• Часопісы
  • Выбух камунікацыі Нараджэнне новай ідэалогіі Філіп Брэтон, Сэрж Пру

    Выбух камунікацыі

    Нараджэнне новай ідэалогіі
    Філіп Брэтон, Сэрж Пру

    Памер: 336с.
    Мінск 1995
    99.14 МБ
    логіі вылічэння, што з’явіліся ў XX ст. У гэтай пашыранай канцэпцыі вылічэнне, як падкрэслівае П’ер Леві (Levy), уключала “аперацыі па выбарцы, класіфікацыі, перастаноўцы, камбінаванні, параўнанні, замене, перакадзіраванні (перакладу з аднаго кода на другі). Вылічэнне пашыраецца настолькі, што становіцца “апрацоўкай інфармацыі” пры ўмове, калі пагадзіцца зрабіць інфармацыю той сутнасцю, што паддаецца вылічэнню. Менавіта ў гэтым сэнсе і гавораць пра лічбавую інфармацыю (ад англійскага слова digit, якое азначае біты, кампаненты бінарнай сістэмы, 0 або 1), калі яна адначасова залежыць ад электроннай асновы і метадалогіі вылічэння ў тым шырокім сэнсе, які вызначыў П’ер Леві.
    Распаўсюджанне электронікі на ўсе сродкі камунікацыі — адна з важнейшых з’яў нашай эпохі. Але лічбавую парадыгму нельга зводзіць, як гэта звычайна робіцца, толькі да з’яў, звязаных з электронікай. Яна ўваходзіць у сістэму каштоўнасцей, у адпаведнасці з асноўным тэзісам якой увесь комплекс прыродных, біялагічных, сацыяльных і чыста чалавечых з’яў абумоўлены лагічным вылічэннем і ўяўляе сабой матэрыяльны увасабленне лагічнага вылічэння. Гэта “неамеханістычная” філасофія мае ўсё большы поспех і з’яўляецца адным з асноватворчых элементаў ідэалогіі камунікацыі.
    Можна па-рознаму ацэньваць уплыў “каштоўнасцей”, што пашыраюцца праз лічбавую парадыгму ўнутры сродкаў камунікацыі. Напрыклад, традыцыйная аргументацыйная канцэпцыя інфармацыі ў галіне сродкаў масавай інфармацыі была паступова пасунута ідэалогіяй аб’ектыўнасці інфармацыі, што абапіралася на ідэалогію сцыянтызму, адной з асноў якой у гэтай сферы была дэкартаўская дыскваліфікацыя дыскусіі, і на “лічбавую сістэму каштоўнасцей”, г.зн. яе сучаснае ўвасабленне. Безумоўна, ідэал “аб’ектыўнасці” ўяўляе інтарэс, калі ён служыць супраць маніпуляцыі фактамі або спроб дэзінфармацыі. Але ён становіцца вельмі праблематычным, калі імкнецца падпарадкаваць умовам рыторыкі відавочнага і дэманстрацыі выказванні, што абумоўлены спрэчкай, плюралізмам поглядаў або выбарам Kam114
    тоўнасцей — асноўным зместам сацыяльнай камунікацыі і паўсядзённага жыцця.
    Іншы аспект, які ілюструе праблематычны характар сістэмы каштоўнасцей, звязаных з лічбавымі метадамі, ўяўляе сабой, у выпадку інфармацыйных сістэм з дыстанцыйнай перадачай дадзеных, інтэлектуальныя абмежаванні, г.зн. лагічныя разгалінаванні, неабходныя для доступу да банкаў дадзеных (нават калі гаворка ідзе пра просты “электронны даведнік”). Гэта праблема паўстае яшчэ больш востра ў сувязі з узрастаннем колькасці розных аўтаматаў (напрыклад, па продажы чыгуначных білетаў). У іх доступ да дадзеных павінен ажыццяўляцца выключна па прынцыпе паслядоўнасці, тады як чалавечы розум прывык да глабальнага падыходу.
    Чаму так атрымліваецца? Ці таму, што не ўдалося пераадолець тэхнічныя праблемы, якія робяць паслядоўны доступ абавязковым, ці таму, што паслядоўны лагічны доступ мае адну прыроду з асноўнымі каштоўнасцямі, якія распаўсюджаны сярод наватараў гэтай галіны? Поспех, дасягнуты ў інфарматыцы камп’ютэрамі маркі “Макінтош”, часткова абумоўлены тым, што распрацоўшчыкі адмовіліся ад такога паслядоўнага доступу пры дыялогу машыны з карыстальнікам. Гэты выбар быццам бы спрабуе давесці, што “абавязковасць стандартызацыі і фармалізацыі” (пра якія гаворыць Мартэн Адэр)(каторыя быццам бы характарызуюць лічбавыя сістэмы, можа аказацца адноснай ісцінай.
