• Газеты, часопісы і г.д.
  • Вуліца Добрай Надзеі  Міхась Андрасюк

    Вуліца Добрай Надзеі

    Міхась Андрасюк

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 304с.
    Мінск 2010
    67.91 МБ
    Э, там. Усе толькі абяцаюць, ды абяцаюць. А чакаць зноў гадоў пяць давядзецца, буркнула бабка і, знеахвочаная недасканаласцямі гэтага свету і ягоных жыхароў, адкрыла кніжку і вярнулася да няскончанай вандроўкі. А яны прыселі каля бабкі, на лаве, прыткнёнай да стала на ўсю яго даўжыню. У аглушальнай цішыні гаманіў гадзіннік. I калі даўжэйшая стрэлка выструнілася на зважай, над цыферблатам адчыніліся маленькія дзверцы і адпусцілі на свет зязюлю, мабыць, не малодшую за гаспадыню гэтай хаты. I зязюля кукала і кукала, у бясконцасць. Госці, падцягваючы рукавы балоневых куртак, згіпаючы ў лакцях рукі, раз пораз зіркалі крадком на гадзіннікі.
    У звычайныя дні ніхто тут не сочыць за ходам часу.
    У доўгай ерархіі важных і важнейшых спраў час займае ці не апошняе месца. Гэта ж свой, мясцовы час. Увязаны як сабака на ланцугу, кружыць па невялікай акрузе мясцовага далягляду, часам нават знікае з поля зроку, але адвячоркам заўсёды вяртаецца. I падкуліўшы хвост, пабрэхвае знаёмым голасам, і лашчыцца аб нагавічыны, засунутыя ў халявы гумафільцаў. Аднак і ў гэтым самым спакойным закавулку свету бываюць дні асаблівыя. Далёка, на лініі далягляду прачыняюцца нябачныя дзверы, і ў шчыльную, стабільную пространь прарываецца подых няўпэўненасці і хвалявання. Нешта заўжды прысутнае можа сысці і ніколі не вярнуцца.
    Зязюля замоўкла, вярнулася ў сваю клетку. BaeKa Маруся гартанула кніжку і патрапіла пад першыя кроплі дажджу, прадракаючыя вялікі патоп. Ной тым часам справіўся з загрузкай жывога інвентару і якраз паставіў крок на свой хітры каўчэг, калі раптам пачуў голас бабкі Марусі: “А пра курачкі ты не забыў?” Ной спыніўся, абвёў позіркам даўгі на трыста і шырокі на пяцьдзесят локцяў борт і адкрытай далоняй ляснуўся па галаве: “Маеце рацыю, бабка! На смерць забыўся. От, склероз стары. Яшчэ момант і пазбавіў бы чалавецтва такіх прысмакаў, як яечня на скварках і печаная на ражне курачка”.
    Ну бачыш, усміхнулася бабка. Ганяй за чубаткай.
    Што кажаце, бабка? Сальцісон схіліўся і праз плячо зазірнуў у кніжку, але бабка махнула толькі рукой, нібыта адбіваючыся ад назойлівай мухі:
    Ціха сядзі, калі хочаш яшчэ паабедаць булёнчыкам на кураціне.
    Сальцісон зірнуў на Чокуна, Чокун на Сальцісона.
    I што робім?
    Пачакаем. Пачытае і памякчэе. Праз пятнаццаць хвілін свет не праваліцца, пазяхнуў Колька. Склаў далоні на грудзях, выгодна выцягнуў ногі, зноў пазяхнуў. У гэты момант ён быў як палярнік, што
    няўхільна набліжаецца да міфічнага полюса. Ужо бачыць у далечыні мэту вандроўкі, ноздры ўжо ловяць пах перамогі, ужо ўпэўнены ў поспеху. I тады спыняецца, раскладае апошняе вогнішча, каб спапяліліся ў жывым агні усе сумневы і дрэнныя моманты вандроўкі, усе ахвяры і нягоды. 3 вогнішча выходзіць цяпло, лашчыць ступні, плечы, а промні маюць упэўненасць і чуллівасць жаночых далоняў, што замінаюць цеста на святочныя пернікі і макоўцы.
