• Часопісы
  • Выбух камунікацыі Нараджэнне новай ідэалогіі Філіп Брэтон, Сэрж Пру

    Выбух камунікацыі

    Нараджэнне новай ідэалогіі
    Філіп Брэтон, Сэрж Пру

    Памер: 336с.
    Мінск 1995
    99.14 МБ
    7.	Новыя галіны камунікацыі
    Пачынаючы з 50-х гг., у сферы камунікацыі акрэсліліся межы трох вялікіх абласцей камунікацыі: сродкі масавай інфармацыі, сродкі тэлекамунікацыі і інфарматыка. Аб’яднанне гэтых сродкаў пад адным тэрмінам “камунікацыя” не павінна хаваць іх істотных адрозненняў як у канцэптуальным, так і ў антрапалагічным плане. Перш чым разгледзець пытанне як нарадзілася ідэалогія камунікацыі, што аб’ядноўвае ў адно цэлае гэтую групу, каторая часам падаецца размаітай, трэба ўлічыць тыя гідрозненні, канстатаваўшы пры гэтым імпульс “лічбавай” плыні, якая імкнецца зрабіць аднастайнымі сродкі камунікацыі і цалкам падпарадкаваць іх “культуры рацыянальнай відавочнасці” за кошт традыцыйных аспектаў “культуры аргументацыі”.
    Картаграфія камунікацыі
    Сектар сродкаў інфармацыі — кнігавыданне, прэса, радыё і тэлебачанне — адразу ж паўстае як найбольш даўні, з глыбокімі гістарычнымі каранямі. Кнігавыданне мае агульныя вытокі з Адраджэннем на Захадзе, друкаваная прэса на сённяшні дзень мае ўзрост сама мала два стагоддзі, а радыё і тэлебачанне, не зважаючы на сваю адносную маладосць, перажылі ашаламляльнае развіццё. Унутры сродкаў інфармацыі адбываецца працэс зараджэння пакуль яшчэ несфармаванага ў поўнай меры сектара, які хутка будзе імкнуцца да аўтаноміі — “менеджмент сродкаў камунікацыі”,— што ахоплівае сувязі з грамадскасцю, рэкламу, інфармацыйныя і камунікацыйныя паслугі ўнутры прадпрыемстваў.
    Сродкі масавай інфармацыі ахопліваюць вялізную вобласць сацыяльнай камунікацыі, таму што ўзялі на сябе функцыі адразу і вуснай, і пісьмсвай камунікацыі і дадалі да і так ужо багатага і разнастайнага выбару прапануемай інфармацыі тэхніку вобраза, сфера ўжывання каторай пастаянна пашыраецца. Гэтая вялікая
    тэрыторыя прыняла ў спадчыну ўсе скарбы “культуры аргументацыі”, карані якой ідуць далёка ў глыб гісторыі чалавецтва. Чэрпаючы свае творчыя рэсурсы ў старым фондзе прыёмаў класічнай рыторыкі, рэклама даказала сілу гэтай аргументацыйнай канцэпцыі сацыяльнай камунікацыі, галоўная мэта каторай — перакананне. Вялікая папулярнасць сродкаў масавай інфармацыі, несумненна, абумоўлена даўняй традыцыяй, з якой яны звязаны і якая асацыюецца з дэмакратычным жаданнем ахапіць як мага большую аўдыторыю.
    У матэрыяльным плане масавая інфармацыя выкарыстоўвае тыя метады, у якіх аддаецца перавага сацыяльнай камунікацыі перад міжасабовай. Апроч таго, гэты сектар дэманструе здзіўляючую здольнасць засвойваць тэхнічныя новаўвядзенні, вынайдзеныя для выкарыстання ў іншых мэтах, і хутка ставіць іх на службу сабе. Найлепшы прыклад гэтай здзіўляючай жыццяздольнасці — тэлебачанне, якое ўслед за радыё шырока выкарыстоўвала апошнія дасягненні ў сферы электронікі.
    Другя вобласць сацыяльнай камунікацыі, што хутка развівалася, хоць і ўтварылася пазней,— тэлефонная сувязь і наогул усе службы, у задачу якіх уваходзіць перадача паведамленняў. Продкам тэлефона відавочна з’яўляецца тэлеграф, першым варыянтам каторага быў аптычны тэлеграф Шапа. Першапачаткова гэты спосаб дакладнай перадачы паведамлення карыстаўся пісьмом, кадзіраваным пісьмовым тэкстам, але ў хуткім часе выкарыстанне электрычнасці і імкненне да забеспячэння ўзаемадзеяння ператварылі тэлефон у сродак вуснай камунікацыі.
