Вуліца Добрай Надзеі
Міхась Андрасюк
Выдавец: Медысонт
Памер: 304с.
Мінск 2010
Чаму нявінныя праявы мушынай творчасці прыняў пан Марцін у абразу яго салодкая таямніца. Вядома адно глядзець на такую разбэшчанасць ён не змог: чалавек вось стараецца, бярэ ў пазыку валасы з-за левага або правага вуха, прыхарошвае гэтай пазыкай сярэдзіну галавы, а потым абы-якая муха псуе вынік ягонай працы!
Пане Юрка, вуснамі Марціна Ціхапука прамовіў жаль, перамешаны з грамадзянскім пачуццём абавязку, з сорамам за некультурнасць мушынага роду, са злосцю і хто ведае з чым яшчэ.
— Пане Юрка...
Тым часам побач прылаўка сфарміравалася чарга з трох асобеняў, невялікая, але і дастаткова доўгая, каб даць пану Марціну час для абдумвання нецікавай сітуацыі. Папярэдняя ўлада на тое і вынайшла бясконцыя чэргі, каб гарачым галовам быў час і месца астынуць і задумацца. I калі ўжо астылі распаленыя мазгавешкі, дык першае, што прыдумалі памяняць чаргатворчую ўладу. Адным словам — вынік з’еў прычыну.
Адумаўся і пан Марцін. Яму прыпомніўся вядомы з літаратуры выпадак, калі неасцярожны сказ “А мухі абасралі пана імператара” прывёў зусім непалітычнага чалавека ў рады наскрозь палітычных вязняў.
— Я слухаю вас, — Юрка Басэвіч, законны ўласнік гэтага інтарэсу, справіўся з чаргой з трох асоб і аддаваў свой час і сваю асобу ва ўладанне пана Марціна. А пан Марцін падумайце толькі! мог сказаць: “Я пратэстую супраць таго, каб мухі сралі на лысіну майго прэзідэнта!” Мог ён таксама і гукнуць: ‘Тэта скандал! Я аддам вас пад суд!” Такое вось мог сказаць пан Марцін. Але ён прамовіў: “«Дайліды» з сокам, як заўжды”.
Сказаў ён гэта з лёгкасцю чалавека, які, моцна спакушаемы, астаткамі волі перамог нячыстую сілу.
А піва ўсё-такі не пайшло. Нячыстая сіла, бы той пажар у тарфяніку, лакалізаваны, здаецца, і апанаваны, a тут раптам выпаўзае з-пад зямлі і пякучым дымам дзярэ вочы, душыць лёгкія, забівае дыханне. Запэцканая лысіна пана прэзідэнта гэтаксама прыцягвае позірк, як дзяўчына ў кароткай спаднічцы, калі яна сядзе побач і закіне нагу за нагу. I дарма розум асцерагае: “He глядзі!”
Адзін мяснік з нашай вуліцы так калісьці заваражыўся лыткамі сваёй маладзенькай памочніцы, што ненаўмысна адрэзаў сабе ўсе пяць пальцаў левай рукі і прапусціў іх праз машынку, якая запіхала кілбаснае мяса ў папяро-
вую кішку; сваю памылку ён прыкмеціў толькі тады, калі прыйшлося зашнураваць чаравікі. Бедны пан Зязюля басанож падаўся шукаць свае, гэтаксама ж бедныя, пальцы. Хадзіў ад крамкі да крамкі, і ўсё яму адказвалі: не бачылі, не чулі, не было.
Пан Ціхапук яшчэ раз глянуў у яснае аблічча пана Лукашэнкі і падумаў: “Max або промах!” 3 такой думкай японскія камікадзэ ўрэзваліся ў самыя высозныя хмарачосы Нью-Йорка, а пан Марцін, папляваўшы ў насоўку, наблізіўся да ўлюбёнага партрэта. Працягнуў руку высока-высока, аж з-пад рукава паказаўся самы прыгожы і самы пажаданы ў свеце гадзіннік фірмы “Патэк”. I бачылі ўсе, хто хацеў гэта бачыць, як перад вачыма пана прэзідэнта кружыць рука, узброеная ў насоўку ды прыхарошаная гадзіннікам, і як ад гэтага кружэння святлее і так ужо, сам па сабе, светлы твар. I тры пары вачэй, якія належалі мясцовым жулікам, прыліплі да гэтай рукі, і да насоўкі, а ўжо наймацней да гадзінніка.
Каторая гадзіна? — спытаў незнаёмы голас, калі пан Марцін павярнуў з вуліцы Першай Брыгады на вуліцу Першай Арміі. Гэтая першаармейская вуліца перажывала якраз доўгі і цяжкі заняпад яе асвятляюць толькі ў выхадныя дні. Калі ў звычайны, будзённы вечар, на вуліцы Першай Арміі гжэчна спытаюць вас: “Каторая гадзіна?” не хітрыце, што вы слаба бачыце або што гадзіннік застаўся якраз дома, і не клічце на дапамогу выпадковых прахожых. Усё тут мае свой парадак: Богу боскае, кесару кесарава, а жулікам ваш гадзіннік.
