Вуліца Добрай Надзеі
Міхась Андрасюк
Выдавец: Медысонт
Памер: 304с.
Мінск 2010
шага берага да лепшага. Яны шукаюць вядомае толькі сабе, імгненні і хвіліны, што капляй сэрца згубіліся ў прыдарожных васільках, у польных маках. I ў вечных вачах бабкі Марусі Колька адшукаў стары аўтобус на беларускіх нумарах. Аўтобус марудна і неахвотна, кашляючы чорным дымком, кіраваўся на мяжу, на Палоўцы, Пяшчатку і далей, у Пружаны. I ўбачыў Колька, як праз заднюю шыбу аўтобуса жаночая далонь махае хустачкай на развітанне. I халоднымі дрыготкамі ўскалыхнулася душа, і прытулілася да цёплага страўніка. Як і тады, працягнуў руку ў кішэню. Але хустачкі памахаць у адказ там не знайшлося. I пальцы заціснуліся мацней на пачку папяросаў, безразумна пакамечылі дзве апошнія “прымкі”, днём раней набытыя ў кантрабандыстаў.
Бабка, а калі б мы вас заняслі ў дом культуры?
Як, заняслі? На руках?
На руках. На гэтых вось, у голасе Чокуна прагучала дэсперацыя. Стрэлкі гадзінніка пайшлі насустрач чарговай гадзіны і, не спыняючыся, ішлі далей, да акна, на вуліцу, да прачыненай на мяжы гарызонту фортачкі ў невядомае.
Калі на руках, я падумаю.
Думайце, бабка. Думайце, абы хутка.
Розныя калісьці мяне на руках насілі. Хто толькі ў сіле быў, той і насіў. Ніхто не адказваўся, усміхнулася сваім думкам, цукеркавая слодыч усплыла на яе вусны. Але раптам замоўкла, адступіла ў сябе. Дакладна так адступае чалавек, што вышпарыцца наперад у радаснай гонцы, забываючы пра парваныя на задніцы нагавіцы, што ўсміхаюцца свету белымі зубамі кальсонаў.
Ну як, бабка? Ідзем паставіць крыжык? ад хвалявання, каб не прапусціць доўгачаканае слова, Чокун завіс вачыма на вуснах бабкі Марусі.
Нікуды не пайду. У царкву пайшла б, свечку б паставіла, за майго Арцёма і за ўсіх родных. А крыжыкі мне навошта? цяпер зачынілася ў сабе на тры замкі. Аблакацілася на стол, паставіла падбародак на далонях
і глядзела ў акно, на сваё адлюстраванне, размалёванае паўсвятлом на паўзмрочным шкле.
Блін, прыдумай што-небудзь, Чокун тузануў Сальцісона ў спіну. А восьмай зачыняць участак і KaHeu песні.
А нібыта чаму я?
Чаму, чаму. А хто гмінны дэпутат? Я ці ты?
Ну, я.
Значыць, табе і падумаць трэба. А можа, ты сядзіш там дваццаты год, пярдзіш у крэсла і ўзіраешся ў войта, як бабка ў святую кніжку? I чакаеш, ці не абдорыць войт чарговым дыпломам.
Ты не бойсь. Мне даваў войт дыпломы і яшчэ дасць. Бо і варта. А ты пабачыш дыплом, як вуха ад селядца, адрэзаў Сальцісон. На вусны ціснуліся словы аб беспрацоўных трактарыстах, сноўдаючых з раніцы да вечара навакол прадуктовай крамы ў чаканні шчодрага донара, што ўпрыгожыць дзень бутэлькай піва або віна маркі “віно”. Аднак у апошні момант Сальцісон укусіў сябе за язык, заціснуў зубы. “Стой, Сальцісон. Палітык ніколі не павінен гаварыць усё, што думае. А ты ж палітык. Ты быў калісьці на вогнішчы з прэм’ер-міністрам. Заедзеш у Гайнаўку, выпадкова на вуліцы сустрэнеш павятовага старасту, і ён табе першы пацісне руку. А войт узяў цябе калісьці на сустрэчу з ваяводам. Гутарка ішла там пра такія складаныя справы, што нат ты, гмінны дэпутат, не ўсё зразумеў. А што зразумеў бы такі вось прасцяк? Нічога. Ад стрэсу памёр бы. Зірнуў на ўкленчанага Чокуна і цяжка ўздыхнуў, як палітык, загружаны абавязкам складаных перамоваў з апазіцыяй.
