• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вуліца Добрай Надзеі  Міхась Андрасюк

    Вуліца Добрай Надзеі

    Міхась Андрасюк

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 304с.
    Мінск 2010
    67.91 МБ
    Пустое месца ў бары ў працоўны дзень пасля абеду выглядае як свежая дзірка ад вырванага зуба. Язык заўжды стараецца папасці ў гэтую дзірку, разведаць яе, абмацаць. Дзірка ў зубах нікому не прыбаўляе красы.
    Калі Амэлька апынецца на тратуары, высокі, худы трыццацігадовы хлопец у джынсавай уніформе адразу запламбуе свабодную табурэтку. Гэта Пеця, здаўна перспектыўны, хаця яшчэ не друкаваны паэт. Пецем можам не дурыць сабе галаву. Ён толькі што прыйшоў і раней чым у дзесяць вечара не выйдзе.
    На вуліцы, невядома адкуль, вырваўся летні дождж. Алесь вельмі любіць такія неспадзяванкі. Дзякуючы непрадбачаным летнім дажджам, не адзін паважны дзядуля, які выйшаў з хаты, каб насыціць прыгожым сонейкам мо апошнія свае дні, зусім неспадзявана стае перад Алесевым абліччам. У першы момант здаецца яму, што гэта ўжо KaHep. He ведае толькі, куды патрапіў: у рай ці ў пекла, і хуценька стараецца падсумаваць у думках усе свае добрыя і благія ўчынкі. Алесь у ніякім выпадку не нагадвае аднак ні святога Пятра, ні Антыхрыста, і дзядуля, адкрыўшы гэты факт, заказвае адзін, а калі вельмі шануе сваю чалавечую абалонку, тады нават і два або тры куфлі. Час адсее зерне ад мякіны. Некаторыя будуць сюды заглядаць ужо пастаянна, павялічваючы Алесеву славу і заможнасць, a пустату невядома куды панясе вецер.
    Сённяшні дождж таксама прыганяе нечаканага госця. Акуратненькі старэча, пад гальштукам, у капелюшы, магчыма, што супраць ранейшых сваіх намераў апынуўся ля прылаўка.
    — Толькі пад рыску налівай, загадвае Алесю, і адразу ж зразумела, што чалавек служыў айчыне нейкім кантралёрам або інспектарам. Алесь заўжды напаўняе куфаль пад рыску. Можа, адвячоркам, калі і за акном, і ў вачах пачынае змяркаць, здараюцца невялікія памылкі, аднак апоўдні ніколі.
    — Адступі, дзед! — булаваты кавалер бесцырымонна прапіхаецца да прылаўка.
    Любому чалавеку скажыце, напрыклад, так: “Адступіце, спадар таварыш кітайскі мандарын”, і ён, праўдападобна, не раззлуецца. А паспрабуйце сказаць такому: “Адступі, дзед!”
    Кажуць гісторыкі, што ад сямі куляў, выстраленых у горадзе Сараева, пачаўся вялікі, сусветны мардабой. Калі гэта праўда, што адно прымітыўныя асобені выклікаюць усякую калатнечу з дапамогай рэвальвераў, аўтаматаў або танкаў, калі ўсё гэта праўда, тады пра булаватага можна сказаць, што ён выдатны, тактоўны палітык. I малаважна, што не хадзіў у Кембрыджы ды Оксфарды. У нашым раёне Еўропы нават сярод прэзідэнтаў здараюцца самавукі і зусім папраўна спраўляюцца з патрабаваннямі высокай пасады. “Адступі, дзед”, гэтых слоў не прачытаеце ў гістарычных падручніках, а ўсё-такі ведайце, што і яны, калі засеюцца на ўспрыімлівы грунт, змогуць адвярнуць ход падзей не менш паспяхова за тыя няшчасныя сем куляў, адрасаваных эрцгерцагу Фердынанду.
    Толькі не “дзед”! Толькі не “дзед”! Я на вайне быў. Я ваяваў, калі ты... Калі цябе яшчэ на свеце не было, паправіўся.
    — Усе ваявалі, дзед. А дзе двух ваюе, там тры героі.
    Кожны, хто цяпер бачыць гэтага ананімнага ветэрана, адразу разумее, чаму мы перамаглі ў апошнюю вайну. Адным позіркам змог бы ён прыціснуць да зямлі ўвесь варожы батальён. Раскірэчаны на кароценькіх, моцных
    нагах, рукамі малоціць паветра, а гальштук падскоквае, быццам бы хацеў дапамагчы свайму ўласніку.
    Я паўстанцам быў. А ты што? Ты хто? Дзе ты быў?!
