Выбух камунікацыі
Нараджэнне новай ідэалогіі
Філіп Брэтон, Сэрж Пру
Памер: 336с.
Мінск 1995
Пошук сістэм аналогій паміж жывой істотай — галоўным чынам чалавекам — і машынай прывёў першых кібернетыкаў да тэхнічнага параўнання адпаведных дасягненняў абедзвюх “сістэм”. Першы крок у гэтым напрамку прывёў да таго, што чалавека перасталі разглядаць у якасці сацыяльнага паказніка адзінства. Розныя тыпы паводзін, якія ён быў здольны праяўляць, маглі з інфармацыйнага пункту гледжання разглядацца ўпаасобку. Другім крокам была ідэя, што пэўныя тыпы яго паводзін, фактычна самыя асноўныя, можна зразумець, змадэляваць і перанесці на іншую, не біялагічную аснову, якую часта лічылі надта нетрывалай. Трэці крок палягаў на тым, каб паставіць перад сабой пытанне, ці не з’яўляецца чалавек у яго сучаснай форме 4 Выбух камунікацыі QY
адносна непрыстасаваным да тых задач, якія ён перад сабой паставАў або якія ўзніклі перад ім як біялагічным відам.
Усе гэтыя канцэпцыі вынікалі з параўнання Вінэрам чалавека і машыны, якую ён змяшчаў у той жа анталагічнай плоскасці, г. зн. надаваў ёй супараўнальны экзістэнцыяльны статус. Новым у гэтым супастаўленні ў параўнанні з тым, як яно мыслілася ў XVIII ст., было сцвярджэнне, што спецыфічныя асаблівасці чалавека або машыны залежалі не ад пратэінавай або металічнай асновы, а ад складанасці інфармацыйнага абмену, які ў рэшце рэшт фармаваў мадэль чалавека або машыны.
У гэтым плане чалавек або машына маглі знікнуць як біялагічны або механічны субстрат пасля таго, як тое, што складае іх сапраўдную індывідуальнасць, цалкам набудзе форму адэкватнай інфармацыі. У гэтым новым вызначэнні чалавека, прапанаваным кібернетыкай, увесь арганізм разглядаўся як паведамленне, як пастаянны абмен інфармацыяй са сваім асяроддзем. Дзяленне клетак, якое ляжыць у аенове генезісу чалавека, само рэпрадукаванне клетак разглядаліся ў гэтым ракурсе як абмен паведамленнямі, што ўзнаўляюць мадэлі (паанглійску pattern). Вінэр зазначаў: “Мадэль можа быць перададзена як паведамленне; мы выкарыстоўваем наша радыё, каб перадаваць мадэлі гуку, і наш тэлевізар, каб перадаваць мадэлі святла. У роўнай меры забаўна і павучальна ўявіць, што здарылася б, калі б нам трэба было перадаць цэласную мадэль чалавечага цела з усімі яго ўспамінамі, ягонымі пераплеценымі сувязямі, калі б гіпатэтычны прыёмнік, які б выкарыстоўваўся для гэтага, мог адпаведным чынам рэарганізаваць гэтыя паведамленні і быў здольны прадоўжыць працэсы, што адбываліся да гэтага ў целе і ў свядомасці”.
3 дапамогай такіх канцэпцый Вінэр адкаркаваў бутэльку, у якой сядзеў джын. Ва ўсім развіцці кібернетыкі выразна праявілася ідэя, што чалавек — гэта “часовая памылка” прыроды. Вінэр дарэмна заяўляў пра існаванне “сур’ёзнай маральнай рызыкі” перабольшання дасягнутых у галіне новых машын вынікаў і ігнаравання “жыццёвай важнасці чалавечага элемента”: фунда98
ментальная двухсэнсоўнасць ягонай пазіцыі і асабліва дадзенага ім вызначэння чалавека служылі падтрымкай тым, хто спрабаваў ствараць “думальныя машыны”, закліканыя замяніць чалавека.
