Вуліца Добрай Надзеі
Міхась Андрасюк
Выдавец: Медысонт
Памер: 304с.
Мінск 2010
Але ж і яна, бабка Маруся, самая старэйшая ў гэтым закавулку свету, не дакраналася памяццю дастаткова далёка, каб улавіць там Марка Антонія. I едучы хусткай праз Млечны шлях, усміхалася шлюбнаму Арцёму, які пры жыцці працаваў дрывасекам у Белавежскай пушчы і аднойчы спіўся так, што заснуў у мяккай, утульнай снежнай пярыне. Толькі праз тыдзень знайшлі яго гаёвыя, здымаючы пасткі, пастаўленыя на зайцаў і аленяў. Усё-ткі гэта лепшая смерць за імператарскую, з рукі Брута, або іншага сябрука.
Цяжкая халера. Як камянямі набітая. Пад сто дзесяць будзе. У скупцы пайшла б у першы клас. Або і ў экстра, Сальцісон падзарабляў калісці класіфікатарам на скупцы жывіны, і хаця прайшлі гады, ваіу ўсяго, што рухаецца на двух і чатырох нагах, вызначаў беспамылкова. У крайнім выпадку мог прамахнуцца на кілаграм, паўтара кілаграма.
- Усё-такі на машыне трэба было, уздыхнуў Чокун.
- А піць трэба было? рытарычным пытаннем адказаў Сальцісон.
А тож i напіліся! Дзве бутэлькі на чатырох. Калісьці, як ездзіў я на трактары ў саўгасе, здаралася прыняць літр на мазгі і ехаць. I да мэты даехаць. Вып'ем на ўсю катушку, калі войт стрымае абяцанне.
Прайшлі моўчкі метраў пяцьдзесят, і Чокун запытаў:
Як думаеш, стрымае?
Захоча, стрымае.
Добрая справа улада. Можа абяцаць і даць, а можа абяцаць і не даць. I нічога не зробіш.
Стрымае, стрымае. He хвалюйся. У яго слова даражэй за грошы. Памятаеш, абяцаў калісьці: “Пакуль я тут, ніякай у нас вайны не будзе”. I што? Югаславію збамбілі, Ірак збамбілі. Нават дурным амерыканцам дзве найпрыгажэйшыя вежы разбурылі. А ў нас спакойна.
Я не пра тое, уздыхнуў Чокун. Я вось думаю, ці на маім вяселлі здорава пап'ем. Войт бабу мне абяцаў.
Бабу? Рускую? Гэту, з кім ты, нібыта маладзён, у танцы ў “Капрыё” выкручваў?
Ага, Таццяна яе завуць.
Э, там скрывіўся Сальцісон. Рускія бабы нічога не вартыя. Тоўстыя і ўвогуле, калі б не бабка Маруся, Сальцісон махнуў бы пагардліва рукой і плюнуў бы пад ногі. Але ў дадзеным становішчы ўсю сваю знеахвочанасць да жанчын з-за ўсходняй мяжы ён уклаў у два словы: “Э, там”.
А мне падабаюцца тоўстыя. Тоўстая і сноп на фурманку закіне, і ноччу ёсць да чаго прытуліцца. А ты нібыта эксперт па рускіх бабах?
Коля, катлетаў ты за жыццё столькі не з'еў, колькі я золата з саюза перавёз. Рускае рускім. He тое, што нашае.
Але ж мы таксама рускія.
Ну, нібыта так. Але не аж так.
А як? Чокун не адступаў.
Крыху менш, Сальцісон гортаў думкі ў пошуках сэнсоўных аргументаў, але нічога на хуткую руку не знайшлося.
Пакрыўджаны неадэкватнай кампаніяй, раззлаваны
нахабніцтвам Чокуна, сказаў: “Рускія бабы без Бога выхаваныя. Няверныя яны”.
I Чокун замоўк. Апошнія словы ўліліся ў сэрца чарай гаркоты, а нябачная крошка сумневу ўпала на дно душы. Адчуваў яе кожным крокам, як камень у чаравіку. Бачыў Таццяну, як аддаецца цялесным раскошам, недзе там, за лесам, за мяжой, у маленькім мястэчку Пружаны, аб якім нічога не ведаеш, акрамя таго, што яно ёсць. I аддаецца гэтым раскошам, дзе пападзе і калі захочацца, шмат разоў за дзень, бо няма ў ёй ні веры, ні страху перад Богам. Касяком зірыў на Сальцісона, і накаплялася злосць, адчайная прага кінуць усё наўпрост на асфальт, парваць далоні, звязаныя ў кошык пад пульхнымі ягадзіцамі бабкі Марусі. I няхай будзе, што вызначыць лёс. Але з кожным крокам гэты чорны, намаляваны словамі Сальцісона партрэт Таццяны расплываўся, выблякаў, губляў вастрыню. I з лістападаўскага мораку выходзіў зусім іншы абраз.