    — Амэлька! булаваты адварочвае галаву, шукае ў натоўпе знаёмую постаць. Амэлька, хадзі, паглядзіш, які там у яго паўстанец!
    Амэлькі, як ведаеце, ужо ў бары няма, і паўстанцкая вартасць незнаёмага ветэрана застаецца неправераная.
    Натоўп рагоча, і гэты рогат, вырваны з падмацаваных півам жыватоў, б’е аб сцены, калоціць столікамі. Там-сям бразгае куфаль і, пацалаваўшы тэракотавы паркет, назаўжды пакідае хмелевы астрог. Ветэран тым часам, вырваўшыся з блытаніны чужых рук і ног, з вялікім здзіўленнем аглядае свой крышку прытаптаны капялюш, дрыжачымі рукамі стараецца вярнуць яму ранейшую форму. У рэшце рэшт, махнуўшы рукой, садовіць гэты дзіўны прадмет, які цяпер больш нагадвае разбуранае ветрам вароніна гняздо, на назначанае яму месца.
    — Нічога... святога... няма для вас! — выстрэльвае апошнюю амуніцыю і пачынае адступаць на раней прадбачаныя пазіцыі, гэта значыць, на вуліцу. Здаецца, другі раз сюды ён не загляне.
    Вечар
    Летні вечар набліжаецца да горада вельмі неахвотна. He тое, што асенні, які выскаквае з завулкаў, з цёмных падвалаў і шаст-праст раптоўна акрывае ўсё чорным пінжаком. Летні вечар — гэта вопытны гурман; скаштуе апошні праменьчык, праглыне кроплю першай расы і толькі тады, з элегантнасцю бывалага чалавека, асушыць вусны шаўковай хустачкай паўсвятла. Летні вечар, мяркуючы па ягоных беззаганных намерах, блізкі сваяк графу Лікёру. Хто ад каго вывучыў добрыя звычаі цяпер ужо малаважнае. Галоўнае, што граф Лікёр уносіць у Алесеў бар павеў таямнічай экзотыкі, а можна сказаць:
    нават набілітуе яго. Калі гэта праўда, што мастацтва змякчае звычаі, тады графа Лікёра побач з літаратурай, музыкай і скульптурай можна смела залічыць у вялікую сям’ю мастацтва.
    Ён ніколі не скажа: “Адступі, дзед!”
    Лікёр гэта не прозвішча, а проста герб. Вядома, што неафіцыйны і дарма шукаць яго ў геральдычных кніжках, тым не менш прысвоены простанароддзем, таксама мае сваё важкае значэнне. Хто чым ваюе, тым і пячатаецца. 3 грацыяй, якая заслугоўвае лепшага месца і часу, граф Лікёр пераступае Алесевы парогі. Часу, у які прыходзіцца жыць, чалавек, так сказаць, не выбірае, a калі ён інтэлігентны і добра выхаваны, месца не мае тут вялікага значэння.
    Граф Лікёр кіруецца ў той бок, дзе паэт Пеця перажоўвае свой унутраны і вонкавы свет, час ад часу півам папіваючы больш жылістыя кавалкі.
    Малады чалавек, які сядзіць насупраць Пеці, ведае, што яму пара ўжо збірацца дамоў. Ёсць час балбатні і ёсць час разумнай дыскусіі. Гэты першы якраз канчаецца.
    Граф садзіцца зручна, па магчымасці найдалей выцягваючы свае доўгія, худыя органы руху. Цяпер гэта ўжо не звычайныя ногі. Цяпер гэта межавыя слупы, якім даручаны гонар стаяць на варце маленькага, бо маленькага, але ўсё-такі графства. Калісьці, дарэчы, было яно значна большае. Некалькі тысяч гектараў добрай зямлі, тэкстыльная фабрыка, гандаль збожжам, друкарня. Усё было, і на змарнаванне ўсё пад Ваўкавыскам засталося.
    Я ніколі ў Ваўкавыску не быў, часам аднак думаю, што зямля там шматпавярховая, быццам блокі, што акружаюць Алесеў бар. А калі не, калі звычайная яна там, як і ў кожным іншым месцы, тады колішняя Ваўкавышчына працягвалася куды далей за Мінск, за Маскву, за Пецярбург. Падсумаваўшы расказаную ўласнасць усіх графаў і не-графаў, хочаш ці не, такі вось рахунак атрымліваецца. А з матэматыкай жартаў няма, два і два ніколі не будзе шэсць.
