• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбух камунікацыі Нараджэнне новай ідэалогіі Філіп Брэтон, Сэрж Пру

    Выбух камунікацыі

    Нараджэнне новай ідэалогіі
    Філіп Брэтон, Сэрж Пру

    Мінск 1995
    99.14 МБ
    Але кампанія Bell пайшла далей, стварыўшы пад выглядам дэманстрацыі дыстанцыйную вылічальную сетку. У верасні 1940 г. з нагоды штогадовага кангрэса амерыканскага матэматычнага таварыства ў памяшканнях, дзе праходзіла яго работа, у Дармуцкім каледжы ў Нью-Гэмпшыры былі ўстаноўлены тэлетайпы. Гэтыя тэлетайпы праз тэлефонную сетку былі звязаны з “Model 1”, якая знаходзілася на Манхэтане, у цэнтры Нью-Ёрка. Дэмантрацыя зрабіла пэўнае ўражанне, паколькі гэта быў першы выпадак, калі вылічэнні рабіліся машынай на адлегласці. Два ініцыятары гэтага арыгінальнага эксперыменту — Норберт Вінэр, які праз некалькі гадоў павінен быў адыграць значную ролю ў гісторыі камунікацыі, і Джон Моўчлі, інжынер, — створаць у 1945 г. камп’ютэр.
    Гэтая вялікая блізкасць тэлефоннай і вылічальнай
    тэхнікі зменшылася за кароткі час з-за хуткай замены тэлефонных рэле вакуумнымі трубкамі, якія таксама былі запазычаны з іншай групы тэхнічных сродкаў камунікацыі — радыётэхнікі, дзе мелі шырокае прымяненне. Пераход да электронікі не толькі не перашкодзіў таму, што камп’ютэр быў амаль адразу ж інтэграваны ў структуру сеткавага тыпу, якая таксама карысталася тэлефоннымі лініямі, а якраз наадварот.
    Нараджэнне камп’ютэра
    Новая машына была створана паміж восенню 1944 — летам 1945 гг. Група інжынераў, што былі аб’яднаны вакол Д. Моўчлі і Д.П. Экерта (апошні ўнёс уклад у праектаванне таго, што павінна было стаць адным з галоўных вынаходніцтваў гэтага перыяду), ужо мела пэўны вопыт работы з вылічальнымі машынамі, у прыватнасці, электроннымі. Моўчлі і Экерт стварылі вялікі калькулятар ENIAC, распрацоўку якога фінансавала армія і які прызначаўся для правядзення разлікаў балістычных табліц пры стральбе.
    Выкарыстанне электронікі і славутых вакуумных трубак у той час ухвалялі не ўсе. Гэты новы падыход давылічэнняў сустрэў пэўнае супраціўленне з боку сапраўднага лобі, якое адстойвала выкарыстанне тэлефонных рэле. Спатрэбіўся ўвесь аўтарытэт і ўся вынаходлівасць Ноймана, каб увесці ў карыстанне новы тэхнічны прынцып пабудовы гэтых машын.
    Адной з найбольшых хітрасцей Ноймана было забеспячэнне машыны ўнутраным кантрольным прыстасаваннем, якое на аснове адмысловай праграмы рэгулявала ўсе перамяшчэнні інфармацыі ўнутры машыны — інфармацыі, якая трапляла ў машыну або выходзіла з яе. У параўнанні з усімі сканструяваньімі дагэтуль машынамі, якія былі не чым іншым, як вялікімі электрычнымі лічыльнікамі, каторым аператар паступова перадаваў неабходныя дадзеныя і каманды аб аперацыях, што трэба выконваць, гэта канцэпцыя была рэвалюцыйнай. Нойман спачатку забяспечыў новую машыну аб’ёмнай памяццю, 87
    у якой дадзеныя і аперацыі фігуравалі пад пэўнымі дакладнымі “адрасамі”, потым — вылічальным прыстасаваннем, якое цяпер болып не з’яўлялася галоўным элементам, і, нарэшце, славутым кантрольным прыстасаваннем, якое па меры ўзнікнення патрэб і ажыццяўлення аперацый рэгулявала перамяшчэнне інфармацыі і захоўвала вынікі ў памяці да таго моманту, калі іх трэба было выдаць. Здольны захоўваць бінарную інфармацыю і ажыццяўляць з ёю самыя розныя аперацыі, камп’ютэр аб’яднаў у адно цэлае функцыі вылічальных машын і традыцыйных механаграфічных машын, у якіх ён, зрэшты, адразу ж запазычыў носьбіт інфармацыі, каторым з’яўляліся перфакарты.