    Тэлеграф, а потым і тэлефон спачатку не выкарыстоўваліся для міжасабовай камунікацыі. Як мы бачылі, напачатку тэлеграф прызначаўся выключна для ўрадавай сувязі: з цэнтра на перыферыю прыходзілі распараджэнні і інструкцыі, у зваротным напрамку ішлі паведамленні і справаздачы. Масавае развіццё тэлефоннай сувязі ў ЗША, а потым, значна марудней, у Еўропе зрабіла тэлефон асноўным сродкам міжасабовай камунікацыі на адлегласці. Тэхнічныя дасягненні ў гэтай галіне і аб’яднанне 104
    з інфарматыкай, якое адбылося ў наш час, зноў ператварылі тэлефон і наогул сродкі тэлекамунікацыі ў сродак сацыяльнай камунікацыі ў форме сетак перадачы дадзеных і тэлематыкі. Тэлекамунікацыя ўнаследавала традыцыю, згодна з якой на першым месцы стаіць клопат пра кадзіраванне, эканамічнасць і ажыццяўляльнасць перадачы. Гэтая традыцыя, што непасрэдна звязана са светам старарэжымнай дыпламатыі і сакрэтных пасланняў, здаўна будавала свае метады кадзіравання на аснове шыфру і нават дваічнага шыфру, вынайдзенага ў XVII ст. Фрэнсісам Бэканам дзеля таго, каб лепш зашыфроўваць свае пасланні. Гэтая асаблівасць палегчыла збліжэнне тэлефона і інфарматыкі ў наш час.
    Трэцяя і самая новая вобласць сродкаў сучаснай камунікацыі ўтварылася вакол інфарматыкі як метаду апрацоўкі інфармацыі. Прызначаны спачатку выключна для навуковага выкарыстання ў вайсковых мэтах камп’ютэр вельмі хутка стаў інструментам, якім пачалі ўсё часцей карыстацца і ў мірных мэтах. Нягледзячы на сваю маладосць, інфарматыка ўсё выразней ператваралася ў сродак, які непасрэдна служыў сацыяльнай камунікацыі. Хоць у матэрыяльным плане камп’ютэр быў у 1945 г. сапраўднай навінкай, на самай справе ён стаў вынікам інтэлектуальнага працэсу, які доўга выспяваў і які не стаяў у баку ад праблем камунікацыі. Разам з тым камп’ютэр паўстае сапраўдным плёнам “культуры відавочнага”. што нарадзілася ў сэрцы сучаснай заходняй культуры у канцы сярэднявечча. Ад самага пачатку інфарматыка з’яўлялася роздумам над чалавечай мовай і яе лагічнымі асновамі з пункту гледжання як умоў яе ўтварэння, так і камунікатыўных функцый. Такім чынам, уся апасродкаваная інфарматыкай камунікацыя ад самага пачатку несла на сабе ўласцівую гэтаму метаду логікафіласофскую пазначанасць.
    Антрапалагічныя адрозненні ў свеце камунікацыі
    Пры ацэнцы, якую, відаць, давядзецца даваць срод-
    кам камунікацыі, трэба быць асцярожным, каб пазбегнуць недаацэнкі першапачатковых адрозненняў, што існуюць паміж пазначанымі вышэй трыма абласцямі. Некаторыя з гэтых адрозненняў, што абумоўлены далёка не выпадковымі гістарычнымі абставінамі, уплыў якіх паступова змяншаўся б, павінны захавацца, а магчыма, і павялічыцца. 3 гэтага пункту гледжання працэс, які мы назіраем, сведчыць пра складаную эвалюцыю. 3 аднаго боку, існуе тэндэнцыя да гамагенізацыі гэтых трох груп сродкаў камунікацыі, у прыватнасці, пад уздзеяннем усеабдымнага ўплыву “лічбавай парадыгмы”, што мае электронную аснову, а з другога боку, яны захоўваюць пэўныя непераадольныя адрозненні.
    Уважлівы назіральнік убачыць у гэтых разнастайных працэсах прыкмету ўзаемадзеяння, часам гарманічнага, часам канфліктнага, паміж культурай аргументацыі і культурай відавочнага. Тэлекамунікацыя шукае свой шлях паміж культурай аргументацыі, што характарызуе сродкі масавай інфармацыі, і культурай рацыянальнай відавочнасці, ад якой нарадзілася інфарматыка.
    Збліжэнне гэтых трох вялікіх традыцый у галіне сродкаў камунікацыі будзе праходзіць двума спосабамі. Спачатку збліжэнне, калі можна так сказаць, базы за кошт паступовай уніфікацыі матэрыяльнай асновы і пранікнення “лічбавай парадыгмы”, г.зн. аб’яднанне ў комплекс электронных тэхнічных сродкаў, метадаў, эканамічных і палітычных мэт. Напачатку гэтая парадыгма праяўлялася ў форме ўзрастальнай колькасці перасячэнняў тэлекамунікацыі і інфарматыкі, а потым — у болыпай ролі электронікі і інфарматыкі ў навучанні, апрацоўцы і захаванні інфармацыі ў памяці. Такім чынам, лічбавая парадыгма хутка стала фактарам скразной інтэграцыі большасці сродкаў камунікацыі.
