• Часопісы
  • Выбух камунікацыі Нараджэнне новай ідэалогіі Філіп Брэтон, Сэрж Пру

    Выбух камунікацыі

    Нараджэнне новай ідэалогіі
    Філіп Брэтон, Сэрж Пру

    Памер: 336с.
    Мінск 1995
    99.14 МБ
    Выкарыстанне тэлебачання
    Паступова сродкі масавай камунікацыі настолькі праніклі ў нашы штодзённыя звычкі, што некаторыя атаясамліваюць іх, прынамсі, у паўсядзённай мове, амаль з усім комплексам феноменаў камунікацыі. Сапраўды, значная частка нашага вопыту камунікацыі ў вялікай ступені звязпна з сучаснымі сродкамі распаўсюджання інфармацыі і камунікацыі (прэса, радыё, тэлебачанне, тэлефон і г.д.). Спынімся на выкарыстанні тэлебачання — найбольш распаўсюджаным сродку масавай інфіармацыі: 98% амерыканскіх сем’яў маюць мінімум адзін тэлепрыёмнік, які працуе ў сярэднім шэсць з паловай гадзін у суткі. Разгледзім, што паказваюць даследаванні фактычнага выкарыстання тэлебачаннем розных аўдыторый гледачоў.
    Класічны падыход да аналізу спажывання тэлебачання заключаецца ў тым, каб устанавіць сувязь паміж колькасцю гадзін прагляду і такімі звыклымі пераменнымі сацыяльна-дэмаграфічнымі паказнікамі, што характарызуюць розныя катэгорыі аўдыторый, як узрост, пол, прафесія, узровень адукацыі, месца жыхарства, сацыяльнае і эканамічнае становішча, — і ўсё гэта для розных тыпаў праграм і розных перыядаў гадзіннай сеткі. Амбіцыёзны сістэматычны агляд, які ўтрымлівае больш як дзве з паловай тысячы назваў сацыялагічнай дакументацыі на англійскай мове, прысвечанай выкарыстанню тэлебачання (анкеты, апытанні, кантэнт-аналіз зместу, розныя эсэ і артыкулы), і падрыхтаваны для Рэнд Карпарэйшн, даў магчымасць Джорджу Комстаку (Comstock) і яго камандзе апублікаваць у 1978 г. даследаванне, у якім давалася вельмі падрабязнае апісанне розных мадэляў спажывання тэлебачання ў ЗША. Далей мы падаём асноўныя моманты гэтага даследавання.
    Змест перадач амерыканскага тэлебачання большай часткай арыентаваны на забавы (гульні, вар’етэ, спорт) і фільмы (тэлесерыялы, мастацкія і прыгодніцкія фільмы, дэтэктывы, вэстэрны, дзе ў большай альбо меншай ступені прысутнічае гвалт, і г.д.). 3 іх выдуманых персанажаў найбольш кідаюцца ў вочы маладыя дарослыя белыя з 136
    даволі высокім сацыяльным і эканамічным статусам, што жывуць у спрэс напоўненым гвалтам свеце, у якім для дасягнення сваіх мэт часта трэба карыстацца незаконнымі сродкамі. Часцей за ўсё крыніца прыбыткаў і сродкі да існавання гэтых персанажаў невядомы. Жанчыны, хоць іх і шмат, як правіла рэдка адыгрываюць ключавыя ролі ў драматычных серыялах. Нягледзячы на прагрэс, які адбыўся за апошні час у тым, што датычыць адпаведнага прадстаўлення розных катэгорый персанажаў, старыя, дзеці, негры і прадстаўнікі іншых культурных меншасцей у фільмах, якія дэманструюцца на амерыканскім малым экране, прадстаўлены яўна ў меншай ступені.
    Пачынаючы з часоў шырокамаштабнага пранікнення тэлебачання ў жыццё грамадства з пачатку 50-х гг., тэлевізар глядзелі ўсё больш. Знамянальна, што напачатку больш за ўсё глядзелі тэлевізар асобы, якія знаходзіліся ў найменш спрыяльных сацыяльных умовах. Калі той час, які яны трацілі на прагляд перадач, стаў дасягаць мяжы магчымага, ён павялічыўся ў катэгорый, якія займалі больш прывілеяванае становішча ў грамадстве. У 60-х гг. тэлебачанню нарэшце ўдалося пранікнуць ва ўсе сацыяльныя групы, у тым ліку і ў тыя прывілеяваныя колы, што былі найбольш блізкімі да пісьмовай культуры і спачатку варожа ставіліся да ўварвання тэлебачання ў іх вольны час. Гэта, аднак, не азначае, што індывідуальны вопыт прагляду тэлеперадач быў ва ўсіх аднолькавы: статыстычныя дадзеныя адносна факта ўключэння тэлевізара ў доме нічога не гавораць нам пра сапраўдныя адносіны людзей з малым экранам. Доступ да дадатковых праграм праз каналы кабельнага тэлебачання і выкарыстанне відэамагнітафона — гэта дзве пашыраныя магчымасці, якія ўзніклі ў 80-я гг., адкрыўшы новыя рынкі і разам з тым новыя перспектывы спажывання тэлевізійнай прадукцыі.