    Першыя сеткі сувязі
    Са з’яўленнем камп’ютэра паняцці спосабу існавання інфармацыі і яе руху сталі цалкам супадаць. Інфармацыя ў машыне — гэта не што іншае, як перамяшчэнне электронных імпульсаў, якім загадзя надалі пэўнае значэнне. Нават захаванне інфармацыі задумана як асаблівы выпадак гэтага руху: размешчаны ў сэрцы камп’ютэра электронны гадзіннік шмат тысяч разоў у секунду рэактывуе кожны імпульс у схемах машыны, рэактывуючы іх або ў тым жа самым месцы, або ў наступным, такім чынам ствараючы рух. Магутнасць камп’ютэра залежыць ад дакладнага кіравання перамяшчэннямі інфармацыі ўнутры машыны. Такім чьінам, існаванне інфармацыі ў форме няспыннага руху, які можа выйсці за межы камп’ютэра і распаўсюдзіцца вонкі па прыстасаванай для перадачы сетцы, адразу ж надало камп’ютэру відавочную камунікатыўную функцыю. Зрэшты, такая канцэпцыя мела нешта агульнае з падыходам Ноймана, які яўна браў за ўзор пры распрацоўцы камп’ютэра чалавечы мозг. Чалавечае мысленне было для яго вынікам апрацоўкі інфармацыі на ўзроўні нейронаў, і той, хто б зразумеў механізм гэтай апрацоўкі, змог бы нават стварыць “штучны мозг”, які па эфектыўнасці можна было б параўнаць з “натуральным” чалавечым мозгам.
    Аднак у гэты ж перыяд гісторыі камп’ютэра, калі бачна яго вялікая блізкасць з камунікацыяй, пачынаюць ужо назірацца і некаторыя супярэчнасці, якія не могуць не выклікаць думкі пра аналогію з пачатковым перыядам гісторыі пісьма. Пачынаюць вымалёўвацца дзве тэндэнцыі, згодна з якімі камп’ютэр разглядаюць у якасці машыны для апрацоўкі інфармацыі, як гэта робіць Нойман, або машыны для ажыццяўлення камунікацыі, паводле выразу Норберта Вінэра.
    У першым выпадку ўсялякае ўдасканаленне скіравана на ўзмацненне ўнутранай эфектыўнасці машыны, забеспячэнне яе аўтаноміі ў дачыненні да акаляючага асяроддзя. Нойман, якога больш цікавілі, несумненна, індывідуальныя характарыстыкі мозгу, меў, прынамсі, да сваёй смерці ў 1956 г., пэўны ўплыў на развіццё даследаванняў у галіне інфарматыкі. Дзякуючы яму значная частка вайсковых выдаткаў, явія былі асігнаваны на гэтыя мэты, пайшла на фінансаванне праектаў, у рамках якіх ствараліся ўсё больш гіганцкія і магутныя машыны. Яго ідэалам да самай смерці было дагнаць чалавечы мозг, што ўцягнула частку інфарматыкі ў гэтую неразумную гонку, якая задала імпульс развіццю штучнага інтэлекту пасля 1956 г.
    Паралельна з даследаваннямі натуральнага і штучнага мозгу пачалася кар’ера камп’ютэра ў якасці сродку камунікацыі. Яго вялікім козырам у гэтай справе была хуткасць, з якой ён мог збіраць, апрацоўваць і парадкаваць інфармацыю. 3 гэтага пункту гледжання з’яўленне камп’ютэра гістарычна супадае з палітычнай і стратэгічнай сітуацыяй, якая была створана халоднай вайной, пачынаючы з 1947 г. Новыя ўмовы атамнай вайны перавярнулі ўяўленні пра дадзеныя, якія патрэбны для прыняцці рашэння і арганізацыі мер процідзеяння. У тэхнічным плане пытанне ставілася наступным чынам: “Як даведацца, што рускія на нас напалі, і як адразу ж нанесці адваротны ўдар?” Адказам на гэтае пытанне быў камп’ютэр, але не сам па сабе, a — як бы ўтвараючы цэлую нервовую сістэму, з’яўляючыся цэнтрам сістэмы звышхуткай перадачы інфармацыі. Чаму камп’ютэр, знаходзячыся ў цэнтры нейкай поўнай сістэмы выяўлення 89
    і процідзеяння, не можа выконваць такую ж функцыю, якую выконвае кантрольнае прыстасаванне ўнутры машыны?