Цьюрынг быў адным з першых, хто паставіў пытанне, ці здольная машына думаць у чалавечым сэнсе гэтага паняцця, — пытанне, якое да гэтага часу было пад табу ў сувязі з велізарнымі наступствамі, якія яно здольна было выклікаць. Ен даў на яго станоўчы адказ, прывёўшы падрабязныя доказы, у якіх былі разгледжаны ўсе аргументы супраць. Аднак малады англійскі матэматык не адкрыў нічога сенсацыйнага. Яго тэарэтычны ўклад у з’яўленне камп’ютэра, ягоная праца ў вайсковай дэшыфравальнай службе і ўдзел у стварэнні першага ў свеце камп’ютэра сгварылі яму досыць вялікі аўтарытэт у колах спецыялістаў, які амаль не зменшыўся і пасля яго трагічнай смерце ў 1954 г. Цьюрынг нават прапанаваў правесці эксперыментальную дэманстрацыю “мысліцельных” здольнасцей машын. Калі б назіральнік мог зносіцца, з аднаго боку, з чалавекам, а з другога — з машынай, якія знаходзяцца ў розных пакоях, і пасля серыі пытанняў і адказаў гэты назіральнік ве здолеў бы адрозніць, калі ён звяртаецца да чалавека, а калі — да машыны, то, як кажа Цьюрынг, мы б атрымалі доказ не таго, што машына думае, але, прынамсі, таго, што яна паводзіць сябе так, нібыта думае.
Крытэрый ацэнкі, прапанаваны Цьюрынгам для таго, што ён называе “імітацыйнай гульнёй”, з’яўляецца тыповым падыходам у духу Вінэра. Здольнасць машыны паводзіць сябе нібыта чалавек разглядаецца ў якасці дакладнага эквіваленту чалавечага мыслення. Дастаткова машыне ўдзельнічаць у камунікацыі накшталт чалавека, і вось яна ўжо ачалавечваецца! Для Цьюрынга камп’ютэр быў машынай, здольнай у хуткім часе (гэта было сказана ў 1951 г.) выйграць імітацыйную гульню.
Разуменне Нойманам прынцыпу работы камп’ютэра, як мы бачылі, у значнай меры было вызначана яго спробай стварыць не проста новую машыну, але перш за ўсё “электронны мозг”, дакладны аналаг “жывога мозгу”. Энтузіязм, які выклікала першае пасоўванне камп’ютэра, 99
у значнай меры быў зменшаны аналізам яго дасягненняў. Яго рудыментарная і кадзіраваная камунікацыя была яшчэ вельмі далёкай ад жывой чалавечай мовы, функцыянаванне якой навука яшчэ даволі кепска разумела. 3 пункту гледжання камунікацыі камп’ютэр з’яўляўся хутчэй пасіўнай амёбай, чым сапраўдным партнёрам. Некаторыя спецыялісты, у тым ліку і Нойман, меркавалі, што паляпшэнне тэхнічных характарыстык прывядзе да таго, што камп’ютэр стане падобным да чалавечага мозгу, інтэлектуальныя якасці якога, паводле іх, тлумачыліся не нейкімі метафізічнымі ўласцівасцямі, а толькі магчымасцю большай колькасці камбінацый яго нейронных злучэнняў. Зыходзячы з гэтага, былі разлічаны парогі, пасля якіх машыны нейкім чынам павінны былі ўзняцца на новы анталагічны ўзровень.
Іншыя вучоныя, у прыватнасці, такія кібернетыкі, як Грэй Уолтэр, верылі не ў камп’ютэр, а ў больш простыя машыны, якія павінны былі ўзнаўляць паводзіны архаічных жывёл. Пачалі ствараць “штучную чарапаху”. Гэта жывёліна новага тыпу нямала падзівіла сваіх сучаснікаў. “Эльзі” гуляла па пакоі, старанна абмінаючы перашкоды і ствараючы ўражанне, нібыта яна выбірае дарогу гэтак жа, як і хатнія жывёлы, г.зн. адвольна. Калі акумулятары, якія сілкавалі яе энергіяй, разраджаліся, “чарапаха” накіроўвалася да спецыяльна зробленай разеткі для падзарадкі. Магчыма, важна адзначыць, што гэта машына была створана не проста для імітацыі прыроднай мадэлі, а дзеля таго, каб стаць сапраўднай “штучнай жывёлай”, і што ў гэтым сэнсе, як піша Мак-Колак, “сканструяваная такім чынам жывёла можа законна прэтэндаваць на стварэнне нейкай канцэпцыі жыцця”.
У пачатку 50-х гг. кібернетыкі былі заклапочаны стварэннем шэрагу аўтаномных машын, якія паступова будуць выходзіць з-пад уплыву чалавека. Стваральнік штучнай чарапахі Грэй Уолтар сфатаграфаваўся разам са сваёй жонкай, дачкой і “жывёлай”, і гэты здымак быў апублікаваны з наступным каментарыем: “У гэтай пары двое дзяцей, адно з якіх электроннае”. Той ўчынак быў скапіраваны ў Францыі Альбэрам Дзюкрокам, які сфата100
графаваўся разам са сваёй дачкой і сваёй “электроннай лісой”, змясціўшы здымак пад загалоўкам: “Альбэр Дзюкрок і двое яго дзяцей: Крысцін і робат” (вокладка часопіса “La Vie catholique iliustree”, Ю лютага 1957 г.).