    Час, які адводзіцца пад прагляд тэлевізійных перадач, вар’іруецца ў залежнасці ад розных перыядаў жыцця індывідуума: ён расце ў раннім дзяцінстве да таго часу, пакуль дзіця не ідзе ў школу; у падлеткавым і на пачатку дарослага ўзросту ён змяншаецца, а потым зноў павялічваецца да пэўнага ўзроўню, які захоўваецца да шасці137
    дзесяці пяці гадоў, калі зноў назіраецца невялікі рост; пры дасягненні гэтага ўзросту людзі глядзяць тэлевізар больш, чым іншыя катэгорыі дарослых. Падаецца, што час, які затрачваецца на прагляд тэле перадач і час, які патрабуецца на іншыя віды сацыяльнай дзейнасці, звязаны паміж сабой па прынцыпе спалучаных сасудаў: першае зніжэнне, верагодна, адпавядае неабходнасці атрымаць адукацыю, наступныя — выхаванню дзяцей і забеспячэнню прафесійнай кар’еры, потым выхад на пенсію стымулюе павелічэнне спажывання тэлеперадач. Пэўныя катэгорыі насельніцтва больш глядзяць тэлевізар: дзеці, жанчыны, негры і пенсіянеры.
    Звычайна болыпая ўзімку і меншая ўлетку актыўнасць прагляду тэлеперадач залежыць і ад перыяду сутак. Возьмем, напрыклад, тыповую сетку гадзін асенняга дня: раніца, 9% амерыканцаў ужо сядзяць перад экранамі; на пачатку вечара іх ужо 30%; падчас найбольш папулярнага перыяду з 20 да 23 гадзін тэлевізар глядзяць каля 45% насельніцтва Амерыкі; бліжэй да поўначы гледачоў застаецца толькі 17%. Гэтыя цыклы прагляду перадач вар’іруюцца ў залежнасці ад узросту і полу: для жанчын, якія не працуюць, існуюць два пікавыя перыяды — пасля апоўдня і з 20 да 22 гадзін; мужчыны мала глядзяць тэлевізар удзень і робяць гэта ў асноўным у пікавы перыяд увечары; мадэлі прызвычаенасці мужчын і жанчын, якім больш за пяцьдзесят гадоў, маюць тэндэнцыю да збліжэння. Надзвычай важнае месца займае тэлевізар у жыцці амерыканскіх дзяцей. Пікавыя перыяды для малых дзяцей (2-5 гадоў) — гэта хутчэй за ўсё раніца (10 гадзін), другая палова дня (17 гадзін) і пачатак вечара (20 гадзін). Для старэйшых дзяцей (6-11 гадоў) першы пікавы перыяд прыпадае на 8 гадзін раніцы, перад тым як яны ідуць у школу, другі — на і х вяртанне дадому пасля абеду, нарэшце, яны шмат глядзяць тэлевізар увечары. Падлеткі, у прыватнасці, хлопчыкі, глядзяць яго відавочна менш, за выключэннем вячэрніх праграм.
    У сувязі з маштабам гэтай сацыяльнай з’явы шматлікія даследаванні праявілі цікавасць да таго, які ўплыў прагляд тэлеперадач аказвае на паводзіны. Між іншым, даследчыкаў цікавіла, чым займаюцца гледачы, калі яны 138
    сядзяць перад тэлевізарам, як прагляд перадач уплывае на размеркаванне вольнага часу, як тэлебачанне ўплывае на другія віды дзейнасці, як уздзейнічае на выкарыстанне іншых сродкаў масавай інфармацыі і, нарэшце, розныя чаканні, якія, як здаецца, суб’ектыўна задавальняюцца пры праглядзе тэлепраграм. Давайце паглядзім на вынікі гэтых даследаванняў.
    Чым займаюцца тэлегледачы перад экранам?