- Ой які ў цябе прыгожы гадзіннік, сказала Таццяна, калі правяраючы час, што застаецца да балючага развітання, зірнуў крадком на руку. Пакажы.
- Ваш. Ракета называецца.
Але час паказвае няправільна. Гадзіну да майго спазняецца. Дай, навяду, Колька падставіў руку, а яна спраўна расшпіліла спражку, адным рухам пальцаў прагуляла даўжэйшую стрэлку па поўнай дыстанцыі цыферблата. Цяпер добра. Цяпер мой час належыць табе.
Аўтобус знік за паваротам, і Колька зноў зірнуў на гадзіннік. Стрэлкі стаялі ў мёртвым знерухоменні. Cappa старой “Ракеты”, прымушанае ў адзін міг прабегчы поўную гадзіну, спынілася на заўсёды. Нехта ляпнуў Кольку ў плячо. Пакуль паспеў павярнуць твар, пачуў радасны голас войта: Ну што, паехала? He сумуй, Коля. Паехала, прыедзе. Я, войт, табе абяцаю.
I Колька яшчэ месяц насіў на руцэ мёртвы гадзіннік, сімвал часу, неіснуючага, спыненага да чарговай сустрэчы з Таццянай. 3 ім засынаў. I снілася Кольку Таццяна,
як па другі бок мяжы раз за разам правярае гадзіннік, і выструньвае вушы, ці не азавецца тэлефон, ці не прагучыць у слухаўцы цёплы голас польскага войта: пані Таццяна, запрашаю ў госці. Зноў будуць танцы, і ўвогуле будзе ўсё.
Падыходзілі да цэнтра вёскі. Па правы бок вуліцы драмаў пляц былога калгаса. Загорнуты ў морак, затоплены да каленаў у траву, крапіву і лопух. Наўскос праз вуліцу, за паваротам стаяў бар “Капрыё”.
Памятаеш, там калісьці крама была, адазваўся Сальцісон.
Пытаеш, як малога. Вядома, памятаю.
А Анельцю, прадаўшчыцу? Чацвёртачкай яе звалі, памятаеш?
Ну як жа забыць такія грудзі. Ведаеш, па-мойму ў Таццяны таксама чацвёрты памер, усміхнуўся Колька. Добрая жанчына была, Анельця. Крама дзяржаўная, a яна на сшытак давала.
Што кажаце? бабка схіліла галаву, а месяц закінуў яе цень на наскі ботаў, што сунулі асфальтам. А асфальт у месячным паўсвятле нагадваў сома, хвілінай раней выцягнутага з вады, абцякаючага напаўбелым, жывым, і напаўмёртвым, уваходзячым у шэрань, срэбрам.
Нічога, бабка, нічога. Сядзіце, калі вам добра, зноў уздыхнуў Колька. I збягаючы ад упіваючагася ў далоні баласту, павандраваў думкамі ў той час, калі трава на калгаснай пляцоўцы не падымала галаву вышэй за косткі, бо тапталі яе штодзень колы трактароў, а крапіву, загнаную ў самыя недаступныя закавулкі, нават там знаходзіў вартаўнік Казік і спраўна збіваў касой.
Час быў прыгожы. А пятнаццатай ставілі трактары на пляц, дыспазітар забіраў карту працы і ключыкі, а сонца свяціла так хітра, што ўсе промні перасякаліся на сцежцы ў краму. I клаліся ў залатыя каласы, у жоўтыя кветкі, у экзатычнае лісцё. I ногі самі неслі па гэтым дыване, якога ніколі не бачыў і не таптаў бліскучымі ботамі на-
ват першы ў краіне чалавек. А гэты прыгожы час выспеў, дайшоў да межаў звышпрыгажосці, калі ў вялікай машыне дзяржаўнага гандлю нешта захрабатала, закашляла, застагнала. I махіна спынілася. На паліцах, яшчэ месяцам раней запоўненых дзесяткам асартыментаў гарэлкі, застаўся адзін адзінокі албанскі каньяк “Skanderbeu”. Бралі гэты графскі напітак, хто бутэльку, хто дзве, засоўвалі ў кішэні пахучых нафтай куртак, або ў халявы гумафільцаў. Затым кіраваліся за краму і лягалі ў высокай траве. Васілёк працягваў руку па скураную рапартоўку, часам знаходзіў там колца каўбасы, часцей ладны кусок сала. Доўгі, на далонь каваля, тоўсты на тры пальцы. У рэшце рэшт рапартоўка так насыцілася пахам сала, што ў крайнім выпадку, у галодны час, пры адсутнасці нармальнай закускі, можна было б піць гэты каньяк і падманваць страўнік, панюхаўшы выпраўленую свінную скуру.
