Выбух камунікацыі Нараджэнне новай ідэалогіі Філіп Брэтон, Сэрж Пру

Выбух камунікацыі

Нараджэнне новай ідэалогіі
Філіп Брэтон, Сэрж Пру

Памер: 336с.
Мінск 1995
99.14 МБ
Амаль абсалютнае апанаванне вылічэннямі цэлых сфер чалавечай дзейнасці суправаджалася шырокамаштабным развіццём прафесіі інжынера, Гэтая экспансія тармазілася толькі значна больш марудным прагрэсам у развіцці вылічальных машын. Існавалі і патрэба, і тэарэтычная база, аднак практычная рэалізацыя ўсё яшчэ моцна грашыла марудлівасцю, бо, па сутнасці, усе разлікі рабіліся ўручную і работа толькі нязначна палягчалася выкарыстаннем лагарыфмічнай лінейкі, што была сапраўдным сучасным скіпетрам інжынера, і даволі непрактычнымі настольнымі электрамеханічнымі машынамі.
Гэтая неадпаведнасць пачала востра адчувацца ў трыццатыя гады і асабліва адразу ж пасля іх, у момант уступлення Злучаных Штатаў Амерыкі ў вайну. Для сучаснай арміі, якая ў большай ступені выкарыстоўвае тактыку дакладных удараў, чым задзейнічанне ў вялікай колькасці пяхоты савецкага тыпу, і, галоўнае, якая дзейнічае далёка ад сваіх баз, транспарт, інтэнданцкая і тылавая службы мелі сапраўды вялікае значэнне. Вайна, што вялі амерыканцы, была вайной тэхнікі, у якой важнае месца адводзілася разлікам, як, зрэшты, і ва ўсіх відах дзейнасці, што развіваліся праз амерыканскую вынаходлівасць. Радыкальнае завяршэнне гэтай вайны — атамная бомба — было чыстым прадуктам здольнасцей эліты амерыканскіх інжынераў ажыццяўляць вылічэнні, што дазволіла матэрыялізаваць яе, як толькі фізікі вызначылі асноўныя тэарэтычныя напрамкі для гэтага. Першыя камп’ютэры з’явіліся адразу ж пасля стварэння атамнай бомбы і былі непасрэдна звязаны з ёй.
Паралельна з развіццём дзейнасці, звязанай з вылічэннямі, утваралася сапраўдная “містыка вылічэнняў”. Пачынаючы з Галілея, якому сусвет бачыўся вялікай кнігай, тэкст якой быў напісаны матэматычнымі 81
формуламі, і Дэкарта, які бачыў у матэматыцы крыніцу ўсеабдымнага абнаўлення метадаў мыслення, вылічэнні выступалі не проста як метад, але як сапраўдная “сістэма свету”. На месца механістычных тэорый, якія прадстаўлялі сусвет у выглядзе своеасаблівага гадзіннікавага механізма, функцыянаванне якога загадзя вызначана, у XIX ст. узнік шэраг больш вытанчаных канцэпцый, пабудаваных на логіцы, канчатковай задачай якой быў ужо не доказ існавання Бога, а адказ на больш свецкія пытанні, якія турбавалі людзей і тычыліся ісціннасці выказванняў, што прадстаўляліся на яе суд.
Гэтая новая логіка з пачатку XX ст. хутка пайшла ў наступ на мову, каб у іншых формах зноў узняць пытанні, якія ўжо даўно паставіла рыторыка: што такое мова; што даказвае праўдзівасць выказвання; ці можна даказаць доказ? Такім чынам, як пра гэта сведчыць праца Вітгенштэйна, разважанні над прыродай камунікацыі ляжалі ў аснове новых парадыгмаў, якія пазней павінны былі стаць характэрнымі для сучаснасці. Быў адкрыты шлях для таго, каб ставіцца да камунікацыі як да вылічэння, і ў гэтым сэнсе яна стала новай старонкай вялікай кнігі сусвету Галілея. Вялікі крок у гэтым напрамку зрабіў англійскі матэматык Алан Цюрынг (Tu­ring), фармалізаваўшы паняцце алгарытму, якое павінна было стаць адной з тэарэтычных асноў сучаснай інфарматыкі.
Развіццё механаграфіі
Глебу для інфарматыкі ў значнай ступені падрыхтавала таксама развіццё механаграфіі — метаду, які выкарыстоўваўся для механізацыі збору і апрацоўкі статыстычных і ўліковых дадзеных, а калі браць шырэй, усёй сацыяльнай і эканамічнай інфармацыі, якую можна знайсці або стварыць.