А потым можаце ісці ў паліцыю.
У мяне ўкралі гадзіннік і я дамагаюся, каб вы гэты гадзіннік зараз жа знайшлі! запатрабаваў пан Марцін Ціхапук, выклікаючы бязмежнае здзіўленне на твары вусатага сяржанта. Сяржант, не зусім давяраючы сваім вушам, паклікаў другога сяржанта. і цяпер яны, удвая большымі сіламі, стараліся зразумець, чаму гэты незнаёмы чалавек парушае іхні, гарантаваны сяржанцкай канстытуцыяй, час сузірання і задумы. Памылкі, аказваец-
ца, не было. У чалавека фактычна спёрлі гадзіннік, і ён дамагаецца, каб дзяржаўная паліцыя зрабіла сваю чорную работу.
Калі б гаворка ішла пра “Форд”, “Мерседэс” ці нейкую іншую машыну, тады кожны паліцэйскі ведаў бы, як выканаць сваю прафесійную місію. “3-за невыяўлення...” справа ідзе пад сукно, і ўсё ў найлепшым парадку. “Мерседэс” не жонка, якую ўкрадзе невядома хто, дзе і калі, а цераз тыдзень звоняць вам з гатэля “Грант” і пытаюць: “Высокая бландзінка ў зялёнай сукенцы ці не ваша ўласнасць?”
Быў на нашай вуліцы пан Сарока. Адны госці ад’язджалі, іншыя займалі іхняе месца. Словам, чалавек ён быў гасцінны. I вось, аднойчы гасцяваў у пана Сарокі добры сябрук. Тыдзень гасцяваў, аж ноччу сеў у машыну і паехаў, забыўшыся высадзіць з багажніка чароўную гаспадыню. Пан Сарока праплакаў адзін дзень, і другі, а на трэці дзень папрасіў у госці панну Анелю, і яшчэ тры дні яны плакалі ўдваіх, аж шостага дня вярнулася законная гаспадыня і на тры галасы заплакалі ад шчасця. А потым, уцякаючы ад маламестачковага каўтуна, пераехалі ў Беласток, дзе ўтраіх шчасліва жывуць. А ці доўга час пакажа.
А “Мерседэсы” не вяртаюцца. Шукаць “Мерседэс” тое ж, што шукаць легендарны келіх Грааль. Лішняя турбота.
А з гадзіннікамі цалкам іншая справа, не на колах яны, і — хто ведае мо калісьці, у будучыні, пры нечаканай ды спрыяльнай нагодзе, выявіцца хранометр фірмы “Патэк”, прыдаючы паліцыі бляск і славу.
Вуліца Добрай Надзеі
Генезіс
Ёсць у гарадах вуліцы, ахвяраваныя Дзяржынскім і Антыдзяржынскім, імператарам і камісарам, магнатам і пралетарыям. Ёсць вуліцы мучанікаў гісторыі і яе блазнаў.
Лёс такіх вуліц на добрае і благое сплятаецца з ідэалагічнымі шляхамі вашай дзяржавы. Бо дзяржавам здараецца звярнуць направа або налева, рухацца наперад або назад, а вуліцы абавязаны загадзя прадбачыць усе нечаканыя эвалюцыі і рэвалюцыі ды паспяхова справіцца з актуальнымі патрабаваннямі гісторыі.
Наша вуліца жыве сваім жыццём. Hi ідэалагічныя хістанні, ні палітычныя катаклізмы не прымушаюць яе мяняць імя ці пераапранацца ў чужыя транты. Вуліца Добрай Надзеі так было, так ёсць і будзе.
Калі ў хаатычнай вандроўцы цераз свет і жыццё давядзецца вам зачапіцца і за наш парог, не здзіўляйцеся, адкуль такая арыгінальная, амаль паэтычная назва. Паэтаў у нас шмат, можна нават сказаць, што мы проста не людзі, а чыстая, жывая паэзія. Значыць не здзіўляйцеся. Пытайце. I калі лёс паставіць на вашай сцежцы цётку Варвару, усім праваднікам правадніка, значыць вы шчаслівыя людзі. Вышэйшая сіла пасяліла цётку Варвару на самым пачатку нашай вуліцы, загадала вартаваць, прынамсі, восем гадзін у дзень, з падбародкам на штыкецінах брамачкі, ды ніколі не кіравацца прынцыпам “мая хата з краю”. Нават калі б тая хата была і сапраўды самай крайняй.