    Так нарадзілася сістэма SAGE (Semi-Automatic Ground Environment), першая сетка перадачы дадзеных у маштабе ўсёй краіны. Дзесяткі радараў, размешчаных уздоўж стратэгічных граніц, разам стваралі поўную карціну неба ў рэальным маштабе часу, дадзеныя па якой былі цэнтралізаваныя, дзякуючы сарака гіганцкім камп’ютэрам, што былі звязаны паміж сабой з дапамогай спецыяльнай тэлефоннай лініі. Гэтыя ж камп’ютэры ўвесь час супастаўлялі гэтую рэальную карту з патэнцыяльнай, складзенай на падставе ўсіх прадстаўленых планаў палётаў грамадзянскіх і вайсковых самалётаў. У выпадку разыходжання гэтых дзвюх карт, г. зн. прысутнасці неапазнанага аб’екта, цэнтральныя камп’.ютэры перадавалі знішчальнікам-перахопнікам не толькі загад падняцца ў паветра, але і дакладныя планы палёту, паводле каторага яны павінны былі ляцець, каб выйсці на гэты аб’ект.
    У такой сетцы ў поўнай меры выкарыстоўвалася камунікацыйная функцыя камп’ютэра, а сістэма SAGE стала ўзорам для іншых грамадзянскіх і вайсковых сістэм, у прыватнасці, першых сетак, прызначаных для браніравання месц на рэйсы авіякампаній. У гэтай сувязі былі распрацаваны першыя камп’ютэрныя метады камунікацыі.
    Бібліяграфія: s. Augarten, 1984; Р. Breton, 1987c; Р. Flichy, 1991; В. Gilles, 1978; Р. Levy, 1987; R. Ligonniere, 1987.
    6.	Кібернетыка або ўзнікненне сучаснай ідэі камунікацыі
    У 40-я гг., паралельна з хваляй вынаходніцтваў і ўдасканаленняў у галіне сродкаў камунікацыі, якімі характарызаваўся гэты перыяд, паўстала новая вобласць ведаў, амаль цалкам прысвечаная камунікацыі. “Кібернетыка”, або, як яе прадстаўляў заснавальнік Норберт Вінэр, вывучэнне “кантролю і зносін”, фактычна аформілася паміж 1942 —• 1948 гг. Гэтая “навука” мела не зусім звычайны лёс. Напачатку галоўныя паняцці кібернетыкі былі з энтузіязмам прыняты навуковай супольнасцю і пачалі набываць папулярнасць у розных колах грамадства, а некаторыя працы сталі вядомы нават шырокай публіцы. Кібернетыка адыграла таксама вялікую ролю ў працэсе стварэння камп’ютэра ў 1945 г. (Нойман актыўна ўдзельнічаў у сходах першых кібернетыкаў).
    Потым, у 60-х гг., асабліва пасля смерці яе заснавальніка ў 1964 г., кібернетыка перажыла ўпадак, стаўшы ахвярай часткова сваіх уласных эксцэсаў — гэтая галіна была перапоўнена ўсякага роду інтэлектуальнымі авантурыстамі, часткова — з-за свайго поспеху і занадта вялікіх спадзяванняў, якія яна выклікала. Але яе інтэлектуальны ўплыў тым не менш захаваўся. He страціўшы сваёй сілы, ён проста набыў больш прыхаваную форму. Ідэі Вінэра, у прыватнасці, адносна ролі, якую павінны адыгрываць у грамадстве камунікацыя і “думальныя машыны”, аказалі глыбокі ўплыў на пакаленне, якое ўступіла ў актыўнае жыццё ў 70-я гг. Культурны кантэкст, у якім пачаўся ўздым мікраінфарматыкі, a потым усе тэмы “новага грамадства камунікацыі” ў вялікай меры сілкаваліся ідэямі, што пакінуў Норберт Вінэр, — часам прама спасылаючыся на іх, а часам нават пра іх не ведаючы.
    У той жа час у вялікай меры жывілася са сваіх кібернетычных першакрыніц і тая ідэйная плынь, якая павінна была прывесці Грэгары Бэйтсана да вывучэння міжасабовай камунікацыі, — школа Palo Alto, 91
    напрыклад. Галоўныя паняцці кібернетыкі аказалі непасрэдны ўплыў на шматлікіх даследчыкаў ва ўсіх галінах ведаў, як у дакладных, так і ў гуманітарных навуках. Акрамя таго, у разгар халоднай вайны кібернетыка несла надзею на збліжэнне паміж народамі: пасля дэсталінізацыі яна набыла статус афіцыйнай навукі ў СССР, дзе Вінэр знайшоў цёплы прыём, і ў іншых сацыялістычных краінах. У выніку выкарыстання падобных паняццяў чакалі з’яўлення новай агульнай мовы. Па характару праблем, якія яна разглядала, кібернетыка ўяўлялася крокам да універсальнасці.