    Разам з тым яны аб’яднаюцца і на верхнім узроўні ў сілу ўзрастальнага значэння ідэалогіі камунікацыі. Паступова ўяўленне пра сябе, якое сфарміруецца ў грамадстве краін Захаду, стане сілкавацца ідэяй, паводле каторай інфармацыя і камунікацыя адыгрываюць цэнтральную ролю ў яго арганізацыі і нават для яго выжы106
    вання. Перш чым разглядаць, якім чынам лічбавая парадыгма і ідэалогія камунікацыі уніфікуюць і гамагенізуюць сучасныя сродкі камунікацыі, трэба дакладней убачыць, на якім узроўні знаходзяцца фундаментальныя адрозненні паміж сродкамі масавай інфармацыі, з аднаго боку, сродкамі тэлекамунікацыі, якія займаюць адмысловую, сярэднюю пазіцыю, і інфарматыкай, з другога боку.
    Найперш можна канстатаваць, што людзі, якія выкарыстоўваюць сродкі, што адносяцца да гэтых розных абласцей камунікацыі, належаць да розных сацыяльных груп, маюць розную адукацыю і нават пачатковую культуру і, што істотна, зусім рознае антрапалагічнае стаўленне да тэхнікі. Другая канстатацыя — гэтыя людзі і практычна, і канцэптуальна працуюць з рознай “інфармацыяй”. Сапраўды, інфармацыя, з якой працуюць журналісты, цалкам адрозніваецца ад той, з якой працуюць тэхнікі тэлекамунікацыі, або ад той, што вырабляюць і апрацоўваюць спецыялісты па інфарматыцы. Адрозненне на гэтым узроўні — амаль відавочнае, але яно мае фундаментальнае значэнне. Ва ўсякім разе, яно з’яўляецца крыніцай вялікіх недарэчнасцей, бо адно і тое ж слова — інфармацыя — адносіцца да зусім розных рэалій. Разам з тым, гэтая полісемія мае істотнае значэнне, паколькі дазваляе ажыццяўляць сувязь паміж рознымі абласцямі сусвету камунікацыі.
    Сэнс слова “інфармацыя”
    Калі адзін і той жа тэрмін служыць і для пазначэння пераказу фактаў журналістам, і “біта”, што перадаецца па схемах камп’ютэра, перад тым як трапіць у сетку дадзеных, то гэта сапраўды — дзіўны парадокс. На самай справе ў адным выпадку ён абазначае жывую моўную матэрыю, апісанне, пераказ, сведчанне, прадстаўляючы нейкі элемент рэчаіснасці. У другім выпадку гаворка ідзе, як гаворыць нам Французская Акадэмія, пра “сродак перадачы ведаў і ажыццяўлення камунікацыі ў тэхнічнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах”. Блытаніна, 107
    як бачым, поўная, бо інфармацыя ў значэнні “фізічны сродак” служыць для матэрыялізацыі інфармацыі ў значэнні “прадстаўленне рэчаіснасці”.
    Для большай яснасці зробім дапушчэнне, што адрозненні паміж трыма вялікімі раздзеламі камунікацыі могуць быць сцісла прадстаўлены праз “інфармацыю”, якую яны выкарыстоўваюць. Спецыяліст у галіне сродкаў масавай інфармацыі працуе ў асноўным са значэннем паведамленняў і камунікацыі, тым больш што ён знаходзіцца ў кантакце з аўдыторыяй. Ключавымі словы для яго з’яўляецца якасная інфармацыя. У свеце тэлекамунікацыі ўся дзейнасць разгортваецца вакол забеспячэння перадачы паведамленняў. Тут ключавыя словы — інтэрактыўнасць інфармацыі, якая дасягаецца дзякуючы яе ўвядзенню ў сетку. Нарэшце, інфарматыка, што нарадзілася з пытання пра ўмовы інтэлектуальнай творчасці і фармальны аспект інфармацыі, можа быць апісана як сфера апрацоўкі лічбавай інфармацыі, г.зн. інфармацыі ў яе лічбавай форме. Гэтыя адрозненні дапамагаюць нам зразумець, што тэлекамунікацыя займае прамежкавае становішча, паколькі яна — месца, дзе адбываецца ўзаемадзеянне лічбавай інфармацыі, якая з’яўляецца матэрыяльнай формай той інфармацыі, што перадаецца, і якаснай інфармацыі, якая ўяўляе сабой сэнс гэтай інфармацыі.