Дапівалі каньяк да апошняй кроплі і, зачапіўшыся за пярэстыя воблакі, адплывалі ў іншае, недаступнае вачам вымярэнне неба. I не здагадваліся, што менавіта так пачынаецца калапс, смерць зоркі, якая толькі ўяўна атрымала вечнае жыццё. А насамрэч, як і ўсё астатняе, мае свой пачатак і канец. У апошнім дыханні надзімаецца да небасяжных памераў, на адзін міг захапляе сусвет феерыяй вогненных языкоў залатых, пякучых, як албанскі каньяк. А пасля раптоўна курчыцца, ападае сама ў сябе і пераўтвараецца ў дзіру, такую чорную, як гэтая мясціна. Вядома, пройдзе час, і мёртвая матэрыя можа даць жыццё новай зорцы. Так старая дзяржаўная крама нарадзіла бар “Капрыё”. Але пад новай зоркай, пад новым небам усё будзе іншае.
Ну і цяжкая халера. Я ўжо не магу. Дацягнем да твайго слупа і адпачнем, застагнаў Сальцісон.
Да якога майго слупа?
Добра ведаеш, да якога. Насупраць бара. Ты ж яго калісьці касілкай скасіў.
А ты адкуль ведаеш? здзівіўся Чокун.
Усе ведаюць. Ведалі і тады. Аж дзіўна, ніхто язык
не высалапіў. А дапытвалі міліцыянты, ой дапытвалі, хто тут такі рэйдавы кіроўца. I мяне выклікалі ў міліцыю. Памятаю, пытае камендант: “Як думаеце, Сальцісон, можа гэта дыверсія якая, можа нейкі амерыканскі сабатажыст электрычнасць нам перакрывае? Можа гэта помста за ваеннае становішча?” А я кажу каменданту: “Ну які дыверсант, пане каменданце? Hi адзін тут не пракаўзнецца, зловім у тры міга. От, кажу, напіліся хлопцы і з паваротам не справіліся”. Так кажу каменданту. А яму камень з сэрца, што ўсё ў нас як і раней, усё нармальна.
Пасадзілі бабку на лаўцы, Чокун уздыхнуў з палёгкай і абцёр ад поту лоб.
А ведаеш ты, Сальцісон, я тады ўвогуле не быў п'яны. Усяму вінаваты албанскі каньяк. Страўнік з-за яго так разбалеў, аж у вачах сцямнела. Я толькі махнуў кіраўніцай, трактар пайшоў налева, касілка направа, і ўсё, быў слуп і няма слупа. А ў краме то на два дні святло згасла і каўбаса ў лядоўні засмярдзела, і Анелька раз’юшылася. Але раскупілі, праўда ужо не на карткі пайшла.
Чокун падышоў да слупа, пагладзіў яго пяшчотна, грукнуў, нібыта ў дзверы мінуўшчыны. Насычаная чорнай смалой драўніна адгукнулася здаровым голасам. Быў гэты слуп не як ўсе астатнія. Зломаны на вышыні метра ад зямлі і нанова зрошчаны адмысловай металічнай абоймай, трываў у доўгім ланцугу электрычных правадоў і другіх слупоў. He быў прыгожы знешнасцю. Ён быў прыгожы сваім нутром, прагай жыцця, імкненнем стрымаць крок за другімі, меней пакрыўджанымі лёсам.
Паглядзі ты, які дзіўны наш свет. Міліцыя пайшла ў паліцыю, калгас праваліўся, сацыялізм праваліўся, нават тую касілку іржа з'ела. А слуп стаіць, Колька ўсміхнуўся з зачараваннем і вярнуўся на лавачку. Глядзелі праз вуліцу на жоўтыя вокны бара “Капрыё”.
Як думаеш, хто там можа быць цяпер? спыніў маўчанне Чокун.
От і загадка, паціснуў плячыма Сальцісон. Ba-
ран, напэўна. Чума з Васільком, калі панасілі свае бабы, таксама, пэўна, там.
Забяжым на хвілінку? Нейкая струна, кранутая неасцярожным пазногцем успамінаў, азвалася з дна душы, і Чокуну раптоўна захацелася ўбачыць яшчэ раз Анельку Чацвёрачку, утапіцца ў натоўп, сціснуты ў чарзе, пачуць языком горкі, пякучы пацалунак албанскага каньяку.