    Цэнтральнай праблемай, якую паставіла развіццё лічбавай парадыгмы, несумненна, з’яўляецца “парушэнне субардынацыі паміж мовай і вылічэннем”, калі апошняе мела тэндэнцыю да дамінавання над першай, што апісана ў гістарычным разрэзе П’ерам Леві. “Камп’ютэр, — кажа Мартэн Адэр, — дазваляе ператварыць інфармацыю і веды ў рабочыя інструменты і ў гэтым палягае яго рэвалюцыйнасць”. У сілу гэтага праблематычнае і яго выкарыстанне, прынамсі, у некаторых галінах сродкаў камунікацыі, дзе паўстае пытанне аб тым, ці павінна мова саступаць сваё месца вылічэнню, нават калі апошняе і прэтэндуе на тое, каб прадстаўляць яе.
    Як можна растлумачыць, якімі б ні былі яго наступ-
    115
    ствы, такое хуткае пранікненне лічбавай парадыгмы ў сродкі камунікацыі? Сіла нашага калектыўнага ўяўлення прыпісвала новаўвядзенням, пра якія гаворыць Віктор Скардзіглі (Scardigli), вялікую ролю, як раней, так і цяпер, нават калі вынікі не заўсёды супадалі з чаканнямі, часам даволі утапічнымі. Цяпер ужо стала ясна, што калі не выкарыстаць усе ідэалагічныя аргументы на карысць прышэсця грамадства інфармацыі, г.зн. калі крок за крокам не паказваць, што цяпер грамадства павінна быць арганізавана на аснове інфармацыі і камунікацыі, аднаго аргумента пра эфектыўнасць электронікі, напэўна, будзе недастаткова.
    Бібліяграфія: M.Ader, 1984; J. Arsac, 1987; Р. Breton, 1987c, 1990; С. de Gournay, 1987; P. Levy, 1987; T. Roszak, 1986; V. Scardigli, 1922; L. Sfez, 1988.
    8.	Рэклама, спажыванне і тэлебачанне
    Рэклама, з аднаго боку, і тэлебачанне, з другога,— мабыць, найбольш вядомымі сучаснікам новыя галіны камунікацыі. Гэтыя два сродкі інфармацыі сапраўды змянілі выгляд сучаснага грамадства. У абодвух выпадках гэтыя новыя сродкі інфармацыі, распаўсюджанне якіх набыло масавы характар з 60-х гг., выклікаюць супярэчлівыя пачуцці адначасова і ў грамадскасці, і ў даследчыкаў у галіне камунікацыі. У прыватнасці, рэклама стала аб’ектам шматлікіх крытычных выступленняў. Сучасныя змяненні ў структуры спажывання, што, магчыма, набудуць устойлівы характар, могуць прывесці да глыбокіх наступстваў у сферы рэкламы, якая павінна пастаянна прыстасоўвацца да новых імператываў. Рэклама, спажыванне і тэлебачанне маюць цесна звязаныя лёсы. Магчыма, асвятленне ў сродках масавай інфармацыі вайны ў Персідскім заліве нейкім чынам звязана з гэтымі змяненнямі ў падыходах. Існуе шмат даследаванняў выкарыстання тэлебачання і, у прыватнасці, практычных навін, што перадаюцца па ім. Сёння тэлебачанне займае цэнтральнае месца ў сістэме сродкаў масавай інфармацыі. Яго часта вывучаюць у якасці скрыўленага адлюстравання грамадства, якое даверыла яму такую моцную пазіцыю.
    Нашэсце сучаснай рэкламы
    Сучасная рэклама адыграла ключавую ролю ў распаўсюджанні ідэі “прамывання” грамадства з дапамогай сродкаў інфармацыі і камунікацыі. Прышэсце сучаснай рэкламы адбылося ва ўмовах грамадства, якое не проста мяняе свой спосаб вытворчасці: яно супала з развіццём новых электронных сродкаў распаўсюджання паведамленняў. I фактычна паміж гэтымі дзвюма з’явамі назіралася ўсё больш цесная сінэргія: рэклама ўносіць свой уклад у фінансаванне і пашырэнне сваіх галоўных 117
    сродкаў распаўсюджання, якімі сталі сродкі масавай інфармацыі. Інстытут рэкламы, знаходзячыся на мяжы паміж камерцыяй і сродкамі масавай інфармацыі, сваім культурным уздзеяннем,— яшчэ больш, чым эканамічным (эфектыўнасць апошняга ўсё яшчэ цяжка дакладна ацаніць) — стаў адыгрываць галоўную ролю ў пашырэнні ідэалогіі камунікацыі.