Людзі ў горадзе нічога наогул пра сябе не ведаюць. Спытайце вось першага сустрэчнага чалавека, кудою дабрацца на базар, на вакзал ці ў другое любое месца, і чалавек гэты, зусім выпадковы і чужы, набок адставіць прыватныя клопаты, дэталёва растлумачыць усе магчымыя падыходы, а мабыць, калі адыдзеце, адчакае хвіліну, наглядаючы над правільным развіццём вашага маршруту.
А спытайце: “Як пажывае Косця, наймалодшы Пракопаў сын? Як шанцуе Юрачку Басэвічу? A Дзянісавіч Славік, ён як сябе паводзіць? Пакінуў, у рэшце рэшт, тую шлюбную Аньцю ды перабраўся да якоенебудзь са шматлікіх сваіх палюбоўніц?”
Спытаеце, а чужы чалавек паглядзіць на вас, бы на незямное дзіва, і нічога не скажа, або што таксама ж праўдападобнае якімсыді брыдкім словам, нецэнзурным зусім, апраўдаецца за сваю некампетэнтнасць у міжчалавечых справах. Мала пра сябе ведаюць жыхары горада!..
Вось і прыдумаў Усявышні цётку Варвару, каб дашчэнту не парваліся сувязі між людзьмі. Пад беленькай хустачкац памяшчаецца архіў куды больш камплектны за інфармацыйныя рэсурсы мясцовых органаў і што таксама важнае даступны як у будзённыя, так і выхадныя дні. Мабыць, стрэнеце на сваёй сцежцы белую хустачку і вочы выцвілыя ў пагодны блакіт, аплеценыя сетачкай шматгадовай павуціны. He мінайце абыякава гэтых вачэй. Адкрыйце ім сваю душу, раскажыце бяду сваю, а яны як кажа паэт і бяду ўракуць, і душу злагодзяць.
Заўтра будзе лепей, суцешыць цётка Варвара. Вось нават і Славік палюбоўніцу кінуў, час у хаце бавіць. А Юрачка не п’е месяцаў тры. Карпаваму Мікалаю сын нарадзіўся. Чатыры дочкі, а цяпер, вось, бачыце сын. Вялікая справа надзея.
I так гэта з надзеі на лепшую будучыню нарадзілася наша вуліца. I з пагоні за прыгажэйшым жыццём, і са спадзяванняў на белы хлеб у белых далонях, і з пачутых у дзяцінстве казак пра мужыка, які, царом стаўшы, валодаў светам доўга ды справядліва.
Наша вуліца дзякуючы надзеі ўсё яшчэ разрастаецца і павялічваецца, а чарговыя ўцекачы з прыпушчанскай Безнадзеі якраз тут знаходзяць сваю прыстань.
Бежанства
Калі першага сустрэчнага чалавека папытаеце, з чаго пачынаецца дом, абавязкова пачуеце такі вось адказ: дом пачынаецца з фундаменту.
He давайце веры стандартным адказам і здавалася б безумоўным праўдам. He з фундаменту пачынаецца дом. Кожны, каму давялося паставіць цэглу на цэглу, ведае, што дом пачынаецца з прыбіральні ці — сказаўшы вельмі дакладна з нужніка. Яма ў голым полі, як-небудзь агароджаная неабгабляванымі дошкаіМІ, з дзіркай у форме бубновай падушкі або чырвеннага cappa высока ў дзвярах беспамылкова вызначае месца, дзе новыя людзі рыхтуюць новае жыллё.
Падсілкавацца, вядома, можна абы-дзе: трава, стары плед, лішняя на першы погляд дошка цалкам прыстойна выконваюць функцыю кухоннай мэблі, а дзівосная сіла натуры жоўтае сала, загорнутае ў пажоўклую штодзёнку “Gazeta Wspolczesna”, пераўтварае ў вэнджаныя паляндвіцы. А вось апошняя фаза стрававальных працэсаў адбываецца ў інтымнай ізаляцыі, у цішыні, у самоце.
Цяпер ужо самі ведаеце, чаму з нужніка пачынаецца новы дом.
Летам 1980 года пачалі мы пераязджаць у горад. Невыпадкова кажу “пачалі пераязджаць”. У слове “пераехалі” бачу нейкае распачатае і закончанае дзеянне. Працэс нашага бежанства быў значна даўжэйшы і куды больш складаны. Гэта толькі перасяліцца з вуліцы на вуліцу простая справа. Загрузіць чалавек мэблю і іншыя мэтлахі, і што яму сеў ды паехаў. У нас быў свой, пакаленнямі нажыты баласт: кароўка, кабылка і іншыя яшчэ, як потым даведаюся, двухі чатырохногія браты. I не мужыцкая справа адным махам разрэзваць гордзіеў вузел.