Вядома, можна аддацца сумневам: а што ж значыць гмінны дэпутат у параўнанні з прэзідэнтам Амерыкі, панам Джорджам Бушам, што пстрычкам пальцаў можа прыбраць з зямлі цэлы горад? I ці можна паставіць такога дэпутата нават на адну вагу з падляскім ваяводам, што бестурботна бавіць час у кабінеце сталёвашкляной будыніны, за сцяной вартуюць дзве прыгожыя сакратаркі, адна яму варыць каву, другая гарбату, а на
вуліцы кіроўца сваёй слінай паліруе ў бясконцасць службовае аўто? Ці можна ў рэшце рэшт пасадзіць такога дэпутата за адзін стол з павятовым старастам, што, стомлены пяцідзённай цяжкай працай, у пятніцу пасля поўдня тэлефануе другім старастам і важным дырэктарам і, пазяхаючы, кажа ў слухаўку: “Хлопцы, а давайце стрэлім заўтра якога дзіка або зайчыка”. I на досвітку саджае на галаву капялюш з паўліным пяром, засоўвае ў кішэню пляскатую бутэльку французскага каньяку, вешае праз плячо дубальтоўку і знікае ў пушчанскай гушчэвіне да нядзельнага вечара.
Малы каменьчык, гмінны дэпутат падумаюць дылетанты. Але кожны, хто хаця б адным пальцам дакрануўся да палітыкі, ведае на такіх каменьчыках і грунтуецца ўся піраміда ўлады. Камяні зверху і камяні знізу павінны трымацца ў адной кучы, каб напярэдадні важных выбараў не рассохся, не выкрышыўся нябачны клей, званы голасам народа. У другім выпадку абрынецца піраміда, разыдуцца дробным макам камяні, і кожны, хто захоча, нават такі Колька Чокун, зможа таптаць іх, плюючы пад ногі чорнымі семушкамі.
Ты мне дыпломамі не даганяй. Даў войт, значыць заслужыў я. Такія, як я, кормяць усіх гарадскіх гультаёў. I не адно гарадскіх, у голасе Сальцісона прагучала тонкая алюзія, закід усялякім Чокунам, што не сеюць і не жнуць, і толькі беспрадуктыўна пераапрацоўваюць кісларод у вуглякіслы газ.
Стаялі шарэнгай. Найлепшыя вытворцы малака ад усяе гміны. Было іх сем. Сем цудоўных мужчын у чорных і цёмна-сініх гарнітурах па дзвесце трыццаць злотых кожны. Пад напорам шырокіх плячэй швы падыходзілі да межаў вытрымкі, а кадыкі, раздражнёныя пахамі, якія цягнуліся з суседняга пакою, трапяталіся, нібыта дзікія птушкі, замкнёныя ў цесных клетках гальштукаў.
Віншую, зграбна стаўляючы левы бліскучы боцік да правага, войт крочыў уздоўж шарэнгі. Моц-
на, па-мужчынску паціскаў далоні, і ў кожнай далоні заставаўся насычаны залатымі прыгажосцямі дыплом. На адвароце, у самым цэнтры, віднеў надпіс, старанна выкадіграфаваны рукой гміннай сакратаркі: “Найлепшаму вытворцу малака”. Вышэй стаяла дата, а знізу круглая пячатка з арлом і размашысты аўтограф гаспадара гміны. Калі б павярнуў Сальцісон свой залаты дыплом на другі бок, знізу, у правым куточку, знайшоў бы авальную фіялетавую, як спелая сліва, пячатку: “Зроблена ў кааператыве інвалідаў “Будзь здароў”. Цана адзін злоты дзевяноста дзевяць грошаў”. Але пакуль нацешыў вочы залатымі зігзагамі, пакуль пяшчотным дотыкам тройчы пералітараваў слова “найлепшаму”, пакуль прывітаўся з арлом у кароне на чырвонай пячатцы, адчыніліся дзверы ў вялікую залу гміннага ЗАГСа, з прыхаванай у кутку гаварылкі сарваўся “We Are the Champions” гурта “Квін”, і высокі голас Фрэдзі Мерк'юры, растрасаючы па баках шкло і парцаляну, прабегся па сталах, загарнуў кампанію і павёў за сабой. Сальцісон асцярожна скрунуў дыплом у рулончык, засунуў яго ва ўнутраную кішэню пінжака, падхапіў пад руку шлюбную жонку. Жонка фарсіла новай сукенкай і пахла свежымі вяндлінамі. У дадзены момант вяндліны красаваліся на сталах, а яшчэ ўчора ўсе гэтыя паляндвіцы, каўбасы і беконы выразала з суседкамі з кабана, купленага на сённяшнюю нагоду найлепшымі ў гміне вытворцамі малака ад найлепшага ў гміне вытворцы мяса.
Войт запрашае, а мы нібыта галышы? два дні раней Сальцісон адчыняў тайныя абрады лепшых вытворцаў малака, скліканыя на хуткую руку ў сябе дома.