    Часам, закрываючы вейкі, адчыняем дзверы ў мінуўшчыну прызабытую, але ж не мёртвую, бо мінулае бывае, як трава, што ніколі не памірае. I хопіць зварушыць з месца камень, каб зноў паднялася да сонца.
    Добры анёл сну яшчэ раз крануў вейкі Чокуна, Колька мацней заціснуў вочы і ўсміхнуўся праз сон. Галава схілілася на плячо, утулілася ў гладзь балоневай курткі. I Колька яшчэ мацней пачуў цяпло, што выходзіць з вогнішча памяці. I яшчэ пачуў, як паміж шчакой і курткай упіхаецца жаночая далонь. Спачатку вялікі, пасля ўказальны палец. Увайшлі і знерухомелі. А Колька расплыўся ў поўнай усмешцы. Успрымаючы ўсмешку, як дазвол і заахвочанне, да двух першых, спраўна далучыліся тры апошнія пальцы. I цяпер цэлая далонь гладзіла непаголеную шчоку. Спрабаваў мацней перакуліць галаву і вуснамі дакрануцца да жаночай далоні. Але не атрымалася. Замест пацалунку вусны азваліся пахрапваннем. Мяккім, тонкім і цёплым, як варкаванне голуба, што спакушае распятую ў палёце галубку. На такі сігнал левая далонь жанчыны прызямлілася на правае мужчынскае плячо, і Колька, не расплюшчваючы вачэй, раптам зразумеў, што яго заносяць у танец. I ён плыве ў танцы. Уздымаецца на палыды, ападае на левую ступню, у той момант кончык правага чаравіка, на адзін міг, кароткі, як палёт матыля, дакранаецца да падлогі з мармуровай крошкі. I Колька перасыпаецца з такта ў такт, як пясочны гадзіннік пе-
    расыпае пясок з аднае хвіліны ў другую, збягаючы ад мінулага ў будучае.
    Танец простая справа, падумаў Колька. Куды прасцей, чым вадзіць трактар. Ці не ў школе я танчыў апошні раз? А тут, глядзіце, як у мяне атрымліваецца!
    Ты прыгожа танчыш, сказала жанчына, і Колька праз заплюшчаныя вочы адказаў пачутае ў думках: Бо танец зусім простая справа. Танчыць прасцей, чым вадзіць трактар. Але і ты, Таццяна, таксама прыгожа танцуеш, дадаў і толькі цяпер, ад здзіўлення, адкуль ведае яе імя, расплюшчыў вочы. На вышыні твару цёплай хваляй калыхаліся пышныя жаночыя грудзі. Зняволеныя, замкнёныя ў аковах чырвонай блузачкі, поўнай сваёй сілай напіралі на гузікі, і праз адзін такі гузік нават удалося ім прарвацца. Колька неахвотна адвёў вочы ад чароўнай з’явы, пабег позіркам праз залу. На маленькай эстрадзе Валік Кот перабіраў пальцамі магічныя клавішы, Сальцісон ад вуха да вуха расцягваў мяхі акардэона, а войт нешта крычаў у мікрафон. Аднак ягоныя словы знікалі ў музычнай прорве. I войт схіляўся яшчэ бліжэй да мікрафона, ягоныя вусны дакраналіся да срэбнай сетачкі.
    Цішэй там! Цішэй, грайкі, гукнуў, і аркестр змоўк. Танцуйце каханыя. Танцуйце і кахайце адзін аднаго. Усё для вас.
    Паставіў крок назад і, акрылены бязмежнай радасцю, хапіў Сальцісона за вуха: А не казаў я? He казаў, што ўсіх тут пажаню? А я як скажу, дык скажу. Ці не так, Сальцісон?