Людзей здаўна цягнула ствараць інвентарныя вопісы і картатэкі, што як правіла было звязана з развіццём гарадоў або цэнтралізаваных дзяржаў у перыяды павелічэння і канцэнтрацыі маёмасці. Ці сапраўды
жыхары Месапатаміі паклалі пачатак інвентарным вопісам і бухгалтарскаму ўліку, ці іх апярэдзілі іншыя народы? Прынамсі, яны першыя пакінулі дакладньія сляды гэтай дзейнасці. Развіццё камерцыйнай дзейнасці ў эпоху Адраджэння прывяло да скачка ў развіцці метадаў бухгалтарскага ўліку, а стварэнне цэнтралізаваных дзяржаў у XVII і XVIII стст. у самы разгар накаплення скарбаў у Еўропе і Злучаных Штатах Амерыкі зрабіла неабходным правядзенне перапісаў матэрыяльных каштоўнасцей і насельніцтва. Вялізная маса дадзеных, якія цяпер трэба было ўлічваць, рабіла неабходнай апрацоўку інфармацыі пры дапамозе машын.
Амерыканец Герман Алерыт (HollerithI860—1929) улетку 1890 г. выкарыстаў першую механаграфічную машыну, паеля таго як яго праект быў ухвалены і прафінансаваны “Сэнсэс Б’юроў”, службай амерыканскага ўрада, якая займалася арганізацыяй перапісаў насельніцтва і апрацоўкай іх вынікаў. Гэтыя перапісы мелі пэўнае значэнне ў краіне, канстытуцыя якой гарантавала справядлівае прадстаўніцтва насельніцтва штатаў у абедзвюх палатах парламента. Карысць ад збору сацыяльнай і эканамічнай інфармацыі павялічвалася ад таго, што ў сувязі з іміграцыяй, масавым перасяленнем насельніцтва ў заходнія штаты і высокімі паказнікамі нараджальнасці сярод імігрантаў, амерыканскае грамадства знаходзілася ўвесь час у руху, размах якога няспынна ўзрастаў. Як і камунікацыя, інфармацыя заўсёды часткова звязана з рухам і інтэнсіўнасцю перамяшчэння тавараў і людзей.
Праводзіць гэтыя перапісы, рашэнне аб якіх было прынята ў 1787 г., калі ў Новым Свеце налічвалася менш за 4 мільёны жыхароў, з тэхнічнага пункту гледжання станавілася ўсё цяжэй: у 1880 г. у Злучаных Штатах было больш за 50 мільёнаў жыхароў і для ручнога аналізу вынікаў перапісу патрабавалася сем год. Табулятарная машына Алерыта значна скараціла гэты тэрмін.
Пасля гэтага пачатковага імпульсу механаграфія дабілася вялікіх поспехаў. Перфарыраваная картка, якая выкарыстоўвалася ў ёй у якасці носьбіта інфармацыі, мела тую перавагу, што была носьбітам універсальным: 83
дзякуючы папярэдняму кадзіраванню, перфарацыя магла прадстаўляць любую інфармацыю, абы толькі яе можна было ў вычарпальнай форме перадаць з дапамогай гэтага простага спосабу. Выкарыстанне сістэмы Алерыта ў Расіі, пачынаючы ад 1896 г., даказала універсальнасць прынцыпу, паколькі гэтая сістэма запісу, як і пісьмо задоўга да яе, не залежала ад мовы, якая выкарыстоўвалася (пры першым перапісе ў Расіі іх было сорак чатыры).
Апрача таго, механаграфічныя машыны сталі адным з фактараў масавага прыцягнення жанчын у невытворчы сектар эканомікі. Спачатку жанчыны выконвалі функцыі перфаратаршчыкаў, але паступова іх кваліфікацыя расла і, дзякуючы механаграфіі, у іх з’явілася магчымасць займаць кіруючыя пасады.
У сувязі з сацыяльнай палітыкай, якую праводзіў Ф.Д. Рузвельт, быў створаны велізарны статыстычны цэнтр, у якім 2300 чалавек і 415 машын сартавалі да 600 000 картак у дзень. Рэнэ Кармій, які марыў пра банк дадзеных, у якім інфармацыя пра насельніцтва выдавалася б у “рэальным маштабе часу”, падчас апошняй вайны ўвёў у Францыі ідэнтыфікацыйны нумар, які складаўся з трынаццаці лічбаў. Як заўважае Рабэр Ліганьер (Ligonniere), такім чынам механаграфія дазваляла “ўсталяваць пастаянны кантакт паміж дзяржавай і асобай”.