Слушная заўвага, падтакнуў Сашка Карчук, па прычыне буйнога росту званы Асадкай. He галышы мы і ў госці да войта з парожнімі рукамі не пойдзем.
He пойдзем! падтрымаў Сашку згодны хор галасоў.
Дык што? Бярэм у Алёшкі кабанчыка? У яго іх сотня, на кожны густ і кішэню. У мяне стукнем, вянджарня свая, бабы, калі іх добра прыжмем, да заўтрашняга веча-
ра справяцца i з каўбасамі, і з кумпякамі, кінуў прапанову Сальцісон. He губляючы час на лішнія дыскусіі, прынялі праграму праз акламацыю, селі на трактары і падаліся за вёску, дзе месцілася ферма лепшага ў гміне вытворцы свініны.
Вось гэта ўсё для вас, даражэнькія. Чым гміна багата, працягваючы рукі, войт прэзентаваў багацце мясцовай кухні. Улада павінна служыць грамадству і ўзнагароджваць найлепшых, зняў са стала першую па чарзе бутэльку, сваімі рукамі запоўніў кілішкі, што сарамліва падсоўваліся з усіх бакоў. А калі запоўнілася шкло, войт узняў тост: Дарагія грамадзяне! Хто, калі не мы, стварае лепшую будучыню? Нашыя міністры зверху, ваяводы крыху ніжэй, войт пасярэдзіне, а вы знізу, на самай важнай, першай лініі змагання! адставіў кілішак, левую далонь заціснуў у кулак, абняў гэты кулак правай далоняй, прэзентуючы сілу еднасці.
Варта жыць дзеля такіх хвілінаў. Чалавечае жыццё складаюць дні, месяцы і гады, але ж адно нешматлікія хвіліны маюць сапраўднае значэнне. Гэтыя хвіліны, калі адчуваеш сябе неабходнай часцінкай магутнай махіны, што мяняе ход гісторыі. Захоча, паскорыць крок падзеяў, захоча прымарудзіць. Паверне направа або налева. Калі ў сваёй біяграфіі чалавек знойдзе такія хвіліны, ён не памірае поўнасцю.
Пасмоктваючы з кілішка пякучую самагонку, Сальцісон падумаў пра прэм'ер-міністра Цімашэвіча. Ля вогнішча, у вёсцы Тапіла ён ні ў чым не быў падобны да прэм'ер-міністра, вядомага з тэлевізара. Пад вачыма тонкімі маршчынкамі размалёўваліся клопаты не чужыя і гміннаму дэпутату, і як усе смяротныя, засунутай на кіёк каўбаскай ныраў у вогнішча. Полымя танчыла з ветрам, і той жа вецер адной рукой чохраў валасы прэм'ерміністра, а другой расчэсваў буйную чупрыну старшыні гміннай рады, што карміў агонь бярозавымі і грабавымі
паленамі. I яшчэ прыйшлі Сальцісону на думку іншыя прэм’ер-міністры і прэзідэнты. У тэлевізары яны таксама выглядаюць, як постаці з незямнога свету, а вось пры вогнішчах, пры грылях, сумесна з сваімі амерыканскімі, французскімі, нямецкімі гміннымі дэпутатамі складаюць адну вялікую сям'ю. I ўсе разам, таксама і ён, Сальцісон, рухаюць зямны шар у вызначаным напрамку.
Дамоў пайшлі. Тож усё малако на пашы засталося. Скісне, як піць даць, жонка нясмела торгнула мужаў рукаў. Аднак жаночы голас пралятаў міма, знікаў у бездані вечара, запаўзаў пад цёплую пярыну ночы, пад пергаментную прасціну белага досвітку. Цяпер Сальцісон аддаў думкі Чокуну, Васільку, Чуме і ўсім астатнім няўдачнікам, што топчуцца з кутка ў куток бара “Капрыё” ў чаканні чужой ласкі і гатовых рэцэптаў лепшай будучыні.
Ну, даражэнькія, яшчэ па адным. Па капельцы. Сам я гэты рарытэт учора прывёз з пушчы. Праўда, цукроўка. На жаль, як ведаеце, няма ўжо ў нашай гміне жытняй. I апараты іржа з'ела, і майстры звяліся. Але гэта лепшая цукроўка пад сонцам, пад мой асабісты заказ. Бо і вы найлепшыя. I вы, Сальцісон, найлепшы. I я найлепшы. Даць нам такія грошы, як Варшава мае, мы не адзін, мы два Палацы культуры збудавалі б. I яшчэ на метро пад вёскай засталося б, ікнуў, горлышка бутэлькі цокнула аб край кілішка, а войтава далонь ляпнула плячо Сальцісона.