    Увага тэлегледачоў, што знаходзяцца перад экранам, у адрозненне ад гледачоў у кіназале, надзвычай няўстойлівая. Падчас прагляду тэлеперадач глядач неаднаразова перамяшчаецца ў межах дома: сузіранне тэлевізара спалучаецца са шматлікімі заняткамі, такімі, як прыняцце ежы, шытво, размовы, чытанне, настольныя гульнямі і г.д. Такім чынам, з пункту гледжання псіхікі прагляд тэлеперадач паўстае як перапынлівы ў часе працэс, перыяды канцэнтрацыі ўвагі падчас каторага адрозніваюцца. Як вынікае з назіранняў, сярод іншага, узровень увагі залежыць ад зместу перадачы: рэклама і інфармацыйныя выпускі прыцягваюць менш увагі, чым кінафільмы і тэлесерыялы.
    Нядаўна ўзніклы феномен, што заключаецца ў пастаянным пераключэнні з дапамогай дыстанцыйнага кіравання ўсіх каналаў, становіцца сімвалам таго, якія перамены адбыліся сёння ў тым, што датычыць заняткаў “тэлегледачоў” у час прыёму перадач дома. З'яўленне на пачатку 80-х гг. дыстанцыйнага кіравання адначасова з павелічэннем колькасці праграм, дзякуючы кабельнаму і спадарожнікаваму тэлебачанню (у некаторых амерыканскіх гарадах колькасць каналаў перавышае трыццаць), у многіх выпадках прывяло да глыбокіх змен у выкарыстанні тэлебачання. Нядаўна двое навукоўцаў, Шанталь дэ Гурнэ (de Gournay) І П’ер Алэн Мэрсье (Mercier), прадставілі свае першыя меркаванні ў сувязі з вынікамі апытання адносна дадзенай з’явы ў Францыі.
    Гэтыя даследчыкі лічаць, што феномен “лётання”
    139
    па каналах выяўляе зусім новае стаўленне да тэлебачання, якое падаецца сімптаматычным для новай культуры, “каторая не мае патрэбы ў сацыяльным вымярэнні мовы, у пісьме як сродку стварэння сувязі паміж учарашнім і сённяшнім днём, сувязі паміж мной і іншым”. “Лятун” бярэ на сябе адказнасць за складанне сваёй уласнай праграмы і ўводзіць новую эстэтыку, заснаваную на логіцы кліпа і барока, атрымліваючы задавальненне ад пустых паўтораў, ствараючы перапынлівасць і творчыя штампы, увасабляючы на практыцы густ да экзотыкі і калекцыянавання. “Лётанне” як бы грунтуецца на “заганнай сувязі” ў тым сэнсе, што “лятун” лерш за ўсё сцвярджае, нібыта “тэлевізар — гэта нішто, якое глядзяць”. Адасабленне ад таго, што перадаецца з дапамогай дыстанцыйнага кіравання, “дазваляе глядзець перадачы, пры гэтым іх бэсцячы”. “Лётанне” здымае віну з тых, хто бязмерна спажывае тэлебачанне, бо яны могуць сказаць сабе, што пры такім адасабленні яны маюць магчымасць крытычна ўспрымаць гэты сродак масавай інфармацыі. Нават калі ялы не ў стане ўзгадаць тое , што бачылі, яны могуць разважаць пра тэлебачанне ўвогуле... Ці спрыяе гэтае быццам бы інтэрактыўнае тэхнічнае прыстасаванне камунікацыі? 3 аднаго боку, “летуны” быццам бы хутчэй ухіляюцца ад пошуку ўсякага сэнсу (значэння, напрамку) атрыманых паведамленняў. 3 другога боку, “лятун” — гэта адзінокі чалавек з невялікімі здольнасцямі да камунікацыі...
    Тэлебачанне мае заўважны ўплыў на размеркаванне вольнага часу: гэта занятак, на які большасць амерыканцаў траціць самую вялікую частку свайго вольнага часу. Больш часу забіраюць толькі праца і сон. Тое, што тэлебачанню адводзіцца такая вялікая частка часу, дасягаецца за кошт іншых заняткаў. Так, згодна з назіраннямі, выкарыстанне тэлевізара звязана са скарачэннем часу, які траціцца на сон. Да таго ж, як здаецца, чым больш чалавек глядзіць тэлевізар, тым менш часу ён прысвячае таму, каб куды-небудзь хадзіць, сустракацца з людзьмі па-за сваім домам, слухаць радыё, чытаць кнігі, гутарыць, наведваць кіно, займацца рэлігіяй, хатнімі клопатамі і г.д. 3 другога боку, тэлебачанне можа 140