    Расставіўшы варту, граф Лікёр дабывае люльку, ты-
    тунь, запалкі. Ён, падумае нехта, рыхтуецца закурыць. О, не! Люлька на стале гэта сакрэтны знак Алесю. Нібы звычайны, а ўсё-такі колькі ж далікатнейшы за нахабнасць званка ці напышлівае: “Яне, парасон!” Калі на стале з’явіцца пяцідзесяціграмавая чарка мядовага лікёру люлька, тытунь і запалкі павандруюць назад у кішэню. Сваё заданне яны сёння выканалі.
    Граф Лікёр ведае пачуццё меры, і парог, за якім развітваюцца памяць і забыццё, ён ніколі не пераступае. Пакуль апарожніць сваю чарку, будзе яе нюхаць, смактаць, цалаваць, аглядаць з усіх бакоў. 3 такой самай цярплівасцю і асцярожнасцю падыходзіць да прынады лінь, чым да белай роспачы даводзіць неспрактыкаванага рыбака. Алесь не нервуецца. Ён, так сказаць, вопытны капіталіст, ведае, што пастаянны, няхай сабе нават не надта марнатраўны кліент больш каштоўны за ўсіх аднаднёвых Ракфелераў, якім раз на год пашанцавала вырвацца з жончыных кіпцюроў ды прамантачыць ладны кус дамашняга бюджэту.
    Што там, спадар Пятро, у краіне лётнай думкі? — гэтае пытанне пачынае кожную іхнюю гутарку, а Пеця заўжды адказвае:
    Свет гэта ілюзія.
    Сёння, аднак. усё адбываецца інакш. Праўда, граф Лікёр, як і заўсёды, спытаў: “Што там, спадар Пятро, у краіне лётнай думкі”, аднак Пеця, замест сакраментальнага “Свет — гэта ілюзія”, узмацняе жэстам нешта зусім іншае, неспадзяванае:
    Жыццё гаўно.
    Асабліва гэтае другое слова і калечыць далікатнае, арыстакратычнае вуха, аднак граф на тое ёсць граф, каб не адразу паказаць, што ў ягоным нутры адбываецца.
    Лінь-Лікёр далікатна падымае мядовую прынаду, аглядае яе пад святлом. Няма куды спяшацца, няхай Пеця памаўчыць, абдумаецца ды сам скажа, чаму на ягонай біржы жыцця наступіў такі гвалтоўны крах.
    Пеця, быццам здагадваючыся, чаго ад яго чакаюць, пачынае расказваць.
    Няма Казіка. He далей як учора ў “Жамчужыне” сядзелі ўтраіх... значыць я, Казік і Казікаў цесць, а сёння Казіка няма. I цешча ягоная удава таксама... Піва заказалі... а там прыпынак аўтобусны недалёка. I раптам страляе нехта, не страляе. Грук пранізлівы. I пабег Казік з цесцем глянуць, што такое робіцца. Потым высветлілася, што гэта паліцэйскі выйшаў пастраляць сабе крыху на аўтобусным прыпынку. I няма ўжо ні Казіка, ні ягонага цесця. Нат піва дапіць не паспелі. Жыццё гаўно!
    У бары робіцца маркотна.
    Куфлі апаражняюцца яшчэ, але піва, запраўленае нейкім дзіўным сумам, не смакуе ўжо, як раней. Той-сёй адстаўляе пасудзіну, падцягвае нагавіцы і, пастаяўшы хвіліну, кіруецца ў дзверы. Яшчэ некалькі хвілін і бар выплюне апошняга госця, а вуліца захопіць усіх і панясе каго куды. Адных завядзе ў хатні ачаг, іншых у нейкі падазроны прытон. А яшчэ іншыя будуць да белай раніцы вандраваць доўгімі вуліцамі і зоры лічыць дарма, бо гаснуць яны і распальваюцца без канца і пачатку.
    Крах
    Чацвёрты месяц сталуюся ў пана Метка. Прыходжу заўжды раней, пакуль рабочыя з нашай гэта значыць хімічнай фабрыкі пачнуць улівацца менш ці больш шматлікімі групкамі, прыносячы з нагамі добра мне знаёмы, хаця не вельмі прыемны смурод спаленага вугалю, перамешаны са смольным водарам шкіпінару.
    Я і раней бываў тут, аднак не дзеля спажывецкіх мэт, а як і ўсе мае тагачасныя калегі, я заходзіў выпіць піва, пасядзець у вясёлай кампаніі і пабалакаць пра Марыніны ягадзіцы. Калісьці сказаў бы звычайна: “дупа Марыні”, цяпер аднак я сярэдняга калібру служачы, вораг піву і безразважнай балбатні — маю абавязак паводзіць сябе адпаведна са сваёй пасадай. Мая лексіка сведчыць пра мяне, і як лібералам агідная планавая гаспадарка, так мне агіднае слова “дупа”.