3 гэтага пункту гледжання Злучаныя Штаты Амерыкі былі наперадзе ўсіх краін, а выкарыстанне лічыльнаперфарацыйных прыстасаванняў пры вырашэнні праблем забеспячэння арміі падчас Першай сусветнай вайны паспрыяла папулярызацыі гэтага тыпу апрацоўкі сацыяльнай інфармацыі. Калі ў пяцідзесятыя гады камп’ютэр станавіўся ўсё больш распаўсюджаным таварам, яго выкарыстоўвалі ў асноўным для замены старога парку механаграфічных машын; урэшце рынак камп’ютэраў падзялілі паміж сабой фірмы, якія ўсе ўваходзілі ў склад кампаній і ўжо замацаваліся ў гэтым сектары.
У той час як вылічэнні сталі новай эксплікатыўнай парадыгмай, механаграфія паступова ператварылася ў адзін з сучасных сродкаў кіравання. Такім чынам, інсрармацыя з кожным днём займала ўсё больш важнае 84
месца. Нягледзячы на універсальнасць, механаграфічныя машыны не былі, аднак жа, вельмі практычным інструментам — патрэбы няспынна ўзрасталі. 3-за недастатковай гнуткасці іх у пэўным сэнсе можна параўнаць з першымі піктаграмамі. Інфарматыка надала апрацоўцы інфармацыі такую гнуткасць, якую можна параўнаць з той, што прынесла ўвядзенне алфавіта.
Першыя вялікія вылічальныя машыны і тэлефон
Машына, якая стала асновай гэтага пераўвасаблення, — камп’ютэр, — была створана ў канцы Другой сусветнай вайны камандай інжынераў, вырашальную дапамогу якой аказаў матэматык Джон фон Нойман. У наступнае дзесяцігоддзе ствараліся вельмі вялікія вылічальныя машыны. Найбольш сучасныя з іх выкарыстоўвалі прынцып работы тэлефоннага рэле. Вядома, што інжынеры-тэлефаністы вельмі шмат карысталіся вылічэннямі. Масавае выкарыстанне тэлефона ў якасці сродку сувязі на малой і вялікай адлегласці спарадзіла новыя і арыгінальныя тэхнічныя праблемы. Пошук большай эфектыўнасці — больш адначасовых злучэнняў з выкарыстаннем адной лініі, лепшай якасці сувязі і інш. — стаў лейтматывам працы інжынераў, у прыватнасці, са славутых Bell Labs, навукова-даследчых лабараторый самай вялікай у гэтым сектары кампаніі. Навуковыя распрацоўкі, як і дасягнутае інжынерамі майстэрства ў галіне сродкаў тэлефоннай сувязі, прывялі да ўзнікнення ідэі стварэння машыны, цыркуляцыя электрычнага току ўнутры якіх магла б дазволіць ажыццяўляць аперацыі з лічбамі, г.зн. рабіць вылічэнні, выкарыстаўшы тыя ж самыя базавыя элементы, што і ў тэхнічных сродках сувязі.
Даводзіцца са здзіўленнем канстатаваць, наколькі новая вылічальная тэхніка была блізкай да тэхнічных сродкаў камунікацыі і распаўсюджання інфармацыі. Наяўнасць агульных элементаў і, у прыватнасці, тэлефоннага рэле не можа растлумачыць усяго. Шмат прыкмет 85
сведчаць, што ідэя вылічэнняў была прынята непасрэдна з улікам перспектывы выкарыстання яе ў камунікацыі для стварэння інфармацыйных сетак. Першы калькулятар на бінарных рэле быў сканструяваны ў перыяд паміж красавіком і кастрычнікам 1939 г. інжынерам з Bell Labs Джорджам Сцібіцам. Выкарыстанне гэтага славутага рэле — дэталі, галоўная характарыстыка якой заключалася ў тым, што яна магла знаходзіцца ў дзвюх пазіцыях і толькі ў дзвюх, і ў залежнасці ад гэтага рэле было закрытым ці адкрытым, — магло толькі падтрымаць выбар прынцыпу бінарнасці (французскі інжынер Луі Куфіналь напісаў у 1936 г. дысертацыю, прысвечаную выкарыстанню бінарнасці для вылічэнняў).
Машына Сцібіца, BTL Model 1 — BTL ад Bell Tele­phone Lab — складалася з 450 рэле і была адметная тым, што функцыянавала дзякуючы пераробленаму тэлетайпу, які праз аналаг тэлефоннай лініі перадаваў на вылічальны блок дадзеныя і інструкцыі. Гэтая асаблівасць канструкцыі дазволіла хутка ўключыць машыну ў сетку. Па першым часе, паколькі ў лабараторыі існавалі непасрэдныя і тэрміновыя патрэбы ў правядзенні вылічэнняў, дзве групы карыстальнікаў былі праз два тэлетайпы звязаны з цэнтральным працэсарам: калі першы, што пасылаў запыт, быў задзейнічаны, другі знаходзіўся ў рэжыме чакання.