    Як правільна заўважае наконт пачатковага перыяду ў развіцці рэкламы ў 20-я гг. Сцюарт Эвен (Ewen), “спробы ўнесці змяненні ў сістэму сродкаў масавай камунікацыі <...> яўна звязаны з комплекснай праграмай, мэтай якой з’яўлялася змадэліраваць культуру, якая была б рознабаковай рэакцыяй на рэкламу, што сама зрабілася адзінай сістэмай камунікацыі”.
    У перыяд паміж сусветнымі войнамі рэкламныя паведамленні ўсё больш і больш урываліся ў паўсядзённае жыццё жыхароў індустрыяльна развітых краін. Рэклама ў сучаснай форме ўзнікла ва ўмовах грамадства, якое перажывала крызіс і шукала новыя сродкі сацыяльнага кантролю сваёй вытворчай дзейнасці. Крызіс 1929 г., уздзеянне каторага будзе адчувацца на працягу амаль дзесяці год, і сусветная вайна перашкодзілі сучаснай рэкламе пачаць развівацца ў тым рытме, які быў уласцівы ёй у будучым. Разам з тым вайна дала магчымасць некаторым спецыялістам па рэкламе, у прыватнасці, у Паўночнай Амерыцы, арганізаваць першыя агульнанацыянальныя кампаніі па перакананні жыхароў: іх зместам было закліканне мужчын уступаць у армію, зварот да жанчын ісці працаваць на вайсковыя заводы, прапаганда, накіраваная на захаванне адзінства нацыі, што грунтуецца на дзяржаўных інтарэсах, контрпрапаганда з мэтай абвяржэння таго, што гаворыць вораг, і г.д. Такім чынам, вайна 1939—1945 гг. стала каталізатарам для авалодання метадамі пераканання з выкарыстаннем такіх сродкаў масавай камунікацыі, як прэса, кіно і радыё. Пасля вайны назіраліся вельмі хуткая экспансія сучаснай рэкламы, што ў першую чаргу ўдзельнічала ў стварэнні “грамадства спажывання”, і адначасова з ёй сенсацыйны ўздым сродкаў масавай інфармацыі.
    Крызіс сацыяльнага кантролю і нараджэнне рэкламы
    Індустрыяльная рэвалюцыя вымусіла ўласнікаў новых мануфактур зрабіць так, каб былыя рамеснікі — новыя рабочыя — адмовіліся ад традыцыйных каштоўнасцей, якія маглі стаць перашкодай у новых умовах вытворчасці. Працаўнікам давялося адмаўляцца ад сваіх жыццёвых звычак, што сфармаваліся галоўным чынам пад уздзеяннем цыклічных і натуральных рытмаў руху сонца або пораў года, і часткова ад свайго “сялянскага светаўспрымання” — каб прыстасавацца да механічных і манатонных рытмаў заводскай вытворчасці і новай індустрыяльнай рацыянальнасці. Канчатковаму аддзяленню працоўнага працэсу ў прамысловасці ад рамесніцкай традыцыі паспрыялі канцэпцыі так званай “навуковай арганізацыі працы”, якія, пачынаючы з 1880 г., распрацоўваў Фрэдэрык Тэйлар. Прамысловыя рабочыя ў выніку былі пазбаўлены кантролю за сваёй уласнай працай.
    Гэтыя тэйлараўскія канцэпцыі прывялі да ўзнікнення і распаўсюджання першых зборачных канвеераў у 1920 — 1940-х гг. Сімвалам гэтага новага этапу індустрыялізацыі, бясспрэчна, з’яўляецца зборачны канвеер Форда. Ён сімвалізаваў тое, што пазней будзе названа “фардызмам”: у пошуках новай формы сацыяльнага рэгулявання капіталізм здолеў з дапамогай новых падыходаў да аплаты працы навязаць яго працоўным. Канвеер дазволіў Форду істотна павялічыць прадукцыйнасць заводаў. Геніяльнае дасягненне фардысцкай філасофіі — гэта разуменне таго, што толькі павышэнне пакупніцкай здольнасці працоўных магло адчувальна павялічыць спажыванне прадукцыі, якая выраблялася, і такім чынам падтрымаць высокі рытм прамысловай вытворчасці і зрабіць магчымым збыт лішкаў тавараў. Працаўнікі, што арганізаваліся ў прафсаюзы, высоўвалі істотныя патрабаванні і знаходзілі падтрымку з боку дзяржавы, якая праводзіла новую палітыку ўмяшання з мэтай стабілізацыі эканомікі. У такіх умовах Форд значна павысіў заработную плату сваім рабочым, скараціўшы