Пытанне прыняцця рашэння
Кібернетычныя ідэі Вінэра, якія былі блізкія да ідэй тэарэтыкаў інфармацыі і першых спецыялістаў у галіне інфарматыкі, паспрыялі масаваму выкарыстанню новых сродкаў камунікацыі.
Адной з найбольш значных сфер прымянення новага падыходу да камунікацыі ў вобласці тэхнікі, несумненна, з’яўляецца праект аўтаматызацыі прыняцця рашэнняў. Прынамсі, аргумент, згодна з якім цікавасць да новых машын была звязана з магчымасцю замены імі пры прыняцці рашэнняў людзей, што ўжо не спраўляліся з гэтай задачай, быў адным з першых, прадстаўленых французскай грамадскасці. Першы ў французскай прэсе артыкул, які паведамляў пра існаванне камп’ютэраў, напісаны ў снежні 1948 г. Дзюбарлем-бацькам і прадстаўляў іх апрыёрна, перш за ўсё як гіпатэтычныя “машыны для кіравання”, што, “дзякуючы рацыянальнаму кіраванню ходам працэсаў у чалавечым грамадстве”, прызначаны “дапоўніць відавочную сёння нястачу галоў і недастатковасць звыклых механізмаў у палітыцы”.
Як бы адгукаючыся на гэта, вынаходнік ферытавых тараідальных стрыжняў, які стане душой першай справаздачы Рымскага клуба ў галіне інфарматыкі,— прафесар Форэстэр заявіў, што цяпер сацыяльныя сістэмы сталі занадта складанымі, каб імі маглі кіраваць людзі, і што чалавечы розум, здольны толькі на тое, каб шукаць аргументы, весці дыскусію і даваць прыблізныя ацэнкі, больш няздольны інтэрпрэтаваць сацыяльныя з’явы.
Сам Нойман, бацька камп’ютэра, праводзіў даследаванні з мэтай аўтаматызацыі працэсу прыняцця стратэгічных рашэнняў, абапіраючыся на распрацаваную ім тэорыю гульняў. Гэты матэматык, зрэшты, на працягу пэўнага перыяду быў прыхільнікам прэвентыўнай атам101
най бамбардзіроўкі Савецкага Саюза. Сістэма SAGE, якая, як мы бачылі, з’яўлялася адной з першых вялікіх сетак, была сканструявана такім чынам, каб максімальна абмежаваць чалавечае ўмяшанне, а ў наступных версіях гэтай сістэмы абароны будзе цалкам прадугледжана магчымасць аўтаматычнага ядзернага ўдару ў адказ у выпадку агрэсіі.
Вінэр рашўча выступаў супраць усіх гэтых спроб, як і супраць усяго, што, на яго думку, было звязана з нягнуткімі, сакрэтнымі прыладамі, з адсутнасцю магчымасці навучання. Ён процістаўляў Нойману не столькі свой антымілітарызм, які сапраўды быў яму ўласцівы, колькі вузка дэтэрмінісцкія канцэпцыі інфармацыі і яе апрацоўкі.
Такім чынам, узнікненне ідэі камунікацыі было неаддзельным ад жадання даць новае вызначэнне адносін чалавека з матэрыяльным светам і працэсам тварэння. Камунікацыя адразу ж ператварылася ў спосаб універсальнага вызначэння, які выкарыстоўваўся для апісання ўсякай арганізаванай дзейнасці. Цалкам натуральна, што гэта вызначэнне павінна было знайсці свой працяг у прапанаваным кібернетыкамі поглядзе на чалавечае грамадства. Дзякуючы новым канцэпцыям Вінэра, у сродках камунікацыі цяпер узнікала спакуса ахапіць усе бакі жыцця грамадства і такім чынам паступова ажыццявіць мару Вінэра пра “грамадства камунікацыі”.
Бібліяграфія: р. Breton, 1984, 1993; J. Cohen, 1968; J.S. Heims, 1982; B. Randell (ed.), 1982; A. Turing, 1983; N. Wiener et alii, 1961; N. Wiener, 1948, 1952.