шэсць, не восем, а менавіта сем. Пакуль што, падміргнуў, заглядаючы нашаму скарбніку ў вочы.
— Хвалько, засмяялася яна, але ў яе вачах зайгралі іскрынкі, якія часам гавораць больш, чым жанчына сама хоча сказаць. — Кажаш, гэтымі рукамі? узяла інструмент злачынства ў свае далоні і пачала яго ўважліва разглядаць.
Мы тым часам паглыбіліся ў службовыя справы. Выбарчая кампанія ступала вялікімі крокамі, а нашы кавдыдаты ўсё яшчэ заставаліся ў цяні як левых, так і правых канкурэнтаў. Хаця прагнозы не былі кепскія, а нават даходзілі да нас вельмі аптымістычныя весткі, лепей аднак хукаць на халоднае, чым потым франціць апечанымі пальцамі.
Ой, я такая радая, голас касіршы спыніў разважанні аб выбарчай стратэгіі. Ці вы ведаеце? Ведаеце вы? ад нечаканасці яна ўскочыла на ногі і з гэтай, вертыкальнай пазіцыі апавясціла нам радасную навіну: — Ён хоча ўступіць у нашу партыю!
Глянуўшы на расчырванелыя шчокі, на агонь, які неўтаймавальным полымем бушаваў у Валіных вачах, можна было адразу дадумацца, што наш госць займеў у ёй адданую, верную заступніцу.
Вы хіба не разумееце... Наша партыя, гэта ж Партыя кучаравых...
Пра што вы? Пра гэта во? паказаў лысун на свой пабліскваючы чэрап і выскаліўся бессаромна. — Дзе лысы, а дзе і кучаравы. Статут не ўдакладняе.
— Статут мо і добра ведаеце. Аднак нам і бліжэй пазнаёміцца трэба, праверыць сябе... Палітыка вялікая справа. Словам усё ў свой час.
Дакладна так. Трэба праверыць сябе і пазнаёміцца бліжэй, Валя са здзіўляючай рашучасцю падтрымала прапанову. Бяру гэты цяжар на сябе. А заўтра будзем працягваць размову.
Прыхапіўшы няпоўную бутэльку італьянскага віна, Валя і лысы кандыдат у Партыю кучаравых паплылі ў цёплы фіялет лета.
Так і стаіць мне ў вачах наша касірша: з лысым франтам пад ручкі, з пляшкай італьянскага віна ў далоні, а ўсё на фоне шаўкавістай летняй ночы...
Усякія пазнейшыя працэдуры, усе публікацыі ды росшукі не далі станоўчага выніку. Нават лепшыя празорцы, да якіх у той канчатковай роспачы звярнуліся мы па дапамогу, таксама развялі рукамі.
Партыя кучаравых адышла ў гісторыю. Забылі яе сябры і непрыяцелі, і толькі пан Нязгула, які ў падбеластоцкай псіхушцы паспеў перакваліфікавацца з адваката ў польнага гетмана, час ад часу пасылае нам інфармацыю пра дасягненні ў барацьбе з варварскай сербшчынай. 3 апошняга пісьма ведаем, што ён стрымлівае якраз вялікія варожыя сілы дзесьці пад Дубінамі. Стрымлівае мячом ды агнём, і, дзякуючы ягонай адвазе, Гайнаўка спіць спакойна.
Смутная гісторыя
з гадзіннікам фірмы “Патэк”
Пан Марцін Ціхапук меў у сваім жыцці адно вялікае хобі: ён ніколі не займаўся палітыкай. Шанаваў усіх, каму пашанцавала змагацца за агульнае дабро, аднолькавай ласкай абдорваў як права-, так і леваручных і мо толькі прэзідэнтаў любіў крыху мацней за іншых, менш выдатных змагароў. Аднак з поўнай адказнасцю за слова можна сказаць, што была гэтая любоў зусім платанічная. Hi суседзі, ні спецыяльныя службы ў сваіх рапартах адным нават словам не згадваюць пра блізкія адносіны між панам Марцінам і палітыкамі любой арыентацыі. Нат цётка Варвара, прагуляўшыся па шырокіх прасцягах сваёй памяці, вярнулася з пустымі рукамі. Абсалютная tabula rasa! — сказала.
Бар “Стакротка”, які ў нашым горадзе выконвае функцыю палітычнай трыбуны, усякае чуў і шмат бачыў. Тут мужчыны пасылаюць на сметнік свае зношаныя партыі, ствараюць новыя, сшываюць урадавыя кааліцыі, каб пад раніцу распароць усё, з вялікімі цяжкасцямі сшытае, і адступіцца ў апазіцыйныя траншэі. Тут каментуецца кожны няўдалы ход нашых міністраў, а наяўныя афёры, як і іхнія бацькі, атрымліваюць належнае сабе імя. Калі б той ці іншы міністр пачуў закіды, якія ў яго адрас кіруе бар “Стакротка”, зараз жа схадзіў бы ў адпаведны магазін, дзе прадаецца доўгая і кароткая зброя, і сказаў бы: “Дайце мне пісталет, мой гонар патаптаны!”
А калі б яму не захацелі прадаць пісталет, напрыклад, з-за слабога псіхічнага здароўя, папрасіў бы гэты
пісталет у свайго сакратара або найлепшага калегі. Мо паспеў бы яшчэ напісаць развітальны ліст, падтрымаць у цяжкую хвіліну маладую ўдаву і малалетніх дзетаксірот, а потым ба-бах! і на суд гісторыі. Усе людзі гонару а ў нас толькі такія ідуць у палітыку заўжды пускаюць сабе кулю ў лоб, калі над іхняй рэпутацыяй збіраюцца чорныя хмарыны.
Пан Марцін Ціхапук ніколі не сказаў ніводнага слова, якое завяло б нейкага палітыка ў магазін з пісталетамі. A гэта ўжо не абы-якая заслуга.
Бар “Стакротка” адзінае ў свеце месца, дзе партрэты пана Пілсудскага і пана Леніна, і іншых яшчэ, усім вядомых паноў, глядзяць адзін на другога і не махаюць кулакамі ды зубамі не скрыгочуць, а толькі па-сяброўску ўсміхаюцца. Адзін аднаму і кліентам.
Калі вам падабаецца пан Ленін, можаце прысесці так, каб добрыя вочы правадыра Кастрычніцкай глядзелі на ваша аблічча. Калі вы аматар пана Пілсудскага сядайце і спажывайце сваё піва разам з панам Камендантам.
А пан Марцін перш за ўсё паважае шчыры позірк пана Лукашэнкі, і гэта ягонае неаспрэчнае права.
У кожнага госця, які наведвае бар “Стакротка”, свае сімпатыі і антыпатыі, і толькі мухі, якім не пашанцавала ўтапіцца ў жоўтым бяздонні, з аднолькавай пашанай кладуць чорныя пункты на ўсіх, без выключэння, партрэтах. Вусы Пілсудскага, барада Леніна, замаскіраваная лысіна Лукашэнкі ганарацца гэтымі пунктамі-кропкамі, як генералы пасля пераможнай вайны бліскучымі медалямі, a радавыя салдаты свежымі, яшчэ ружовымі шрамамі. Сурова абыходзіцца свет са сваімі ўлюбёнцамі: людзі ім пляскаюць і б’юць паклоны, а іншыя зямныя кватаранты робяць, што каму падабаецца.