    Так, пан войт. Вы як скажаце дык скажаце, паслушліва пацвердзіў Сальцісон. Іншыя толькі наракаюць ды бядуюць. Маўляў, жанчын у нас няма. Маўляў, у горад усе паўцякалі. Каму няма, таму няма. А наш войт, калі ласка, шах-мах і ёсць жанчыны. Поўны аўтобус бабаў з Беларусі прыташчыў. Вось галава!
    Ну, ведаеш, Сальцісон. Хочаш быць войтам, трэба галаву мець на сваім месцы. I кантакты за мяжой. Адзін тэлефон у Пружаны і па справе, пальцамі правай далоні
    згарнуў пот з лысіны, ухапіў мікрафон і, зніжаючы голас пад Леанарда Коэна, завёў на замежную ноту: Dans mi, dans mi, dance mi, az po miiosci kres.
    Разгублены Сальцісон сам ужо не ведаў, іграць, ці не іграць, перабіраў пальцамі клавішы гармоніка і гузікі басоў, на ўсялякі выпадак не расцягваючы мех. А зал кружыў у танцы. Танчылі ўсе, хто даўно забыў, што такое танец. Старэйшыя халасцякі калыхаліся ў вальсе, малодшыя, спатыкаючыся на здрадлівыя парогі рытму, затоптваючы ў падлогу паасобныя ноты, ішлі да шчасця ўласнымі, прыдуманымі на гэты адзін вечар танцавальнымі фігурамі. Танцам вярталіся ў маладосць, у тыя хвіліны, калі ў вёсках і малых мястэчках усе людзі роўныя, бо ў іх ёсць надзея. У такім танцы музыка лішняя, дастаткова ўласных думак.
    Тым часам Колька вярнуўся да грудзей, пагойсваючых перад вачыма, і з радасцю ўбачыў, што грудзі Таццяны справіліся з другім гузікам і паспяхова бяруцца за трэці. Яшчэ хвіліна і выйдуць на волю.
    Ты, адбіваны, пачуў моцны штуршок у плячо. Намагаўся павярнуць галаву, але яна, як ні дзіўна, заставалася на ранейшым месцы. Адбіваны, кажу. Ты чуеш? цяпер ужо дакладна распазнаваў голас Сальцісона, a чарговы штуршок, мацнейшы, пайшоў у вуха, і Колька пачуў, як галава, раней непаслухмяная і нерухомая, зрываецца з шыі і, нібыта футбольны мячык, ляціць наперад, і спадае ў цёплую, мяккую пуховую чырвань блузачкі. Раптоўна расплюшчыў вочы і спатыкнуўся вейкамі на тоўстую ваўняную душагрэйку бабкі Марусі.
    Ты што, спаць сюды прыйшоў? Ты ўжо забыўся, навошта нас сакратар у свет паслаў? голас Сальцісона западаўся ў чорную студню і вяртаўся адтуль гучным лакаматывам.
    Нічога я не забыўся. От, найшла дурная дрымота, Колька праціраў вочы.
    Пасля поўдня ў бары “Капрыё” гмінны сакратар паставіў на столік дзве бутэлькі гарэлкі “Зуброўка”.
    Расхіліў крыссё пінжака, спраўным эквілібрысцкім рухам выцягнуў іх на дзённае святло, як маг дастае з капелюша белага труса. Чмокнуў шклом аб шкло, павярнуў дном уверх, каб не захліснуліся паветрам пры адкрыванні, спраўна зняў капслі і паралельна, з дзвюх рук наліў дзве шклянкі, затым яшчэ дзве.
    Хлопцы, не скажу, справы не стаяць цалкам дрэнна, але ж і назваць сітуацыю добрай было б рызыкоўна. Давайце ў дом культуры ўсіх, хто жывы і яшчэ не прагаласаваў. Спіс атрымаеце ў старшыні камісіі. Чума, Васілёк, Чокун, Сальцісон цяпер усё ў вашых руках і вашых нагах. Пераможам, не пашкадуеце, на апошнім слове сцішыў голас, накідаючычы іхняму ўяўленню ўсе прывілеі і гонары, належныя пераможцам вялікіх і маленькіх войнаў. Ну ўсё, давайце. Хто не зможа на сваіх нагах, цягніце на спіне. А калі трэба падмацавацца, заходзьце сюды. Барменка ў курсе, усё за кошт гміны. Толькі, вядома, у разумных мерах, бюджэт у нас небагаты.
    Вочы беспрацоўнага Васілька заснаваліся бліскучым шклом. Шкло злілося ў празрыстую жамчужыну, і жамчужына пакацілася па шчацэ, шлёпнула ў шклянку. Агаломшаны Чума адным глытком заліў у горла пякучае змесціва, а Чокун зморшчыў лоб, шукаючы ў памяці той дзень, калі апошні раз свет звяртаўся да яго па дапамогу.
    I толькі гмінны дэпутат Сальцісон, нечаканым ходам здарэнняў уключаны ў гэты народны партызанскі атрад, сачыў сваю порцыю малымі, арыстакратычнымі глыткамі. I як пакрыўджанае дзіця, зірыў на барменку Валянціну, на прыпісаных лёсам таварышаў нядолі, на сакратара. На адзін кароткі міг іх позіркі перасякліся. Сакратар, збягаючы ўслед за неадкладнымі справамі, быў ужо ў дзвярах. Але ж спыніўся, вярнуўся назад. Моўчкі паціснуў чатыры далоні, гладка паголенай шчакой крануў чатыры шчаціністыя шчакі. Дакладна так славутыя правадыры пасылаюць у бой сваіх лелшых
    гвардзістаў. Далонь Сальцісона сакратар паціснуў мацней і прытрымаў даўжэй.
    He мушу гаварыць, разумееце самі, Сальцісон, на вас, як на гміннага дэпутата, войт ускладае найбольшую адказнасць і асаблівыя спадзяванні, сакратар папесціў цёплым, бацькоўскім позіркам усе чатыры фігуры і дадаў: Ідзіце і перамагайце.
    I яны адставілі чатыры парожнія шклянкі і пайшлі.
    Ты спаць сюды прыйшоў? голас Сальцісона паўтарыўся загушчаным рэхам. Лішне, Колька поўнасцю ўжо выкараскаўся з абдымкаў сну і прыходзіў да берагоў рэчаіснасці, акружаны воўчым стадам страшных думак: “Божанькі, гэта ж заўтра ўжо! Заўтра наш войт можа не быць войтам! I ўсё, як заўсёды тут, памяняецца да горшага. Прыйшлі Валенса з Бальцаровічам, і што? I адразу мой трактар чэрці на хвастах паняслі. Цяпер прыйдзе новы войт і навядзе свае парадкі. А Таццяна з'ехала і не вернецца ніколі. Казаў жа Сашка Карчук, што гэты новы кандыдат ніякіх ходаў па другі бок мяжы не мае. 3 дэмакратамі іхнімі тусуецца і Лукашэнку абяляць імкнецца. I вось, барані Бог, і туды завітае Еўропа з сваёй дэмакратыяй, і калгасы ляснуцца, як і ў нас было, дык і Таццяна збяжыць у якісьці Брэст, або і Парыж. А ў Парыжы напляваць на Кольку Таццяне, халодная, лістападаўская маланка тузанула Кольку з лавы, кінула на падлогу, на калені. Ён кленчыў, узіраючыся ў вочы бабкі Марусі. У гэтых старых, як свет, вачах кандэнсаваліся ўсе найлепшыя хвіліны гісторыі ўсяго чалавецтва. Пампеі, знікаючыя ў попелах Везувія. Рым, адным жэстам, адным словам іхмператара Нерона пераменены ў найбуйнейшае вогнішча старажытнага свету. I нават луг пад Грунвальдам быў там. Цёплы луг, замглёны папарваючымі копкамі чырвонага сена. Але звычайныя людзі, хто не імкнецца жыць вечна на каменных пастаментах і ў папяровых лабірынтах гістарычных падручнікаў, яны не шукаюць у сумеснай памяці мост, расцягнуты па-над ракой крыві і ахвяраў. Мост з гор-